«Узнялася спрэчка паміж апосталамі, хто з іх павінен лічыцца большым. А
Езус адказаў ім: Каралі народаў пануюць над імі, і маючыя ўладу над імі
называюцца дабрадзеямі. У вас жа няхай будзе не так, але большы сярод
вас няхай станецца як меншы, а той, хто стаіць начале, станецца як
слуга. Бо хто большы? Той, які сядзіць за сталом, ці той, які служыць?
Ці ж не той, хто сядзіць за сталом? І Я сярод вас, як той, хто служыць.
Вы тыя, хто вытрываў са Мною ў Маіх выпрабаваннях. І Я перадаю вам у
спадчыну Валадарства, як Мне перадаў яго Айцец Мой, каб вы елі і пілі
за Маім сталом у Валадарстве Маім, і каб сядзелі на тронах, судзячы
дванаццаць пакаленняў Ізраэля».