Цэрквы ў Германіі заклікаюць да міру на Блізкім Усходзе |
19.11.2012 12:33 |
У заяве падкрэсліваецца, што гэты сур’ёзны канфлікт у Святой Зямлі можа дэстабілізаваць сітуацыю на ўсім Блізкім і Сярэднім Усходзе. Ён можа прывесці да небяспечнай радыкалізацыі настрояў у краінах рэгіёну. Таксама, як адзначаецца, гэта пагражае меншасцям у рэгіёне, у тым ліку хрысціянам, якія і без таго ўжо перажываюць вялікія пагрозы. Як гаворыцца ў дакуменце, толькі рашучая воля ўсіх бакоў да дасягнення міру і гатоўнасць пайсці нават на сур’ёзныя саступкі можа адкрыць перспектыву выйсця. Для гэтага, як дадаецца, патрэбны людзі, якія б захацелі пераадолець былую варожасць. «Такія людзі ёсць у абодвух бакоў, а заахвочванне іх да дзейнасці на карысць міру — задача Цэркваў у Германіі», — падкрэсліваецца ў заяве. (AG) |