Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Неверагодная працэсія ў Філіпінах — некалькі мільёнаў хрысціян
05.01.2017 15:29

Філіпіны — вельмі незвычайная краіна. Яго жыхары вядомыя «экспрэсіўнасцю» і «масавасцю» выражэння сваёй рэлігійнасці. У Маніле гэтымі днямі праходзяць урачыстасці, у якіх можа браць удзел некалькі мільёнаў хрысціян.

 
Начное чуванне для моладзі Магілёўшчыны прайшло ў Бабруйску
05.01.2017 11:18

Ноччу з 4 на 5 студзеня ў Бабруйску ў парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі адбылося начное чуванне моладзі Магілёўшчыны. Дэвізам малітоўнай сустрэчы сталі словы «Быць сынамі Святла».

 
Для якуцян падарункам на Раство стане фільм «Первый Якутский»
05.01.2017 10:10

Ва ўрачыстасць Раства Хрыстовага на экраны Якуціі выйдзе фільм «Первый Якутский», прысвечаны жыццю і дзейнасці епіскапа Дыянісія (Хітрова), аўтара якуцкай азбукі і граматыкі. Гэты праваслаўны іерарх прывёў да хрысціянства дзясяткі тысяч людзей.

 
Кардынал Цімаці Долан прыме ўдзел у інаўгурацыі Прэзідэнта ЗША Дональда Трампа
05.01.2017 09:41

Арцыбіскуп Нью-Ёрка кардынал Цімаці Долан будзе адным з шасці рэлігійных дзеячаў, якія прамовяць малітвы і чытанні са Святога Пісання падчас урачыстай цырымоніі інаўгурацыі новага Прэзідэнта ЗША Дональда Трампа.

 
7 студзеня ў Беларусі пройдзе шосты дзень фацімскай навэнны
05.01.2017 09:22

На працягу дзевяці месяцаў — з 6 жніўня 2016 г. па 1 красавіка 2017 г. — кожную першую суботу ў беларускіх парафіях запланавана малітва да Маці Божай Фацімскай. Навэнна праходзіць у межах падрыхтоўкі да 100-годдзя аб’яўленняў Маці Божай у Фаціме. Шосты дзень навэнны прыпадае на 7 студзеня.

 
Святы Айцец: міжусобіцы ў Бразіліі выклікаюць трывогу
05.01.2017 09:01

Папа са смуткам выказаўся пра кровапралітныя мафійныя міжусобіцы, якія мелі месца ў першыя дні 2017 года ў турме Манаўса. «З Бразіліі прыйшлі драматычныя весткі пра разню ў турме Манаўса, дзе жорсткія сутыкненні паміж варожымі групоўкамі прынеслі дзясяткі смерцяў. Я хацеў бы выказаць свой смутак і трывогу з-за таго, што адбылося», —сказаў Францішак 4 студзеня на заканчэнне агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане.

 
Ян 1, 43-51
05.01.2017 03:00

«Ты Сын Божы, Ты Валадар Ізраэля».

 
5 студзеня — будзень
05.01.2017 03:00
1 чыт. 1 Ян 3, 11-21; Пс 100 (99), 2. 3. 4. 5.
Ев. Ян 1, 43-51
.
 
Душпастырская каляда: як падрыхтавацца да візіту святара?
05.01.2017 00:00

У перыяд Божага Нараджэння і пасля святы ў кожнай парафіі адбываецца душпастырскае наведванне сем’яў — так званая каляда. У Каталіцкім Касцёле да душпастырскага візіту абавязвае кананічнае права, якое прадпісвае наведванне сем’яў для пашырэння веры і аказання неабходнай духоўнай дапамогі.

 
Беларускія католікі на сустрэчы Тэзэ: «Заўжды прыемна, што далёка ад дому знаходзіш аднадумцаў па хрысціянскай веры»
04.01.2017 17:33

У Рызе завяршылася 39-я сустрэча моладзі, арганізаваная супольнасцю з Тэзэ. Форум для маладых хрысціян, у якім прымалі ўдзел і беларусы, праходзіў у латвійскай сталіцы з 28 снежня па 1 студзеня.

 
<< Першая < Папярэдняя 151 152 153 154 155 156 157 158 159 160 Наступная > Апошняя >>

Старонка 158 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.