Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Гамілія арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча падчас урачыстасцяў у гонар росіцкіх мучанікаў кс. Юрыя Кашыры і кс. Антонія Ляшчэвіча
07.08.2010 05:00

Росіца, святая Імша апоўначы з 6 на 7 жніўня 2010 г.

1.    Мяне пераследавалі і вас будуць пераследаваць, — у гэтых словах Езуса Хрыста крыецца праўда пра жыццё Касцёла і хрысціяніна.

 
Крыжовы шлях штодзённага Жыцця
06.08.2010 16:06


У імя Айца і Сына, і Духа Святога. Амэн.

Уступная малiтва

Разам з Табою, о Езу, мы пройдзем гэты Крыжовы шлях, якi прайшоў Ты на гару Кальварыю, каб здзейснiць нашае Адкупленне. Прагнем, каб разважанне над галоўнымi таямнiцамi Тваёй Мукi напоўнiла нашыя сэрцы жалем за грахi i ўдзячнасцю за Тваю вялiкую любоў да нас.

 
Крыжовы шлях Ненароджаных
06.08.2010 15:46


У імя Айца і Сына, і Духа Святога. Амэн.

Уступная малітва

«Забойства ненароджаных дзяцей ва ўлонні маці з’яўляецца самай балючай ранай Касцёла і ўсяго чалавецтва, — падкрэслівае Святы Айцец Ян Павел ІІ. — (...) Момант, калі маці носіць зачатае чалавечае жыццё, зачатае дзіця, з’яўляецца момантам святым і недатыкальным.

 
Крыжовы шлях Пакліканых
06.08.2010 15:24


У імя Айца і Сына, і Духа Святога. Амэн.

Уступная малітва

Пане, так шмат залежыць ад людзей, якіх Ты паклікаў да святарства, да законнага жыцця, да таго, каб яны ішлі шляхам Евангелля. Гэтыя людзі нібыта агеньчыкі на цёмных вуліцах грэшнага свету. Гэты Крыжовы шлях мы хочам прысвяціць малітве за пакліканых, каб яны вытрывалі на сваім шляху да канца, а таксама просім аб новых і святых пакліканнях.

 
Яго Крыжовы шлях
06.08.2010 15:02


У імя Айца і Сына, і Духа Святога. Амэн.

С.: Які за нас цярпеў ад ранаў,
Усе: Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!

 
Крыжовы шлях Міласэрнай Любові
06.08.2010 15:02

У імя Айца і Сына, і Духа Святога. Амэн.

Уступная малітва

«Так палюбіў Бог свет, што аддаў Сына свайго Адзінароднага, каб кожны, хто верыць у Яго, не загінуў, але меў жыццё вечнае» (гл. Ян 3, 16).

Любоў — цярпенне і смерць… Любоў — дар аж да рэшты… Любоў — жыццё і свабода без межаў…
Крыж Хрыста, не мушу я цябе разумець, не трэба мне ўскладаць цябе на плечы. Прытуляю цябе да сэрца і распачынаю свой крыжовы шлях. Пакуль яшчэ кроплі Яго крыві не застылі на камянях дарогі, іду туды, дзе ёсць Жыццё, Любоў і Праўда.

С.: Які за нас цярпеў ад ранаў,
Усе: Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!

 
«Шляхам церпячага Хрыста»
06.08.2010 15:02

У імя Айца і Сына, і Духа Святога. Амэн.

Уступная малітва

Па-рознаму можна прайсці крыжовым шляхам за церпячым Езусам. Адны баязліва ідуць збоку, хаваючыся ў натоўпе, каб не¬знарок не дакрануцца да крыжа альбо каб ніхто не абвінаваціў у знаёмстве з Асуджаным. Іншыя стаяць у розных месцах і заліва¬юцца слязьмі, гледзячы на Хрыстовую Муку, а калі Езус пройдзе каля іх, яны вернуцца да сваіх заняткаў. А я, чаго я сюды прыйшоў? Як я буду ўспрымаць тое, што адбудзецца? Прайду абыякава каля стацыі, каб мець пачуццё выкананага абавязку? Расчулюся пры Укрыжаваным? А можа, вазьму крыж маіх штодзённых абавязкаў і з гэтым крыжам пайду за Езусам аж на Галгофу, каб вучыцца ад Яго, як цярпець, як жыць...

С.: Які за нас цярпеў ад ранаў,
Усе: Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!

 
Дэкрэт аб устанаўленні камісіі па падрыхтоўцы і святкаванні юбілею 300-годдзя сённяшняй мінскай архікатэдры
05.08.2010 13:03

Мінск, 28 ліпеня 2010 г.                
№ 18/д/10                            

Д Э К Р Э Т

Гэтым дэкрэтам устанаўліваю камісію па падрыхтоўцы і святкаванні юбілею 300-годдзя сённяшняга мінскага Архікатэдральнага касцёла Імя Найсвяцейшай Панны Марыі, якое адбудзецца 9 кастрычніка 2010 г., у наступным складзе:

 
Бэнэдыкт XVI да Рыцараў Калумба: найлепшы адказ на атакі супраць Касцёла — вернасць Божаму слову
04.08.2010 17:47

«Святы Айцец перакананы, што перад абліччам…атак на Касцёл і яго прадстаўнікоў найбольш паспяховым адказам будзе большая вернасць Божаму слову, больш рашучае імкненне да святасці і большы ўдзел усіх вернікаў у справах міласэрнасці ў праўдзе», — гаворыцца ў пасланні, скіраваным ад імя папы Бэнэдыкта XVI праз кардынала Тарчызіо Бэртонэ вярхоўнаму Рыцару руху Рыцараў Калумба, Карлу Андэрсану. З 3 па 5 жніўня 2010 г. у Вашынгтоне (ЗША) праходзіць 128-я Канвенцыя найбуйнейшай супольнасці свецкіх католікаў.

 
Бэнэдыкт XVI заклікаў да салідарнасці з Расіяй у сувязі з прыроднымі пажарамі
04.08.2010 16:49

Напрыканцы агульнай аўдыенцыі, якая адбылася 4 жніўня 2010 г. у Апостальскай Сталіцы, Святы Айцец Бэнэдыкт XVI заклікаў вернікаў да салідарнасці з народам Расіі ў сувязі з прыроднымі пажарамі. Таксама Папа заахвоціў прысутных да малітвы за жыхароў Пакістана і Афганістана, на якія абрынуліся моцныя паводкі.

 
<< Першая < Папярэдняя 1581 1582 1583 1584 1585 1586 1587 1588 1589 1590 Наступная > Апошняя >>

Старонка 1588 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.