| Удзельнікі пастырскай сустрэчы духавенства Пінскай дыяцэзіі павіншавалі кс. Валянціна Новака з 30-годдзем святарства | 
| Беларусь - Пінская дыяцэзія | 
| 19.01.2017 15:48 | 
| 
 18 студзеня ў парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Баранавічах прайшла 
пастырская сустрэча духавенства і кансэкраваных асобаў Пінскай дыяцэзіі,
 у якой прымалі ўдзел біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка і дапаможны біскуп 
Пінскай дыяцэзіі Казімір Велікаселец.  
 Віншаванні з нагоды 30-годдзя святарства ў гэты дзень прымаў пробашч баранавіцкай парафіі Узвышэння Святога Крыжа кс. Валянцін Новак, які на працягу 25 гадоў з’яўляўся пробашчам парафіі Перамянення Пана ў Новай Мышы. 
 
 
 На пастырскай сустрэчы была прадстаўлена справаздача за мінулы год аб дзейнасці ўсіх структур, якія ўваходзяць у склад Пінскай дыяцэзіі, а таксама прадстаўлены план развіцця ў 2017 годзе.   | 
| Фотарэпартаж | 


 для друку