«Езус сказаў сваім вучням: Кажу вам, хто слухае: любіце ворагаў вашых,
дабро рабіце тым, хто вас ненавідзіць. Благаслаўляйце тых, хто вас
праклінае, маліцеся за тых, хто вас крыўдзіць. Таму, хто ўдарыў цябе па
шчацэ, падстаў і другую; і таму, хто адбірае ў цябе плашч, не забараняй
узяць і кашулю. Кожнаму, хто просіць у цябе, давай, і ад таго, хто ўзяў
тваё, не дамагайся звароту. Рабіце людзям так, як хочаце, каб яны вам
рабілі».