Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Год святарства: медыя-вайна супраць духавенства
25.05.2010 16:57

Трываючая ў Год святарства небывалая хваля медыйнай агрэсіі супраць духавенства становіцца для супольнасці Касцёла нагодай да пераасэнсавання сваіх адносін да дару святарства. Для кожнага верніка — гэта выклік і пытанне, у чым канкрэтна выражаецца яго клопат аб святары, з рук якога ён духоўна корміцца.

 
Біблія як месца спаткання
25.05.2010 14:37
«Вось слова Божае — што гэта значыць для Вас?» — гэтае пытанне пару дзён таму задаў мне адзін з карыстальнікаў Інтэрнэта. Пытанне было часткай бурнай і месцамі вострай палемікі вакол наступнай праблемы: у якім сэнсе (або ступені) біблейскае слова мае гістарычны характар, а ў якім сэнсе — пазагістарычны?
 
Святы Айцец сустрэўся з лідэрамі Конга і Малдавіі
25.05.2010 12:55

24 мая 2010 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI удзяліў аўдыенцыю Прэзідэнту Конга Дэні Сассу-Нгесса. Лідэр афрыканскай краіны сустрэўся таксама з Дзяржаўным сакратаром Яго Святасці кардыналам Тарчызіо Бэртонэ і сакратаром па адносінах з дзяржавамі Дзяржаўнага сакратарыяту арцыбіскупам Дамінікам Мамбэрці.

 
23 мая — урачыстасць Спаслання Духа Святога
23.05.2010 04:00

Сёлета ўрачыстасць Спаслання Духа Святога хрысціяне адзначаюць разам. У пяцідзесяты дзень пасля свайго ўваскрасення Езус спаслаў Духа Святога на Марыю і Апосталаў, якія сабраліся ў Вячэрніку, і такім чынам споўніў сваё абяцанне: «Калі прыйдзе Суцяшальнік, якога Я пашлю вам ад Айца, Дух праўды, які ад Айца паходзіць, Ён будзе сведчыць пра Мяне».

 
Субота — восьмы звычайны тыдзень

«Езус з вучнямі зноў прыйшоў у Ерузалем. І калі Ён хадзіў па святыні, падышлі да Яго першасвятары, кніжнікі і старэйшыны і пыталіся ў Яго: Якою ўладаю Ты гэта робіш? І хто даў Табе гэтую ўладу, каб рабіць гэта? Езус адказаў ім: Запытаюся ў вас пра адно. Адкажаце Мне, тады і Я вам скажу, якою ўладаю раблю гэта. Хрост Яна быў з неба ці ад людзей? Адкажыце Мне».

 
Пятніца — восьмы звычайны тыдзень

«Майце веру ў Бога. Сапраўды кажу вам: калі хто скажа гары: Падыміся і кінься ў мора, — і не засумняваецца ў сэрцы сваім, але паверыць, што збудзецца сказанае, то будзе яму. Таму кажу вам: верце, што атрымаеце ўсё, чаго просіце ў малітве, і станецца вам. І калі стаіце на малітве, даруйце, калі што маеце супраць каго, каб і Айцец ваш, які ў нябёсах, дараваў вам правіны вашыя».

 
Чацвер — восьмы звычайны тыдзень

«Калі Езус выходзіў з Ерыхона са сваімі вучнямі і з вялікім натоўпам, Бартымэй, сын Тымэя, сляпы жабрак, сядзеў каля дарогі. Пачуўшы, што гэта Езус Назаранін, ён пачаў крычаць: Езусе, Сыне Давіда, змілуйся нада мною. Многія загадвалі яму замоўкнуць, але ён яшчэ мацней крычаў: Сыне Давіда, змілуйся нада мною».

 
Серада — восьмы звычайны тыдзень

«Калі вучні былі ў дарозе і падымаліся ў Ерузалем, Езус ішоў наперадзе іх. Яны ж дзівіліся, а тыя, хто ішоў за Ім, былі спалоханыя. Ён зноў узяў Дванаццаць і пачаў казаць ім пра тое, што павінна з Ім здарыцца: Вось мы падымаемся ў Ерузалем, і Сын Чалавечы будзе выдадзены першасвятарам і кніжнікам, і яны асудзяць Яго на смерць, і аддадуць Яго язычнікам. І будуць здзекавацца з Яго, аплёўваць Яго і бічаваць Яго, і заб’юць Яго, а на трэці дзень Ён уваскрэсне».

 
Святы Айцец сустрэўся з Прэзідэнтам Дамініканскай Рэспублікі
21.05.2010 17:08

21 мая 2010 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI удзяліў аўдыенцыю Прэзідэнту Дамініканскай Рэспублікі Леанэлю Фернандэсу. Падчас сустрэчы быў адзначаны ўнёсак Касцёла ў развіццё краіны, асабліва ў сферах асветы і санітарыі.

 
Аўторак — восьмы звычайны тыдзень

«Пётр пачаў казаць Езусу: Вось мы пакінулі ўсё і пайшлі за Табою. Езус жа адказаў: Сапраўды кажу вам, няма нікога, хто б пакінуў дом свой, ці братоў, ці сясцёр, ці маці, ці бацьку, ці дзяцей, ці поле дзеля Мяне і дзеля Евангелля, і не атрымаў бы ў сто разоў больш цяпер, у гэты час, дамоў, братоў, сясцёр, маці, дзяцей і палёў сярод пераследу, а ў будучым часе — жыццё вечнае. Але шмат першых будзе апошнімі і апошніх — першымі».

 
<< Першая < Папярэдняя 1631 1632 1633 1634 1635 1636 1637 1638 1639 1640 Наступная > Апошняя >>

Старонка 1637 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.