Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Удзельнікі пастырскай сустрэчы духавенства Пінскай дыяцэзіі павіншавалі кс. Валянціна Новака з 30-годдзем святарства
19.01.2017 15:48

18 студзеня ў парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Баранавічах прайшла пастырская сустрэча духавенства і кансэкраваных асобаў Пінскай дыяцэзіі, у якой прымалі ўдзел біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка і дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі Казімір Велікаселец.

 
У 2017 годзе ў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі пройдуць два сімпозіумы
19.01.2017 14:47

19 студзеня падчас пастырскай сустрэчы ў Мінску Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч аб’явіў, што ў гэтым годзе плануецца арганізаваць два сімпозіумы.

 
Запісам калыханкі «Ціхая ноч» звычайныя матулі павіншавалі беларусаў з Божым Нараджэннем
19.01.2017 14:10

12 матуль і 29 іх дзяцей павіншавалі беларусаў з Божым Нараджэннем у відэароліку калыханкі «Ціхая ноч». Гэты ролiк стаў першым крокам у рэалізацыі больш маштабнай ідэі — стварэнні CD-альбома калыханак на беларускай мове (народных, аўтарскіх, у перакладзе з іншых моў на беларускую) — сумесным праекце этна-гурта Vuraj і брэндынгавага агенцтва Fabula.

 
«Каталіцкі пілігрым» праанансаваў пілігрымкі на 2017 год
19.01.2017 14:07

«Каталіцкі пілігрым» пры Канферэнцыі Каталіцкіх біскупаў у Беларусі апублікаваў на сваім сайце расклад пілігрымак на новы 2017 год.

 
Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на ІIІ Звычайную нядзелю, год А (22 студзеня)
19.01.2017 12:23

Ці здольныя мы сёння пакінуць усё, каб прыйсці да Хрыста на сустрэчу, ці гатовыя ўсё даверыць Яму?

 
У Баранавічах будуць маліцца за развіццё душпастырства моладзі ў Пінскай дыяцэзіі
19.01.2017 11:50

Парафія Маці Божай Фацімскай разам з парафіяй Божай Міласэрнасці і Маці Божай Вастрабрамскай у Баранавічах з 23 студзеня распачынаюць 9-дзённую навэнну ў інтэнцыі развіцця душпастырства моладзі Пінскай дыяцэзіі.

 
Гамілія Мітрапаліта Кандрусевіча падчас св. Імшы ў межах пастырскай сустрэчы ў Мінску
19.01.2017 11:39

Парафія Св. Яна Хрысціцеля, Серабранка
19 студзеня

Глыбокапаважаныя браты ў святарстве, кансэкраваныя асобы, браты і сёстры!

Прыходжу, Пане, споўніць Тваю волю.

1. Гэты рэфрэн рэспансарыйнага псальма сённяшняй святой Імшы нібы адмыслова дадзены нам Божым Провідам, каб мы як святары, кансэкраваныя асобы і вернікі засяродзіліся над тым, як самі выконваем Божую волю і як служым людзям, да якіх пасланыя. Езус пакінуў нам дасканалы прыклад паслухмянасці Божай волі.

 
«Не крадзі»: разважанні над 7 запаведдзю
19.01.2017 11:37

Чаму нам прасцей дзяліцца злом, болем і пакутамі, чым дабром, поспехам і радасцю? Чаму мы баімся дзяліцца добрымі падзеямі (навінамі), радасцю? Нас могуць няправільна зразумець? Сёння разважаем над 7-й запаведдзю — «Не крадзі».

 
Суд у Германіі аштрафаваў на 700 еўра мужчыну, які адціскаўся на алтары
19.01.2017 10:45

Суд нямецкага Заарбрукена аштрафаваў мастака Аляксандра Карле на 700 еўра за перформанс у мясцовай каталіцкай базыліцы святога Яна. Мастак зрабіў 27 адцісканняў на алтары пры ўключанай камеры.

 
Украінскія студэнты выпусцілі пераклад «студэнцкага Евангелля» ад Лукі
19.01.2017 09:37

Садружнасць студэнтаў-хрысціян Украіны (ССХ-Украіна) выпусціла ўкраінамоўны пераклад «студэнцкага Евангелля» ад Лукі «Адкрый. Глядзі сам». Згаданы друкаваны праект запазычаны ў ССХ Вялікабрытаніі.

 
<< Першая < Папярэдняя 141 142 143 144 145 146 147 148 149 150 Наступная > Апошняя >>

Старонка 144 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.