ПАВЕЛ БІСКУП СЛУГА СЛУГАЎ БОЖЫХ З АЙЦАМІ СВЯТОГА САБОРУ НА ВЕЧНУЮ ПАМЯЦЬДЭКРЭТ ПРА АБНАЎЛЕННЕ МАНАСКАГА ЖЫЦЦЯ «PERFECTAE СARITATIS»1. У Канстытуцыі, якая распачынаецца словамі «Lumen gentium», Святы Сабор ужо папярэдне паказаў, што дасягненне дасканалай любові шляхам евангельскіх парад бярэ пачатак з вучэння і прыкладу боскага Настаўніка і з’яўляецца выдатным знакам Нябеснага Валадарства. Цяпер Сабор жадае разгледзець жыццё i дысцыпліну інстытутаў, члены якіх абавязваюцца захоўваць чыстасць, убоства i паслухмянасць, і паклапаціцца пра іх патрэбы згодна з умовамі нашага часу. Ад пачатку ў Касцёле былі мужчыны і жанчыны, якія хацелі праз практыкаванне евангельскіх парад з большай свабодай ісці за Хрыстом і больш Яго наследаваць. Кожны па-свойму вёў жыццё, прысвечанае Богу. Многія з іх па натхненні Духа Святога вялі пустэльніцкае жыццё ці засноўвалі манаскія сем’і, якія Касцёл ахвотна прымаў і зацвярджаў сваім аўтарытэтам. Так, згодна з Божым намерам, узнікла цудоўная разнастайнасць манаскіх супольнасцяў, якія істотна засведчылі, што Касцёл не толькі прыстасаваны да ўсякай добрай справы (пар. 2 Цім 3, 17) і падрыхтаваны да справы служэння дзеля будавання Хрыстовага цела (пар. Эф 4, 12), але таксама ўпрыгожаны рознымі дарамі сваіх дзяцей, «быццам нявеста, прыбраная для свайго жаніха» (Ап 21, 2), і праз яго можна спазнаць «бясконцую мудрасць Божую» (Эф 3, 10). У такой вялікай разнастайнасці дароў усе, хто быў пакліканы Богам да практыкавання евангельскіх парад і верна іх захоўвае, асабліва прысвячаюць сябе Богу, ідучы за Хрыстом цнатлівым, убогім (пар. Мц 8, 20; Лк 9, 58) і паслухмяным «ажно да смерці крыжовай» (Флп 2, 8), які адкупіў і асвяціў людзей. Узрушаныя любоўю, якой Дух Святы напоўніў іхнія сэрцы (пар. Рым 5, 5), яны ўсё больш жывуць для Хрыста і для Ягонага цела, якім ёсць Касцёл (пар. Клс 1, 24). Чым больш аддана яны яднаюцца з Хрыстом праз такую самаадданасць, якая ахоплівае ўсё жыццё, тым больш красуе жыццё Касцёла, і яго апостальства прыносіць яшчэ большы плён. Каб вялікая каштоўнасць кансэкраванага жыцця, якое спалучана з вызнаннем евангельскіх парад, i яго неад’емнае заданне ў сённяшнім часе прынеслі Касцёлу яшчэ большую карысць, гэты Святы Сабор дае наступныя распараджэнні, якія датычаць толькі агульных прынцыпаў дастасаванага абнаўлення манаскага жыцця і яго дысцыпліны, а таксама, пры захаванні іх уласнага характару, тых таварыстваў супольнага жыцця, дзе не даюцца абяцанні, у тым ліку і свецкіх інстытутаў. Канкрэтныя нормы, неабходныя для распрацоўкі і выкарыстання гэтых прынцыпаў, павінны быць устаноўлены кампетэнтнай уладай пасля заканчэння Сабору. 2. Дастасаванае абнаўленне манаскага жыцця прадугледжвае адначасова як пастаяннае вяртанне да вытокаў усяго хрысціянскага жыцця і да першапачатковага духу інстытутаў, так і дастасаванне да зменлівых умоў часу. Гэтае абнаўленне пад натхненнем Духа Святога і кіраўніцтвам Касцёла трэба здзейсніць паводле наступных прынцыпаў: a) Паколькі першаснай нормай манаскага жыцця ёсць наследаванне Хрыста, прапанаванае ў Евангеллі, таму ўсе інстытуты павінны лічыць яго найвышэйшым правілам. б) Дзеля дабра самога Касцёла неабходна, каб інстытуты мелі свой уласны характар i заданне. Таму трэба верна распазнаваць i захоўваць дух і мэту сваіх Заснавальнікаў, а таксама здаровыя традыцыі, бо ўсё гэта з’яўляецца спадчынай кожнага інстытута. в) Усе інстытуты павінны ўдзельнічаць у жыцці Касцёла i адпаведна ўласнаму характару прысвойваць і па магчымасці развіваць яго ініцыятывы i намеры ў біблійнай, літургічнай, дагматычнай, пастырскай, экуменічнай, місійнай i грамадскай сферах. г) Інстытуты павінны развіваць сярод сваіх членаў належнае веданне сучасных умоў жыцця людзей, а таксама патрэб Касцёла, каб яны, мудра ацэньваючы ў святле веры ўмовы сённяшняга свету i палаючы апостальскай адданасцю, маглі больш плённа дапамагаць людзям. д) Паколькі манаскае жыццё перадусім скіравана на тое, каб яго члены ішлі за Хрыстом i ядналіся з Богам праз вызнаванне евангельскіх парад, неабходна сапраўды ўсвядоміць, што нават самыя найлепшыя дастасаванні да патрабаванняў нашага часу стануць безвыніковымі, калі не будуць ажыўлены духоўным абнаўленнем, якому заўсёды, нават у знешняй дзейнасці, трэба аддаваць перавагу. 3. Спосаб жыцця, малітвы i працы павінен адпавядаць сённяшнім фізічным і псіхічным магчымасцям членаў, а таксама, згодна з уласным характарам кожнага інстытута, апостальскім патрэбам, вымаганням культуры, грамадскім і эканамічным умовам паўсюль, асабліва на місійных землях. Паводле тых жа крытэрыяў трэба перагледзець і спосаб кіравання інстытутамі. Таму канстытуцыі, «дырэктывы», кнігі звычаяў ( libri usuum), малітоўнікі, цырыманіялы i іншыя падобныя кнігі трэба належным чынам перагледзець, скасаваўшы састарэлыя прадпісанні, і дастасаваць да дакументаў, выдадзеных гэтым Святым Саборам. 4. Паспяховае абнаўленне i належнае дастасаванне да ўмоў сучаснасці можна здзейсніць толькі пры супрацоўніцтве ўсіх членаў інстытута. Аднак устанаўленне нормаў дастасаванага абнаўлення, заканадаўчая дзейнасць, а таксама разважлівае вызначэнне дастатковага тэрміну выпрабавання з’яўляецца выключна справай кампетэнтных улад, у першую чаргу Генеральных Капітулаў, а калі гэтага патрабуе права, застаецца неабходнасць зацвярджэння іх Апостальскай Сталіцай або мясцовым ардынарыем. Настаяцелі павінны адпаведным чынам раіцца з членамі інстытута і выслухоўваць іх па пытаннях, якія датычаць усяго інстытута. Для дастасаванага абнаўлення жыцця жаночых кляштараў адпаведна ўмовам сучаснасці можна будзе прыслухацца таксама да прапаноў і парадаў, выказаных на пасяджэннях іх федэрацый ці на іншых правамоцна скліканых сходах. Аднак усе павінны памятаць, што надзея на абнаўленне павінна грунтавацца больш на дакладным захаванні статутаў і канстытуцый, чым на памнажэнні прадпісанняў. 5. Члены ўсіх інстытутаў у першую чаргу павінны памятаць, што праз абяцанне евангельскіх парад яны адказалі на Божы заклік у тым сэнсе, што не толькі памерлі для граху (пар. Рым 6, 11), але таксама выракліся свету і жывуць толькі для Бога. Усё сваё жыццё яны аддалі на служэнне Яму, што з’яўляецца пэўнага роду кансэкрацыяй, глыбока ўкаранёнай у кансэкрацыі хросту, якую больш поўна выяўляе. Аднак, паколькі гэтае самапрысвячэнне прынята Касцёлам, няхай кансэкраваныя асобы ведаюць, што яны пасвячаны таксама і на служэнне яму. Гэтае служэнне Богу павінна абуджаць і заахвочваць іх да ўзрастання ў цнотах, асабліва ў пакоры і паслухмянасці, мужнасці i чыстасці, дзякуючы якім яны ўдзельнічаюць у Хрыстовым прыніжэнні (пар. Флп 2, 7-8) і адначасова ў Хрыстовым жыцці паводле духу (пар. Рым 8, 1-13). Таму, пакідаючы ўсё дзеля Хрыста (пар. Mк 10, 28), кансэкраваныя асобы, верныя сваім абяцанням, няхай ідуць за Ім (пар. Мц 19, 21) як за адзіна неабходным, слухаючы Яго словы (пар. Лк 10, 39) i клапоцячыся пра Яго справы (пар. 1 Кар 7, 32). Неабходна, каб члены кожнага інстытута, выключна і перадусім шукаючы Бога, спалучалі кантэмпляцыю, праз якую яны розумам і сэрцам яднаюцца з Богам, з апостальскай любоўю, дзякуючы якой яны імкнуцца ўдзельнічаць у справе Адкуплення і пашырэння Божага Валадарства. 6. Тыя, хто абавязваецца выконваць евангельскія парады, павінны ў першую чаргу шукаць і любіць Бога, які першы нас палюбіў (пар. 1 Ян 4, 10), і ва ўсякіх абставінах павінны імкнуцца да ўкрытага з Хрыстом у Богу (пар. Клс 3, 3) жыцця, з якога вынікае і атрымлівае натхненне любоў да бліжняга дзеля збаўлення свету і будавання Касцёла. Гэтая любоў ажыўляе таксама само практыкаванне евангельскіх парад і кіруе ім. Члены інстытутаў павінны старанна клапаціцца пра малітоўны дух і саму малітву, чэрпаючы яе з сапраўднай крыніцы хрысціянскай духоўнасці. Перадусім няхай штодзённа бяруць у рукі Святое Пісанне, каб праз яго чытанне i разважанне над ім вучыцца «перавазе пазнання Хрыста Езуса» (Флп 3, 8). Няхай сэрцам і вуснамі здзяйсняюць у духу Касцёла святую Літургію, асабліва найсвяцейшую таямніцу Эўхарыстыі, i жывяць сваё духоўнае жыццё з гэтай найбагацейшай крыніцы. Насычаныя са стала Божага Закону i са святога алтара няхай па-братэрску любяць іншых членаў Хрыстовага цела, з сыноўскай пашанай i любоўю адносяцца да пастыраў, усё больш жывуць і адчуваюць разам з Касцёлам i цалкам прысвячаюць сябе яго місіі. 7. Інстытуты, цалкам прысвечаныя кантэмпляцыі, члены якіх у адзіноце і маўчанні, у няспыннай малітве i шчырай пакуце прысвячаюць сябе толькі Богу, заўсёды захоўваюць, якой бы пільнай не была неабходнасць актыўнага апостальства, выдатную частку ў Містычным целе Хрыста, у якім «не ўсе часткі выконваюць тыя самыя функцыі» (Рым 12, 4). Яны прыносяць Богу дасканалую ахвяру хвалы, a Божы народ аздабляюць бляскам шчодрых дароў святасці, запальваюць яго прыкладам i прычыняюцца да яго ўзрастання дзякуючы таямнічай апостальскай плоднасці. Такім чынам, яны з’яўляюцца ўпрыгожваннем Касцёла i крыніцай нябесных ласк. Але тым не менш іх спосаб жыцця трэба перагледзець паводле пададзеных вышэй прынцыпаў i крытэрыяў абнаўлення адносна сучасных умоў, захоўваючы, аднак, іх поўнае вырачэнне свету i практыкі, уласцівыя кантэмпляцыйнаму жыццю. 8. У Касцёле існуе мноства інстытутаў, як духоўных, так і свецкіх, якія займаюцца рознымі справамі апостальства. Паводле ўдзеленай ім ласкі яны маюць розныя дары: калі служэнне — трываюць у служэнні; калі навучанне — у навучанні; калі прапаведаванне — у прапаведаванні; калі размеркаванне — раздаюць у прастаце; калі дабрачыннасць, то робяць гэта ахвотна (пар. Рым 12, 5-8). «Розныя ёсць дары, але той самы Дух» (1 Кар 12, 4). У гэтых інстытутах апостальская і дабрачынная дзейнасць належыць да сутнасці манаскага жыцця як святое служэнне і справа любові, якая даручана ім Касцёлам і якую яны выконваюць ад яго імя. Таму ўсё манаскае жыццё іх членаў павінна быць напоўнена духам апостальства, a ўся іх апостальская дзейнасць павінна адзначацца манаскім духам. Каб кансэкраваныя асобы ў першую чаргу маглі адказаць на сваё пакліканне наследаваць Хрыста i служыць Яму ў Яго членах, іх апостальская дзейнасць павінна вынікаць з унутранага з’яднання з Хрыстом. Дзякуючы гэтаму жывіцца любоў да Бога і бліжняга. Гэтыя інстытуты павінны ўзгадніць свае прадпісанні і звычаі з патрабаваннямі апостальства, якому яны прысвечаны. Аднак, паколькі манаскае жыццё, прысвечанае справам апостальства, мае розныя формы, неабходна, каб яго абнаўленне адносна сучасных умоў улічвала гэтую разнастайнасць і каб у розных інстытутах жыццё членаў, скіраванае на служэнне Хрысту, падтрымлівалася адпаведнымі i ўласцівымі для іх сродкамі. 9. Няхай верна захоўваецца і з кожным днём усё больш ззяе ва ўласцівым для іх духу, як на Захадзе, так і на Усходзе, цудоўнае жыццё манаскіх інстытутаў, якое на працягу многіх стагоддзяў здабыло сабе вялікія заслугі перад Касцёлам i чалавецтвам. Галоўным абавязкам кансэкраваных асоб з’яўляецца пакорнае і ў той жа час узнёслае служэнне Божай велічы за мурамі кляштара, або праз поўнае прысвячэнне сябе Божаму культу ва ўкрытым жыцці, або праз згоднае з правам выкананне пэўных спраў апостальства ці хрысціянскай міласэрнасці. Таму, захоўваючы характар свайго інстытута, яны павіны абнавіць старажытныя дабрачынныя традыцыі i так іх дастасаваць да сучасных патрэб душ, каб кляштары сталі як бы крыніцай будавання хрысціянскага народу. Таксама манаскія супольнасці, якія паводле статуту ці ўстанаўлення цесна спалучаюць апостальскае жыццё з харальным Афіцыем і манаскімі прадпісаннямі, павінны так узгадніць свой спосаб жыцця з патрабаваннямі адпаведнага ім апостальства, каб верна захоўваць уласную форму жыцця, бо яна мае вялікую карысць для Касцёла. 10. Манаскае жыццё свецкіх, як мужчын, так і жанчын, з’яўляецца ва ўсёй сваёй паўнаце вызнаннем евангельскіх парад. Таму, высока цэнячы такое жыццё як вельмі карыснае для Касцёла ў пастырскім абавязку навучання моладзі, у апецы над хворымі i ў выкананні іншых паслуг, Святы Сабор умацоўвае членаў гэтых інстытутаў у іх пакліканні i заахвочвае, каб сваё жыццё яны дастасавалі да сучасных патрабаванняў. Як сцвярджае Святы Сабор, нішто не перашкаджае, каб y манаскіх супольнасцях братоў, пры захаванні іх свецкага характару, некаторыя члены паводле распараджэння Генеральнага Капітула атрымалі вышэйшыя пасвячэнні для задавальнення патрэбы ў святарскай паслузе ў сваіх дамах. 11. Свецкія інстытуты, хоць і не з’яўляюцца манаскімі, абавязваюцца, аднак, да прызнанага Касцёлам сапраўднага і поўнага вызнання ў свеце евангельскіх парад. Гэтае вызнанне кансэкруе жыццё мужчын і жанчын, свецкіх і духоўных, якія жывуць у свеце. Таму яны павінны перш за ўсё клапаціцца пра поўнае прысвячэнне сябе Богу ў дасканалай любові, а самі інстытуты павінны захоўваць свой уласцівы і асаблівы, гэта значыць свецкі характар, каб плённа і ўсюды выконваць у свеце і як бы ад імя свету апостальства, дзеля якога былі заснаваны. Аднак такія інстытуты павінны добра разумець, што гэтае вялікае заданне яны змогуць выканаць, калі іхнія члены будуць старанна навучаныя боскім і чалавечым справам, каб сапраўды быць у свеце рошчынай для ўмацавання і ўзрастання Хрыстовага цела. Таму няхай настаяцелі найперш сур’ёзна клапоцяцца пра належную фармацыю членаў сваіх інстытутаў, асабліва духоўную, i далейшую іх падрыхтоўку. 