Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Папа заклікае да малітвы ў інтэнцыі працы каталіцка-праваслаўнай камісіі
22.09.2010 13:54
Падчас сённяшняй агульнай аўдыенцыі ў Апостальскай Сталіцы Святы Айцец Бэнэдыкт XVI заклікаў вернікаў да малітвы ў інтэнцыі працы Міжнароднай камісіі па справах тэалагічнага дыялога паміж Рыма-каталіцкім Касцёлам і Праваслаўнай Царквой, пасяджэнне якой адбываецца ў гэтыя дні ў Вене (Аўстрыя).
 
У кастрычніку Папа наведае Сіцылію
22.09.2010 10:55
У кастрычніку 2010 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI наведае Сіцылію. Гэтая аднадзённая паездка стане ўжо чацвёртым за бягучы год пастырскім візітам Папы.
 
Ксёндз Ламбардзі: тэлебачанне таксама паспрыяла змене стаўлення да візіту Папы
21.09.2010 13:55
«Тэлебачанне таксама паспрыяла таму, што брытанцы змянілі стаўленне да Святога Айца Бэнэдыкта XVI, бо маглі бачыць яго на свае вочы на працягу чатырох дзён», — заўважыў кс. Фэдэрыко Ламбардзі SI у інтэрв’ю выданню «Il Sole-24 Ore», прысвечаным візіту Папы ў Вялікабрытанію. Па словах старшыні Прэс-службы Апостальскай Сталіцы, падарожжа называлі «цяжкім».
 
«Карытас» Віцебскай дыяцэзіі — 10 год. Інтэрв’ю з Віталем Кульпекшам
21.09.2010 12:43

Ужо на працягу 10 год у Віцебскай дыяцэзіі дзейнічае рэлігійная місія «Карытас». Праца распачыналася паволі, але добрая справа заўсёды знойдзе падтрымку — Божую і з боку людзей. Дырэктар «Карытас» Віцебскай дыяцэзіі Віталь Кульпекша распавядае пра гісторыю і дзейнасць дабрачыннай місіі.

 
«L’Osservatore Romano» падсумоўвае візіт Папы ў Вялікабрытанію
21.09.2010 11:21
«La luce gentile» (сардэчнае святло) — такую назву галоўны рэдактар штотыднёвіка Апостальскай Сталіцы «L’Osservatore Romano» Джаванні Марыя Віян даў падсумаванню візіту Святога Айца Бэнэдыкта XVI у Вялікабрытанію, што адбываўся з 16 па 19 верасня 2010 г. Публіцыст кажа пра «святло Хрыста, якое хрысціяне Усходу ў вячэрняй малітве называюць „радасным“ (phòs hilaròn), а кардынал Джон Генры Ньюман, беатыфікацыя якога адбылася ў нядзелю, адчуў і апісаў як „сардэчнае“ (kindly light)».
 
Каб спеў дапамог наблізіцца да Езуса
20.09.2010 12:04

Выйшаў новы дыск хору «Gloria» мінскай архікатэдры пад назвай «Твая прысутнасць». Гэта ўжо другі дыск за час існавання хору. «Gloria» найбольш вядомы каталіцкай супольнасці па ўрачыстасцях у Будславе: ужо каторы год яго спеў суправаджае цэнтральную святую Імшу 2 ліпеня. Акрамя таго, ён упрыгожвае ўсе ўрачыстыя літургіі ў архікатэдры. Пра падрыхтоўку і запіс новага дыску распавяла адна з ідэйных натхняльнікаў працы над дыскам, кіраўнік хору Сафія Голуб.

 
Італьянскі публіцыст параўноўвае візіты Яна Паўла ІІ і Бэнэдыкта XVI у Вялікабрытанію
17.09.2010 13:07
Луіджы Аккатолі, ватыканскі публіцыст італьянскага выдання «Corriere della Sera», у сваім артыкуле параўноўвае візіты ў Вялікабрытанію Бэнэдыкта XVI і яго папярэдніка Яна Паўла ІІ. Як адзначае аўтар, паколькі Ян Павел ІІ знаходзіўся там у разгар вайны паміж Вялікабрытаніяй і Аргенцінай за Фолклендскія астравы, паездка мела прыватны характар, або, як падкрэслівала ў той час Апостальская Сталіца, была выключна пастырскім, а не дзяржаўным візітам.
 
Гамілія арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча на распачацце акадэмічнага года
16.09.2010 16:48
Мінская архікатэдра, 16 верасня 2010 г.

Дарагія студэнты і прысутныя вернікі!

Вось пакаленне тых, хто шукае аблічча Бога (пар. Пс 24 (23)).

Гэтыя словы рэфрэну рэспансарыйнага псальма вельмі добра перадаюць атмасферу сённяшняга набажэнства, калі мы молімся ў інтэнцыі студэнтаў, якія распачынаюць новы акадэмічны год.

