9 красавіка папа Францішак прыняў на аўдыенцыі Генеральнага сакратара ААН Пан Гі Муна. Падчас сустрэчы карэйскі палітык падкрэсліў, што Аб’яднаныя Нацыі і Апостальская Сталіца маюць супольныя ідэі і мэты.
У вас ёсць цікавая навіна, тэма або інфармацыя для Catholic.by? Вы сталі сведкам цікавай падзеі і хочаце падзяліцца сваімі разважаннямі? Пішыце нам.
Святы Айцец Францішак выказаў спачуванні ў сувязі са смерцю былога брытанскага прэм’ер-міністра Маргарэт Тэтчэр. У тэлеграме, скіраванай 8 красавіка на імя кіраўніка ўраду Дэвіда Кэмерана, Папа з удзячнасцю адзначыў імкненне спачылай кіравацца хрысціянскімі каштоўнасцямі ў дзяржаўнай службе і «распаўсюджванні свабоды ў сям’і народаў».
«Папа Францішак намераны клапаціцца аб адзінстве хрысціян. Важнай і плённай у гэтым сэнсе стала сённяшняя сустрэча са старшынёй Рады Евангелічнай Царквы ў Германіі прэзэсам Нікалаусам Шнайдэрам», — адзначыў 8 красавіка кіраўнік Прэс-службы Апостальскай Сталіцы кс. Фэдэрыка Ламбардзі.
Мінская катэдра, 8 красавіка 2013 г.Дарагія браты і сёстры!
Папа Францішак наведае езуіцкі цэнтр дапамогі бежанцам у Рыме. Пра гэта паведаміў 7 красавіка дырэктар цэнтра «Astalli» кс. Джаванні Ла Мана.
8 красавіка папа Францішак прыняў на аўдыенцыі старшыню Рады Евангелічнай Царквы ў Германіі прэзэса Нікалауса Шнайдэра. Ён стаў першым лідарам адной з пратэстанцкіх Цэркваў, з якім сустрэўся Пантыфік.
Першы раз за апошнія 35 гадоў Рымскі Пантыфік благаславіў вернікаў з цэнтральнай лоджыі базылікі св. Яна на Латэране. Гэта адбылося вечарам 7 красавіка, на заканчэнне інгрэсу Святога Айца Францішка на рымскую кафедру.
7 красавіка, у дзень інгрэсу Святога Айца Францішка на рымскую кафедру, у профілі Папы ў «Твітэры» з’явіўся новы запіс. «Які цудоўны позірк, што звяртае на нас Езус, — ён поўны пяшчоты! Не будзем жа ніколі губляць веры ў цярплівасць і міласэрнасць Бога», — так гучаць словы Пантыфіка.
7 красавіка ў базыліцы св. Яна на Латэране, якая з’яўляецца катэдрай Біскупа Рыма, адбыўся ўрачысты інгрэс папы Францішка на рымскую кафедру. У цырымоніі прынялі ўдзел тысячы жыхароў Вечнага Горада, кардыналы, біскупы і святары.