12. Чыстасць «дзеля Валадарства Божага» (пар. Мц 19, 12), якую абяцаюць кансэкраваныя асобы, трэба цаніць як выключна каштоўны дар. Бо яна асаблівым чынам вызваляе чалавечае сэрца (пар. 1 Кар 7, 32-35), каб яно гарачэй разгаралася любоўю да Бога і ўсіх людзей. Таму чыстасць — гэта асаблівы знак нябесных дабротаў і вельмі адпаведны сродак, які дапамагае кансэкраваным асобам добраахвотна прысвяціць сябе служэнню Богу і апостальскім справам. Такім чынам яны нагадваюць усім вызнаўцам Хрыста гэты заснаваны Богам цудоўны шлюб, які павінен цалкам выявіцца ў будучым свеце; шлюб, праз які Касцёл мае Хрыста за свайго адзінага Абранніка. Неабходна, каб кансэкраваныя асобы, імкнучыся верна захоўваць свае абяцанні, верылі словам Пана і, спадзеючыся на Божую дапамогу, не разлічвалі празмерна на свае сілы, але практыкавалі ўстрыманне i сачылі за сваімі пачуццямі. Яны не павінны таксама занядбоўваць натуральныя сродкі, якія спрыяюць духоўнаму і цялеснаму здароўю. Дзякуючы гэтаму іх не звабяць ілжывыя тэорыі, якія даказваюць, што абсалютнае ўстрыманне немагчыма або шкоднае для развіцця чалавека. Кіруючыся пэўным духоўным інстынктам, няхай адкідваюць усё, што пагражае чыстасці. Больш за тое, няхай усе, асабліва настаяцелі, памятаюць, што чыстасць лягчэй захаваць, калі сярод членаў у супольным жыцці пануе сапраўдная братняя любоў. Паколькі захаванне дасканалага ўстрымання датычыць укрытых, найбольш глыбокіх схільнасцяў чалавечай натуры, кандыдаты не павінны абяцаць чыстасць і не павінны быць дапушчаны да гэтага абяцання, калі не прайшлі сапраўды дастатковае выпрабаванне i не набылі адпаведнай псіхічнай і пачуццёвай сталасці. Трэба не толькі асцерагаць іх перад небяспекамі, якія пагражаюць чыстасці, але таксама вучыць іх, каб прысвечаны Богу цэлібат прынялі як сродак развіцця сваёй асобы. 13. Дабравольнае ўбоства дзеля наследавання Хрыста, якое сёння асабліва высока цэніцца як Ягоны знак, кансэкраваныя асобы павінны старанна практыкаваць і пры неабходнасці нават выражаць яго ў новых формах. Дзякуючы ўбоству яны ўдзельнічаюць ва ўбостве Хрыста, які, будучы багатым, стаў для нас убогім, каб нас узбагаціць сваім убоствам (пар. 2 Кар 8, 9; Mц 8, 20). Што датычыць манаскага ўбоства, то недастаткова быць залежным ад настаяцеляў у карыстанні дабротамі, але трэба, каб кансэкраваныя асобы былі ўбогімі духоўна і матэрыяльна, маючы скарб у небе (пар. Mц 6, 20). У сваім служэнні кожны павінен падпарадкоўвацца агульнаму закону працы і, здабываючы неабходныя сродкі для ўтрымання і вядзення сваёй дзейнасці, адкідваць усялякі празмерны клопат і давярацца Провіду Нябеснага Айца (пар. Mц 6, 25). Манаскія кангрэгацыі могуць у сваіх канстытуцыях дазволіць сваім членам адмаўляцца ад спадчыннай маёмасці як ужо набытай, так і той, якая можа быць у будучыні. Зважаючы на мясцовыя ўмовы, інстытуты павінны імкнуцца даваць у пэўным сэнсе калектыўнае сведчанне ўбоства i ахвотна аддаваць пэўную частку сваёй маёмасці на іншыя патрэбы Касцёла і на ўтрыманне бедных, якіх усе кансэкраваныя асобы павінны любіць любоўю Хрыста (пар. Mц 19, 21; 25, 34-46; Як 2, 15-16; 1 Ян 3, 17). Правінцыі і дамы інстытутаў павінны дзяліцца паміж сабою зямнымі дабротамі, каб тыя, хто мае больш, дапамагалі тым, хто церпіць недахоп. Хоць інстытуты згодна са сваімі статутамі i канстытуцыямі могуць мець усё, што неабходна для іх утрымання i вядзення дзейнасці, аднак няхай пазбягаюць усялякай празмернасці, неапанаванай хцівасці i назапашвання маёмасці. 14. Праз абяцанне паслухмянасці кансэкраваныя асобы цалкам прысвячаюць сваю волю Богу, як бы прыносячы сябе ў ахвяру, і праз гэта больш стала і надзейна яднаюцца са збаўчай воляй Бога. Па прыкладзе Езуса Хрыста, які прыйшоў, каб выканаць волю Айца (пар. Ян 4, 34; 5, 30; Гбр 10, 7; Пс 40 [39], 9), і, «прыняўшы постаць слугі» (Флп 2, 7), «навучыўся паслухмянасці праз тое, што выцерпеў» (Гбр 5, 8), кансэкраваныя асобы, заахвочаныя Духам Святым, у веры падпарадкоўваюцца настаяцелям, якія выступаюць ад імя Бога, і пад іх кіраўніцтвам служаць усім братам у Хрысце, як сам Хрыстус праз сваю паслухмянасць Айцу служыў братам i аддаў сваё жыццё для адкуплення многіх (пар. Mц 20, 28; Ян 10, 14-18). Такім чынам яны штораз больш далучаюцца да паслугі Касцёла i імкнуцца дайсці «да меры сталасці паводле Хрыстовай паўнаты» (Эф 4, 13). Члены інстытутаў у духу веры і ўмілавання Божай волі павінны выказваць пакорную паслухмянасць сваім настаяцелям згодна з нормамі статутаў i канстытуцый, выкарыстоўваючы сілы розуму і волі, а таксама дары натуры i ласкі для выканання прадпісанняў i здзяйснення даручаных ім заданняў, усведамляючы, што яны прычыняюцца да будавання Хрыстовага цела паводле Божага плану. Такая манаская паслухмянасць не толькі не змяншае годнасці чалавечай асобы, але наадварот вядзе яе да поўнай сталасці, памнажаючы свабоду дзяцей Божых. Настаяцелі, абавязаныя даць справаздачу аб давераных ім душах (пар. Гбр 13, 17) і паслухмяныя Божай волі ў выкананні свайго абавязку, павінны карыстацца сваёй уладай у духу служэння братам, каб праз гэта паказаць тую любоў, якой іх любіць Бог. Яны павінны кіраваць падуладнымі як дзяцьмі Божымі i, шануючы чалавечую асобу, садзейнічаць іх дабравольнай паслухмянасці. Таму няхай дадуць ім належную свабоду, асабліва ў дачыненні да сакрамэнту пакаяння і духоўнага кіраўніцтва. Настаяцелі павінны весці членаў свайго інстытута да актыўнага і адказнага супрацоўніцтва ў выкананні сваіх абавязкаў і ў розных ініцыятывах. Таму няхай ахвотна выслухоўваюць меркаванні членаў i заахвочваюць іх да аднадушнага супрацоўніцтва на карысць інстытута i Касцёла, аднак не змяншаючы сваёй улады ў вырашэнні i загадванні таго, што трэба рабіць. Капітулы і Рады павінны верна выконваць даручаныя ім абавязкі ў справе кіравання, пры гэтым усе яны па-свойму павінны быць выяўленнем удзелу і клопату ўсіх членаў інстытута на карысць усёй супольнасці. 15. Супольнае жыццё на ўзор першапачатковага Касцёла, у якім шматлікія вернікі ўтваралі адно сэрца і адну душу (пар. Дз 4, 32), падтрыманае евангельскім вучэннем, святой Літургіяй і асабліва Эўхарыстыяй, павінна пастаянна спалучацца з малітвай і еднасцю ў тым самым духу (пар. Дз 2, 42). Кансэкраваныя асобы, як члены Хрыста, павінны апярэджваць адно аднаго ў выказванні пашаны (пар. Рым 12, 10), носячы цяжар адно аднаго (пар. Гал 6, 2). Паколькі Божая любоў выліта ў сэрцы Духам Святым (пар. Рым 5, 5), манаская супольнасць як сапраўдная сям’я, сабраная ў імя Пана, радуецца Яго прысутнасці (пар. Mц 18, 20). Любоў жа ёсць выкананнем закону (пар. Рым 13, 10) і повяззю дасканаласці (пар. Клс 3, 14), i ведаем, што дзякуючы ёй мы перайшлі ад смерці да жыцця (пар. 1 Ян 3, 14). Больш за тое, братэрская еднасць сведчыць аб прыйсці Хрыста (пар. Ян 13, 35; 17, 21) і з’яўляецца крыніцай вялікай апостальскай сілы. Каб паміж членамі была больш цесная братэрская сувязь, тыя, каго называюць канверсамі, супрацоўнікамі або неяк інакш, павінны трываць у цеснай лучнасці з жыццём і справамі супольнасці. Калі сапраўды акалічнасці не патрабуюць іншага вырашэння, трэба прыкласці намаганні, каб жаночыя інстытуты перайшлі да адной катэгорыі сясцёр. У такім выпадку трэба захаваць толькі такую розніцу паміж асобамі, якая вынікае з розных спраў, да якіх прызначаны сёстры паводле спецыяльнага Божага паклікання або асаблівых здольнасцяў. Мужчынскія кляштары і часткова духоўныя інстытуты паводле свайго характару павінны прымаць на аднолькавых умовах згодна з канстытуцыямі таксама свецкіх, даючы ім аднолькавыя правы і абавязкі, за выключэннем тых, якія вынікаюць са ступені пасвячэння. 16. Папская кляўзура надалей захоўваецца для манашак, жыццё якіх прысвечана выключна кантэмпляцыі, але яе трэба дастасаваць да ўмоў часу і месца, скасаваўшы састарэлыя звычаі і ўлічыўшы пажаданні саміх кляштараў. Іншыя манашкі, якія паводле ўстанаўлення прысвячаюць сябе знешнім справам апостальства, павінны быць выключаны з-пад папскай кляўзуры, каб лепш маглі выконваць даручаныя ім абавязкі апостальства, захоўваючы аднак кляўзуру паводле нормаў канстытуцый. 17. Манаскае адзенне, як знак кансэкрацыі, павінна быць простым, сціплым, убогім i адначасова эстэтычным, павінна адпавядаць патрабаванням гігіены, умовам часу i месца, а таксама дастасаваным да паслугаў. Адзенне кансэкраваных асоб, якое не адпавядае гэтым нормам, трэба змяніць. 18. Дастасаванае абнаўленне інстытутаў найбольш залежыць ад фармацыі членаў. Таму ні манахі, якія не маюць пасвячэння, ні манашкі не могуць адразу пасля навіцыяту займацца справамі апостальства, але іх духоўную, апостальскую, навуковую і тэхнічную фармацыю, нават пасля атрымання адпаведных тытулаў, трэба належным чынам надалей працягваць у прызначаных для гэтага дамах. Аднак, каб дастасаванне манаскага жыцця да патрэб нашага часу не было толькі павярхоўным, каб тыя, хто паводле свайго асаблівага паклікання займаецца знешнім апостальствам, не сталі няздольнымі выконваць свае заданні, трэба, улічваючы інтэлектуальныя здольнасці і характар кожнага, адпаведна пазнаёміць іх з распаўсюджанымі ў сучасным грамадскім жыцці звычаямі, поглядамі і катэгорыямі каштоўнасцяў. Гэтую фармацыю трэба праводзіць так, каб дзякуючы гарманічнаму спалучэнню яе элементаў яна садзейнічала адзінству жыцця саміх членаў. На працягу ўсяго свайго жыцця члены інстытутаў павінны імкнуцца да таго, каб старанна ўдасканальваць гэтую духоўную, дактрынальную i тэхнічную культуру, a настаяцелі, пры неабходнасці, павінны стварыць ім для гэтага магчымасці і даць час. Настаяцелі абавязаны таксама клапаціцца пра тое, каб кіраўнікі, духоўныя настаўнікі і выкладчыкі старанна выбіраліся і атрымлівалі грунтоўную падрыхтоўку. 19. Пры заснаванні новых інстытутаў трэба сур’ёзна разважыць іх неабходнасць або прынамсі іх карысць, а таксама перспектывы іх развіцця, каб па неразважлівасці не ўзніклі непатрэбныя або нежыццяздольныя інстытуты. У маладых Касцёлах трэба асабліва падтрымліваць і развіваць тыя формы манаскага жыцця, якія ўлічваюць характар і звычаі жыхароў, а таксама мясцовыя традыцыі і ўмовы. 20. Інстытуты павінны верна захоўваць i развіваць уласцівую ім дзейнасць, а таксама, улічваючы дабро ўсяго Касцёла i паасобных дыяцэзій, дастасоўваць яе да патрэбаў часу і месца, выкарыстоўваючы адпаведныя, нават новыя сродкі, адыходзячы ад спраў, якія сёння менш адпавядаюць духу i сапраўднаму характару інстытута. У манаскіх інстытутах трэба захоўваць ва ўсёй паўнаце місійны дух i паводле характару кожнага з іх дастасоўвацца да сучасных умоў так, каб абвяшчэнне Евангелля ўсім народам станавілася больш плённым. 21. Тым інстытутам і кляштарам, якія на думку зацікаўленых мясцовых ардынарыяў і паводле меркавання Апостальскай Сталіцы не даюць абгрунтаванай надзеі на далейшае развіццё, трэба забараніць прымаць у будучыні навіцыяў i, калі гэта магчыма, далучыць іх да іншага, больш дынамічнага інстытута або кляштара, які нязначна адрозніваецца ад іх па мэце і духу. 22. Аўтаномныя ( sui iuris) інстытуты і кляштары пры наяўнасці сур’ёзных прычын і з дазволу Апостальскай Сталіцы могуць арганізоўваць федэрацыі, калі нейкім чынам належаць да той самай манаскай сям’і; аб’яднанні — з умовай, што яны маюць амаль аднолькавыя канстытуцыі i звычаі, а таксама той самы дух (асабліва, калі гэтыя інстытуты ці кляштары невялікія); асацыяцыі — калі яны займаюцца аднолькавай або падобнай дзейнасцю. 23. Трэба падтрымліваць канферэнцыі або рады вышэйшых настаяцеляў, устаноўленыя Апостальскай Сталіцай, якія могуць значна прычыніцца да больш поўнай рэалізацыі мэтаў паасобных інстытутаў, падтрымання больш плённага супрацоўніцтва на карысць Касцёла, больш справядлівага размеркавання працаўнікоў Евангелля на акрэсленай тэрыторыі, а таксама да вырашэння супольных манаскіх спраў праз устанаўленне адпаведнай дамоўленасці і супрацоўніцтва з Канферэнцыямі Біскупаў у тым, што датычыць здзяйснення апостальства. Такія канферэнцыі могуць быць устаноўлены таксама для свецкіх інстытутаў. 24. Святары і хрысціянскія выхавацелі павінны прыкладваць сур’ёзныя намаганні, каб у адпаведнасці з патрэбамі Касцёла ўзрастала колькасць манаскіх пакліканняў, старанна і адпаведна падабраных. Таксама ў звычайным абвяшчэнні Божага слова трэба часцей гаварыць пра евангельскія парады і пра выбар манаскага жыцця. Бацькі, клапоцячыся пра хрысціянскае выхаванне сваіх дзяцей, павінны выхоўваць і аберагаць у іхніх сэрцах пакліканне да манаства. Каб падтрымліваць пакліканні, інстытутам дазваляецца распаўсюджваць інфармацыю пра сябе i шукаць кандыдатаў, аднак з умовай, што гэта будзе рабіцца з адпаведнай разважлівасцю і з захаваннем нормаў, устаноўленых Апостальскай Сталіцай і мясцовым ардынарыем. Аднак кансэкраваныя асобы павінны памятаць, што прыклад іхняга ўласнага жыцця — гэта найлепшая рэкамендацыя іх інстытута i самае паспяховае запрашэнне выбраць манаскае жыццё. 25. Інстытуты, для якіх устанаўліваюцца гэтыя нормы дастасаванага абнаўлення, павінны ахвотна адказаць на Божы заклік і выканаць сваё заданне ў сучасным Касцёле. Святы Сабор высока ацэньвае спосаб іх жыцця — цнатлівага, убогага i паслухмянага, прыкладам якога з’яўляецца сам Хрыстус Пан, i моцна спадзяецца на іхнюю вельмі плённую працу, ці то ўкрытую, ці то бачную. Таму няхай усе кансэкраваныя асобы з поўнай верай, любоўю да Бога і бліжняга, з умілаваннем крыжа i надзеяй на будучую хвалу распаўсюджваюць ва ўсім свеце добрую навіну пра Хрыста, каб іх сведчанне было бачным для ўсіх i каб быў праслаўлены наш Айцец, каторы ёсць у небе (пар. Mц 5, 16). Так, праз заступніцтва наймілейшай Багародзіцы Дзевы Марыі, «жыццё якой ёсць прыкладам для ўсіх» 1 , яны з кожным днём будуць узрастаць i прыносіць штораз багацейшы плён збаўлення. Усё, што абвешчана ў гэтым Дэкрэце — у цэлым і паасобку — ухвалена Айцамі Святога Сабору. Апостальскай уладай, дадзенай Нам Хрыстом, Мы разам з Дастойнымі Айцамі ў Духу Святым зацвярджаем, прымаем, пастанаўляем і загадваем абнародаваць гэтыя саборныя пастановы дзеля Божай хвалы. Рым, у св. Пятра, 28 кастрычніка 1965г.
Я, ПАВЕЛ, БІСКУП КАТАЛІЦКАГА КАСЦЁЛА (Ідуць подпісы Айцоў)
Дэкрэт пра абнаўленне манаскага жыцця абмяркоўваўся на ІІІ сесіі Сабору і абнародаваны 28 кастрычніка 1965 года.
