Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Субота — дзевятнаццаты звычайны тыдзень

«Прынеслі да Езуса дзяцей, каб Ён усклаў на іх рукі і памаліўся. Вучні ж папракалі іх. Але Езус сказаў: Пусціце дзяцей і не забараняйце ім прыходзіць да Мяне, бо такім належыць Валадарства Нябеснае. І, усклаўшы на іх рукі, пайшоў адтуль».

 
Пятніца — дзевятнаццаты звычайны тыдзень

«Падышлі да Езуса фарысеі і, выпрабоўваючы Яго, пыталіся: Ці дазволена чалавеку з усялякай прычыны разводзіцца з жонкаю сваёю? Ён сказаў ім у адказ: Хіба не чыталі вы, што Створца спачатку стварыў іх мужчынам і жанчынай. І сказаў: Таму пакіне мужчына бацьку і маці і злучыцца з жонкай сваёй, і абое стануць адным целам. Таму яны ўжо не двое, але адно цела. Таму няхай чалавек не раздзяляе таго, што злучыў Бог».

 
Чацвер — дзевятнаццаты звычайны тыдзень

«Пётр падышоў да Езуса і сказаў Яму: Пане, калі мой брат будзе грашыць супраць мяне, колькі разоў я павінен прабачаць яму? Ці аж сем разоў? Езус адказвае яму: Не кажу табе, што аж сем разоў, але ажно семдзесят сем разоў».

 
Серада — дзевятнаццаты звычайны тыдзень

«Езус сказаў сваім вучням: Калі саграшыць супраць цябе брат твой, пайдзі і дакары яго сам-насам. Калі паслухаецца цябе, то ты здабыў брата свайго. Калі ж не паслухаецца, вазьмі з сабою яшчэ аднаго ці дваіх, каб вуснамі двух ці трох сведкаў пацвердзілася ўсялякае слова. Калі ж не паслухаецца іх, скажы касцёлу, а калі і касцёла не паслухаецца, то няхай ён будзе для цябе як язычнік і мытнік. Сапраўды кажу вам: усё, што вы звяжаце на зямлі, будзе звязана ў небе, і ўсё, што развяжаце на зямлі, будзе развязана ў небе».

 
Святкаванне першай гадавіны каранацыі абраза Маці Божай Валадаркі Азёраў у Браславе
04.08.2010 15:51

22 жніўня 2010 г. іерархі з Беларусі і іншых краін, а таксама шматлікія вернікі сабраліся ў Браславе ва ўспамін першай гадавіны каранацыі цудоўнага абраза Маці Божай Валадаркі Азёраў. На гэты дзень прыпала таксама заканчэнне святкавання 10-годдзя ўтварэння Віцебскай дыяцэзіі.

 
Аўторак — дзевятнаццаты звычайны тыдзень

«У тую гадзіну вучні падышлі да Езуса, кажучы: Дык хто ж большы ў Валадарстве Нябесным? Тады Езус паклікаў дзіця і паставіў яго сярод іх, кажучы: Сапраўды кажу вам: калі не навернецеся і не станеце як дзеці, не ўвойдзеце ў Валадарства Нябеснае. Таму кожны, хто прынізіць сябе, як дзіця гэтае, той будзе большым у Валадарстве Нябесным. І калі хто прымае адно такое дзіця ў імя Маё, той Мяне прымае».

 
Панядзелак — дзевятнаццаты звычайны тыдзень

«Калі Езус з вучнямі знаходзіўся ў Галілеі, Ён сказаў ім: Сын Чалавечы павінен быць аддадзены ў рукі людзей, і яны заб’юць Яго, і на трэці дзень Ён уваскрэсне. Тады яны вельмі засмуціліся».

 
XIX Звычайная нядзеля, Год С

«Езус сказаў сваім вучням: Няхай сцёгны вашыя будуць падперазаныя і светачы запаленыя, а вы — падобныя да людзей, якія чакаюць вяртання свайго гаспадара з вяселля, каб, калі прыйдзе і пастукаецца, адразу адчыніць яму. Шчаслівыя тыя слугі, якіх гаспадар знойдзе ў чуванні, калі прыйдзе».

 
XIX Звычайная нядзеля, Год B

«Абурыліся на Езуса юдэі за тое, што Ён сказаў «Я хлеб, які сышоў з неба», і казалі: Ці не Езус гэта, сын Юзафа, бацьку якога і маці мы ведаем? Як жа Ён кажа «Я сышоў з неба»? Езус сказаў ім у адказ: Не абурайцеся між сабою. Ніхто не можа прыйсці да Мяне, калі Айцец Мой, які паслаў Мяне, не прыцягне яго, і Я ўваскрашу яго ў апошні дзень».

 
ХІХ Звычайная нядзеля, Год А

«Калі натоўп быў накормлены, Езус адразу ж загадаў вучням сваім сесці ў човен і пераплысці на другі бок перад Ім, пакуль Ён адпусціць народ. Адпусціўшы народ, Ён падняўся на гару памаліцца ў самоце. Калі настаў вечар, заставаўся там адзін».

 
<< Першая < Папярэдняя 1581 1582 1583 1584 1585 1586 1587 1588 1589 1590 Наступная > Апошняя >>

Старонка 1589 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.