«Адзін з фарысеяў запрасіў Езуса паесці з ім. І ўвайшоўшы ў дом
фарысея, Ён узлёг за сталом. І вось, жанчына, якая была грэшніцай у
горадзе, даведаўшыся, што Ён узлёг за сталом у доме фарысея, прынесла
алебастравы флакон пахучага алею і, стоячы ззаду каля ног Ягоных і
плачучы, пачала абліваць ногі Ягоныя слязьмі і валасамі сваёй галавы
выцірала і цалавала ногі Яму, і намашчвала пахучым алеем. Убачыўшы гэта, фарысей, які запрасіў Яго, сказаў сам сабе: Калі
б Ён быў прарокам, то ведаў бы, хто гэта жанчына, якая дакранаецца да
Яго, што яна грэшніца».