Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Мінскі дэльфінарый падарыў радасць хворым дзецям
17.01.2014 13:06

Дзеці з анкалагічнымі захворваннямі, якія жывуць у Дабрачынным сацыяльна-рэабілітацыйным цэнтры св. Лукі, наведалі дэльфінарый «Немо». Білеты дзецям падарыў дэльфінарый, а паездку дзяцей і іх бацькоў  на прадстаўленне арганізавала каталіцкае дабрачыннае таварыства “Карытас” у Мінску.

 
Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на ІІ Звычайную нядзелю, Год А (19 студзеня)
17.01.2014 12:58

Мы прыбылі да нашай святыні, каб прадставіць Пану Езусу тое, што ў нас баліць, непакоіць нас, з чым мы не можам справіцца, верачы, што Ён пераменіць усё гэта, як ператварыў ваду ў віно ў Кане Галілейскай. Ён – сапраўдны Сын Божы! Ён можа здзейсніць цуд перамены ў жыцці кожнага з нас.

 
Гамілія на ІІ Звычайную нядзелю, Год А (19 студзеня)
17.01.2014 12:37

Дарагія браты і сёстры! Сёння Евангелле ставіць нам у прыклад асобу Яна Хрысціцеля. Калі казаць больш дакладна, то ставіць у прыклад яго сведчанне аб Езусе Хрысце: “Вось Ягнё Божае, якое бярэ на сябе грэх свету”.

 
Пажаданні біскупа Антонія Дзям’янкі з нагоды 20-годдзя часопіса «Дыялог»
17.01.2014 10:56

Часопіс «Дыялог» адзначае 20-годдзе. З гэтай нагоды біскуп Антоні Дзям’янка, ардынарый Пінскай дыяцэзіі і Генеральны сакратар Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі, скіраваў свае пажаданні.

 
Папа скіраваў пасланне на дзень малітвы аб пакліканнях
16.01.2014 15:43

11 мая ў Касцёле будзе адзначацца Сусветны дзень малітвы аб пакліканнях. Папа Францішак па традыцыі, закладзенай папярэднікамі, скіраваў з гэтай нагоды пасланне пад назвай: “Пакліканні – сведчанне праўды”.

 
Падчас візіту ў рымскую парафію Папа сустрэнецца з сем’ямі, бежанцамі і бяздомнымі
16.01.2014 13:40

19 студзеня Папа Францішак наведае рымскую парафію Найсвяцейшага Сэрца Езуса. У межах візіту Пантыфік паспавядае вернікаў, сустрэнецца з сем’ямі і сужэнскімі парамі, а таксама з бежанцамі і бяздомнымі, пра якіх клапоціцца парафіяльная моладзь.

 
Біскуп Ежы Мазур да 20-годдзя часопіса «Дыялог»: пачаткі дзейнасці не былі лёгкімі, але нам дапамагаў Бог
16.01.2014 10:34

18 студзеня часопіс „Дыялог” адзначае 20-годдзе. Kультурна-рэлігійны часопіс быў заснаваны Ордэнам айцоў вербістаў у 1994 годзе. Каля крыніц часопіса стаяў а. Ежы Мазур SVD, сенняшні біскуп Элцкі (Польшча).

 
Сацыяльныя рубрыкі ХХ стагоддзя: коратка і схематычна. Пантыфікат Пія ХІ, станаўленне таталітарных рэжымаў Еўропы і адпаведныя сацыяльныя дакументы Касцёла
16.01.2014 09:52

У мінулым выпуску рубрыкі мы спыніліся на энцыкліцы “Quadragesimo Аnno” (“Саракавы год” ад 15 мая 1931 года) Пія ХІ – адным з найважнейшых сацыяльных дакументаў гэтага Пантыфікату.

 
Папа Францішак: дзякуючы хросту вернікі становяцца вучнямі, пакліканымі несці Евангелле ў свет
15.01.2014 13:32

Падчас агульнай аўдыенцыі 15 студзеня Папа Францішак працягнуў цыкл катэхез, прысвечаных сямі сакрамэнтам. Святы Айцец падзяліўся разважаннямі пра сакрамэнт хросту, а ў прыватнасці пра яго важнае значэнне для існавання хрысціянскай супольнасці.

 
У Мінск прыбываюць Дары Трох Каралёў (абноўлена)
15.01.2014 10:43

Каўчэг з Дарамі Трох Каралёў прыбывае ў Мінск 17 студзеня і будзе знаходзіцца там да 24 студзеня. Дары будуць выстаўлены для пакланення ў царкве пры Доме міласэрнасці.

 
<< Першая < Папярэдняя 1271 1272 1273 1274 1275 1276 1277 1278 1279 1280 Наступная > Апошняя >>

Старонка 1275 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.