Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Папа аб сваім будучым падарожжы ў Вялікабрытанію
08.09.2010 16:50

«Няхай Бог благаславіць народ Вялікабрытаніі!» — сказаў Святы Айцец Бэнэдыкт XVI, звяртаючыся да англійскіх пілігрымаў, якія прымалі ўдзел у агульнай аўдыенцыі 8 верасня 2010 г. Перад сваім падарожжам у Вялікабрытанію Папа падкрэсліў, што для яго будзе вялікай радасцю беатыфікацыя кардынала Джона Генры Ньюмана, якая адбудзецца ў Бірмінгеме 19 верасня.

 
Пятніца — дваццаць шосты звычайны тыдзень

«Гора табе, Харазін! Гора табе, Бэтсаіда! Бо, калі б у Тыры і Сідоне былі цуды, што сталіся сярод вас, то яны даўно б, седзячы ў мешкавіне і ў попеле, пакаяліся. Але Тыру і Сідону лепш будзе на судзе, чым вам. І ты, Кафарнаум, што аж да неба будзеш узвышаны, аж да адхлані сыдзеш».

 
Пантыфік прывітаў навучэнцаў Гродзенскай семінарыі
08.09.2010 13:11
Падчас сённяшняй агульнай аўдыенцыі Святы Айцец Бэнэдыкт XVI прывітаў навучэнцаў і прафесарўў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне. Прыбылі яны ў Вечны горад з нагоды 20–й гадавіны сваёй навучальнай установы. Разам з імі прыехаў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.
 
Бэнэдыкт XVI: музыка Моцарта — прамень нябеснага хараства
08.09.2010 12:44

Святога Айца Бэнэдыкта XVI паядноўваюць асаблівыя сувязі з музыкай Вольфганга Амадэя Моцарта. Таксама і ўчора, 7 верасня 2010 г., у летняй рэзідэнцыі Папы ў Кастэль Гандольфа адбыўся канцэрт, падрыхтаваны для Пантыфіка Папскай Акадэміяй навук. У канцэрце прагучаў «Requiem» аўстрыйскага кампазітара.

 
Юрый Гарулёў: нам важна ведаць, што нашы стужкі чакаюць гледачы
08.09.2010 12:35

Першы дзень фестывалю «Magnificat-2010» мінуў. Сёння яго ўдзельнікі накіруюцца ў Глыбокае, а пасля — у Удзела і Мосар — традыцыйныя месцы правядзення гэтага культурнага мерапрыемства. Пра вынікі першага дня, а таксама пра асаблівасці сёлетняга фестывалю мы запыталіся ў яго старшыні — Юрыя Гарулёва.

 
Юрый Гарулёў: нам важна ведаць, што нашы стужкі чакаюць гледачы
08.09.2010 12:35

Першы дзень фестывалю «Magnificat-2010» мінуў. Сёння яго ўдзельнікі накіруюцца ў Глыбокае, а пасля — у Удзела і Мосар — традыцыйныя месцы правядзення гэтага культурнага мерапрыемства. Пра вынікі першага дня, а таксама пра асаблівасці сёлетняга фестывалю мы запыталіся ў яго старшыні — Юрыя Гарулёва.

 
Чацвер — дваццаць шосты звычайны тыдзень

«Прызначыў Пан іншых семдзесят двух вучняў і паслаў іх па двое перад сабою ў кожны горад і месца, куды сам хацеў ісці. І сказаў ім: Жніво сапраўды вялікае, а работнікаў мала, таму прасіце Гаспадара жніва, каб паслаў работнікаў на жніво сваё».

 
Серада — дваццаць шосты звычайны тыдзень

«Калі Езус і вучні Ягоныя былі ў дарозе, хтосьці сказаў Яму: Я пайду за Табою, куды б Ты ні пайшоў. Езус сказаў яму: Лісы маюць норы, і птушкі нябесныя — гнёзды, а Сын Чалавечы не мае, дзе схіліць галаву».

 
Аўторак — дваццаць шосты звычайны тыдзень

«Калі набліжаліся дні ўзнясення Езуса, Ён цвёрда вырашыў ісці ў Ерузалем і выслаў пасланцоў перад сабою. Пайшоўшы, яны ўвайшлі ў самаранскую вёску, каб падрыхтаваць Яму побыт. Але там не прынялі Яго, бо Ён накіроўваўся ў Ерузалем. Калі вучні Якуб і Ян убачылі гэта, сказалі: Пане, хочаш, мы скажам, каб агонь сышоў з неба і знішчыў іх? Але Ён, павярнуўшыся да іх, забараніў ім. І пайшлі ў іншую вёску».

 
Панядзелак — дваццаць шосты звычайны тыдзень

«Між вучняў паўстала пытанне: хто з іх быў бы большы? Але Езус, пазнаўшы задуму іх сэрца, узяў дзіця, паставіў яго перад сабою і сказаў ім: Хто прыме гэтае дзіця ў імя Маё, той Мяне прымае, а хто прымае Мяне, той прымае таго, хто паслаў Мяне. Бо, хто меншы сярод усіх вас, той будзе вялікі».

 
<< Першая < Папярэдняя 1571 1572 1573 1574 1575 1576 1577 1578 1579 1580 Наступная > Апошняя >>

Старонка 1576 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.