У дакуменце патрабуецца, каб духоўнае абнаўленне папярэднічала абнаўленню інстытуцыйных форм, каб кансэкраваныя асобы вярнуліся да вытокаў хрысціянскага жыцця, да першапачатковага намеру заснавальнікаў іх супольнасцяў, і ў той жа час адпавядалі зменлівым умовам часу, новым патрэбам Касцёла і грамадства, шукаючы новых шляхоў для місіі ў дыялогу з культурай і часам. Паслядоўнікі ўбогага, цнатлівага і паслухмянага Хрыста, якія прысвяцілі сябе місіі збаўлення чалавецтва, узбагачаюць жыццёвыя сілы Касцёла і з’яўляюцца знакам Божага Валадарства, якое ўжо прысутнічае ў гэтым свеце. Дакумент прапануе ажыццявіць глыбокія змены ў арганізацыі жыцця манаскіх інстытутаў.
q - S. Ambrosius, De Virginitate, 1. II, c. II, n. 15.
|
ПАВЕЛ БІСКУП СЛУГА СЛУГАЎ БОЖЫХ З АЙЦАМІ СВЯТОГА САБОРУ НА ВЕЧНУЮ ПАМЯЦЬДЭКРЭТ ПРА УСХОДНІЯ КАТАЛІЦКІЯ КАСЦЁЛЫ «ORIENTALIUM ECCLESIARUM»УСТУП МЯСЦОВЫЯ КАСЦЁЛЫ, ЦІ АБРАДЫ ЗАХАВАННЕ ДУХОЎНАЙ СПАДЧЫНЫ УСХОДНІХ КАСЦЁЛАЎ УСХОДНІЯ ПАТРЫЯРХІ ДЫСЦЫПЛІНА САКРАМЭНТАЎ БОЖЫ КУЛЬТ АДНОСІНЫ З БРАТАМІ АДЛУЧАНЫХ КАСЦЁЛАЎ ЗАКАНЧЭННЕ
УСТУП
1. Каталіцкі Касцёл высока цэніць інстытуты, літургічныя абрады, касцёльныя традыцыі і дысцыпліну хрысціянскага жыцця Усходніх Касцёлаў, бо ў іх, слаўных сваёй старажытнасцю, выяўляецца традыцыя 1, якая паходзіць ад Апосталаў праз айцоў і якая з’яўляецца часткай аб’яўленай Богам i непадзельнай спадчыны ўсяго Касцёла. Таму ў клопаце пра Усходнія Касцёлы, якія з’яўляюцца жывымі сведкамі гэтай традыцыі, Сусветны Святы Сабор, жадаючы, каб яны квітнелі i з новым апостальскім запалам выконвалі даручаныя ім заданні, вырашыў устанавіць некаторыя асноўныя пункты вучэння — акрамя тых, што датычаць усяго Касцёла, пакідаючы астатняе на разгляд усходнім Сінодам i Апостальскай Сталіцы. МЯСЦОВЫЯ КАСЦЁЛЫ, ЦІ АБРАДЫ 2. Святы і каталіцкі Касцёл, Містычнае цела Хрыста, складаецца з вернікаў, арганічна з’яднаных у Духу Святым адной верай, тымі самымі сакрамэнтамі i тым самым кіраўніцтвам. Яднаючыся ў розныя супольнасці, замацаваныя іерархіяй, яны ўтвараюць мясцовыя Касцёлы, або абрады. Паміж імі існуе цудоўная еднасць, таму гэтая разнастайнасць у Касцёле не толькі не перашкаджае яго еднасці, але наадварот выяўляе яе. Каталіцкі Касцёл жадае, каб традыцыі кожнага мясцовага Касцёла, ці абраду, засталіся цэлымі і непарушнымі. Акрамя гэтага, ён прагне таксама дастасаваць свой спосаб жыцця да зменлівых умоў часу i месца 2. 3. Хоць гэтыя мясцовыя Касцёлы, як Усходнія, так і Заходнія, часткова адрозніваюцца паміж сабою гэтак званымі абрадамі, а менавіта літургіяй, касцёльнай дысцыплінай i духоўнай спадчынай, аднак яны аднолькава падпарадкаваны пастырскай уладзе Рымскага Пантыфіка, які з Божай волі з’яўляецца наступнікам св. Пятра ў першынстве над усім Касцёлам. Таму гэтыя Касцёлы маюць аднолькавую годнасць, i ніводзін з іх паводле абраду не пераўзыходзіць іншыя. Яны таксама маюць аднолькавыя правы i тыя самыя абавязкі, у тым ліку абавязак абвяшчаць Евангелле па ўсім свеце (пар. Мк 16, 15) пад кіраўніцтвам Рымскага Пантыфіка. 4. Таму ва ўсім свеце трэба клапаціцца пра захаванне і развіццё ўсіх мясцовых Касцёлаў, а для гэтага трэба ствараць парафіі i ўласную іерархію там, дзе гэтага патрабуе духоўная карысць вернікаў. Іерархі розных мясцовых Касцёлаў, атрымліваючы юрыдычныя правы на адной і той жа тэрыторыі, павінны, раячыся на перыядычных сходах, клапаціцца пра адзінства дзеяння i супольнымі намаганнямі падтрымліваць агульную справу дзеля больш плённага распаўсюджвання рэлігіі i больш эфектыўнага захавання духавенствам дысцыпліны 3. Усіх духоўных асоб i тых, хто рыхтуецца да святых пасвячэнняў, трэба старанна вучыць абрадам, асабліва практычным нормам, якія рэгулююць міжабрадавыя пытанні. Акрамя гэтага, нават свецкіх трэба належна вучыць падчас катэхізацыі пра абрады i іх нормы. Нарэшце, усе католікі, i кожны з іх па-асобку, а таксама ахрышчаныя ў любым некаталіцкім Касцёле ці супольнасці, якія далучаюцца да поўнай каталіцкай еднасці, павінны ўсюды трымацца свайго абраду, шанаваць яго і паводле магчымасцяў захоўваць 4. Пры гэтым у асаблівых выпадках, якія датычаць асоб, супольнасцяў або тэрыторый, павінна захоўвацца права звяртацца да Апостальскай Сталіцы, якая, як найвышэйшы суддзя ў адносінах паміж Касцёламі, у духу экуменізму паклапоціцца аб задавальненні патрэб сама або праз пасрэдніцтва іншых улад, выдаючы адпаведныя нормы, дэкрэты ці прадпісанні. ЗАХАВАННЕ ДУХОЎНАЙ СПАДЧЫНЫ УСХОДНІХ КАСЦЁЛАЎ 5. Гісторыя, традыцыі i шматлікія касцёльныя інстытуты выразна сведчаць пра вялікія заслугі Усходніх Касцёлаў адносна паўсюднага Касцёла 5. Таму Святы Сабор не толькі ўшаноўвае і справядліва ацэньвае іх эклезіяльную і духоўную спадчыну, але таксама моцна перакананы, што яна з’яўляецца спадчынай усяго Хрыстовага Касцёла. З гэтай прычыны ён урачыста сцвярджае, што Касцёлы, як Усходнія, так i Заходнія, маюць права i абавязак кіравацца ўласнымі спецыяльнымі нормамі, бо яны маюць старажытнае паходжанне, а таксама больш адпавядаюць мясцовым звычаям вернікаў i здаюцца больш прыдатнымі ў клопаце пра дабро душ. 6. Няхай усе ўсходнія хрысціяне ведаюць і будуць цвёрда перакананы, што заўсёды могуць і павінны захоўваць свае законныя літургічныя абрады i дысцыплінарныя нормы і не змяняць іх, калі толькі гэта не будзе карысным для іх асабістага арганічнага развіцця. Усё гэта павінна з найбольшай дакладнасцю захоўвацца самімі ўсходнімі хрысціянамі, якія павінны глыбей пазнаваць гэтыя рэчы і больш дасканала іх выкарыстоўваць. Калі з-за акалічнасцяў часу або асоб яны нейкім чынам адыдуць ад гэтага, то няхай імкнуцца вярнуцца да традыцыі продкаў. Тыя, хто з прычыны пасады ці апостальскай паслугі падтрымлівае частыя адносіны з Усходнімі Касцёламі або з іх вернікамі, павінны падрабязна пазнаёміцца з ведамі i практыкай абрадаў, дысцыплінай, дактрынай, гісторыяй і характарам усходняга хрысціянства адпаведна значнасці сваёй пасады 6. Манаскім супольнасцям і таварыствам лацінскага абраду, якія працуюць ва ўсходніх краінах або сярод усходніх вернікаў, дзеля большай плённасці іх апостальскай працы рэкамендуецца ствараць дамы або нават правінцыі ўсходняга абраду, наколькі гэта магчыма 7. УСХОДНІЯ ПАТРЫЯРХІ 7. З даўніх часоў у Касцёле існуе інстытут патрыярхату, прызнаны ўжо першымі Сусветнымі Саборамі 8. Усходні патрыярх — гэта біскуп, які мае ўладу над усімі біскупамі, уключаючы мітрапалітаў, над духавенствам i народам падуладнай яму тэрыторыі або абраду, згодна з нормамі права i з захаваннем першынства Рымскага Пантыфіка 9. Усюды, дзе іерарх якога-небудзь абраду ўстанаўліваецца па-за межамі тэрыторыі патрыярхату, ён залічваецца да членаў іерархіі патрыярхату дадзенага абраду згодна з нормамі права. 8. Патрыярхі Усходніх Касцёлаў, хоць і адрозніваюцца часам устанаўлення сваёй паслугі, з прычыны патрыярхальнай годнасці роўныя паміж сабою. Паміж імі захоўваецца толькі законна ўстаноўленае ганаровае першынство 10. 9. Згодна са старажытнай традыцыяй Касцёла, асаблівая пашана належыць патрыярхам Усходніх Касцёлаў, бо кожны з іх узначальвае свой патрыярхат як айцец і галава. Таму Святы Сабор пастанаўляе, каб іх правы і прывілеі былі адноўлены паводле старажытных традыцый кожнага Касцёла i пастаноў Сусветных Сабораў 11. Гэтыя правы і прывілеі супадаюць з тымі, якія існавалі ў эпоху еднасці Усходу і Захаду, хоць у нейкай ступені іх трэба дастасаваць да сённяшніх умоў. Патрыярхі са сваімі Сінодамі ствараюць найвышэйшую інстанцыю для ўсіх спраў патрыярхату, не выключаючы права ўстанаўліваць новыя епархіі і менаваць біскупаў свайго абраду ў межах тэрыторыі патрыярхату, з захаваннем неад’емнага права Рымскага Пантыфіка вырашаць справы ў асобных выпадках. 10. Сказанае пра патрыярхаў адносіцца таксама, паводле права, да вышэйшых арцыбіскупаў, якія ўзначальваюць увесь мясцовы Касцёл або ўвесь абрад 12. 11. Паколькі інстытут патрыярхату — гэта традыцыйная форма кіравання ва Усходніх Касцёлах, Сусветны Святы Сабор жадае, каб там, дзе гэта неабходна, узнікалі новыя патрыярхаты, ствараць якія можа толькі Сусветны Сабор або Рымскі Пантыфік 13. ДЫСЦЫПЛІНА САКРАМЭНТАЎ 12. Сусветны Святы Сабор пацвярджае і хваліць старажытную дысцыпліну сакрамэнтаў, якая існавала ва Усходніх Касцёлах, а таксама практыку іх цэлебрацыі i ўдзялення, і жадае, каб там, дзе гэта неабходна, яна была адноўлена. 13. Указанні пра цэлебранта сакрамэнту канфірмацыі, якія з даўніх часоў існавалі на Усходзе, павінны быць цалкам адноўлены. Таму прэзбітэры могуць удзяляць гэты сакрамэнт, выкарыстоўваючы хрызма, асвячанае патрыярхам або біскупам 14. 14. Усе ўсходнія прэзбітэры могуць сапраўдна ўдзяляць гэты сакрамэнт, або разам з хростам, або асобна, усім вернікам розных абрадаў, у тым ліку і лацінскага, захоўваючы дзеля правамоцтва прадпісанні агульнага і мясцовага права 15. Таксама прэзбітэры лацінскага абраду на падставе паўнамоцтваў для здзяйснення гэтага сакрамэнту могуць удзяляць яго таксама вернікам Усходніх Касцёлаў, незалежна ад прыналежнасці да таго ці іншага абраду, захоўваючы дзеля правамоцнасці прадпісанні агульнага і мясцовага права 16. 15. У нядзелю і святы вернікі абавязаны ўдзельнічаць у боскай Літургіі або, згодна з прадпісаннямі ці звычаем уласнага абраду, у цэлебрацыі Божай Хвалы 17. Каб вернікі змаглі без перашкод выканаць гэты абавязак, пастанаўляецца, што адпаведным часам для выканання гэтага наказу з’яўляецца час ад Нешпараў вігіліі аж да канца нядзелі або свята 18. Вернікам настойліва рэкамендуецца прымаць св. Эўхарыстыю ў гэтыя дні, або яшчэ часцей ці нават штодзённа 19. 16. З прычыны пастаяннага сумеснага пражывання вернікаў розных мясцовых Касцёлаў у тым самым рэгіёне або на той самай усходняй тэрыторыі, паўнамоцтвы прэзбітэраў кожнага абраду выслухоўваць споведзь, дадзеныя адпаведным чынам і без абмежаванняў іх іерархамі, пашыраюцца на ўсе тэрыторыі таго, хто даў такія паўнамоцтвы, а таксама на месцы i на вернікаў кожнага абраду на той самай тэрыторыі, калі толькі які-небудзь мясцовы іерарх выразна не адмовіць у гэтым для мясцовасці свайго абраду 20. 17. Каб старажытны парадак сакрамэнту пасвячэння зноў набыў сваё значэнне ва Усходніх Касцёлах, Святы Сабор жадае ўзнавіць сталы дыяканат там, дзе ён ужо выйшаў са звычаю 21. Што датычыць субдыяканату i ніжэйшых пасвячэнняў, а таксама іх правоў і абавязкаў, то пра гэта павінна паклапаціцца заканадаўчая ўлада кожнага мясцовага Касцёла 22. 18. Каб пазбегнуць несапраўднасці сужэнства тады, калі ўсходнія католікі заключаюць сужэнскі саюз з усходнімі ахрышчанымі некатолікамі, і дзеля трываласці i святасці сужэнскага саюзу, а таксама дзеля спакою ў сям’і Святы Сабор пастанаўляе, што кананічная форма заключэння такога сужэнства з’яўляецца абавязковай толькі для яго годнасці. Для сапраўднасці дастаткова прысутнасці святара, пры ўмове, што будуць захаваныя іншыя абавязковыя прававыя нормы 23. БОЖЫ КУЛЬТ 19. Супольныя святы для ўсіх Усходніх Касцёлаў у будучыні можа ўстанаўліваць, пераносіць або ліквідаваць толькі Сусветны Сабор ці Апостальская Сталіца. Святы, абавязковыя ў паасобных мясцовых Касцёлах, акрамя Апостальскай Сталіцы маюць права ўстанаўліваць, пераносіць або ліквідаваць таксама Сіноды патрыярхатаў або архідыяцэзій. Аднак пры гэтым трэба лічыцца з усім рэгіёнам і іншымі мясцовымі Касцёламі 24. 20. Пакуль паміж усімі хрысціянамі няма жаданай згоды наконт устанаўлення дня, калі ўсе разам адзначалі б урачыстаць Пасхі, то патрыярхам або вышэйшым мясцовым касцёльным уладам для падтрымання еднасці сярод хрысціянаў, што жывуць у тым самым рэгіёне або ў той самай краіне, рэкамендуецца пасля абмеркавання гэтай справы з усімі зацікаўленымі бакамі дайсці да згоды ў тым, што датычыць святкавання Пасхі ў адзін і той жа нядзельны дзень 25. 21. Асобныя вернікі, што знаходзяцца па-за межамі рэгіёна ці тэрыторыі свайго абраду, адносна прадпісання пра пасты і святы цалкам могуць дастасоўвацца да парадку, які дзейнічае на той ці іншай тэрыторыі, на якой яны цяпер знаходзяцца. У змешаных сем’ях гэты закон можна захоўваць паводле аднаго і таго ж абраду 26. 22. Усходняе духавенства, манахі i манашкі павінны цэлебраваць Божыя Хвалы, якія са старажытных часоў былі ў вялікай пашане ва ўсіх Усходніх Касцёлах 27, паводле ўласных прадпісанняў i традыцыі. Таксама вернікі па прыкладзе продкаў няхай, паводле магчымасцяў, пабожна ўдзельнічаюць у Божых Хвалах. 23. Патрыярх са сваім Сінодам або найвышэйшыя ўлады кожнага Касцёла разам з Радай іерархаў маюць права сачыць за выкарыстаннем розных моў у святых літургічных дзеяннях, а таксама, паведаміўшы Апостальскай Сталіцы, зацвярджаць пераклады тэкстаў на нацыянальную мову 28. АДНОСІНЫ З БРАТАМІ АДЛУЧАНЫХ КАСЦЁЛАЎ 24. Усходнія Касцёлы, якія застаюцца ў лучнасці з Рымскай Апостальскай Сталіцай, маюць асаблівы абавязак падтрымліваць еднасць усіх хрысціянаў, асабліва ўсходніх, згодна з прынцыпамі Дэкрэту «Пра экуменізм» гэтага ж Святога Сабору, найперш праз малітву, прыкладнае жыццё, пабожную вернасць старажытным усходнім традыцыям, глыбейшае ўзаемапазнанне, супрацоўніцтва i братэрскую павагу да ўсяго і ўсіх 29. 25. Ад адлучаных усходніх хрысціянаў, якія пад натхненнем ласкі Духа Святога прыходзяць да каталіцкай еднасці, нельга патрабаваць нічога больш, акрамя звычайнага вызнання каталіцкай веры. A паколькі святарства ў іх засталося сапраўдным, то духоўныя ўсходняга абраду, якія згаджаюцца на каталіцкую еднасць, могуць выконваць сваю святарскую паслугу згодна з нормамі, устаноўленымі кампетэнтнай уладай 30. 26. Сумесны ўдзел у сакральных дзеяннях ( communicatio in sacris), які перашкаджае еднасці Касцёла або вядзе да фармальнай прыхільнасці да памылак ці небяспекі адыходу ад веры, зняверання i абыякавасці, забаронены Божым законам 31. Аднак пастырская практыка паказвае, што калі размова ідзе пра ўсходніх братоў, то можна і трэба ўлічваць розныя сітуацыі кожнай асобы, калі еднасць Касцёла не стаіць пад пагрозай і калі няма небяспек, якіх трэба пазбягаць, а таксама калі да гэтага змушае неабходнасць збаўлення і дабро душ. Таму каталіцкі Касцёл адпаведна акалічнасцям часу, месца i асоб часта дзейнічаў і дзейнічае больш памяркоўна, даючы ўсім сродкі збаўлення i сведчанне любові паміж хрысціянамі праз удзел у сакрамэнтах i іншых сакральных рэчах. Дзеля таго, каб «з прычыны суровых прысудаў мы не сталі перашкодай у збаўленні тых, хто збаўляецца» 32, а таксама дзеля большай падтрымкі еднасці з адлучанымі ад нас Усходнімі Касцёламі Святы Сабор устанаўлівае наступны парадак дзеянняў. 27. Згодна з пералічанымі вышэй прынцыпамі ўсходнім хрысціянам, адлучаным ад каталіцкага Касцёла не па іх уласнай злой волі, можна ўдзяляць сакрамэнты пакаяння, Эўхарыстыі i намашчэння хворых, калі яны самі аб гэтым просяць i будуць належна да іх падрыхтаваныя. Больш за тое, католікі таксама могуць прасіць аб гэтых сакрамэнтах некаталіцкіх духоўных, у Касцёлах якіх ёсць гэтыя сапраўдныя сакрамэнты, наколькі гэтага будзе патрабаваць неабходнасць або сапраўдная духоўная карысць і калі доступ да каталіцкага святара будзе фізічна або маральна немагчымым 33. 28. Паводле тых самых прынцыпаў дазваляецца сумесны ўдзел католікаў і ўсходніх адлучаных братоў у сакральных дзеяннях ( communicatio in sacris), рэчах і месцах паводле слушнай прычыны 34. 29. Гэты больш памяркоўны парадак сумеснага ўдзелу ў сакральных дзеяннях ( communicatio in sacris) з братамі адлучаных Усходніх Касцёлаў даручаецца чуйнаму клопату i кіраўніцтву мясцовых іерархаў, каб пасля супольнай нарады і, калі абставіны патрабуюць, выслухаўшы іерархаў адлучаных Касцёлаў, яны маглі рэгуляваць адносіны паміж хрысціянамі з дапамогай адпаведных i дзейсных прадпісанняў і норм. ЗАКАНЧЭННЕ 30. Святы Сабор вельмі радуецца плённаму і актыўнаму супрацоўніцтву Усходніх i Заходніх каталіцкіх Касцёлаў, a таксама сцвярджае, што ўсе юрыдычныя нормы ўстанаўліваюцца для сучасных умоў, пакуль каталіцкі Касцёл i Усходнія адлучаныя Касцёлы не дойдуць да поўнай еднасці. Аднак у той жа час усіх усходніх і заходніх хрысціянаў ён настойліва просіць горача і шчыра маліцца, нават штодзённа, да Бога, каб праз заступніцтва Найсвяцейшай Багародзіцы ўсе сталі адно. Няхай моляцца таксама, каб на ўсіх хрысціянаў кожнага Касцёла, якія мужна вызнаюць імя Хрыста, церпяць і зносяць уціск, сышла паўната дапамогі i суцяшэння ад Духа Святога Суцяшыцеля. Усе мы павінны любіць адзін аднаго братняю любоўю, апярэджваць адзін аднаго ў зычлівасці 35. Усё, што абвешчана ў гэтым Дэкрэце — у цэлым і паасобку — ухвалена Айцамі Святога Сабору. Апостальскай уладай, дадзенай Нам Хрыстом, Мы разам з дастойнымі Айцамі ў Духу Святым зацвярджаем, прымаем, пастанаўляем і загадваем абнародаваць гэтыя саборныя пастановы дзеля Божай хвалы.
