На працягу апошніх некалькіх тыдняў увага большасці сусветных СМІ безумоўна звернута да падзей у Ватыкане. Напэўна, не адзін выпуск вячэрніх навінаў не праходзіць без узгадкі таго ці іншага факту, звязанага з актуальнымі падзеямі, якія адбываюцца ў сэрцы Каталіцкага Касцёла.
За 8 гадоў свайго Пантыфікату Бэнэдыкт XVI правёў 348 агульных аўдыенцый, на якіх прысутнічала больш за 5 мільёнаў чалавек. Падчас іх Папа звяртаўся да вернікаў з катэхезамі на розныя тэмы. Яго першая агульная аўдыенцыя адбылася 27 красавіка 2005 г., і тады ён патлумачыў, чаму абраў у якасці папскага імені менавіта імя «Бэнэдыкт».
Папская рада па сродках масавай камунікацыі праводзіць конкурс фатаграфіі на тэму «Мой Бэнэдыкт XVI. Апавяданне пра знаёмства». Працы можна дасылаць да 15 сакавіка. Яны павінны быць адлюстраваннем асабістай сустрэчы з Бэнэдыктам XVI.
5 сакавіка ў Апостальскай Сталіцы адбылася трэцяя агульная кангрэгацыя. Як паведаміў па яе выніках кіраўнік Прэс-службы Апостальскай Сталіцы кс. Фэдэрыка Ламбардзі, дата пачатку канклаву пакуль застаецца невядомай.
Кожны месяц малітвам вернікаў даручаюцца дзве папскія інтэнцыі для малітвы. Агульная з малітоўных інтэнцый на сакавік гэтага года, якія Бэнэдыкт XVI зацвердзіў яшчэ ў снежні 2011 г., гучыць так: «Каб узрастала пашана да прыроды, з усведамленнем, што ўсё стварэнне з’яўляецца справай Бога, даверанай чалавечай адказнасці».
Дзесяць гадоў журналіст Віктар Хруль працаваў прэс-сакратаром Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча. Сёння Віктар Хруль — рэлігійны карэспандэнт «РИА Новости», а таксама выкладчык на журфаку МДУ ў Маскве. У інтэрв’ю для Сatholic.by журналіст узгадвае сваю працу з мітрапалітам і разважае над спецыфікай супрацоўніцтва з журналістамі свецкіх СМІ.
4 сакавіка 2013 г., ІўеГлыбокапаважаныя святары, міліцыянеры, вернікі!
3 сакавіка 2013 г., гродзенскі катэдральны касцёлГлыбокапаважаныя Эксцэленцыі, браты ў святарстве, кансэкраваныя асобы, верны народ!
3 сакавіка 2013 г., капліца Святой Тройцы ў Катэхетычным каледжы ў Баранавічах
Міласэрны ёсць Пан і ласкавыГлыбокапаважаныя браты і сёстры!
Баранавічы, 2-3 сакавіка 2013 г.
Евангелле, якое мы пачулі, дае нам надзею на тое, што Бог міласэрны. Усім грэшнікам і ўсім малаверным мы хацелі б сказаць: Бог прабачае ўсё і паяднацца з Богам можна ў кожную хвіліну.