Ватыкан: сустрэча Папы з прэзэсам Шнайдэрам важная і плённая для адзінства хрысціян |
Святы Айцец |
08.04.2013 22:23 |
«Папа Францішак намераны клапаціцца аб адзінстве хрысціян. Важнай і плённай у гэтым сэнсе стала сённяшняя сустрэча са старшынёй Рады Евангелічнай Царквы ў Германіі прэзэсам Нікалаусам Шнайдэрам», — адзначыў 8 красавіка кіраўнік Прэс-службы Апостальскай Сталіцы кс. Фэдэрыка Ламбардзі. Як паведаміў святар, чые словы прыводзіць польская рэдакцыя Ватыканскага радыё, размовы датычылі экуменізму мучанікаў, чаму Пантыфік удзяляе вялікую ўвагу, добра ведаючы пра пакуты вернікаў Евангелічнай Царквы ў часы нацызму і іншых абставінах. (AG) |