Рым, у св. Пятра, 21 лістапада 1964г.
Я, ПАВЕЛ, БІСКУП КАТАЛІЦКАГА КАСЦЁЛА (Ідуць подпісы Айцоў)
АБВЯШЧЭННЕ
Для Дэкрэта «Пра Усходнія каталіцкія Касцёлы» Найвышэйшы Пантыфік устанавіў тэрмін увядзення ў жыццё — два месяцы. Аднак патрыярхам даецца права па слушнай прычыне зменшыць або прадоўжыць гэты тэрмін.
† ПЕРЫКЛЕС ФЕЛІЧЫ Тытулярны Арцыбіскуп Самасаты Генеральны Сакратар Другога Ватыканскага Сусветнага Святога Сабору
Дакумент пра Усходнія каталіцкія Касцёлы быў прадстаўлены на другой сесіі. Ён быў сур’ёзна перапрацаваны паміж другой і трэцяй сесіяй згодна з саборнымі распрацоўкамі вучэння пра Касцёл. Абмеркаванне дакумента на трэцяй сесіі Сабору прайшло без асаблівых складанасцяў. Канчатковы дакумент, натхнёны ў значнай ступені эклезіяльнымі прынцыпамі Канстытуцыі пра Касцёл, прызнае і сцвярджае каштоўнасць усходняй традыцыі, яе значэнне ў супольнасці Касцёлаў, асаблівую місію Усходніх каталіцкіх Касцёлаў быць мастом еднасці для праваслаўных Касцёлаў, якія не знаходзяцца ў еднасці з Рымам, аднолькавую годнасць абрадаў. Тэкст падкрэслівае неабходнасць аднавіць прывілеі ўсходніх патрыярхатаў згодна са старажытнымі традыцыямі, узнавіць старажытны парадак супольнага ўдзелу ў сакрамэнтах і ў святых абрадах з усходнімі некатолікамі. Дэкрэт быў абнародаваны 21 лістапада 1964 года.
q Пар. LEO XIII, Litt. Ap. Orientalium dignitas, 30 nov. 1894, in Leonis XIII Acta, vol. XIV, pp. 201-202. Пар. S. LEO IX, Litt. In terra pax, an. 1053: «Ut enim». INNOCENTIUS III, Synodus Lateranensis IV, an. 1215, cap. IV: «Licet Graecos»; Litt. Inter quatuor, 2 aug. 1206: «Postulasti postmodum». INNOCENTIUS IV, Ep. Cum de cetero, 27 aug. 1247; Ep. Sub catholicae, 6 mart. 1254, prooem.: Magnum Bullarium Romanum III, pp. 340. NICOLAUS III, Instructio Istud est memoriale, 9 oct. 1278. LEO X, Litt. Ap. Accepimus nuper, 18 maii 1521. PAULUS III, Litt. Ap. Dudum, 23 dec. 1534; PIUS IV, Const. Romanus Pontifex, 16 febr. 1564, § 5. CLEMENS VIII, Const. Magnus Dominus, 23 dec. 1595, § 10. PAULUS V, Const. Solet circumspecta, 10 dec. 1615, § 3. BENEDICTUS XIV, Ep. Enc. Demandatam, 24 dec. 1743, § 3; Ep. Encycl. Allatae sunt, 26 iun. 1755, §§ 3, 6-19, 32. PIUS VI, Litt. Encycl. Catholicae communionis, 24 maii 1787. PIUS IX, Litt. In suprema, 6 ian. 1848, § 3; Litt. Ap. Ecclesiam Christi, 26 nov. 1853; Const. Romani Pontificis, 6 ian. 1862. LEO XIII, Litt. Ap. Praeclara, 20 iun. 1894, n. 7; Litt. Ap. Orientalium dignitas, 30 nov. 1894, prooem.; etc. Пар. PIUS XII, Motu proprio Cleri sanctitati, 2 iun. 1957, can. 4. PIUS XII, Motu proprio Cleri sanctitati, 2 iun. 1957, can. 8: «sine licentia Sedis Apostolicae» (без дазволу Апостальскай Сталіцы), паводле практыкі папярэдніх стагоддзяў. Тое ж, адносна ахрышчаных некатолікаў, змешчана ў кан. 11: «ritum quem maluerint amplecti possunt» (яны могуць выбраць той абрад, які пажадаюць). У дадзеным тэксце непасрэдна прапануецца ўсім і па ўсёй зямлі захоўваць свой абрад. Пар. LEO XIII, Litt. Ap. Orientalium dignitas, 30 nov. 1894; Ep. Ap. Praeclara gratulationis, 20 iun. 1894, а таксама дакументы, названыя ў спасылцы 2. Пар. BENEDICTUS XV, Motu proprio Orientis catholici, 15 oct. 1917; PIUS XI, Litt. Encycl. Rerum orientalium, 8 sept. 1928, etc. Практыка каталіцкага Касцёла ў часы Пія XI, Пія XII, Яна XXIII дае шмат такіх прыкладаў. Пар. SYN. NIC. I, can. 6; CONSTANTINOP. I, can. 2 et 3; CHALCED., can. 28; can. 9; CONSTANTINOP. IV, can. 17; can. 21; LATERAN. IV, can. 5; can. 30; FLORENT., Decr. pro Graecis; etc. Пар. SYN. NIC. I, can. 6; CONSTANTINOP. I, can. 3; CONSTANTINOP. IV, can. 17; PIUS XII, Motu proprio Cleri sanctitati, can. 216, § 2, 11. In SYN. OECUM.: NIC. I, can. 6; CONSTANTINOP. I, can. 3; CONSTANTINOP. IV, can. 21; LATERAN. IV, can. 5; FLORENT., Decr. pro Graecis, 6 iul. 1439, § 9. Пар. PIUS XII, Motu proprio Cleri sanctitati, 2 iun. 1957, can. 219, etc. Пар. вышэй, спасылка 8. Пар. SYN. EPHES., can. 8. CLEMENS VII, Decet Romanum Pontificem, 23 febr. 1956. PIUS VII, Litt. Ap. In universalis Ecclesiae, 22 febr. 1807; PIUS XII, Motu proprio Cleri sanctitati, 2 iun 1957, can. 324-339; SYN. CARTHAGIN., an. 419, can. 17. Пар. SYN. CARTHAGIN., an. 419, can. 17 et 57; CHALCED., an. 451, can. 12; S. INNOCENTIUS I, Litt. Et onus et honor, a. c. 415: «Nam quid sciscitaris»; S. NICOLAUS I, Litt. Ad consulta vestra, 13 nov. 866: «A quo autem»; INNOCENTIUS III, Litt. Rex regum, 25 febr. 1204; LEO XII, Const. Ap. Petrus Apostolorum Princeps, 15 aug. 1824; LEO XIII, Litt. Ap. Christi Domini, an. 1895; PIUS XII, Motu proprio Cleri sanctitati, 2 iun. 1957, can. 159. Пар. INNOCENTIUS IV, Ep. Sub catholicae, 6 mart. 1254, § 3, n. 4; SYN. LUGD. II, an. 1274 (professio fidei Michaelis Palaeologi Gregorio X oblata); EUGENIUS IV, in Syn. Florentina, Const. Exsultate Deo, 22 nov. 1439, § 11; CLEMENS VIII, Instr. Sanctissimus, 31 aug. 1595; BENEDICTUS XIV, Const. Etsi pastoralis, 26 maii 1742, § II, n. I, § III, n. 1, etc.; SYN. LAODIC., an. 347-381, can. 48; SYN. SISEN. ARMENORUM, an. 1342; SYN. LIBANEN. MARONITARUM, an. 1736, P. II, Cap. III, n. 2, et aliae Synodi particulares. Пар. S. C. S. OFFICII, Instr. (ad Ep. Scepusien.), an. 1783; S. C. DE PROP. FIDE (pro Coptis), 15 mart. 1790, n. XIII; Decr. 6 oct. 1863, C, a; S. C. PRO ECCL. ORIENT., 1 maii 1948; S. C. S. OFFICII, resp. 22 apr. 1896 Cum litt. 19 maii 1896. CIC, can. 782, § 4; S. C. PRO ECCL. ORIENT., Decr. De Sacramento Confirmationis administrando etiam fidelibus orientalibus a presbyteris latini ritus, qui hoc indulto gaudent pro fidelibus sui ritus, 1 maii 1948. Пар. SYN. LAODICEN., an. 347-381, can. 29; S. NICEPHORUS CP., cap. 14; SYN. DUINEN. ARMENORUM, an. 719, can. 31; S. THEODORUS STUDITA, Sermo 21; S. NICOLAUS I, Litt. Ad consulta vestra, 13 nov. 866: «In quorum Apostolorum»; «Nosse cupitis»; «Quod interrogatis»; «Praeterea consulitis»; «Si die Dominico»; et Synodi particulares. Гэта штосьці новае, прынамсі там, дзе дзейнічае абавязак удзельнічаць у боскай Літургіі; дарэчы, гэта супадае з літургічным днём хрысціянаў усходняга абраду. Пар. CANONES APOSTOLORUM, 8 et 9; SYN. ANTIOCH., an. 341, can. 2; TIMOTHEUS ALEXANDRINUS, interrogat. 3; INNOCENTIUS III, Const. Quia divinae, 4 ian. 1215; et plurimae Synodi particulares Ecclesiarum Orientalium recentiores. Пры захаванні тэрытарыяльнай юрысдыкцыі канон імкнецца дзеля дабра душ забяспечыць больш юрысдыкцыі на адной і той жа тэрыторыі. Пар. SYN. NIC. I, can. 18; SYN. NEOCAESARIEN., an. 314-325, can. 12; SYN. SARDICEN., an. 343, can. 8; S. LEO M., Litt. Omnium quidem, 13 ian. 444; SYN. CHALCED., can. 6; SYN. CONSTANTINOP. IV, can. 23, 26; etc. Субдыяканат лічыцца ў многіх Усходніх Касцёлах ніжэйшай ступенню, аднак Motu proprio Пія XII, Cleri sanctitati, прадпісвае яму абавязкі вышэйшых пасвячэнняў. Канон прапануе вярнуцца да старажытнай дысцыпліны некаторых Касцёлаў адносна абавязкаў субдыяканаў, абмежаваўшы дзеянне агульнага права, змешчанага ў Motu proprio Cleri sanctitati. Пар. PIUS XII, Motu proprio Crebrae allatae, 22 febr. 1949, can. 32, § 2, n. 5 (паўнамоцтвы патрыярхаў даваць дыспенсу ад формы); PIUS XII, Motu proprio Cleri sanctitati, 2 iun. 1957, can. 267 (паўнамоцтвы патрыярхаў здзяйсняць аздараўленне ў корані); S. C. S. OFFICII et S. C. PRO ECCL. ORIENT., an. 1957, дае паўнамоцтвы ўдзяляць дыспенсу ад формы і здзяйсняць аздараўленне ў корані паводле недахопу формы (на пяць гадоў): «extra patriarchatus, Metropolitis, ceterisque Ordinariis locorum... qui nullum habent Superiorem infra Sanctam Sedem» (акрамя патрыярхаў, таксама мітрапалітам і іншым мясцовым ардынарыям... у якіх няма кіраўніка ніжэй Святой Сталіцы). Пар. S. LEO M., Litt. Quod saepissime, 15 apr. 454: «Petitionem autem»; S. NICEPHORUS CP., cap. 13; Syn. Sergii Patriarchae, 18 sept. 1596, can. 17; PIUS VI, Litt. Ap. Assueto paterne, 8 apr. 1775; etc. Пар. SYN. VAT. II, Const. De Sacra Liturgia, Sacrosanctum Concilium, 4 dec. 1963: AAS 56 (1964), pp. 133 Appendix. Пар. CLEMENS VIII, Instr. Sanctissimus, 31 aug. 1595, § 6: «Si ipsi graeci»; S. C. S. OFFICII, 7 iun. 1673, ad 1 et 3; 13 mart. 1727, ad 1; S. C. DE PROP. FIDE, Decr. 18 aug. 1913, art. 33; Decret. 14 aug. 1914, art. 27; Decr. 27 mart. 1916, art. 14; S. C. PRO ECCL. ORIENT., Decr. 1 mart. 1929, art. 36; Decr. 4 maii 1930, art. 41. Пар. SYN. LAODICEN., 347-381, can. 18; Syn. Mar Issaci Chaldaeorum, an. 410, can. 15; S. NERSES GLAIEN. ARMENORUM, an. 1166; INNOCENTIUS IV, Ep. Sub catholicae, 6 mart. 1254, § 8; BENEDICTUS XIV, Const. Etsi pastoralis, 26 maii 1742, § 7, n. 5; Instr. Eo quamvis tempore, 4 maii 1745, §§ 42ss.; і зусім нядаўнія мясцовыя Сіноды: армянаў (1911), коптаў (1898), маранітаў (1736), румынаў (1872), русінаў (1891), сірыйцаў (1888). З усходняй традыцыі. Са зместу бул пра еднасць усіх каталіцкіх Усходніх Касцёлаў. Наказ Сіноду адносна асобных усходніх братоў і адносна ўсіх пасвячэнняў любой ступені, як боскага, так і касцёльнага права. Гэтае вучэнне надалей трывае ў адлучаных Касцёлах. S. BASILIUS M., Epistula canonica ad Amphilochium, PG 32, 669B. - Падставай для гэтага выключэння з’яўляецца: 1) сапраўднасць сакрамэнтаў; 2) добрая вера і падрыхтаванасць; 3) неабходнасць вечнага збаўлення; 4) адсутнасць уласнага святара; 5) адсутнасць небяспек, якіх трэба пазбягаць, а таксама фармальнай прыхільнасці да памылак.
Маецца на ўвазе «communicatione in sacris extrasacramentali» (па-за сакрамэнтальны ўдзел у сакральных дзеяннях). Сабор робіць такое выключэнне, з умовай захавання неабходнага. - Пар. Рым 12, 10.
