Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
11 лістапада — успамін св. Марціна Турскага, біскупа

«Езус сказаў сваім вучням: Калі ж прыйдзе Сын Чалавечы ў славе сваёй і ўсе Анёлы з Ім, тады сядзе на троне славы сваёй. I сабраныя будуць перад Ім усе народы, і аддзеліць адных ад другіх, як пастух аддзяляе авечак ад казлоў. І паставіць авечак праваруч, а казлоў — леваруч».

 
Гамілія арцыбіскупа Кандрусевіча падчас св. Імшы ў Рыме з удзелам беларускіх студэнтаў
08.11.2010 15:49

7 лістапада 2010 г.

Бог ёсць Богам жывых, а не памерлых

Глыбокапаважаныя студэнты!

1. Сённяшняе Евангелле прадстаўляе нашай увазе гэтыя словы. Варта нагадаць, што з кожным днём мы набліжаемся да завяршэння літургічнага года. Ужо праз два тыдні мы будзем адзначаць урачыстасць Хрыста, Валадара сусвету. І тут ёсць свая логіка. Касцёл увесь час вядзе нас да Валадарства Божага, і апошняя нядзеля літургічнага года якраз і з’яўляецца сімвалам гэтага Валадарства.

 
10 лістапада — успамін св. Льва Вялікага, папы і доктара Касцёла

«Прыйшоў Езус у межы Цэзарэі Філіпавай і пытаўся ў вучняў сваіх, кажучы: Кім людзі лічаць Сына Чалавечага? Яны ж сказалі: Адны — Янам Хрысціцелем, другія ж — Іллёю, а іншыя — Ераміяй ці адным з прарокаў. Ён кажа ім: А вы кім лічыце Мяне? Сымон Пётр адказаў: Ты — Хрыстус, Сын Бога Жывога. Тады Езус сказаў яму ў адказ: Шчаслівы ты, Сымоне, сын Ёнавы, бо не цела і кроў адкрылі табе гэта, але Айцец Мой, які ў нябёсах. I Я кажу табе, што ты — Пётр (скала), і на гэтай скале Я пабудую Касцёл Мой, і брамы пякельныя не перамогуць яго».

 
Святы
 
30 лістапада — свята св. Андрэя, апостала

«Калі Езус праходзіў каля Галілейскага мора, убачыў двух братоў: Сымона, якога называлі Пятром, і ягонага брата Андрэя, якія закідалі сеткі ў мора, бо яны былі рыбакамі. І сказаў ім: Ідзіце за Мной, і Я зраблю вас лаўцамі людзей. Яны адразу пакінулі сеткі і пайшлі за Ім».

 
9 лістапада — свята гадавіны пасвячэння Латэранскай базылікі

«Набліжалася юдэйская Пасха, і Езус прыйшоў у Ерузалем. І знайшоў у святыні тых, хто прадаваў валоў, авечак і галубоў, і мянялы сядзелі там. І зрабіў бізун з вяровак і павыганяў усіх са святыні, а таксама авечак і валоў, грошы мянялаў парассыпаў, а сталы папераварочваў. А прадаўцам галубоў сказаў: Забярыце гэта адсюль і не рабіце дому Айца Майго домам гандлю. І прыгадалі вучні Ягоныя, што напісана: Клопат аб  доме Тваім з’ядае Мяне».

 
На наступным тыдні выйдзе новая адгартацыя Бэнэдыкта XVI
05.11.2010 18:42
У наступны чацвер, 11 лістапада 2010 г., у Прэс-цэнтры Апостальскай Сталіцы адбудзецца прэзентацыя паслясінадальнай адгартацыі Бэнэдыкта XVI «Verbum Domini», якая падсумоўвае XII Пасяджэнне Звычайнага Сіноду Біскупаў, што адбыўся ў лістападзе 2008 г. на тэму «Божае слова ў жыцці і місіі Касцёла».
 
Літургія слова на Звычайны перыяд

Раздзел на стадыі напаўнення.

 
Субота — трыццаць чацвёрты звычайны тыдзень

«Езус сказаў сваім вучням: Зважайце ж на сябе, каб сэрцы вашыя не былі абцяжараныя пахмеллем і п’янствам, і жыццёвымі клопатамі, і каб дзень той не застаў вас неспадзявана, як пастка. Бо ён прыйдзе на ўсіх, хто жыве на паверхні ўсёй зямлі. Дык чувайце ўвесь час і маліцеся, каб вы маглі пазбегнуць усяго таго, што павінна адбыцца, і стаць перад Сынам Чалавечым».

 
Пятніца — трыццаць чацвёрты звычайны тыдзень

«Езус сказаў сваім вучням: Паглядзіце на смакоўніцу і на ўсе дрэвы. Калі яны ўжо распускаюцца, то, убачыўшы гэта, ведаеце самі, што ўжо блізка лета. Так і вы, калі ўбачыце, што гэта адбываецца, ведайце, што наблізілася Валадарства Божае. Сапраўды кажу вам, не міне пакаленне гэтае, як усё збудзецца. Неба і зямля пройдуць, слова ж Маё не праміне».

 
<< Першая < Папярэдняя 1551 1552 1553 1554 1555 1556 1557 1558 1559 1560 Наступная > Апошняя >>

Старонка 1557 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.