Святары побач з намі ў самыя важныя моманты жыцця. Святары ўдзяляюць нам хрост, Першую Камунію, сакрамэнт сужэнства, намашчэнне хворых.
Нельга асуджаць мусульман за тое, што яны хочаць ісламізаваць Еўропу — замест гэтага варта больш старацца, каб запоўніць хрысціянскія святыні. Пра гэта распавёў кардынал Крыстаф Шонбарн у інтэрв’ю аўстрыйскаму выданню «Kronen Zeitung».
Ва ўкраінскім Камянцы-Падольскім у перыяд Божага Нараджэння існуе традыцыя дзялення аплаткай з дэпутатамі. Прадстаўнікі ўлады прымаюць удзел у святой Імшы, а таксама сустракаюцца з вернікамі і віншуюць іх са святамі.
3 студзеня, у дзень свайго нараджэння, Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч узначаліў святую Эўхарыстыю ў мінскай архікатэдры. Сімвалічна, што ў літургічных чытаннях гэтага дня ўзгадваўся св. Ян Хрысціцель, які называў свябе «голасам таго, хто кліча ў пустыні», — голасам Збаўцы.
Ноч з 31 снежня на 1 студзеня некаторыя католікі з Мінска і іншых гарадоў Беларусі, а таксама госці з Польшчы правялі ў Шуміліне. Малітвай, супольнай вячэрай і касцюміраваным вечарам яны сустрэлі новы 2017 год.
Цяперашняе пагадненне аб спыненні агню ў Сірыі з’яўляецца для міжнароднай супольнасці «акном часу» для сур’ёзных перамоў па стабільным міры ў краіне, лічыць арцыбіскуп Сільвана Тамазі.
У дзень памяці мучаніцтва нявінных бэтлеемскіх немаўлят, 28 снежня, папа Францішак накіраваў спецыяльнае пасланне біскупам усяго свету. Тэкст дакумента быў апублікаваны 2 студзеня Ватыканскай Залай Друку.
«Мы знайшлі Месію».
Убачылі ўсе збаўленне Бога нашага