Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Папа Францішак: інтэрпрэтацыя святых тэкстаў павінна адпавядаць Традыцыі Касцёла
12.04.2013 14:19

На інтэрпрэтацыю Святога Пісання звярнуў увагу папа Францішак падчас сустрэчы з удзельнікамі пленарнага пасяджэння Папскай біблійнай камісіі на тэму «Натхненне і праўда ў Бібліі». Пасяджэнне праходзіла ў Ватыкане з 8 па 12 красавіка.

 
Сакратар Яна ХХІІІ: у словах папы Францішка знаходжу сляды «Pacem in Terris»
11.04.2013 23:50

11 красавіка адзначаецца 50-годдзе абвяшчэння энцыклікі «Pacem in Terris». Сведкам яе ўзнікнення быў асабісты сакратар папы Яна XXIII арцыбіскуп Ларыс Капавіла. «Пастава Яна ХХІІІ нагадвае мне некаторыя словы папы Францішка: будзем ісці разам, разам будаваць і абвяшчаць дабрыню, міласэрнасць і любоў Бога», — заўважыў іерарх.

 
Святы Айцец да рымскіх беднякоў: я ў вашым распараджэнні
11.04.2013 15:03

«Дзякую за ваш жэст блізкасці і любові. (...) Дзякую таксама, што моліцеся за мяне, і прашу працягваць малітву, у якой маю вялікую патрэбу», — напісаў папа Францішак рымскаму «Карытас» у адказ на ліст ад хворых, бедных і бяздомных Вечнага Горада.

 
Пантыфік да «Papal Foundation»: вы спрыяеце перамозе над матэрыяльнай і духоўнай беднасцю
11.04.2013 14:09

11 красавіка Святы Айцец Францішак прыняў на аўдыенцыі членаў «Papal Foundation» (Папскага фонду) — амерыканскай дабрачыннай арганізацыі, якая фінансава дапамагае Пантыфіку ў вырашэнні многіх праблем сусветнага маштабу. Фонд адзначае 25-годдзе сваёй дзейнасці, і з гэтай нагоды яго члены прыбылі ў Вечны Горад, каб сустрэцца з Папам.

 
Папа аргенцінскаму клубу «Сан-Ларэнса»: Езус — сябар, які будзе з вамі
10.04.2013 23:32

Папа Францішак падзякаваў кіраўніцтву і балельшчыкам клуба «Сан-Ларэнса» з Буэнас-Айрэса за віншаванні і цёплыя словы, якія атрымаў ад іх пасля абрання на Святы Пасад. У лісце прэзідэнту клуба Пантыфік папрасіў іх паглыбляць сувязь з Езусам — «сапраўдным сябрам, які заўсёды будзе з вамі ў шчаслівыя хвіліны і ў час цяжкасцяў».

 
Папа ў «Твітэры»: калі будзем паводзіць сябе як дзеці Бога, наша жыццё стане новым
10.04.2013 13:50

10 красавіка, пасля агульнай аўдыенцыі, у профілі папы Францішка ў «Твітэры» з’явіліся новыя запісы. «Быць хрысціянамі — значыць не толькі выконваць запаведзі: гэта значыць дазволіць Хрысту авалодаць нашым жыццём і перамяніць яго», — так гучыць першы з запісаў.

 
Святы Айцец моліцца за ахвяраў землятрусу ў Іране
10.04.2013 13:02

Папа Францішак запэўніў у сваёй малітве за ахвяраў землятрусу ў Іране. Пантыфік сказаў аб гэтым на заканчэнне агульнай аўдыенцыі на плошчы Св. Пятра 10 красавіка.

 
Генеральны сакратар ААН: папа Францішак — чалавек міру і справы
09.04.2013 18:02

Падчас сустрэчы 9 красавіка папа Францішак і Генеральны сакратар ААН Пан Гі Мун абмеркавалі пытанні сацыяльнай справядлівасці ў свеце і «мэты развіцця тысячагоддзя», якія краіны-члены ААН пастанавілі асягнуць да 2015 г., Па словах Пан Гі Муна, выкананне гэтага плану асабліва важна для бедных слаёў грамадстваў, і менавіта іх лёс найбольш цікавіць Пантыфіка.

 
Белая нядзеля — радасць і сум
09.04.2013 17:26

Свята Божай Міласэрнасці. Нядзеля пасля Уваскрасення Езуса. Шмат прыгожых правільных слоў. Парадаксальна мала непасрэднай радасці ад дасведчанай міласэрнасці. Але і суму не вельмі. Так, мы разлічвалі на іншы свет і адкрыта Богу аб гэтым гаворым. За дзяцей страшна, за праўду крыўдна, самі параненыя...

 
Італьянскія езуіты арганізуюць канцэрт для Святога Айца
09.04.2013 15:31

Італьянская правінцыя Таварыства Езуса арганізуе канцэрт для папы Францішка. Ён адбудзецца 18 красавіка ў 19 гадзін у касцёле св. Ігнацыя ў Рыме.

 
<< Першая < Папярэдняя 1371 1372 1373 1374 1375 1376 1377 1378 1379 1380 Наступная > Апошняя >>

Старонка 1372 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.