У Лацінскай Амерыцы пачалі казаць пра «цуд папы Францішка». На яго просьбу ў кантэксце Юбілейнага Года Міласэрнасці ўлады шасці краін кантынента абвясцілі амністыю для зняволеных. У агульнай колькасці 3615 чалавек выйшлі на свабоду.
Папа Францішак прыме 14 студзеня ў Ватыкане палестынскага прэзідэнта Махмуда Абаса. Гэта будзе іх пятая па ліку сустрэча.
Сусветныя дні моладзі ў Панаме пройдуць, як і планавалася, у 2019 годзе. Аднак не ў летні перыяд, а ў першых месяцах года — паміж студзенем і сакавіком.
У адным са свіраноў, які прылягае да касцёла св. Марыі Кап Д’Аран, зусім выпадкова была выяўлена важнейшая знаходка ў сферы мастацтва.
Генеральная споведзь ці споведзь з усяго жыцця (або з вялікага перыяду жыцця) практыкавалася ў Касцёле з самага пачатку. Шмат святых і благаслаўлёных карысталіся сакрамэнтам пакаяння і паяднання з усяго жыцця.
Успамін св. Гілярыя, біскупа і доктара Касцёла.
«Сын Чалавечы мае на зямлі ўладу дараваць грахі».
1 чыт. Гбр 4, 1-5. 11; Пс 78 (77), 3 і 4bc. 6c-7. 8.Ев. Мк 2, 1-12.Альбо: Успамін св. Гілярыя, біскупа і доктара Касцёла.1 чыт. (т. VI) 1 Ян 2, 18-25; Пс 110 (109), 1. 2. 3-4.Ев. Мц 5, 13-19.
За дар кансэкраванага жыцця ў Гродзенскай дыяцэзіі сёлета будуць дзякаваць 1 лютага. На малітву запрашаюцца ўсе айцы і сёстры законныя, якія нясуць служэнне ў Гродзенскай дыяцэзіі.
У Ватыкане прайшла спецыяльная прэс-канферэнцыя, прысвечаная прэзентацыі новага фармату штотыднёвай газеты L'Osservatore Romano, якая адзначае сваё 70-годдзе. Па словах дырэктара Залы Друку Святога Пасаду Грэга Бёрка, змена фармату выдання і новы падыход да яго зместу сталі сапраўдным святам.