«Юдэі ж, паколькі была пятніца, каб не заставаліся целы на крыжы ў суботу, бо гэта быў вялікі суботні дзень, папрасілі Пілата, каб укрыжаваным паламалі галені і знялі іхнія целы. І прыйшлі жаўнеры, і паламалі галені першаму і другому, якія былі ўкрыжаваныя разам з Ім. Калі падышлі да Езуса і ўбачылі, што Ён ужо мёртвы, не ламалі Яму галені, толькі адзін з жаўнераў прабіў дзідаю Ягоны бок, і адразу выцекла кроў і вада».
«Езус гаварыў людзям пра Валадарства Божае і аздараўляў тых, каму было патрэбнае аздараўленне. А дзень пачаў хіліцца да вечара. І прыступіўшы да Яго, Дванаццаць казалі Яму: Адпусці людзей, каб яны пайшлі ў навакольныя вёскі і пасяленні, дзе знойдуць начлег і ежу, бо мы тут у пустынным месцы. Але Ён сказаў ім: Вы дайце ім есці. Яны сказалі: У нас няма больш пяці хлябоў і дзвюх рыбін...».
«Езус сказаў юдэям: Я хлеб жывы, які сышоў з неба. Калі хто будзе есці хлеб гэты, будзе жыць вечна. А хлеб, які Я дам, гэта цела Маё дзеля жыцця свету. Юдэі спрачаліся паміж сабою, кажучы: Як Ён можа даць нам есці сваё цела? Езус сказаў ім: Сапраўды, сапраўды кажу вам: калі не будзеце есці цела Сына Чалавечага і піць крыві Ягонай, не будзеце мець у сабе жыцця. Хто есць Маё цела і п’е Маю кроў, мае жыццё вечнае, і Я ўваскрашу яго ў апошні дзень».
Урачыстасць Цела і Крыві Пана, якая па традыцыі адзначаецца ў чацвер пасля ўрачыстасці Найсвяцейшай Тройцы, сёлета прыпадае на 3 чэрвеня. У гэты дзень ва ўсіх парафіях Беларусі адбываюцца ўрачыстыя набажэнствы, а таксама эўхарыстычныя працэсіі навокал або ўнутры касцёла.
«...Езус, узяўшы хлеб, благаславіў, ламаў і даваў ім, кажучы: Бярыце, гэта Цела Маё. І, узяўшы келіх, падзякаваў і даў ім; і пілі з яго ўсе. І сказаў ім: Гэта Мая Кроў запавету, якая за многіх праліваецца. Сапраўды кажу вам, што ўжо не буду піць ад плоду вінаграднай лазы да таго дня, калі буду піць яго новым у Валадарстве Божым. І, праспяваўшы гімн, яны пайшлі на гару Аліўную».
Увечары 31 мая 2010 г., як і кожны год напрыканцы гэтага веснавога месяца, Святы Айцец Бэнэдыкт XVI прыбыў да Грота Маці Божай у Ватыканскіх садах і звярнуўся да вернікаў, якія сабраліся там.
Касцёл св. Юзафа, 30 мая 2010 г.
Дарагія браты і сёстры!1. Сёння Каталіцкі Касцёл адзначае ўрачыстасць Найсвяцейшай Тройцы — адну з самых вялікіх таямніц хрысціянскай веры. Калі мы спадзяёмся, што сённяшнія літургічныя чытанні дапамогуць нам зразумець яе лепш, то моцна памыляемся. Святое Пісанне — адна з галоўных крыніц нашай веры — нічога не гаворыць пра гэтую таямніцу. Слова «Тройца» не сустракаецца ў Святым Пісанні.
30 мая 2010 г.
Дарагія дзеці!1. Пасля гадоў падрыхтоўкі, сур’ёзнага экзамену і першай споведзі сёння вы прымаеце Першую святую Камунію. Прымаеце яе ва ўрачыстасць Найсвяцейшай Тройцы, калі мы ўсхваляем аднаго Бога ў трох Асобах. Спадзяюся, што вы добра ведаеце гэтую праўду нашай веры, што ёсць адзін Бог у трох Асобах: Бог Айцец, Бог Сын і Бог Дух Святы. Бог Айцец у сваёй бязмежнай любові паслаў свайго адзінароднага Сына, каб Ён збавіў чалавецтва. Гэта адбылося дзякуючы Яго крыжовай смерці і ўваскрасенню. Пасля ўнебаўшэсця Езуса Хрыста Нябесны Айцец спаслаў Духа Святога, які ўжо 2 тысячы гадоў ажыўляе Касцёл і кіруе ім. Паміж трыма Боскімі Асобамі існуе незвычайная любоў і еднасць, да чаго і ўсе мы павінны імкнуцца.
Мінская архікатэдра, 28 мая 2010 г.
Будзьце дасканалымі спецыялістамі
Святы апостал Пётр у першым сённяшнім чытанні нагадвае пра канец свету і пра тое, што кожнаму чалавеку трэба будзе здаць справаздачу са свайго жыцця. Экзаменацыйная сесія, якая распачынаецца ў студэнтаў, — гэта не канец свету, аднак да яе трэба падысці сур’ёзна, бо неабходна разлічыцца за мінулы навучальны год, каб перайсці на наступны курс або паспяхова скончыць установу.
«Прыйшлі да Езуса садукеі, якія кажуць, што няма ўваскрашэння, і спыталіся ў Яго: Настаўнік, Майсей напісаў нам, што калі нечы брат памрэ і не пакіне жонцы дзяцей, яго брат павінен ўзяць ягоную жонку і аднавіць патомства для брата свайго. Было сем братоў. Першы ажаніўся і, памершы, не пакінуў патомства. Тады ажаніўся з ёю другі і таксама памёр, не пакінуўшы патомства. Падобна і трэці. І ніхто з семярых не пакінуў патомства. Пасля ўсіх памерла і жанчына. Пры ўваскрашэнні, калі яны ўваскрэснуць, каму з іх яна будзе жонкай? Бо ў семярых яна была жонкаю».