Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Фотаальбом Пантыфікату Бэнэдыкта XVI на сайце Святога Пасаду
02.03.2013 16:58

Cайт Святога Пасаду www.vatican.va дорыць магчымасць перагарнуць старонкі гістарычнага Пантыфікату Бэнэдыкта XVI. На сайце змешчаны віртуальны альбом у чырвонай вокладцы з фатаграфіямі былога Пантыфіка.

 
Прывітальнае слова біскупа Дзям’янкі на семінары «Хрысціянства ў свецкіх СМІ»
02.03.2013 14:29

Катэхетычны каледж у Баранавічах, 2–3 сакавіка 2013 г.

Вітаю сардэчна ўсіх, хто арганізаваў гэты семінар, прысвечаны прысутнасці хрысціянскай тэматыкі ў свецкіх СМІ.

Таксама сардэчна вітаю ўсіх дакладчыкаў і ўдзельнікаў. Удзельнікі семінара, напэўна, людзі не выпадковыя ў гэтай справе, але кожны выконвае свае абавязкі адносна пэўнай сацыяльнай групы. Тут, у будынку манахаў,  мэтай якіх з’яўляецца распаўсюджваць Божае слова ў народзе Божым, гэты семінар набывае асаблівае і значэнне і патранат.

 
Даклад арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча на семінары «Хрысціянства ў свецкіх СМІ»
02.03.2013 09:29

2-3 сакавіка 2013 г., Баранавічы

Касцёльныя і свецкія СМІ

Глыбокапаважаныя ўдзельнікі медыйнага форуму, прысвечанага хрысціянству ў свецкіх СМІ!

 
«L’Osservatore Romano»: вялікі Пантыфікат сціплага Папы
01.03.2013 13:20

Пра веліч незвычайнага Пантыфікату Бэнэдыкта XVI піша ў новым нумары газеты «L’Osservatore Romano» яе галоўны рэдактар Джаванні Марыя Віян. Па словах аўтара, гэты Біскуп Рыма «новым чынам» застаецца каля ўкрыжаванага Пана, якога ніколі не пакідаў на працягу свайго доўгага і вельмі плённага жыцця.

 
Бэнэдыкт XVI: хацеў бы ўсімі сіламі служыць дабру Касцёла і чалавецтва
01.03.2013 12:56

Увечары 28 лютага, прыбыўшы ў Кастэль Гандольфа, Бэнэдыкт XVI прывітаў вернікаў з акна Апостальскага палацу і звярнуўся да іх з кароткай прамовай, якая стала апошнімі словамі яго Пантыфікату.

 
Слова Жыцця на сакавiк 2013
01.03.2013 11:43

Прэзентацыя на сакавік >>>

«Хто з вас без граху, няхай першы кіне ў яе камень» (Ян 8, 7).

Калi Езус навучаў у храме, кніжнікі і фарысеі прывялі да Яго жанчыну, якую злавілі на чужаложстве, і спыталiся ў яго: «У Законе ж Майсей наказаў нам каменаваць такіх. А Ты што скажаш?» (Ян 8, 5).

 
Апошні запіс Бэнэдыкта XVI у «Твітэры»
01.03.2013 00:41

«Дзякую за вашу любоў і падтрымку. Жадаю, каб вы заўсёды адчувалі радасць, калі ставіце Хрыста ў цэнтр вашага жыцця». З такімі словамі Бэнэдыкт XVI звярнуўся да вернікаў праз свой акаўнт у «Твітэры».

 
Паведамленне біскупа Гродзенскага Аляксандра Кашкевіча на перыяд sede vacante і трывання канклаву
28.02.2013 22:53

Да шаноўных святароў і айцоў законных Гродзенскай дыяцэзіі

 
Гамілія Апостальскага Нунцыя ў Беларусі арцыбіскупа Клаўдыё Гуджэроцці падчас святой Імшы за Святога Айца Бэнэдыкта XVI
28.02.2013 21:23

28 лютага 2013 г., мінскі архікатэдральны касцёл

Эксцэленцыя, святары, законныя асобы, браты і сёстры,

 
Бэнэдыкт XVI пакінуў Ватыкан
28.02.2013 19:56

28 лютага Бэнэдыкт XVI пакінуў Ватыкан і прыбыў у летнюю рэзідэнцыю рымскіх Пантыфікаў у Кастэль Гандольфа. Правадзіць Святога Айца ў дворыку ватыканскага Апостальскага палацу сабраліся супрацоўнікі ватыканскіх ведамстваў і ўстаноў.

 
<< Першая < Папярэдняя 1391 1392 1393 1394 1395 1396 1397 1398 1399 1400 Наступная > Апошняя >>

Старонка 1392 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.