|
ПАВЕЛ БІСКУП СЛУГА СЛУГАЎ БОЖЫХ З АЙЦАМІ СВЯТОГА САБОРУ НА ВЕЧНУЮ ПАМЯЦЬДЭКРЭТ ПРА ФАРМАЦЫЮ СВЯТАРОЎ «OPTATAM TOTIUS»
УСТУП
Добра разумеючы, што жаданае абнаўленне ўсяго Касцёла ў значнай ступені залежыць ад ажыўленай духам Хрыста 1 паслугі святароў, Святы Сабор падкрэслівае вельмі важнае значэнне святарскай фармацыі. Ён падае таксама яе некаторыя асноўныя прынцыпы, якія пацвярджаюць законы, выпрабаваныя шматвяковай практыкай, і дапаўняе іх згодна з Канстытуцыямі і Дэкрэтамі гэтага Сабору і паводле зменлівых умоў часу. З увагі на саму еднасць каталіцкага святарства гэтая святарская фармацыя неабходна ўсяму духавенству, як дыяцэзіяльнаму, так і манаскаму, незалежна ад прыналежнасці да таго ці іншага абраду. Таму дадзеныя прадпісанні, якія непасрэдна датычаць дыяцэзіяльнага святарства, з адпаведнымі зменамі трэба дастасаваць да ўсіх. I. УСТАНАЎЛЕННЕ ПРАГРАМЫ ФАРМАЦЫІ СВЯТАРОЎ ДЛЯ ПААСОБНЫХ НАРОДАЎ 1. Паколькі ў такой вялікай разнастайнасці народаў і рэгіёнаў можна выдаваць толькі агульныя законы, для кожнай краіны і для кожнага абраду трэба распрацаваць спецыяльную «Праграму фармацыі святароў». Яна ўстанаўліваецца Канферэнцыямі Біскупаў 2, на працягу некаторага часу пераглядаецца i зацвярджаецца Апостальскай Сталіцай. У ёй агульныя законы павінны быць дастасаваны да канкрэтных умоў часу і месца, каб фармацыя святароў заўсёды адпавядала пастырскім патрэбам тых рэгіёнаў, дзе будзе здзяйсняцца іх паслуга. II. РУПЛІВАЯ ПАДТРЫМКА ПАКЛІКАННЯЎ ДА СВЯТАРСТВА 2. Абавязак падтрымліваць пакліканні 3 мае ўся хрысціянская супольнасць, якая павінна выконваць яго перш за ўсё праз поўнае хрысціянскае жыццё. У найбольшай ступені гэтаму садзейнічаюць сем’і, прасякнутыя духам веры, любові і пабожнасці, якія становяцца як бы першай семінарыяй, а таксама парафіі, у актыўным жыцці якіх удзельнічаюць юнакі. Настаўнікі і ўсе, хто нейкім чынам займаецца выхаваннем дзяцей і моладзі, асабліва ў каталіцкіх аб’яднаннях, павінны старацца так выхоўваць даручаную ім моладзь, каб яна магла распазнаць у сабе Божае пакліканне і ахвотна адказаць на яго. Усе святары павінны прыкладваць найбольшую апостальскую руплівасць у справе падтрымкі пакліканняў, а сваім пакорным, працавітым жыццём, напоўненым радасцю, узаемнай святарскай любоўю i братнім супрацоўніцтвам прыцягваюць душы юнакоў да святарства. Біскупы павінны заахвочваць сваю аўчарню падтрымліваць пакліканні і клапаціцца пра з’яднанне ўсіх намаганняў і прац у гэтым кірунку. Няхай, не зважаючы ні на якія ахвяры, па-айцоўску падтрымліваюць тых, каго прызнаюць пакліканымі да служэння Пану. Гэтае актыўнае супрацоўніцтва ўсяго Божага народу ў справе падтрымкі пакліканняў адпавядае дзеянню Божага Провіду, які ўдзяляе адпаведныя дары асобам, выбраным Богам для ўдзелу ў іерархічным святарстве Хрыста, i дапамагае ім сваёй ласкай, і ў сваю чаргу правамоцным распарадчыкам Касцёла даручае абавязак клікаць адпаведных кандыдатаў, якія шчыра і цалкам дабравольна імкнуцца да такога вялікага задання, каб, пераканаўшыся ў іх здольнасці, яны кансэкравалі іх пячаццю Духа Святога для Божага культу i служэння Касцёлу 4. Святы Сабор рэкамендуе найперш традыцыйныя сродкі супрацоўніцтва ўсёй супольнасці, якімі з’яўляюцца трывалая малітва, хрысціянскае пакаянне, а таксама ўсё больш грунтоўнае навучанне вернікаў праз казанні і катэхезу, ці таксама праз розныя сродкі масавай камунікацыі пра неабходнасць, сутнасць i ўзнёсласць паклікання да святарства. Акрамя гэтага, Таварыствам падтрымкі пакліканняў, якія ўжо існуюць ці будуць створаны на тэрыторыі кожнай дыяцэзіі, краіны ці рэгіёна, Сабор даручае метадычнае і сістэматычнае кіраванне паводле папскіх дакументаў усёй пастырскай дзейнасцю па падтрымцы пакліканняў, не занядбоўваючы ніякіх карысных дадатковых сродкаў, прапанаваных сучаснай псіхалогіяй і сацыялогіяй, каб яны развівалі гэтую дзейнасць з адпаведнай развагай і стараннасцю 5. Справа падтрымкі пакліканняў павінна пашырацца і выходзіць за межы паасобных дыяцэзій, краін, манаскіх супольнасцяў ці абрадаў, каб, беручы пад увагу патрэбы паўсюднага Касцёла, дапамагаць асабліва тым рэгіёнам, дзе асабліва востра адчуваецца неабходнасць у працаўніках Панскага вінаградніка. 3. Выхаванцаў ніжэйшых семінарый, заснаваных для развіцця ўзнікаючых пакліканняў, праз спецыяльнае рэлігійнае выхаванне, асабліва праз адпаведнае духоўнае кіраўніцтва, трэба рыхтаваць да таго, каб яны маглі велікадушна i з чыстым сэрцам пайсці за Хрыстом Адкупіцелем. Пад айцоўскім кіраўніцтвам настаяцеляў і пры належным супрацоўніцтве бацькоў ім трэба весці жыццё, якое адпавядае іх узросту, духу і развіццю падлеткаў і цалкам згоднае са здаровымі псіхалагічнымі нормамі. Яно не павінна таксама перашкаджаць набыццю адпаведнага досведу ў чалавечых справах і адносінам са сваёй сям’ёй 6. Акрамя гэтага, нормы, устаноўленыя ў далейшым для вышэйшых семінарый, павінны быць дастасаваныя да мэты i сутнасці ніжэйшай семінарыі. Заняткі для семінарыстаў трэба арганізаваць так, каб яны без перашкод маглі працягваць вучобу ў іншых месцах, калі ў будучым яны пажадаюць выбраць іншы жыццёвы статус. З аднолькавым клопатам трэба ўзрошчваць парасткі паклікання ў падлеткаў і юнакоў, якія вучацца ў спецыяльных інстытутах, што з прычыны мясцовых умоў таксама служаць мэтам ніжэйшых семінарый, а таксама ў тых, хто вучыцца ў іншых школах або выхаваўчых установах. Трэба таксама старанна падтрымліваць навучальныя ўстановы i іншыя пачынанні для тых, хто ідзе за Божым пакліканнем, будучы ў больш сталым узросце. III. АРГАНІЗАЦЫЯ ВЫШЭЙШЫХ СЕМІНАРЫЙ 4. Вышэйшыя семінарыі для фармацыі святароў неабходныя. Інтэгральнае выхаванне ў іх павінна быць скіравана на тое, каб па прыкладзе нашага Пана Езуса Хрыста, Настаўніка, Святара i Пастыра, семінарысты сталі сапраўднымі пастырамі душ 7. Таму іх трэба рыхтаваць: да паслугі слова, каб яны ўсё больш спасцігалі аб’яўленае Божае слова, засвойвалі яго праз разважанне і выяўлялі словам і паводзінамі; да культавага служэння і асвячэння, каб, молячыся і цэлебруючы сакральныя літургічныя дзеянні, яны здзяйснялі справу збаўлення праз эўхарыстычную Ахвяру i сакрамэнты; да пастырскага служэння, каб яны ўмелі паказаць людзям Хрыста, які «не прыйшоў, каб Яму служылі, але каб служыць і аддаць жыццё сваё для адкуплення многіх» (Mк 10, 45, пар. Ян 13, 12-17), i каб, стаўшы слугамі ўсіх, яны многіх знайшлі (пар. 1 Кар 9, 19). Таму ўсе аспекты духоўнай, інтэлектуальнай і дысцыплінарнай фармацыі павінны быць гарманічна скіраваныя да той пастырскай мэты, дзеля якой усе кіраўнікі і выкладчыкі павінны старанна і аднадушна супрацоўнічаць у вернай паслухмянасці ўладзе біскупа. 5. Паколькі фармацыя семінарыстаў залежыць таксама ад мудрых законаў, а ў большай ступені ад адпаведных выхаваўцаў, то кіраўнікоў і выкладчыкаў семінарый трэба выбіраць з найлепшых мужоў 8 і старанна рыхтаваць, каб яны набылі грунтоўную адукацыю, адпаведны пастырскі вопыт і спецыяльную духоўную і педагагічную падрыхтоўку. Для дасягнення гэтай мэты трэба ствараць спецыяльныя ўстановы або прынамсі арганізоўваць курсы з адпаведнай праграмай, a таксама праводзіць у вызначаны тэрмін сустрэчы кіраўнікоў семінарый. Кіраўнікі і выкладчыкі павінны добра разумець, што ад іх спосабу мыслення і паводзін у значнай ступені залежыць вынік фармацыі семінарыстаў. Пад кіраўніцтвам рэктара яны павінны дасягнуць самай цеснай згоды ў духу і дзейнасці, a паміж сабой і разам з семінарыстамі стварыць сям’ю, якая б адпавядала малітве Пана: «Каб усе былі адно» (пар. Ян 17, 11), а таксама павінны падтрымліваць сярод семінарыстаў радасць ад свайго паклікання. Біскуп павінен з пастаяннай і клапатлівай любоўю дапамагаць працаўнікам семінарыі, a для семінарыстаў павінен быць сапраўдным айцом у Хрысце. Нарэшце, усе святары павінны лічыць семінарыю сэрцам дыяцэзіі i ахвотна дапамагаць ёй 9. 6. З няспынным клопатам, згодна з узростам і развіццём кожнага кандыдата, трэба правяраць шчырасць іх намеру, свабоду выбару, духоўныя, маральныя і інтэлектуальныя здольнасці, неабходнае фізічнае і псіхічнае здароўе, улічваючы таксама магчымыя спадчынныя схільнасці. Трэба звяртаць увагу таксама на здольнасці кандыдатаў несці цяжар святарскага жыцця i выконваць пастырскія абавязкі 10. Аднак ва ўсёй справе выбару i адпаведнага выпрабавання семінарыстаў трэба заўсёды кіравацца рашучасцю, нават пры недахопе святароў 11, бо не дазволіць Бог, каб Яго Касцёл застаўся без распарадчыкаў, калі будуць выбіраць толькі годных кандыдатаў, а неадпаведных своечасова і па-бацькоўску накіроўваць да іншых абавязкаў i дапамагаць ім, каб яны, усведамляючы сваё хрысціянскае пакліканне, ахвотна распачалі справу апостальства свецкіх. 7. Там, дзе асобныя дыяцэзіі не могуць адпаведным чынам арганізаваць сваю семінарыю, трэба ствараць i падтрымліваць міждыяцэзіяльныя семінарыі, агульныя для аднаго рэгіёна ці краіны, каб паспяхова забяспечыць грунтоўную фармацыю семінарыстаў, што ў гэтай справе павінна быць найвышэйшым законам. Такімі рэгіянальнымі ці нацыянальнымі семінарыямі трэба кіраваць паводле статутаў, распрацаваных зацікаўленымі біскупамі 12 i зацверджаных Апостальскай Сталіцай. Аднак у семінарыях, дзе ёсць шмат семінарыстаў, трэба, захоўваючы адзінства кіраўніцтва i выкладання навук, размяркоўваць семінарыстаў паводле разумных крытэрыяў па невялікіх групах, каб лепш садзейнічаць асабістай падрыхтоўцы кожнага з іх. IV. БОЛЬШ СТАРАННАЯ ДУХОЎНАЯ ФАРМАЦЫЯ 8. Духоўная фармацыя павінна быць цесна спалучана з дактрынальнай і пастырскай. Яе, найперш з дапамогай духоўнага кіраўніка 13, трэба весці так, каб семінарысты вучыліся жыць у глыбокай і няспыннай лучнасці з Айцом праз Яго Сына Езуса Хрыста ў Духу Святым. Тыя, хто праз пасвячэнне прыпадобняцца да Хрыста Святара, павінны прызвычайвацца таксама праводзіць усё жыццё ў цеснай еднасці з Ім, як Яго сябры 14. Няхай так перажываюць Яго Пасхальную таямніцу, каб у будучыні маглі ўтаямнічваць у яе народ, які будзе даручаны ім. Няхай вучацца шукаць Хрыста ў верным разважанні над Божым словам, у актыўным удзеле ў святых таямніцах Касцёла і перш за ўсё ў Эўхарыстыі i ў Літургіі гадзінаў 15. Няхай вучацца шукаць Яго ў біскупе, які пасылае іх на служэнне, i ў людзях, да якіх яны пасланы, асабліва ў бедных, дзецях, хворых, грэшніках i няверуючых. Няхай з сыноўскім даверам любяць і ўшаноўваюць Благаслаўлёную Дзеву Марыю, якую Езус Хрыстус, паміраючы на крыжы, даў вучню за маці. Пабожныя практыкі, правераныя высока шанаваным вопытам Касцёла, трэба старанна падтрымліваць. Аднак трэба імкнуцца, каб духоўнае выхаванне складалася не толькі з іх i каб развівала не толькі рэлігійнае пачуццё. Семінарысты павінны больш вучыцца жыць паводле Евангелля, умацоўвацца ў веры, надзеі i любовi, каб праз практыкаванне гэтых цнотаў выхаваць у сабе дух малітвы 16, умацаваць і захаваць сваё пакліканне, набыць іншыя цноты і ўзрасці ў жаданні прывесці да Хрыста ўсіх людзей. 9. Семінарысты павінны так пранікнуцца таямніцай Касцёла, якая асабліва асветлена гэтым Святым Саборам, каб, звязаўшы сябе з Намеснікам Хрыста вузлом пакорнай i сыноўняй любові і стаўшы святаром, яны далучыліся да свайго біскупа як яго верныя супрацоўнікі і, дапамагаючы яму разам са сваімі сабратамі, сведчылі пра тую еднасць, якая прыцягвае людзей да Хрыста 17. Няхай навучацца велікадушна ўдзельнічаць у жыцці ўсяго Касцёла, памятаючы словы св. Аўгустына: «Наколькі хто любіць Хрыстовы Касцёл, настолькі мае Духа Святога» 18. Семінарысты павінны дасканала разумець, што яны прызначаны не для панавання i гонару, але павінны цалкам прысвяціць сябе служэнню Богу і пастырскай паслузе. З асаблівым клопатам трэба выхоўваць у іх святарскую паслухмянасць, уменне жыць у беднасці i ў духу ахвярнасці 19, каб яны умелі ахвотна адмаўляцца нават ад таго, што дазволена, але не прыносіць карысці, i імкнуліся прыпадабняцца да ўкрыжаванага Хрыста. Трэба знаёміць семінарыстаў з абавязкамі, якія яны павінны будуць выконваць, не замоўчваючы ніякіх цяжкасцяў святарскага жыцця. Аднак не для таго, каб яны бачылі ў будучай дзейнасці толькі небяспеку, але каб былі падрыхтаваныя да духоўнага жыцця, якое б чэрпала найбольшую падтрымку ў самой іх пастырскай дзейнасці. 10. Семінарыстаў, якія паводле святых i непарушных законаў свайго абраду захоўваюць годную пашаны традыцыю святарскага цэлібату, трэба вельмі старанна рыхтаваць да гэтага стану, у якім яны выракаюцца сямейнага жыцця дзеля Нябеснага Валадарства (пар. Mц 19, 12) і, яднаючыся з Панам у непадзельнай любові 20, якая дакладна адпавядае Новаму Запавету, даюць сведчанне пра ўваскрашэнне будучага веку (пар. Лк 20, 36) 21 i атрымліваюць самую неабходную дапамогу для няспыннага практыкавання гэтай дасканалай любові, дзякуючы якой яны могуць стаць у святарскім служэнні ўсім для ўсіх 22. Яны павінны выразна зразумець, з якой удзячнасцю трэба прыняць гэты стан; не толькі як наказ касцёльнага права, але як каштоўны Божы дар, які з пакораю трэба выпрошваць для сябе, які трэба без прамаруджвання дабравольна і велікадушна прыняць пад натхненнем і пры дапамозе ласкі Духа Святога. Абавязкі і годнасць хрысціянскага сужэнства, якое з’яўляецца вобразам узаемнай любові Хрыста і Касцёла (пар. Эф 5, 22-33), семінарысты павінны добра ведаць. Аднак няхай разумеюць перавагу чыстасці, прысвечанай Хрысту 23, каб пасля сур’ёзна абдуманага i высакароднага выбару душой і целам цалкам прысвяціць сябе Пану. Трэба звярнуць увагу семінарыстаў на небяспеку, якая, асабліва ў сучасным грамадстве, пагражае іх цнатлівасці 24. Падтрыманыя адпаведнай боскай і чалавечай дапамогай, няхай вучацца так ураўнаважваць адрачэнне ад сужэнства, каб не пацярпець ніякай шкоды ў сваім жыцці і дзейнасці ў выніку бясшлюбнасці, але, наадварот, каб навучыцца панаваць над душой і целам, стаць больш сталымі і глыбей спасцігнуць благаслаўленне Евангелля. 