Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Бэнэдыкт XVI сустрэўся з апошнім у сваім Пантыфікаце палітыкам
23.02.2013 17:19

23 лютага Святы Айцец прыняў Прэзідэнта Італіі Джорджыо Напалітана разам з яго жонкай. Італьянскі лідар стаў апошнім палітыкам, з якім сустрэўся ў сваім Пантыфікаце Бэнэдыкт XVI.

 
Дзве эклезiялогii. Супярэчнасць цi ўзаемнае дапаўненне? (частка ІV)
23.02.2013 16:45

Падводзячы вынікі папярэдніх разважанняў, прапануем вашай увазе некалькі тэмаў, якія, як здаецца, могуць быць плённымі ў тых выпадках, калі завязваецца з праваслаўнымі тэалагічная размова ў галіне эклезіялогіі.

 
Арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці: Бэнэдыкт XVI насіў беларускі народ у сваім сэрцы і маліўся за яго
22.02.2013 18:01

11 лютага Святы Айцец абвясціў аб рашэнні скласці з сябе паўнамоцтвы Наступніка св. Пятра. Пра адметнасці і каштоўнасць Пантыфікату Бэнэдыкта XVI, дасягненні, якія адбыліся ў гэты час, пра рысы Папы як асобы мы запыталіся ў Апостальскага Нунцыя ў Беларусі арцыбіскупа Клаўдыё Гуджэроцці.

 
Пасля адстаўкі Папы называць яго будуць па-ранейшаму — Бэнэдыкт XVI
22.02.2013 16:17

Кардынал Франчэска Кокапальмэрыа, старшыня Папскай рады па інтэрпрэтацыі заканадаўчых тэкстаў, аўтарытэтны спецыяліст па Кананічным праве, лічыць, што пасля адстаўкі Бэнэдыкта XVI, яго статус можа разглядацца як Біскуп Рыма на пенсіі, а яго тытул можа застацца такім, які выкарыстоўваўся да гэтага часу — Яго Святасць Бэнэдыкт XVI.

 
Аборт з пункту гледжання Бібліі і навукі
22.02.2013 13:49

Тэма аборту непарыўна звязана з пытаннем аб тым, калі пачынаецца жыццё чалавека, якое хвалявала чалавецтва ад пачатку стагоддзяў. У залежнасці ад веравызнання і існуючых маральных нормаў адказ на яго гучаў па-рознаму. Наконт гэтага пытання сучасная навука на сёння пацвярджае словы Бiблii.

 
Бэнэдыкт XVI пакідае Твітэр. Ці будзе закрыты профіль Папы?
22.02.2013 11:41

Афіцыйнага адказу на пытанне, што будзе з профілем Бэнэдыкта XVI у Твітэры пасля 28 лютага, пакуль няма. Верагодна, што акаўнт @Pontifex у перыяд sede vacante застанецца без змен, а пасля абрання новага Папы будзе прынята канчатковае рашэнне аб яго будучыні.

 
Пастырскае пасланне Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі з нагоды Х Нацыянальнага дня «Caritas»
21.02.2013 19:25

«III Нядзеля Вялікага посту ўжо традыцыйна ў нашай краіне прысвечана арганізацыі „Caritas“. У чарговы раз мы маем магчымасць скіраваць нашыя думкі i нашую ўвагу на тых, хто знаходзіцца ў найбольшай патрэбе, і задумацца над тым, як мы можам ім дапамагчы», — гаворыцца ў Пастырскім пасланні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі з нагоды Х Нацыянальнага дня «Caritas».

 
Бэнэдыкт XVI сустрэнецца асабіста з кожным кардыналам
21.02.2013 17:02

28 лютага Святы Айцец Бэнэдыкт XVI сустрэнецца асабіста з кожным кардыналам, які будзе ў гэты час у Рыме. Як вядома, у гэты дзень Пантыфік складзе з сябе паўнамоцтвы Біскупа Рыма.

 
На апошняй агульнай аўдыенцыі Бэнэдыкта ХVI чакаюцца дзясяткі тысяч вернікаў
21.02.2013 16:34

Рым рыхтуецца да прыняцця вялікай колькасці вернікаў і турыстаў у перыяд з канца лютага і да пачатку красавіка. Гэта звязана з жаданнем пілігрымаў з усяго свету ўдзельнічаць у апошніх мерапрыемствах, якія правядзе Святы Айцец Бэнэдыкт ХVI перад сыходам з Пасаду св. Пятра, а таксама з увагай да будучага канклаву і ўрачыстасці інтранізацыі новага Папы.

 
Святы Айцец разважае над магчымасцю ўнясення дапаўненняў у дакумент аб канклавах
21.02.2013 13:40

Святы Айцец Бэнэдыкт XVI разважае над тым, каб у бліжэйшыя дні апублікаваць дакумент, які ўнясе дапаўненні ў Апостальскую канстытуцыю аб канклавах. Аб гэтым паведаміў кіраўнік Прэс-службы Апостальскай Сталіцы кс. Фэдэрыка Ламбардзі падчас сустрэчы з журналістамі 20 лютага.

 
<< Першая < Папярэдняя 1391 1392 1393 1394 1395 1396 1397 1398 1399 1400 Наступная > Апошняя >>

Старонка 1395 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.