Пінская катэдра, 28 сакавіка 2013 г.
У Вялікі чацвер Імшой Вячэры Пана распачынаецца Святы Пасхальны Трыдуум. Раніцай біскупы ў сваіх катэдрах разам з прэзбітэрамі дыяцэзіі канцэлебруюць Імшу Хрызму. Ліст Кангрэгацыі Божага Культу «Paschalis Solemnitas» гаворыць аб гэтым так: «Імша Хрызма, якую біскуп канцэлебруе са сваім прэзбітэрыем, і падчас якой кансэкруе святое хрызма і благаслаўляе іншы алей, з’яўляецца праяўленнем еднасці прэзбітэраў са сваім біскупам у адным і тым жа святарстве і паслузе Хрыста. На гэту святую Імшу павінны быць запрошаныя прэзбітэры з розных бакоў дыяцэзіі, каб канцэлебравалі з біскупам як сведкі і супрацоўнікі ў асвячэнні хрызма і як памочнікі і дарадцы ў штодзённым служэнні» (гл. 35).