11. Нормы хрысціянскага выхавання трэба свята захоўваць i адпаведна дапаўняць новымі дасягненнямі здаровай псіхалогіі і педагогікі. Таму праз мудра планаваную фармацыю ў семінарыстах трэба развіваць належную сталасць, якая ў асноўным выяўляецца ў пэўнай устойлівасці характару, здольнасці прымаць разважлівыя рашэнні і праўдзіва ацэньваць падзеі і людзей. Няхай семінарысты прызвычаяцца правільна развіваць свае здольнасці, няхай гартуюць свой дух i вучацца цаніць тыя цноты, якія маюць найбольшую вартасць сярод людзей i адзначаюць Хрыстовага слугу 25. Такімі цнотамі з’яўляюцца: шчырасць, пастаяннае імкненне да справядлівасці, вернае захаванне абяцанняў, ветлівасць, а ў размовах — сціпласць, спалучаная з любоўю. Дысцыпліну жыцця ў семінарыі трэба лічыць не толькі надзейнай падтрымкай сумеснага жыцця i любові, але і неабходнай часткай усяго выхавання, якая неабходна для здабыцця ўмення панаваць над сабой, для поўнай асабовай сталасці і для выхавання іншых духоўных якасцяў, якія вельмі дапамагаюць планамернай i плённай дзейнасці Касцёла. Аднак гэтую дысцыпліну трэба падтрымліваць такім чынам, каб у семінарыстаў развівалася ўнутраная гатоўнасць падпарадкоўвацца ўладзе настаяцеляў паводле ўнутранага перакання, г.зн. паводле сумлення (пар. Рым 13, 5) i паводле звышпрыродных матываў. Дысцыплінарныя нормы трэба так суаднесці з узростам семінарыстаў, каб яны паступова прызвычайваліся кіраваць сабой і адначасова вучыліся разумна карыстацца свабодай, самастойна і ахвотна дзейнічаць 26, а таксама супрацоўнічаць з сабратамі i свецкімі. Уся праграма семінарыі, прасякнутая імкненнем да пабожнасці і маўчання, а таксама клапатлівай узаемадапамогай, павінна быць складзена так, каб яна ў нейкай ступені ўжо рыхтавала да будучага жыцця, якое павінен весці святар. 12. Каб духоўная фармацыя мела грунтоўны фундамент, а семінарысты ішлі за сваім пакліканнем пасля сур’ёзна абдуманага выбару, біскупы павінны ўстанавіць адпаведны перыяд больш інтэнсіўнай пачатковай духоўнай падрыхтоўкі. Павінны таксама абмеркаваць магчымасць увядзення пэўнага перапынку ў навучанні або неабходнай пачатковай пастырскай практыкі, што дазволіць лепш выпрабаваць кандыдата да святарства. Акрамя гэтага, у залежнасці ад умоў таго ці іншага рэгіёна біскупы павінны будуць таксама прыняць рашэнне аб змене межаў узросту, неабходнага сёння для пасвячэння і ўстаноўленага паўсюдным правам, a таксама аб мэтазгоднасці таго, каб семінарысты пасля заканчэння тэалагічнага курса нейкі час выконвалі абавязкі дыяканаў перад тым, як прымуць святарства. V. РЭФОРМА ВЫКЛАДАННЯ КАСЦЁЛЬНЫХ ДЫСЦЫПЛІН 13. Перад тым, як семінарысты пачнуць вывучаць уласна касцёльныя дысцыпліны, яны павінны атрымаць такую гуманітарную і прыродазнаўчую адукацыю, якая дазваляе моладзі ў іх краіне атрымаць доступ да вышэйшай адукацыі. Больш за тое, яны павінны атрымаць такое веданне лацінскай мовы, каб мець магчымасць разумець і выкарыстоўваць шматлікія навуковыя крыніцы i дакументы Касцёла 27. Вывучэнне літургічнай мовы кожнага асобнага абраду трэба лічыць неабходным; урэшце, трэба падтрымліваць належнае веданне моў Святога Пісання і Традыцыі. 14. Пераглядаючы выкладанне касцёльных дысцыплін, трэба асабліва звяртаць увагу на як мага лепшае спалучэнне філасофскіх і тэалагічных навук, каб праз гэта яны гарманічна садзейнічалі штораз большаму адкрыццю розумаў семінарыстаў на таямніцу Хрыста, якой прасякнута ўся гісторыя чалавецтва і якая няспынна ўплывае на Касцёл i дзейнічае галоўным чынам праз паслугу святара 28. Каб з самага пачатку фармацыі дапамагчы семінарыстам зразумець гэта, трэба распачаць вывучэнне касцёльных дысцыплін з уступнага курсу, які б працягваўся адпаведны час. У пачатку навучання неабходна так прадставіць таямніцу збаўлення, каб семінарысты зразумелі значэнне касцёльных дысцыплін, іх парадак і пастырскую мэту. Адначасова трэба дапамагчы ім будаваць усё сваё жыццё на веры i напаўняць яго ёю, а таксама ўмацаваць іх у пакліканні, прынятым самаахвярна i з радасцю. 15. Філасофскія дысцыпліны трэба выкладаць такім чынам, каб яны далі семінарыстам перш за ўсё грунтоўнае і сістэматычнае пазнанне чалавека, сусвету і Бога, абапіраючыся на вечныя каштоўнасці філасофскай спадчыны 29 і з улікам новых філасофскіх даследаванняў, асабліва тых, якія маюць найбольшы ўплыў у дадзеным народзе, і адначасова з улікам апошніх дасягненняў навуковага прагрэсу, каб семінарысты, добра ведаючы дух нашага часу, былі належна падрыхтаванымі да дыялогу са сваімі сучаснікамі 30. Гісторыю філасофіі трэба выкладаць так, каб семінарысты пасля знаёмства з асноўнымі прынцыпамі розных філасофскіх сістэм, засвоілі змешчаную ў іх праўду і змаглі выкрыць і абвергнуць корань памылак. Сама праграма навучання павінна абуджаць у семінарыстах любоў да дакладнага пошуку праўды, да захавання i доказу яе з адначасовым справядлівым прызнаннем межаў чалавечага пазнання. Трэба старанна звяртаць увагу на сувязь паміж філасофіяй і сапраўднымі жыццёвымі праблемамі і пытаннямі, якія непакояць розумы семінарыстаў. Трэба таксама дапамагаць ім зразумець сувязь паміж філасофскімі агрументамі і таямніцамі збаўлення, якія ў тэалогіі разглядаюцца ў вышэйшым святле веры. 16. Тэалагічныя дысцыпліны трэба выкладаць у святле веры і пад кіраўніцтвам Настаўніцкага Інстытута Касцёла 31, каб семінарысты старанна чэрпалі каталіцкае веравучэнне са скарбніцы Божага Аб’яўлення, глыбока разумелі яго i рабілі спажыткам свайго духоўнага жыцця 32, а ў святарскай паслузе былі здольныя яго абвяшчаць, тлумачыць i абараняць. З асаблівай стараннасцю трэба заахвочваць семінарыстаў да вывучэння Святога Пісання, якое ёсць душой усёй тэалогіі 33. Пасля пэўных уводзінаў яны павінны дакладна пазнаёміцца з метадам экзэгезы і засвоіць асноўныя тэмы Божага Аб’яўлення, а ў штодзённым чытанні Святых Кніг і разважанні над іх зместам няхай чэрпаюць натхненне i духоўны пажытак 34. Дагматычную тэалогію трэба выкладаць так: спачатку прадставіць біблійныя тэмы; затым трэба паказаць семінарыстам ролю айцоў Усходняга і Заходняга Касцёлаў у верным перадаванні i тлумачэнні паасобных праўд Аб’яўлення, а таксама падаць далейшую гісторыю дагматаў, беручы пад увагу іх сувязь з агульнай гісторыяй Касцёла 35; пасля для больш поўнага тлумачэння таямніц збаўлення трэба вучыць семінарыстаў глыбей разумець іх і заўважаць паміж імі сувязі пры дапамозе разважанняў, маючы за настаўніка св. Тамаша 36; заўсёды заўважаць гэтыя таямніцы, якія прысутнічаюць і дзейнічаюць у літургічных дзеяннях 37 i ва ўсім жыцці Касцёла; і нарэшце, вучыць семінарыстаў шукаць вырашэнне чалавечых праблем у святле Аб’яўлення, выкарыстоўваць яго вечныя праўды ў зменлівых умовах жыцця i даступна абвяшчаць іх сучасным людзям 38. Іншыя тэалагічныя дысцыпліны таксама трэба абнавіць дзякуючы больш жывому суаднясенню з таямніцай Хрыста i гісторыяй збаўлення. Асабліва трэба паклапаціцца пра ўдасканаленне маральнай тэалогіі, навуковае выкладанне якой, у асноўным прасякнутае вучэннем Святога Пісання, павінна паказваць узнёсласць паклікання вернікаў у Хрысце i іх абавязак прыносіць плён у любові дзеля жыцця свету. Таксама ў выкладанні Кананічнага Права і гісторыі Касцёла трэба памятаць пра таямніцу Касцёла, прадстаўленую ў Дагматычнай канстытуцыі пра Касцёл, абвешчанай гэтым Святым Саборам. Святой Літургіі, якая павінна лічыцца першай і неабходнай крыніцай сапраўднага хрысціянскага духу, трэба вучыць паводле артыкулаў 15 i 16 Канстытуцыі пра святую Літургію 39. Улічваючы розныя мясцовыя ўмовы, трэба весці семінарыстаў да больш поўнага пазнання Касцёла і касцёльных Супольнасцяў, адлучаных ад Рымскай Апостальскай Сталіцы, каб яны маглі прычыніцца да вяртання еднасці ўсіх хрысціянаў згодна з прадпісаннямі гэтага Святога Сабору 40. Семінарыстаў трэба знаёміць таксама з іншымі рэлігіямі, найбольш распаўсюджанымі ў тых ці іншых рэгіёнах, каб яны найлепш пазналі тое, што ў іх ёсць добрага і праўдзівага дзякуючы Божаму намеру, i каб вучыліся раскрываць памылкі i перадаваць паўнату праўды тым, хто яе не мае. 17. Паколькі дактрынальная фармацыя павінна імкнуцца не толькі да пераказвання ведаў, але да праўдзівага духоўнага выхавання семінарыстаў, трэба перагледзець дыдактычныя метады як у тым, што датычыць выкладаў, калёквіумаў i практыкаванняў, так і ў тым, што датычыць больш інтэнсіўнай вучобы семінарыстаў, індывідуальнай або ў малых групах. Трэба старанна клапаціцца пра цэласнасць і грунтоўнасць усёй падрыхтоўкі, пазбягаючы празмернага павелічэння колькасці дысцыплін i лекцый, і прапускаючы тэмы нязначныя або тыя, што павінны разглядацца на вышэйшых ступенях адукацыі. 18. Біскупы павінны паклапаціцца, каб юнакі, адораныя асаблівымі здольнасцямі, цнотамі і ўменнямі, працягвалі адукацыю ў спецыяльных інстытутах, на факультэтах ці універсітэтах, паглыбляючы тэалагічныя веды, a таксама вывучаючы іншыя патрэбныя дысцыпліны, каб такім чынам рыхтаваць святароў з больш грунтоўнымі ведамі, здольных задаволіць розныя патрэбы апостальства. Аднак іх духоўная і пастырская фармацыя ніякім чынам не павінна занядбоўвацца, асабліва калі яны яшчэ не сталі святарамі. VI. РАЗВІЦЦЁ ПАСТЫРСКАЙ ФАРМАЦЫІ 19. Пастырская руплівасць, якая павінна ўплываць на ўсю фармацыю семінарыстаў 41, патрабуе, каб іх старанна вучылі таму, што асабліва датычыць святой паслугі, асабліва катэхізацыі i абвяшчэння казанняў, літургічнага культу i ўдзялення сакрамэнтаў, дабрачыннасці, абавязку дапамогі блукаючым i няверуючым, а таксама іншых пастырскіх заданняў. Іх трэба грунтоўна вучыць мастацтву духоўнага кіраўніцтва, дзякуючы чаму яны змогуць заахвочваць усіх дзяцей Касцёла перш за ўсё да цалкам свядомага хрысціянскага і аспостальскага жыцця, а таксама да выканання абавязкаў свайго стану. Няхай яны з такой жа стараннасцю вучацца дапамагаць кансэкраваным асобам трываць у ласцы іх паклікання i рабіць поступы згодна з духам розных інстытутаў 42. Увогуле трэба развіваць у семінарыстах адпаведныя здольнасці, якія найбольш спрыяюць дыялогу з людзьмі: уменне слухаць іншых і ў духу любові адкрываць сэрцы на розныя патрэбы чалавека 43. 20. Няхай семінарысты вучацца карыстацца дапамогай педагагічных навук, псіхалогіі або сацыялогіі 44 з выкарыстаннем адпаведных метадаў i згодна з нормамі касцёльнай улады. Адначасова іх трэба старанна навучыць таму, як заахвочваць і падтрымліваць апостальскую дзейнасць свецкіх, a таксама розныя плённыя формы апостальства 45. Яны павінны быць напоўнены праўдзівым каталіцкім духам, які вучыць іх глядзець шырэй за межы сваёй дыяцэзіі, краіны або абраду, каб дапамагаць у патрэбах усяго Касцёла, выказваючы гатоўнасць усюды абвяшчаць Евангелле 46. 21. Неабходна, каб семінарысты вучыліся мастацтву апостальства не толькі тэарэтычна, але і практычна, каб маглі дзейнічаць з пачуццём уласнай адказнасці i разам з іншымі. Таму на працягу ўсяго навучання, а таксама ў час канікул, трэба праз адпаведную практыку ўводзіць іх у пастырскую дзейнасць. Гэтая практыка павінна весціся адпаведна ўзросту семінарыстаў і згодна з мясцовымі ўмовамі, паводле разважлівага меркавання біскупаў, метадычна i пад кіраўніцтвам вопытных у галіне пастырства мужоў, пры гэтым заўсёды трэба памятаць пра моцную сілу звышпрыроднай дапамогі 47. VII. ПРАЦЯГ ФАРМАЦЫІ ПАСЛЯ ЗАКАНЧЭННЯ НАВУЧАННЯ 22. Паколькі святарская фармацыя з улікам умоў сучаснага грамадства павінна працягвацца i ўдасканальвацца таксама пасля заканчэння вучобы ў семінарыі 48, Канферэнцыі Біскупаў у кожнай асобнай краіне павінны будуць выкарыстаць найбольш адпаведныя для гэтага сродкі, а менавіта: пастырскія інстытуты, якія супрацоўнічаюць з адпаведна выбранымі парафіямі; сходы, скліканыя ў вызначаныя тэрміны, i адпаведныя практыкі, дзякуючы якім маладзейшае духавенства будзе паступова засвойваць духоўны, інтэлектуальны і пастырскі аспект святарскага жыцця і апостальскай дзейнасці і ўсё больш абнаўляць і развіваць іх. ЗАКАНЧЭННЕ Айцы Святога Сабору, працягваючы справу, распачатую Трыдэнцкім Саборам, з даверам даручаюць настаяцелям i выкладчыкам семінарый заданне выхоўваць будучых Хрыстовых святароў у духу аднаўлення, які падтрымлівае гэты Святы Сабор. А тых, хто рыхтуецца да святарскай паслугі, настойліва заклікае, каб яны цалкам усведамлялі, што ім даручана надзея Касцёла i збаўленне душ. Няхай яны, ахвотна прымаючы нормы гэтага Дэкрэту, прынясуць найбагацейшыя плады, якія будуць трываць вечна. Усё, што абвешчана ў гэтым Дэкрэце — у цэлым і паасобку — ухвалена Айцамі Святога Сабору. Апостальскай уладай, дадзенай Нам Хрыстом, Мы разам з Дастойнымі Айцамі ў Духу Святым зацвярджаем, прымаем, пастанаўляем і загадваем абнародаваць гэтыя саборныя пастановы дзеля Божай хвалы.
Рым, у св. Пятра, 28 кастрычніка 1965г.
Я, ПАВЕЛ, БІСКУП КАТАЛІЦКАГА КАСЦЁЛА (Ідуць подпісы Айцоў)