Гледзячы на вас, якія захацелі прыняць удзел у гэтай святой Імшы, так і хочацца паўтарыць гэтыя словы і назваць вас пакаленнем тых, хто пазнае таямніцы навукі і грызе яе граніт (як казалі 40 гадоў таму, у мой час студэнцтва) і ў той жа час шукае аблічча Бога. Не ведаю, можа і цяпер кажуць таксама. Так ці інакш, калі сучасны свет усё часцей сваю надзею пакладае толькі ў дасягненнях навукі і верыць, што з яе дапамогай можна вырашыць усе сучасныя праблемы, вы, верачы ў дапамогу навукі (і так павінна быць) адначасова шукаеце аблічча Бога, у якім — канчатковая надзея. Бо, на самой справе, чым з’яўляецца вывучэнне розных навук ва ўніверсітэтах, як не пазнаннем гісторыі чалавека і свету, у якой Бог аб’яўляе самога сябе і сваю таямніцу збаўлення?

Пану належыць зямля і ўсё, што на ёй, сусвет і ўсё, што жыве ў ім (пар. Пс 24 (23), 1). Гэтыя словы Святога Пісання нагадваюць, што веруючаму чалавеку належыць усё тое, што паходзіць ад Божай мудрасці.

Евангелле, якое мы пачулі падчас гэтай літургіі, вядзе нас да двух узроўняў мудрасці. Першы — гэта здольнасць распазнаваць аблічча зямлі і неба (пар. Лк 12, 56) — у законах прыроды і прыродных з’явах пазнаваць сувязь паміж іх прычынай і вынікам, а гэта азначае — Бога.

Другі — гэта ўменне распазнаваць знакі часу, у якім здзяйсняецца гісторыя збаўлення чалавека, таго часу, у якім дзейнічае Бог і чакае супрацоўніцтва з чалавекам. І тут трэба нагадаць, што Езус, які прыйшоў да сваіх, не быў імі прыняты. Яны не ўмелі прачытаць знакаў часу.

Словы Езуса «крывадушныя» (Лк 12, 56), якімі ён акрэсліў сучасных Яму людзей, нагадваюць пра тое, што людзі не толькі не хочуць распазнаваць таго, што слушна, але нават не імкнуцца яго прыняць.

Праблема паўтараецца і ў наш час. Сучасны чалавек, з аднаго боку, умее вельмі добра аналізаваць і прачытваць з’явы часу. З іншага ж, а менавіта, духоўнага погляду, ён ухіляецца ад такіх праблем, як сэнс жыцця і смерці, дабро і зло, вечнае прадвызначэнне чалавека і г.д. Гэта знак фальшывай мудрасці, якая ганарыцца сапраўды добрымі ведамі ў галіне прыродных і гуманітарных навук і ў той жа час бароніцца перад захапленнем рэлігійнымі і маральнымі справамі.

Лякарствам ад крывадушнасці з’яўляецца пастаянная канфрантацыя ведаў і жыцця, Божай праўды і становішча да яе чалавека. Кажучы іншымі словамі — гэта канфрантацыя паміж разумнай верай і жыццём.

Таму студэнты, як будучыя спецыялісты, кіраўнікі прадпрыемстваў і дзяржаўных установаў, закліканы да пастаяннага адкрыцця і інтэрпрэтацыі знакаў часу адносна галоўнага знаку Божага аб’яўлення — Езуса Хрыста. Гэта ўчыніць вашы ўніверсітэты асяроддзямі і лабараторыямі сапраўднай хрысціянскай мудрасці, дзе кожны асабіста ўключыцца ў выпрацоўку сапраўднага сінтэзу веры і жыцця, ведаў і іх практычнага прымянення, каб вера і навука сталі тымі крыламі, на якіх чалавек уздымаецца да пазнання праўды. Амэн.

 
Паведамленне з 44-га Пленарнага пасяджэння Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі
16.09.2010 15:55

44-ае Пленарнае пасяджэнне Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі адбылося 16 верасня 2010 г. у памяшканні Сакратарыята ККББ. На пасяджэнні прысутнічалі таксама Апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Марцін Відавіч, Апостальскі Візітатар для грэка-католікаў у Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек МІС.

 
За візітам Бэнэдыкта XVI у Вялікабрытанію можна назіраць на сайце Пантыфіка
16.09.2010 13:29
На афіцыйным сайце візіту Святога Айца Бэнэдыкта XVI у Вялікабрытанію створана старонка, дзе за ўсімі падзеямі ў межах візіту можна назіраць у рэжыме онлайн.
 
<< Першая < Папярэдняя 1571 1572 1573 1574 1575 1576 1577 1578 1579 1580 Наступная > Апошняя >>

Старонка 1573 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.