Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
ХХV Звычайная нядзеля, Год B

«Езус і Яго вучні выйшлі і праходзілі праз Галілею, і Езус не хацеў, каб нехта ведаў. Бо вучыў сваіх вучняў і казаў ім, што Сын Чалавечы аддадзены будзе ў рукі людзей, і заб’юць Яго, і забіты ўваскрэсне праз тры дні. Але яны не разумелі гэтых словаў, а спытацца ў Яго баяліся».

 
Гамілія арцыбіскупа Кандрусевіча падчас адкрыцця Фестывалю хрысціянскіх фільмаў і тэлепраграм «Magnificat-2010»
07.09.2010 14:28

Мінская архікатэдра, 7 верасня 2010 г.

Глыбокапаважаныя браты і сёстры, працаўнікі мас-медыя, асабліва хрысціянскага тэлебачання і кіно!

1. Сённяшняе Евангелле распавядае пра тое, як з Езуса выходзіла моц і аздараўляла ўсіх (пар. Лк 6, 19). Гэтая моц павінна выходзіць і з усіх, хто прызнае Хрыста сваім Богам і Збаўцам, гэта азначае — з усіх хрысціян. Гэта выклік нашага часу, калі ўсё больш людзей адракаюцца ад сваіх хрысціянскіх каранёў. Гэта таксама місійнае заданне, у якім павінен прымаць удзел кожны хрысціянін. А каб так магло быць, трэба найперш з’яднацца з Хрыстом, трэба, як навучае св. апостал Павел, укараніцца ў Ім (пар. Кал 2, 7) і на Ім будаваць.

 
Гамілія арцыбіскупа Кандрусевіча падчас святой Імшы для семінарыстаў
06.09.2010 16:52

6 верасня 2010 г., мінская архікатэдра

Глыбокапаважаныя семінарысты!

1.Шчыра вітаю ўсіх вас пасля летняга адпачынку і пастырскай практыкі ў парафіях Мінска-Магілёускай архідыяцэзіі. З Божай дапамогай вы распачынаеце новы год фармацыі да святарства. Сёння падчас гэтай св. Імшы ў мінскай катэдры мы сабраліся прасіць Божага благаслаўлення і дароў Духа Святога ўсім вам разам і кожнаму паасобку, каб Бог, які распачаў у вас добрую справу паклікання да святарства і святарскай фармацыі, яе паспяхова завяршыў.

 
ХХV Звычайная нядзеля, Год А

«Езус расказаў сваім вучням гэтую прыпавесць: Валадарства Нябеснае падобнае да гаспадара дому, які выйшаў на світанні наняць работнікаў у вінаграднік свой. Дамовіўшыся з работнікамі па дынару за дзень, ён паслаў іх у вінаграднік свой».

 
Бэнэдыкт XVI наведаў Карпінето Рамано, дзе 200 год таму нарадзіўся Леў ХІІІ
06.09.2010 11:33

5 верасня 2010 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI склаў кароткі візіт у Карпінето Рамано (Італія), дзе 200 год таму нарадзіўся Джаакіна Печчы — будучы папа Леў ХІІІ. Падчас святой Імшы на плошчы Монці Лепіні з удзелам 5 тысяч мясцовых жыхароў Пантыфік адзначыў: «Ён быў мужам вялікай веры і глыбокай пабожнасці, што заўсёды з’яўляецца падставай усяго для кожнага хрысціяніна, не выключаючы і Папы».

 
Гамілія арцыбіскупа Кандрусевіча на XXIII Звычайную нядзелю, Год С
05.09.2010 18:39

5 верасня 2010 г., мінская архікатэдра.

Глыбокапаважаныя браты і сёстры!

1. Хто не нясе крыжа свайго і не ідзе за Мною, не можа быць Маім вучнем. Гэтыя словы сённяшняга Евангелля, напэўна, напаўняюць многіх страхам, бо нагадваюць пра крыж, які для многіх з’яўляецца знакам цярпенняў, хоць у святле збаўленчай мукі Езуса Хрыста гэта знак надзеі і збаўлення.

 
Прывітальнае слова арцыбіскупа Кандрусевіча на адкрыцці V Усходне-Еўрапейскага сімпозіума даследчыкаў Новага Запавету
03.09.2010 22:43

Архиепископ Тадеуш Кондрусевич
Митрополит Минско-Могилевский

Приветствие на открытии
V Восточно-Европейского симпозиума исследователей Нового Завета
на тему: «Евангельские образы Господа Иисуса Христа
в церковной традиции и библейской науке»

Минск, Международный образовательный центр им. Йоханнеса Рау,
3 сентября 2010 г.

Ваше Высокопреосвященство, Глубокоуважаемый Митрополит Минский и Слуцкий, Патриарший Экзарх всея Беларуси Филарет, братья во священстве, представители государственной власти, дипломатических миссий, мира науки и культуры,  все присутствующие!

 
Прывітальнае слова арцыбіскупа Кандрусевіча перад св. Імшой з нагоды 150-годдзя асвячэння касцёла Святой Тройцы ў Радашковічах
03.09.2010 17:12

3 верасня 2010 г.

Ваша Эксцэленцыя, глыбокапаважаны біскуп Антоні Дзям’янка, паважаныя святары, кансэкраваныя асобы, вернікі!

З нагоды таго, што сёння ў Мінску распачынаецца Міжнародны ўсходне-еўрапейскі сімпозіум даследчыкаў Новага Запавету я павінен вярнуцца ў сталіцу. Таму, раздзяляючы разам з вамі радасць Юбілею 150-годдзя асвячэння касцёла Святой Тройцы ў Радашковічах, дазвольце шчыра павіншаваць вас з гэтым святам і звярнуцца да вас з наступным словам.

 
Леў ХІІІ — апякун грамадскіх спраў, навук і еднасці Касцёла
03.09.2010 12:09

5 верасня 2010 г., у нядзелю, Святы Айцец Бэнэдыкт XVI складзе трохгадзінны візіт у Карпінето Рамано (Італія), дзе 200 гадоў таму нарадзіўся адзін з яго папярэднікаў — будучы папа Леў ХІІІ. Там Пантыфік сустрэнецца з мясцовымі ўладамі і будзе цэлебраваць святую Імшу пад адкрытым небам.

 
Бэнэдыкт XVI сустрэўся з Прэзідэнтам Ізраіля
02.09.2010 16:49

2 верасня 2010 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI удзяліў аўдыенцыю Прэзідэнту Ізраіля Шымону Пэрэсу. Лідэр Ізраіля сустрэўся таксама з Дзяржаўным сакратаром Яго Святасці кардыналам Тарчызіо Бэртонэ. Падчас размовы Папа і Прэзідэнт узгадалі аб мінулагодняй пілігрымцы Пантыфіка ў Святую Зямлю.

 
<< Першая < Папярэдняя 1571 1572 1573 1574 1575 1576 1577 1578 1579 1580 Наступная > Апошняя >>

Старонка 1578 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.