Праект дакумента быў перапрацаваны пасля ІІ сесіі, разгледжаны на ІІІ і абнародаваны 28 кастрычніка 1965 года. Дэкрэт разглядае фармацыю святароў у духу Другога Ватыканскага Сабору і даручае Канферэнцыям Біскупаў распрацаваць праграму фармацыі святароў, дастасаваную да розных культур і патрэб Касцёла. Праграма навучання семінарыстаў дапоўнена элементамі псіхалогіі і педагогікі, у план заняткаў уключана пастырская метадалогія, некаторыя гуманітарныя дысцыпліны. Акрамя гэтага, Дэкрэт падкрэслівае неабходнасць пастаяннага звароту да Бібліі. q Развіццё ўсяго Божага народу з волі Хрыста ў вялікай ступені залежыць ад паслугі святара, аб чым сведчаць словы, якімі Пан устанавіў Апосталаў, а таксама іх пераемнікаў і супрацоўнікаў прапаведнікамі Евангелля, кіраўнікамі новага выбранага народу і слугамі Божых таямніц. Гэта пацвярджаецца таксама выказваннямі Айцоў і святых і многімі дакументамі Найвышэйшых Пантыфікаў. Пар. imprimis: S. PIUS X, Exhort. ad Clerum Haerent animo, 4 aug. 1908: S. Pii X Acta IV, pp. 237-261. PIUS XI, Litt. Encycl. Ad catholici Sacerdotii, 20 dec. 1935: AAS 28 (1936), imprimis pp. 37-52. PIUS XII, Adhort. Apost. Menti Nostrae, 23 sept. 1950: AAS 42 (1950), pp. 657-702. IOANNES XXIII, Litt. Encycl. Sacerdotii Nostri primordia, 1 aug. 1959: AAS 51 (1959), pp. 545-579. PAULUS VI, Ep. Apost. Summi Dei Verbum, 4 nov. 1963: AAS 55 (1963), pp. 979-995. Усю святарскую фармацыю, г.зн. распарадак семінарыі, духоўную падрыхтоўку, праграму навучання, сумеснае семінарыйнае жыццё і дысцыпліну, а таксама пастырскую практыку трэба дапасаваць да розных мясцовых умоў. Гэтае дастасаванне ў яго асноўных прынцыпах павінны рабіць, згодна з агульнымі нормамі, для дыяцэзіяльнага духавенства Канферэнцыі Біскупаў, а для манаскага — упаўнаважаныя настаяцелі (пар. S. Congr. de Religiosis, Const. Apost. Sedes Sapientiae eique adnexa Statuta Generalia, art. 19, ed. altera, Romae, pp. 38s.). Сярод самых цяжкіх бедстваў, ад якіх сёння церпіць Касцёл, амаль усюды асабліва вылучаецца недахоп пакліканняў. Пар. PIUS XII, Adhort. Apost. Menti Nostrae: «...sacerdotum numerus cum in catholicorum regionibus, tum in missionalibus terris, impar plerumque increscentibus necessitatibus est» (колькасць святароў як у каталіцкіх рэгіёнах, так і на місійных тэрыторыях у большасці не адпавядае ўзрастаючым патрэбам): AAS 42 (1950), p. 682. IOANNES XXIII: «Il problema delle vocazioni ecclesiastiche e religiose и quotidiana sollecitudine del Papa..., e sospiro della sua preghiera, aspirazione ardente della sua anima» (Праблема касцёльных і манаскіх пакліканняў з’яўляецца прадметам штодзённых клопатаў Папы... гэта яго малітоўныя спадзяванні, гарачае жаданне яго душы). (Ex Allocutione ad I Congressum Internationalem de Vocationibus ad Status Perfectionis, 16 dec. 1961: AAS 54 (1962), p. 33. PIUS XII, Const. Apost. Sedes Sapientiae, 31 maii 1956: AAS 48 (1956), p. 357. PAULUS VI, Ep. Apost. Summi Dei Verbum, 4 nov. 1963: AAS 55 (1963), pp. 984ss. Пар. imprimis: PIUS XII, Motu proprio Cum nobis «de Pontificio Opere Vocationum Sacerdotalium apud S. Congregationem Seminariis et Studiorum Universitatibus praepositam constituendo» (пра стварэнне Папскага Таварыства падтрымкі пакліканняў да святарства пры Святой Кангрэгацыі па справах семінарый і універсітэтаў), 4 nov. 1941: AAS 33 (1941), p. 479; cum adnexis Statutis et Normis ab eadem S. Congregatione promulgatis die 8 sept. 1943. Motu proprio Cum supremaetatutis et Normis a S. Congr. de Religiosis promulgatis (тамсама, pp. 298-301); CONC. VAT. II, Decr. De accommodata renovatione vitae religiosae, Perfectae Caritatis, n. 24; Decr. De Pastorali Episcoporum munere in Ecclesia, Christus Dominus, n. 15. «de Pontificio Opere primario religiosarum vocationum» (пра Папскае Таварыства падтрымкі пакліканняў да манаскага жыцця), 11 febr. 1955: AAS 47 (1955), p. 266; cum adnexis SПар. PIUS XII, Adhort. Apost. Menti Nostrae, 23 sept. 1950: AAS 42 (1950), p. 685. Пар. CONC. VAT. II, Const. dogm. de Ecclesia, Lumen Gentium, n. 28: AAS 57 (1965), p. 34. Пар. PIUS XI, Litt. Encycl. Ad Catholici Sacerdotii, 20 dec. 1935: AAS 28 (1936), p. 37: «Diligens imprimis esto moderatorum magistrorumque dilectus... Sacris eiusmodi conlegiis sacerdotes tribuite maxima virtute ornatos; neque gravemini eos e muneribus abstrahere, specie quidem maioris ponderis, quae tamen cum hac capitali re, cuius partes nulla alia susceperit, comparari nequeunt» (Перш за ўсё неабходны старанны выбар кіраўнікоў і выкладчыкаў... у такога тыпу сакральную калегію выбірайце святароў, упрыгожаных вышэйшай цнотаю; без усялякіх сумненняў адклікайце іх ад іхніх абавязкаў — нават, калі яны вельмі важныя, аднак не могуць быць роўнымі з гэтай першачарговай справай, якой не заменіць нішто іншае). Quod seligendi optimos principium iterum inculcatur a Pio XII in Litteris Apostolicis ad Ordinarios Brasiliae directis die 23 aprilis 1947, Discorsi e Radiomessaggi IX, pp. 579-580. Пра агульны абавязак садзейнічаць семінарыі гл.: PAULUS VI, Ep. Apost. Summi Dei Verbum, 4 nov. 1963: AAS 55 (1963), p. 984. Пар. PIUS XII, Adhort. Apost. Menti Nostrae, 23 sept. 1950: AAS 42 (1950), p. 684; S. CONGR. DE SACRAMENTIS, Litt. circulares Magna equidem ad locorum Ordinarios, 27 dec. 1935, n. 10. Пра манахаў гл.: Statuta Generalia adnexa Constitutioni Apostolicae Sedes Sapientiae, 31 maii 1956, art. 33. PAULUS VI, Ep. Apost. Summi Dei Verbum, 4 nov. 1963: AAS 55 (1963), p. 987s. Пар. PIUS XI, Litt. Encycl. Ad Catholici Sacerdotii, 20 dec. 1935: AAS 28 (1936), p. 41. Прынята, што ў распрацоўцы рэгіянальных ці нацыянальных статутаў семінарый павінны ўдзельнічаць усе зацікаўленыя біскупы, пры гэтым адмяняецца прадпісанне канона 1357, § 4 CIC. Пар. PIUS XII, Adhort. Apost. Menti Nostrae, 23 sept. 1950: AAS 42 (1950), p. 674; S. CONGR. DE SEM. ET STUD. UNIV., La Formazione spirituale del candidato al sacerdozio, Cittа del Vaticano 1965. Пар. S. PIUS X, Exhort. ad Clerum, Haerent animo, 4 aug. 1908: S. Pii X Acta, IV, pp. 242-244; PIUS XII, Adhort. Apost. Menti Nostrae, 23 sept. 1950: AAS 42 (1950), pp. 659-661; IOANNES XXIII, Litt. Encycl. Sacerdotii Nostri primordia, 1 aug. 1959: AAS 51 (1959), p. 550s. Пар. PIUS XII, Litt. Encycl. Mediator Dei, 20 nov. 1947: AAS 39 (1947), pp. 547ss. et 572s.; IOANNES XXIII, Adhort. Apost. Sacrae Laudis, 6 ian. 1962: AAS 54 (1962), p. 69; CONC. VAT. II, Const. de Sacra Liturgia, Sacrosanctum Concilium, art. 16 et 17: AAS 56 (1964), p. 104s.; S. CONGR. RITUUM, Instructio ad exsecutionem Constitutionis de Sacra Liturgia recte ordinandam, 26 sept. 1964, nn. 14-17: AAS 56 (1964), p. 880s. Пар. IOANNES XXIII, Litt. Encycl. Sacerdotii Nostri Primordia: AAS 51 (1959), p. 559s. Пар. CONC. VAT. II, Const. dogm. de Ecclesia, Lumen Gentium, n. 28: AAS 57 (1965), p. 35s. S. AUGUSTINUS, In Ioannem tract. 32, 8: PL 35, 1646. Пар. PIUS XII, Adhort. Apost. Menti Nostrae: AAS 42 (1950), pp. 662s., 685, 690; IOANNES XXIII, Litt. Encycl. Sacerdotii Nostri Primordia: AAS 51 (1959), pp. 551-553; 556s.; PAULUS VI, Litt. Encycl. Ecclesiam suam, 6 aug. 1964: AAS 56 (1964), p. 634s.; CONC. VAT. II, Const. dogm. de Ecclesia, Lumen Gentium, imprimis n. 8: AAS 57 (1965), p. 12. Пар. PIUS XII, Litt. Encycl. Sacra Virginitas, 25 mart. 1954: AAS 46 (1954), pp. 165ss. Пар. S. CYPRIANUS, De habitu virginum, 22: PL 4, 475; S. AMBROSIUS, De virginibus, I, 8, 52: PL 16, 202s. Пар. PIUS XII, Adhort. Apost. Menti Nostrae: AAS 42 (1950), p. 663. Пар. PIUS XII, Litt. Encycl. Sacra Virginitas, l. c., pp. 170-174. Пар. PIUS XII, Adhort. Apost. Menti Nostrae, l. c., pp. 664 et 690s. Пар. PAULUS VI, Ep. Apost. Summi Dei Verbum, 4 nov. 1963: AAS 55 (1963), p. 991. Пар. PIUS XII, Adhort. Apost. Menti Nostrae, l. c., p. 686. Пар. PAULUS VI, Ep. Apost. Summi Dei Verbum, l. c., p. 993. Пар. CONC. VAT. II, Const. dogm. de Ecclesia, Lumen Gentium nn. 7 et 28: AAS 57 (1965), pp. 9-11; 33. Пар. PIUS XII, Litt. Encycl. Humani Generis, 12 aug. 1950: AAS 42 (1950), pp. 571-575. Пар. PAULUS VI, Litt. Encycl. Ecclesiam suam, 6 aug. 1964: AAS 56 (1964), pp. 637ss. Пар. PIUS XII, Litt. Encycl. Humani Generis, 12 aug. 1950: AAS 42 (1950), pp. 567-569; Allocutio Si diligis, 31 maii 1954: AAS 46 (1954), p. 314s.; PAULUS VI, Allocutio in Gregoriana Pontificia Studiorum Universitate habita, 12 mart. 1964: AAS 56 (1964), p. 364s.; CONC. VAT. II, Const. dogm. de Ecclesia, Lumen Gentium n. 25: AAS 57 (1965), pp. 29-31. Пар. S. BONAVENTURA, Itinerarium mentis in Deum, Prol., n. 4: «(Nemo) credat quod sibi sufficiat lectio sine unctione, speculatio sine devotione, investigatio sine admiratione, circumspectio sine exsultatione, industria sine pietate, scientia sine charitate, intelligentia sine humilitate, studium absque divina gratia, speculum absque sapientia divinitus inspirata» (Няхай (ніхто) не думае, што яму будзе дастаткова чытання без намашчэння, даследавання — без пабожнасці, сузірання — без захаплення, разважання — без радасці, стараннасці — без пашаны, ведаў — без любові, разумення — без пакоры, запалу — без ласкі Божай, спасціжэння — без мудрасці, дадзенай Богам) (S. BONAVENTURA, Opera Omnia, V, Quaracchi 1891, p. 296). Пар. LEO XIII, Litt. Encycl. Providentissimus Deus, 18 nov. 1893: ASS 26 (1893-94), p. 283. Пар. PONTIFICIA COMMISSIO DE RE BIBLICA, Instructio de Sacra Scriptura recte docenda, 13 maii 1950: AAS 42 (1950), p. 502. Пар. PIUS XII, Litt. Encycl. Humani Generis, 12 aug. 1950: AAS 42 (1950), p. 568s.: «...sacrorum fontium studio sacrae disciplinae semper iuvenescunt; dum contra speculatio quae ulteriorem sacri depositi inquisitionem neglegit, ut experiundo novimus, sterilis evadit» (... дзякуючы вывучэнню святых крыніц сакральныя дысцыпліны заўсёды застаюцца маладымі; адваротная пазіцыя, якая занядбоўвае далейшае вывучэнне святой спадчыны, становіцца, як мы ведаем з практыкі, бясплоднай). Пар. PIUS XII, Sermo ad Alumnos Seminariorum, 24 iunii 1939: AAS 31 (1939), p. 247: «Aemulatio... in veritate quaerenda et propaganda per commendationem doctrinae S. Thomae non supprimitur, sed excitatur potius ac tuto dirigitur» (Спаборніцтва ... у адшуканні і распаўсюджванні праўды згодна з вучэннем св. Тамаша не знішчаецца, але хутчэй падтрымліваецца і адпаведным чынам накіроўваецца). PAULUS VI, Allocutio in Gregoriana Pont. Studiorum Univ. habita, 12 mart. 1964: AAS 56 (1964), p. 365: «(Magistri)... vocem Ecclesiae Doctorum reverenter auscultent, inter quos Divus Aquinas praecipuum obtinet locum; Angelici enim Doctoris tanta est ingenii vis, tam sincerus veritatis amor, ac tanta sapientia in altissimis veritatibus pervestigandis, illustrandis aptissimoque unitatis nexu colligendis, ut ipsius doctrina efficacissimum sit instrumentum non solum ad Fidei fundamenta in tuto collocanda, sed etiam ad sanae progressionis fructus utiliter et secure percipiendos» ((Настаўнікам)... трэба ўважліва прыслухоўвацца да голасу Айцоў Касцёла, сярод якіх першаснае месца займае св. Тамаш Аквінскі. Бо моц дару анёльскага доктара такая вялікая, яго любоў да праўды настолькі непадзельная, а яго мудрасць у даследаванні і тлумачэнні самых глыбокіх праўд і адначасова ў спалучэнні іх у цесным саюзе такая вялікая, што яго вучэнне становіцца самым дзейсным сродкам не толькі надзейнага захавання асноўных падстаў веры, але і карыснага, грунтоўнага атрымання пладоў здаровага развіцця). Пар. таксама Allocutio coram VI Congressu Internationali Thomistico, 10 sept. 1965: AAS 57 (1965), pp. 788-792. Пар. CONC. VAT. II. Const. de Sacra Liturgia, Sacrosanctum Concilium, nn. 7 et 16: AAS 56 (1964), pp. 100s. et 104s. Пар. PAULUS VI, Litt. Encycl. Ecclesiam suam, 6 aug. 1964: AAS 56 (1964), p. 640s. Пар. CONC. VAT. II, Const. de Sacra Liturgia, Sacrosanctum Concilium, nn. 10, 14, 15, 16; S. CONGR. RITUUM, Instructio ad exsecutionem Constitutionis de Sacra Liturgia recte ordinandam, 26 sept. 1964, nn. 11 et 12: AAS 56 (1964), p. 879s. Пар. CONC. VAT. II, Decr. de Oecumenismo, Unitatis Redintegratio, nn. 1, 9, 10: AAS 57 (1965), pp. 90 et 98s. Уяўленне пра дасканалы вобраз пастыра можна стварыць на падставе дакументаў апошніх Пантыфікаў, у якіх падрабязна гаворыцца пра жыццё, рысы і падрыхтоўку святароў, асабліва: S. PIUS X, Exhort. ad Clerum Haerent animo, S. Pii X Acta, IV, pp. 237ss.; PIUS XI, Litt. Encycl. Ad Catholici Sacerdotii: AAS 28 (1936), pp. 5ss.; PIUS XII, Adhort. Apost. Menti Nostrae: AAS 42 (1950), pp. 657ss.; IOANNES XXIII, Litt. Encycl. Sacerdotii Nostri Primordia: AAS 51 (1959), pp. 545ss.; PAULUS VI, Ep. Apost. Summi Dei Verbum: AAS 55 (1963), pp. 979ss. Не менш звестак пра фармацыю пастыраў можна знайсці таксама ў: Litt. Encycl. Mystici Corporis (1943), Mediator Dei (1947), Evangelii Praecones (1951), Sacra Virginitas (1954), Musicae Sacrae Disciplina (1955), Princeps Pastorum (1959), а таксама ў: Const. Apost. Sedes Sapientiae (1956) пра кансэкраваных асоб. Пій XII, Ян XXIII і Павел VI неаднаразова тлумачылі вобраз Добрага Пастыра таксама ў сваіх зваротах да семінарыстаў. Пра значэнне стану, які адзначаецца вызнаннем евангельскіх парад, пар. CONC. VAT. II, Const. dogm. de Ecclesia, Lumen Gentium, cap. VI: AAS 57 (1965), pp. 49-53; Decr. de accommodata renovatione vitae religiosae, Perfectae Caritatis. Пар. PAULUS VI, Litt. Encycl. Ecclesiam suam, 6 aug. 1964: AAS 56 (1964), passim, imprimis pp. 635s. et 640ss. Пар. imprimis IOANNES XXIII, Litt. Encycl. Mater et Magistra, 15 maii 1961: AAS 53 (1961), pp. 401ss. Пар. асабліва: CONC. VAT. II, Const. dogm. de Ecclesia, Lumen Gentium n. 33: AAS 57 (1965), p. 39. Пар. CONC. VAT. II, Const. dogm. de Ecclesia, Lumen Gentium, n. 17: AAS 57 (1965), p. 20s. Шматлікія папскія дакументы папярэджваюць аб тым, што небяспечна забываць у пастырскай дзейнасці пра звышпрыродную мэту або, прынамсі, практычна недаацэньваць звышпрыродныя сродкі; пар. перш за ўсё дакументы, згаданыя ў нумары 41. Апошнія дакументы Апостальскай Сталіцы асабліва падкрэсліваюць неабходнасць клапаціцца пра святароў, якія нядаўна прынялі святарства. Перш за ўсё трэба згадаць: PIUS XII, Motu Proprio Quandoquidem, 2 aprilis 1949: AAS 41 (1949), pp. 165-167; Adhort. Apost. Menti Nostrae, 23 septembris 1950: AAS 42 (1950); Const. Apost. (pro Religiosis) Sedes Sapientiae, 31 maii 1956 et Statuta Generalia adnexa; Allocutio ad sacerdotes «Convictus Barcinonensis», 14 iunii 1957: Discorsi e Radiomessaggi, XIX, pp. 271-273. PAULUS VI, Allocutio coram sacerdotibus Instituti «Gian Matteo Giberti» dioecesis Veronensis, 11 martii 1964: L’Osservatore Romano, 13 marzo 1964.
