| Прэзідэнт Германіі: я прыбыў да Папы як чалавек і хрысціянін | 
	| Дзяржава Ватыкан | 
	| 07.12.2012 10:51 | 
|  Асаблівым перажываннем для Прэзідэнта Германіі Ёахіма Гаука падчас візіту ў Апостальскую Сталіцу стала малітва пры гробе бл. Яна Паўла ІІ. У гэтым нямецкі лідар прызнаўся пасля таго, як сустрэўся 6 снежня са Святым Айцом Бэнэдыктам XVI.
 Кажучы пра сваё наведванне месца пахавання Яна Паўла ІІ, Ёахім Гаук падкрэсліў, што высока ацэньвае тую цвёрдасць, з якой Касцёл у Польшчы адказваў на выклікі камуністычнага рэжыму. Прэзідэнт адзначыў «сілу, якую вера давала там людзям, якія знаходзіліся пад уціскам». 
 Пры ўваходзе ў пакоі Пантыфіка Ёахім Гаук звярнуўся да Папы са словамі: «Я Прэзідэнт Германіі, але прыбыў найперш як чалавек і хрысціянін». Пазней Прэзідэнт адзначыў, што «не хацеў размаўляць са Святым Айцом пра розніцы паміж канфесіямі, але пра тое, што яднае католікаў і пратэстантаў». Суразмоўцы пагадзіліся ў тым, што сённяшняму свету «не хапае Бога».
 
 Таксама Папа і нямецкі лідар абмяркоўвалі тэму свецкіх рухаў у Касцёле. «Для мяне пытанне супрацоўніцтва настолькі важнае, што я размаўляў пра гэта з Пантыфікам», — сказаў Прэзідэнт.
 
 Ёахім Гаук дадаў, што гэтым візітам хацеў паказаць, як Прэзідэнт Германіі, «хоць з’яўляецца пратэстантам, звяртаецца і да католікаў».
 
 (AG) 
 |