Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Святы Айцец просіць вернікаў аб малітве
13.02.2013 13:39

На пачатку агульнай аўдыенцыі 13 лютага Святы Айцец Бэнэдыкт XVI нагадаў вернікам аб сваім рашэнні скласці з сябе паўнамоцтвы Наступніка святога Пятра. Пантыфік папрасіў аб малітве за сябе, за будучага Папу і за Касцёл.

 
Апостальская Сталіца: чацвёртая энцыкліка Бэнэдыкта XVI не будзе апублікавана
13.02.2013 11:07

12 лютага падчас сустрэчы з журналістамі старшыня Прэс-службы Апостальскай Сталіцы кс. Фэдэрыка Ламбардзі паінфармаваў, што энцыкліка на тэму веры, якая магла б стаць чацвёртай энцыклікай папы Бэнэдыкта XVI, не будзе апублікавана, бо гэтага не дазваляе рэдакцыйны стан яе тэксту на сённяшнім этапе.

 
Ксёндз Фэдэрыка Ламбардзі: наступнік Папы будзе падтрымлівацца малітвай і любоўю Бэнэдыкта XVI
13.02.2013 08:11

Бэнэдыкт XVI скончыць выконваць абавязкі Рымскага Пантыфіка 28 лютага ў 20.00 — час, калі Святы Айцец звычайна заканчвае свой працоўны дзень, перш чым адправіцца на вячэрнюю малітву і адпачынак. Пра гэта паведаміў падчас сустрэчы з журналістамі кс. Фэдэрыка Ламбардзі, старшыня Прэс-службы Апостальскай Сталіцы, дадаўшы, што апошні працоўны дзень Папы пройдзе звычайным чынам.

 
Традыцыі Вялікага посту ў гісторыі Касцёла
12.02.2013 23:22

Святы Ірыней (памёр каля 202 г.) піша, што ў ягоны час звычай пасціць існаваў у Галіі: у гонар 40-дзённага посту Пана Езуса Хрыста быў наказаны 40-гадзінны пост (гэта значыць, што ён быў абавязковы ў Вялікую пятніцу і Вялікую суботу). У ІІІ ст. пост працягваецца ўжо цэлы тыдзень.

 
«100 пытанняў — 100 адказаў». Ці шмат Пантыфікаў адмаўлялася ад Пасаду св. Пятра?
12.02.2013 22:43

11 лютага Бэнэдыкт XVI абвясціў нечаканае рашэнне — ён вырашыў пакінуць Пасад св. Пятра. Пантыфік паведаміў аб гэтым падчас звычайнай кансісторыі — сустрэчы з кардыналамі, прысвечанай разгляду некаторых кананізацыйных спраў. Як вядома, на працягу 600 гадоў нічога падобнага ў гісторыі Касцёла не здаралася.

 
Ліст Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі да Яго Святасці Папы Бэнэдыкта XVI
12.02.2013 20:46

«Запэўніваем Вашу Святасць у нашай духоўнай блізкасці і ўзносім Пану Езусу найгарачэйшыя малітвы з просьбай, каб адарыў здароўем і ўсялякімі іншымі ласкамі, дзеля дабра Вашай Святасці, Хрыстовага Касцёла і ўсяго свету», — адзначаецца ў лісце Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі да Яго Святасці Папы Бэнэдыкта XVI.

 
Падзеі і лічбы Пантыфікату Бэнэдыкта XVI
12.02.2013 17:23

Кардынал Ёзаф Ратцынгер — папа Бэнэдыкт XVI — быў абраны на Пасад св. Пятра 19 красавіка 2005 года. Прапануем асноўныя падзеі і лічбы, якімі суправаджаўся яго Пантыфікат.

 
13 лютага распачынаецца Вялікі пост
12.02.2013 16:00

Сёлета Вялікі пост распачынаецца 13 лютага. Па традыцыі адбываецца гэта ў сераду, якую называюць Папяльцовай. Вялікдзень католікі будуць святкаваць 31 сакавіка.

 
У маі наступнік Бэнэдыкта XVI кананізуе 802 чалавекі
12.02.2013 15:42

Падчас звычайнай кансісторыі 11 лютага Святы Айцец Бэнэдыкт XVI разам з Калегіяй кардыналаў пастанавіў, што да ліку святых будуць далучаны мучанікі з італьянскага Атранта і дзве заснавальніцы законных супольнасцяў. Кананізацыю, якая запланавана на 12 мая, здзейсніць новы Папа.

 
Як выбіраюць Папу?
12.02.2013 14:04

Працэдура абрання Папы канчаткова склалася толькі ў другой палове XIII ст. На працягу першых трох стагоддзяў Пантыфіка абірала духавенства і вернікі. Пазней гэтае права пакідалася за манархамі. Апошнія змены ў правілы выбару Пантыфіка ўнёс Папа Бэнэдыкт XVI.

 
<< Першая < Папярэдняя 1391 1392 1393 1394 1395 1396 1397 1398 1399 1400 Наступная > Апошняя >>

Старонка 1398 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.