«Паслалі да Езуса некаторых фарысеяў і прыхільнікаў Ірада, каб
злавіць яго на слове. Падышоўшы, яны спыталіся ў Езуса: Настаўнік, мы
ведаем, што Ты праўдзівы і не зважаеш ні на кога, бо не глядзіш на
аблічча людзей, але праўдзіва навучаеш шляху Божаму. Ці належыць
плаціць падатак цэзару, ці не? Плаціць нам, ці не плаціць? А Ён, ведаючы іх крывадушнасць, кажа ім: Чаму Мяне
выпрабоўваеце? Прынясіце Мне дынар, каб паглядзець. Прынеслі Яму дынар.
І кажа ім: Чыя гэта выява і надпіс? Кажуць Яму: Цэзара. Тады Езус сказаў ім: Аддайце цэзарава цэзару, а Божае — Богу».