Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Аўстралійскі гурт Hillsong United спявае пра Божую ласку
20.01.2017 11:11

Scandal of Grace — гэта спеў-малітва, у якой сцвярджаецца, што любоў Бога неспасцігальная, што немагчыма асягнуць яе моц, бо яна ў стане змяніць чалавека, перамяніць яго сэрца і падняць з граху. Любоў Бога настолькі здзіўляе і захапляе, што хочацца Яго пазнаваць і прыпадабняцца Яму.

 
Італія: месцам правядзення экуменічнага тыдня стала Лампедуза — выспа сучасных бежанцаў
20.01.2017 10:52

Упершыню ў Італіі месцам правядзення Тыдня малітваў за адзінства хрысціянаў стала Лампедуза. Гэтая невялікая выспа, якая знаходзіцца паміж Сіцыліяй і Афрыкай, стала сімвалам трагедыі мільёнаў бежанцаў, якія імкнуцца трапіць на выспу, каб вырвацца са свайго кантынента ў Еўропу.

 
У Мінску стартуе сямейны курс «Першыя крокі»
20.01.2017 09:02

Курс «Першыя крокі», прысвечаны праблемам сужэнцаў, якія выхоўваюць маленькіх дзяцей, стартуе 28 студзеня. Сустрэчы, арганізаваныя Міжнароднай федэрацыяй развіцця сем’яў (IFFD), будуць праходзіць па суботах у грэка-каталіцкім цэнтры ў Мінску.

 
Успамін св. Фабіяна, папы і мучаніка, і св. Себасцьяна, мучаніка
20.01.2017 03:00

Успамін св. Фабіяна, папы і мучаніка.

Успамін св. Себасцьяна, мучаніка.

 
Мк 3, 13-19
20.01.2017 03:00

«Паклікаў да сябе тых, каго сам хацеў».

 
20 студзеня — другі звычайны тыдзень, Год А
20.01.2017 03:00
1 чыт. Гбр 8, 6-13; Пс 85 (84), 8 і 10. 11-12. 13-14.
Ев. Мк 3, 13-19
.

Альбо: Успамін св. Фабіяна, папы і мучаніка.

1 чыт. (т. VI) 1 П 5, 1-4; Пс 40 (39), 2 і 4ab. 7-8a. 8b-9. 10.
Ев. Ян 21, 15-17.

Альбо: Успамін св. Себасцьяна, мучаніка.

1 чыт. (т. VI) 1 П 3, 14-17; Пс 34 (33), 2-3. 4-5. 6-7. 8-9.
Ев. Мц 10, 28-33.
 
У Рыме распачаўся Міжнародны кангрэс дамініканскага ордэна
19.01.2017 22:21

У Рыме адкрыўся Міжнародны кангрэс Дамініканскага ордэна з нагоды 800-годдзя яго заснавання. У працы форуму, які завершыцца 21 студзеня, прымаюць удзел каля 600 дэлегатаў, у асноўным, свецкіх, разам з сотняй дамініканскіх братоў і сясцёр.

 
Пантыфік прыняў дэлегацыю хрысціян з Фінляндыі
19.01.2017 17:38

Лютэр прагнуў абнаўлення Касцёла, а не яго падзелу, падкрэсліў папа Францішак 19 студзеня падчас традыцыйнай штогадовай сустрэчы з экуменічнай дэлегацыяй з Фінляндыі. Ужо на працягу амаль 30 гадоў у Рым прыбываюць прадстаўнікі лютэран, праваслаўных і католікаў гэтай краіны, каб пакланіцца яе нябеснаму заступніку, св. Генрыху.

 
Мітрапаліт Кандрусевіч да святароў: людзі адчуваюць голад веры, яны страцілі надзею
19.01.2017 17:33

19 студзеня ў мінскай парафіі Св. Яна Хрысціцеля прайшла чарговая пастырская сустрэча для святароў і кансэкраваных асобаў Мінскай вобласці. Узначаліў сустрэчу Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч.

 
Новыя прызначэнні ў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі
19.01.2017 16:48

Усе адміністратары мінскіх парафій прызначаны пробашчамі. Пра гэта стала вядома падчас пастырскай сустрэчы ў Мінску, якая праходзіла ў капліцы святога Яна Хрысціцеля 19 студзеня.

 
<< Першая < Папярэдняя 141 142 143 144 145 146 147 148 149 150 Наступная > Апошняя >>

Старонка 143 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.