Івянец, 21 жніўня 2010 г.
Глыбокапаважаныя святары, кансэкраваныя асобы, юнакі — удзельнікі парафіяды «Тэатр, святыня, спорт».
1. Сёння Каталіцкі Касцёл успамінае св. папу Пія Х, які кіраваў ім 100 гадоў таму на пачатку ХХ стагоддзя. Дэвізам служэння гэтага святога Папы былі словы: «Omnia restaurare in Christo» — «Усё аднавіць у Хрысце». Калі 100 гадоў таму Пантыфік адчуваў неабходнасць кардынальнага аднаўлення Касцёла і яго жыцця праз вяртанне да Хрыста, то ў наш час гэта праблема набывае яшчэ большую актуальнасць. Нездарма Вялікі Папа нашых часоў Слуга Божы Ян Павел II на пачатку трэцяга тысячагоддзя звярнуў увагу Касцёла на тое, што ўсё трэба распачынаць ад Хрыста. А сённяшні папа Бэнэдыкт XVI кажа, што трэба адкрыцца на Хрыста, які нічога не забірае, а толькі дае. Дае — гэта значыць ўзбагачае духоўна.