Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
22 лістапада — успамін св. Цэцыліі, панны і мучаніцы

«Езус расказаў сваім вучням такую прыпавесць: Валадарства Нябеснае будзе падобнае да дзесяці паннаў, якія, узяўшы свае светачы, выйшлі насустрач жаніху. Пяць з іх былі неразумныя, а пяць — мудрыя. Неразумныя, узяўшы свае светачы, не ўзялі з сабою алею. Мудрыя ж разам са светачамі сваімі ўзялі алей у пасудзіны свае. Калі жаніх спазняўся, то задрамалі ўсе і паснулі. Але сярод ночы ўзняўся крык: Вось жаніх, выходзьце яму насустрач».

 
21 лістапада — успамін Ахвяравання Найсвяцейшай Панны Марыі

«Калі Езус прамаўляў да людзей, Маці і браты Ягоныя стаялі звонку і хацелі пагаварыць з Ім. І нехта сказаў Яму: Вось Маці Твая і браты Твае звонку стаяць і хочуць пагаварыць з Табою. Ён жа адказаў таму, хто звярнуўся да Яго: Хто маці Мая і хто браты Мае? І, працягнуўшы руку сваю да вучняў сваіх, сказаў: Вось маці Мая і браты Мае. Бо кожны, хто выконвае волю Айца Майго, які ёсць у небе, той Мне брат, і сястра, і маці».

 
Святы Айцец да Прэзідэнта Ірана аб неабходнасці шанавання правоў католікаў
11.11.2010 17:16

На неабходнасць шанавання правоў невялікай каталіцкай супольнасці ў Іране і будавання добрых узаемаадносін звярнуў увагу Святы Айцец Бэнэдыкт XVI у лісце да Прэзідэнта гэтай краіны Махмуда Ахмадзінеджада. Папа выказаў задавальненне з прычыны стварэння двухбаковай камісіі, якая зоймецца вырашэннем праблем, што з’яўляюцца прадметам зацікаўленасці абодвух бакоў.

 
Бэнэдыкт XVI заклікае ўдзельнікаў саміту ў Сеуле да рашэнняў на карысць сапраўднага дабра чалавека
11.11.2010 13:36

11 лістапада 2010 г. у Сеуле (Паўднёвая Карэя) распачынаецца саміт G-20 — сустрэча лідэраў краін, якія прадстаўляюць 20 буйнейшых эканомік свету. З нагоды саміту Святы Айцец Бэнэдыкт XVI скіраваў пасланне да Прэзідэнта краіны Лі Мён Бака.

 
Бэнэдыкт XVI дзякуе за візіт у Чэхію і Карпінето Рамано
10.11.2010 15:31

Святы Айцец Бэнэдыкт XVI выказаў удзячнасць пілігрымам з Чэхіі і Карпінето Рамано, з якімі сустрэўся ў ватыканскай базыліцы 10 лістапада 2010 г. у першай частцы агульнай аўдыенцыі. Папа падзякаваў чэшскім пілігрымам, асабліва прадстаўнікам грамадскага жыцця, епіскапату, духавенству і свецкім вернікам за сардэчнае прыняцце, аказанае яму ў верасні 2009 г.

 
17 лістапада — успамін св. Альжбеты Венгерскай, законніцы

«Езус сказаў сваім вучням: Кажу вам, хто слухае: любіце ворагаў вашых, дабро рабіце тым, хто вас ненавідзіць. Благаслаўляйце тых, хто вас праклінае, маліцеся за тых, хто вас крыўдзіць. Таму, хто ўдарыў цябе па шчацэ, падстаў і другую; і таму, хто адбірае ў цябе плашч, не забараняй узяць і кашулю. Кожнаму, хто просіць у цябе, давай, і ад таго, хто ўзяў тваё, не дамагайся звароту. Рабіце людзям так, як хочаце, каб яны вам рабілі».

 
12 лістапада — успамін св. Язафата, біскупа і мучаніка

«Езус узняў вочы свае да неба і маліўся такімі словамі: Ойча святы, не толькі за іх прашу Я, але і за тых, хто паверыць у Мяне паводле слова іхняга, каб усе былі адно, як Ты, Ойча, ува Мне, і Я ў Табе, каб і яны былі ў Нас, каб паверыў свет, што Ты паслаў Мяне. І славу, якую Ты даў Мне, Я даў ім, каб былі адно, як і Мы адно. Я ў іх, а Ты ўва Мне. Каб былі з’яднаныя ў адно, каб свет пазнаў, што Ты паслаў Мяне і палюбіў іх, як палюбіў Мяне».

 
Яцэк Пулікоўскі: 10 запаведзяў шчаслівага сямейнага жыцця (інтэрв’ю для Catholic.by)
09.11.2010 18:21

Пра 10 запаведзяў сямейнага шчасця і што рабіць тым, да каго яшчэ «не прыскакаў сапраўдны прынц на белым кані», чытайце ў інтэрв'ю з дарадцам сямей з Польшчы, чалавекам з 30-гадовым сямейным стажам і проста шчаслівым мужам і бацькам траіх дзяцей Яцэкам Пулікоўскім.

 
Бэнэдыкт XVI наведае Ватыканскую бібліятэку
09.11.2010 16:08

18 снежня 2010 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI наведае Ватыканскую бібліятэку, якая адкрылася 20 верасня гг. пасля трох гадоў рамонту. Сёння ў прэс-службе бібліятэкі адбылася прэс-канферэнцыя, падчас якой было паінфармавана аб выстаўцы і навуковым сімпозіўме, якія адбудуцца там.

 
«L’Osservatore Romano»: гістарычны і сімвалічны візіт Папы ў Іспанію
09.11.2010 13:15

Гістарычным і сімвалічным па значэнні назваў галоўны рэдактар «L’Osservatore Romano» Джаванні Марыя Віян візіт Святога Айца Бэнэдыкта XVI у Іспанію. У новым нумары штотыднёвіка Апостальскай Сталіцы падсумоўваецца паездка Папы.

 
<< Першая < Папярэдняя 1551 1552 1553 1554 1555 1556 1557 1558 1559 1560 Наступная > Апошняя >>

Старонка 1556 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.