|
ПАВЕЛ БІСКУП СЛУГА СЛУГАЎ БОЖЫХ З АЙЦАМІ СВЯТОГА САБОРУ НА ВЕЧНУЮ ПАМЯЦЬДЭКЛАРАЦЫЯ ПРА АДНОСІНЫ КАСЦЁЛА ДА НЕХРЫСЦІЯНСКІХ РЭЛІГІЙ «NOSTRA AETATE»
1. У наш час, калі чалавецтва з кожным днём усё больш яднаецца і калі ўзрастае ўзаемазалежнасць паміж рознымі народамі, Касцёл старанна разважае над тым, якімі павінны быць яго адносіны з нехрысціянскімі рэлігіямі. У сваім абавязку ўмацоўваць еднасць і любоў паміж людзьмі, а нават паміж народамі, ён перш за ўсё звяртае ўвагу на тое, што яднае людзей і што вядзе іх да еднасці. Усе народы ўтвараюць адну супольнасць, маюць адно паходжанне, таму што Бог рассяліў увесь чалавечы род па ўсім зямным абшары 1, у іх адна канчатковая мэта — Бог. Яго Провід, сведчанне дабрыні і збаўчыя намеры ахопліваюць усіх 2, пакуль выбраныя не аб’яднаюцца ў Святым Горадзе, святлом якога будзе хвала Бога і дзе народы будуць хадзіць у Яго святле 3. Людзі чакаюць ад розных рэлігій адказу на запаветныя таямніцы чалавечай экзістэнцыі, якія сёння, як і ў папярэднія часы, глыбока ўзрушваюць сэрцы людзей: кім ёсць чалавек, які сэнс і мэта нашага жыцця, што такое маральнае дабро і грэх, адкуль і дзеля чаго ўзнікае цярпенне, які шлях вядзе да сапраўднага шчасця, што такое смерць, суд і адплата пасля смерці, і ўрэшце, чым ёсць апошняя і невымоўная таямніца, што ахоплівае нашае існаванне, з якой мы бяром пачатак і да якой імкнемся. 2. Ужо са старажытнасці і да цяперашняга часу ў многіх народаў існуе пэўнае адчуванне таямнічай сілы, якая прысутнічае ў хадзе спраў і ў падзеях чалавечага жыцця, а часам і прызнанне Найвышэйшага Боства ці нават Айца. Гэтае адчуванне і гэтае прызнанне напаўняе іх жыццё глыбокім рэлігійным зместам. Рэлігіі, якія звязаны з прагрэсам культуры, імкнуцца адказаць на гэтыя ж пытанні пры дапамозе больш далікатных паняццяў і больш распрацаванай мовай. Так, у індуізме людзі даследуюць боскую таямніцу і прадстаўляюць яе ў незлічонай колькасці міфаў і ў глыбокіх філасофскіх разважаннях. Яны шукаюць вызвалення ад клопатаў нашага стану або праз розныя формы аскетычнага жыцця, або праз глыбокую медытацыю, або звяртаючыся да Бога з любоўю і даверам. Будызм, у розных сваіх формах, прызнае радыкальную недастатковасць гэтага зменлівага свету і навучае таму шляху, на якім людзі з пабожнай і даверлівай душой могуць дасягнуць стану дасканалай свабоды або найвышэйшага прасвятлення ўласнымі сіламі ці пры дапамозе звыш. Падобна і іншыя рэлігіі, якія сустракаюцца ў свеце, імкнуцца рознымі спосабамі задаволіць неспакойнае сэрца чалавека, прапануючы шляхі; г.зн. вучэнні і правілы жыцця, а таксама сакральныя абрады. Каталіцкі Касцёл не адмаўляе нічога, што ў гэтых рэлігіях ёсць праўдзівага і святога. Ён са шчырай павагай разглядае той спосаб дзеянняў і жыцця, тыя прадпісанні і вучэнні, якія, хоць і значна адрозніваюцца ад таго, што развівае і чаму навучае Касцёл, усё ж часам адлюстроўваюць промень той Праўды, якая асвячае ўсіх людзей. Сапраўды, Касцёл абвяшчае і заўсёды павінен абвяшчаць Хрыста – «дарогу, праўду і жыццё» (Ян 14, 6), у якім людзі знаходзяць паўнату рэлігійнага жыцця і праз якога Бог прымірыў усё з сабою 4. Таму Касцёл заклікае сваіх дзяцей, каб праз дыялог і супрацоўніцтва з паслядоўнікамі іншых рэлігій яны разважліва і з любоўю, даючы сведчанне веры і хрысціянскага жыцця, прызнавалі, захоўвалі і падтрымлівалі тыя духоўныя і маральныя даброты, а таксама сацыяльна-культурныя каштоўнасці, якія ў іх знаходзяцца. 3. Касцёл з павагай ставіцца да мусульманаў, якія пакланяюцца адзінаму Богу, жывому і самаіснаму, міласэрнаму і ўсемагутнаму, Стварыцелю неба і зямлі 5, які размаўляў з людзьмі. Яны імкнуцца ўсёй душой падпарадкоўвацца Яго пастановам, нават патаемным, як падпарадкаваўся Богу Абрагам, да якога ахвотна звяртаецца ісламская вера. Хоць яны не прызнаюць Езуса Богам, аднак ушаноўваюць Яго як прарока, ушаноўваюць таксама Яго Маці, Дзеву Марыю, а часам нават з пабожнасцю Яе заклікаюць. Акрамя гэтага, яны чакаюць дзень Суда, калі Бог будзе справядліва ўзнагароджваць усіх уваскрослых людзей. Таму яны цэняць маральнае жыццё і пакланяюцца Богу асабліва праз малітву, міласціну і пост. Паколькі на працягу стагоддзяў паміж хрысціянамі і мусульманамі ўзнікала нямала спрэчак і варожасці, Святы Сабор заклікае ўсіх забыць мінулае і шчыра імкнуцца да ўзаемаразумення, а таксама разам захоўваць і падтрымліваць на карысць усяго чалавецтва сацыяльную справядлівасць, маральныя каштоўнасці, спакой і свабоду. 4. Разважаючы над таямніцай Касцёла, Святы Сабор памятае пра лучнасць, якая духоўна яднае людзей Новага Запавету з нашчадкамі Абрагама. Таму Хрыстовы Касцёл прызнае, што асновы яго веры і абрання знаходзяцца, паводле збаўчай таямніцы Бога, ужо ў патрыярхаў, Майсея і прарокаў. Ён вызнае, што ўсіх хрысціянаў, сыноў Абрагама па веры, 6 датычыць заклік гэтага патрыярха і што збаўленне Касцёла таямніча прадказана выйсцем выбранага народу з зямлі няволі. Таму Касцёл не можа забыцца на тое, што ён атрымаў аб’яўленне Старога Запавету праз той народ, з якім Бог у сваёй невымоўнай міласэрнасці пажадаў заключыць старажытны Саюз, і што ён атрымаў жыццё ад кораня ўрадлівага аліўкавага дрэва, да якога прывіты былі галіны дзікай масліны — язычнікі 7. Сапраўды, Касцёл верыць, што сваім крыжом Хрыстус, наш спакой, прымірыў юдэяў з язычнікамі і ў сабе ўчыніў з іх адно 8. Касцёл заўсёды памятае словы апостала Паўла пра яго братоў па крыві, якім належыць «усынаўленне, і хвала, і запаветы, і ўстанаўленне законаў, і Божае служэнне, і абяцанні; да іх належаць айцы, і з іх паводле цела — Хрыстус» (Рым 9, 4-5), Сын Дзевы Марыі. Ён таксама памятае, што Апосталы, фундамент і апора Касцёла, а таксама большасць першых вучняў, якія абвяшчалі Евангелле Хрыста, выйшлі з габрэйскага народу. Як сцвярджае Святое Пісанне, Ерузалем не пазнаў часу свайго наведвання 9. Большасць габрэяў не прынялі Евангелле, а многія з іх нават перашкаджалі яго распаўсюджванню 10. Нягледзячы на гэта, паводле слоў Апостала, дзеля сваіх айцоў юдэі дагэтуль застаюцца ўмілаванымі Богам, таму што Бог не забірае сваіх дароў і паклікання 11. Разам з прарокамі і гэтым Апосталам Касцёл чакае таго дня, вядомага толькі Богу, калі ўсе народы звернуцца да Пана адным голасам і будуць служыць Яму аднадушна (пар. Саф 3, 9) 12. Паколькі агульная духоўная спадчына хрысціянаў і юдэяў вельмі вялікая, Святы Сабор хоча захоўваць і падтрымліваць узаемаразуменне і пашану, якія заўсёды з’яўляюцца плёнам біблійных і тэалагічных даследаванняў, а таксама братэрскага дыялогу. Хаця юдэйскія ўлады і іх прыхільнікі дамагаліся смерці Хрыста 13, аднак у тым, што было здзейснена падчас Яго мукі, нельга абвінавачваць усіх без выключэння ні тагачасных, ні сучасных юдэяў. Хоць Касцёл і з’яўляецца новым Божым народам, аднак нельга прадстаўляць юдэяў ні як адкінутых Богам, ні як праклятых, сцвярджаючы, што гэта нібыта паходзіць са Святога Пісання. Таму ў катэхетычнай працы і ў прапаведаванні Божага слова ўсе павінны імкнуцца не навучаць таму, што не адпавядае праўдзе Евангелля і духу Хрыста. Больш за тое, Касцёл, які асуджае любы пераслед людзей, памятаючы пра агульную з юдэямі спадчыну, натхнёны не палітычнымі меркаваннямі, але евангельскім духам любові, аплаквае нянавісць, пераслед і ўсе праявы антысемітызму, скіраваныя калі-небудзь і кім-небудзь супраць юдэяў. Акрамя таго, Хрыстус, як заўсёды сцвярджаў і працягвае сцвярджаць Касцёл, паводле сваёй бясконцай любові дабравольна прыняў муку і смерць за грахі людзей, каб усе атрымалі збаўленне. Таму Касцёл у сваёй пропаведзі павінен абвяшчаць крыж Хрыста як знак Божай усеабдымнай любові і як крыніцу ўсялякай ласкі. 5. Мы не можам заклікаць Бога, Айца ўсіх, калі адмаўляемся паводзіць сябе па-братэрску з кожным чалавекам, створаным паводле Божага вобраза. Адносіны чалавека з Богам Айцом і з іншымі людзьмі, яго братамі, настолькі звязаны паміж сабою, што Пісанне кажа: «Той, хто не любіць, не ведае Бога» (1 Ян 4, 8). Гэта руйнуе асновы кожнай тэорыі ці практыкі, якія ўводзяць паміж людзьмі ці паміж народамі адрозненні, што закранаюць чалавечую годнасць і вынікаючыя з яе правы. Касцёл асуджае, як варожую духу Хрыста, любую дыскрымінацыю і прыгнёт людзей з-за іх нацыянальнай прыналежнасці, колеру скуры, грамадскага становішча ці рэлігіі. Таму, ідучы ўслед за святымі апосталамі Пятром і Паўлам, Святы Сабор горача заклікае хрысціянаў рабіць добро сярод народаў (пар. 1 П 2, 12) і, калі гэта магчыма і залежыць ад іх, жыць у спакоі з усімі людзьмі 14, каб сапраўды стаць сынамі Айца, які ў нябёсах 15. Усё, што абвешчана ў гэтай Дэкларацыі — у цэлым і паасобку — ухвалена Айцамі Святога Сабору. Апостальскай уладай, дадзенай Нам Хрыстом, Мы разам з Дастойнымі Айцамі ў Духу Святым зацвярджаем, прымаем, пастанаўляем і загадваем абнародаваць гэтыя саборныя пастановы дзеля Божай хвалы. Рым, у св. Пятра, 28 кастрычніка 1965г.
Я, ПАВЕЛ, БІСКУП КАТАЛІЦКАГА КАСЦЁЛА (Ідуць подпісы Айцоў)
Першапачатковы тэкст сустрэў на Саборы як падтрымку, так і крытыку. Перапрацаваны і прадстаўлены на сесію 1964 года, ён быў абвешчаны 28 кастрычніка 1965 года. Дакумент заклікае ўсіх людзей пераадолець рэлігійныя канфлікты, разам пашыраць маральныя каштоўнасці, спакой, справядлівасць і свабоду. Сабор прызнае, што глыбокія пошукі сэнсу і прага боскага крыюцца ў кожным чалавеку. Нехрысціянскія рэлігіі адпавядаюць прынцыпам чалавечай мудрасці, прызнаючы існаванне вышэйшай сілы; іслам, юдаізм і хрысціянства прапаноўваюць бачанне Бога – адзінага Стварыцеля, які стварыў чалавека і дасць яму ўзнагароду ці пакаранне паводле яго спраў. Дакумент жадае дня з’яднання ў Хрысце з нашымі старэйшымі братамі габрэямі, асуджае антысемітызм. q - Пар. Дз 17, 26.
Пар. Мдр 8, 1; Дз 14, 17; Рым 2, 6-7; 1 Цім 2, 4. Пар. Ап 21, 23-24. Пар. 2 Кар 5, 18-19. Пар. S. GREGORIOS VII., Epist. III, 21 ad Anazir (Al-Nasir), regem Mauritaniae, ed. E. CASPAR in MGH, Ep. Sel. II (1920) I, p. 288, 11-15; PL 148, 451A. Пар. Гал 3, 7. Пар. Рым 11,17-24. Пар. Эф 2, 14-16. Пар. Лк 19, 44. Пар. Рым 11, 28. Пар. Рым 11, 28-29; Conc. Vat. II, Const. dogm. de Ecclesia, Lumen Gentium: AAS 57 (1965) p. 20. Пар. Іс 66, 23; Пс 66 (65), 4; Рым 11, 11-32. Пар. Ян 19, 6. Пар. Рым 12, 18. Пар. Мц 5, 45.
|
ПАВЕЛ БІСКУП СЛУГА СЛУГАЎ БОЖЫХ З АЙЦАМІ СВЯТОГА САБОРУ НА ВЕЧНУЮ ПАМЯЦЬДЭКРЭТ ПРА СРОДКІ МАСАВАЙ КАМУНІКАЦЫІ «INTER MIRIFICA»УСТУП РАЗДЗЕЛ I
РАЗДЗЕЛ II ЗАКАНЧЭННЕ
УСТУП
1. Сярод незвычайных тэхнічных вынаходстваў, якія з Божай волі чалавечы геній асабліва ў наш час чэрпае са створаных рэчаў, Маці-Касцёл прымае i сочыць з асаблівым клопатам за тымі, што датычаць перадусім чалавечага духу і адкрываюць новыя, усё больш даступныя шляхі перадавання разнастайных навінаў, ідэй i настаўленняў. З гэтых вынаходстваў самымі выдатнымі з’яўляюцца сродкі, якія па сваёй сутнасці здольныя дасягнуць i ўзрушыць не толькі адзінкі, але таксама цэлыя супольнасці і ўсё чалавецтва: прэса, кінематаграфія, радыё, тэлебачанне i інш. Таму іх справядліва можна назваць сродкамі масавай камунікацыі *. 2. Маці-Касцёл безумоўна прызнае, што гэтыя сродкі пры адпаведным выкарыстанні аказваюць чалавецтву вялікую паслугу, бо ў значнай ступені спрыяюць адпачынку i духоўнаму ўзбагачэнню, а таксама пашырэнню i ўмацаванню Божага Валадарства. Ведае таксама, што людзі могуць іх выкарыстоўваць насуперак намерам Боскага Стварыцеля з крыўдаю для сябе. Матчына сэрца Касцёла сціскае боль ад той шкоды, якую чалавечая супольнасць вельмі часта церпіць з прычыны злоўжывання гэтымі сродкамі. Таму Святы Сабор, падзяляючы чуйны клопат Найвышэйшых Пантыфікаў i біскупаў у такой важнай справе, лічыць сваім абавязкам разгледзець найважнейшыя пытанні, звязаныя са сродкамі масавай камунікацыі. Больш за тое, Сабор перакананы, што яго вучэнне і наказы, прадстаўленыя такім чынам, прычыняцца не толькі да збаўлення хрысціянаў, але таксама да развіцця ўсяго чалавецтва. РАЗДЗЕЛ I 3. Каталіцкі Касцёл быў устаноўлены Хрыстом Панам, каб усім людзям несці збаўленне. Таму, усведамляючы неабходнасць прапаведавання Евангелля, ён лічыць сваім абавязкам абвяшчаць збаўчую навіну таксама пры дапамозе сродкаў масавай камунікацыі і вучыць людзей правільна імі карыстацца. Таму Касцёл мае прыроджанае права карыстацца i валодаць рознымі гэтымі сродкамі настолькі, наколькі яны неабходны або могуць дапамагчы ў хрысціянскай фармацыі i ў кожнай справе дзеля збаўлення душ. Святыя пастыры павінны так вучыць вернікаў і кіраваць імі, каб пры дапамозе гэтых сродкаў дасягалася збаўленне i дасканаласць кожнай асобы і ўсяго чалавецтва. З іншага боку, менавіта свецкія павінны ажыўляць гэтыя сродкі духам гуманізму i хрысціянства, каб яны цалкам адпавядалі вялікім чаканням чалавецтва, а таксама Божаму намеру. 4. Для належнага выкарыстання гэтых сродкаў неабходна, каб усе, хто імі карыстаецца, ведалі прынцыпы маральнага парадку i дакладна іх ажыццяўлялі ў гэтай сферы. Яны павінны звяртаць увагу на змест таго, што перадаецца спецыфічным для кожнага з гэтых сродкаў спосабам, а таксама зважаць на ўсе акалічнасці, такія як мэта, асобы, месца, час i інш., у якіх адбываецца пераказ і якія могуць змяніць або цалкам сказіць праўдзівасць зместу. Тут таксама мае значэнне спосаб уздзеяння, уласцівы кожнаму з гэтых сродкаў, г.зн. яго сіла, якая можа быць настолькі вялікай, што людзі, асабліва непадрыхтаваныя, з цяжкасцю змогуць яе заўважыць, пераадолець або пры неабходнасці нават супрацьстаяць ёй. 5. Найперш трэба, каб усе зацікаўленыя мелі праўдзівае ўяўленне пра правільнае выкарыстанне гэтых сродкаў, асабліва ў дачыненні некаторых пытанняў, якія вельмі інтэнсіўна абмяркоўваюцца ў наш час. Першае пытанне датычыць гэтак званай інфармацыі, або збору i распаўсюджвання навінаў. Абсалютна зразумела, што ва ўмовах прагрэсу сучаснай чалавечай супольнасці i штораз цяснейшых сувязяў, якія лучаць яе членаў, інфармацыя стала надзвычай карыснай, a нават неабходнай. Адкрытае i своечасовае паведамленне пра падзеі i факты дае ўсім людзям больш поўныя i пастаянныя звесткі, каб яны маглі больш плённа прычыніцца да агульнага дабра i сумесна з большай лёгкасцю ўплываць на далейшае развіццё ўсёй грамадзянскай супольнасці. Таму ў чалавечай супольнасці існуе права на інфармацыю пра тое, аб чым людзі — ці то паасобку, ці з’яднаныя ў супольнасці — павінны ведаць, адпаведна ўмовам кожнага. Аднак дзеля правільнага карыстання гэтым правам неабходна, каб пры захаванні справядлівасці i любові змест паведамлення быў заўсёды праўдзівым i поўным; каб спосаб уздзеяння быў прыстойны i сумленны, г. зн. свята захоўваў маральныя законы, легітымныя правы i годнасць чалавека — як пры збіранні навінаў, так i пры іх распаўсюджванні, бо не кожнае веданне карысна, «а любоў будуе» (1 Кар 8, 1). 6. Другое пытанне датычыць узаемадносінаў паміж г.зв. правамі мастацтва і нормамі маральнасці. Паколькі ўсё больш частыя спрэчкі вакол гэтага нярэдка вынікаюць з фальшывых этычных i эстэтычных дактрын, Сабор сцвярджае, што абсалютна ўсе павінны прызнаваць першынство аб’ектыўнага маральнага парадку. Толькі ён пераўзыходзіць і належным чынам узгадняе паміж сабою парадак усіх іншых спраў чалавека, якімі б годнымі яны не былі, не выключаючы і мастацтва. Толькі маральны парадак ахоплівае ўсю натуру чалавека, які з’яўляецца разумным Божым стварэннем, пакліканым да ўзнёслых спраў. Калі гэты парадак будзе цалкам i верна захоўвацца, то прывядзе чалавека да дасягнення поўнай дасканаласці i шчасця. 7. Урэшце, апавяданне пра маральнае зло, яго апісанне ці прадстаўленне — таксама пры дапамозе сродкаў масавай камунікацыі — можа сапраўды паспрыяць глыбейшаму пазнанню i даследаванню чалавека, выяўленню і падкрэсліванню ўзнёсласці праўды i дабра, што адбываецца дзякуючы адпаведнаму драматычнаму ўздзеянню. Аднак, каб гэта не прынесла душам больш шкоды, чым карысці, гэтыя сродкі павінны сцісла падпарадкоўвацца маральным законам, асабліва ў выпадку спраў, якія патрабуюць належнай стрыманасці або могуць з лёгкасцю абудзіць у чалавеку, які аслаблены першародным грахом, ганебныя жаданні. 8. Паколькі грамадская думка аказвае сёння вялізны ўплыў як на прыватнае, так і на публічнае жыццё грамадзянаў усіх сацыяльных слаёў, пажадана, каб i ў гэтай сферы ўсе прадстаўнікі грамадства выконвалі свой абавязак справядлівасці i любові. Таму яны павінны выкарыстоўваць гэтыя сродкі для фарміравання i пашырэння слушнай грамадскай думкі. 9. Асаблівыя абавязкі маюць усе адрасаты: чытачы, гледачы i слухачы, якія прымаюць па асабістым i дабравольным выбары паведамленні, што перадаюцца гэтымі сродкамі. Правільны выбар патрабуе, каб яны падтрымлівалі ўсё, што адзначаецца маральнай, культурнай i мастацкай вартасцю і, наадварот, пазбягалі таго, што можа стаць для іх прычынай i магчымасцю духоўнай шкоды або праз дрэнны прыклад можа быць небяспечным для іншых, што перашкаджала б добрым паведамленням, a садзейнічала б дрэнным. Апошняе здараецца пераважна тады, калі грошы плацяцца тым, хто выкарыстоўвае гэтыя сродкі толькі дзеля нажывы. Каб адрасаты захоўвалі маральныя законы, яны павінны своечасова знаёміцца з ацэнкай, якую дае па гэтых пытаннях кампетэнтная ўлада, і кіравацца ёй згодна з нормамі здаровага сумлення. Для паспяховага супрацьстаяння дрэнным уплывам і падтрымання добрых яны павінны імкнуцца правільна накіроўваць і выхоўваць сваё сумленне. 10. Адрасаты, асабліва моладзь, няхай прывучаюць сябе да ўмеркаванага i дысцыплінаванага карыстання гэтымі сродкамі. Больш за тое, яны павінны імкнуцца глыбей разумець тое, што бачаць, слухаюць і чытаюць. Няхай абмяркоўваюць гэта з выхаваўцамі i дасведчанымі людзьмі i вучацца такім чынам правільна ацэньваць рэчы. Бацькі ж няхай памятаюць пра свой абавязак старанна сачыць за тым, каб відовішчы, прэса i іншае, што супярэчыць веры i добрым звычаям, не пранікала ў іх дамы i каб іх дзеці не сустракаліся з гэтым дзесьці ў іншым месцы. 11. Асаблівы маральны абавязак правільнага выкарыстання сродкаў масавай камунікацыі маюць журналісты, пісьменнікі, акторы, рэжысёры, вытворцы, інвестары, выдаўцы, гандляры, выканаўцы, крытыкі i ўвогуле ўсе, хто нейкім чынам і якім-небудзь спосабам удзельнічае ў падрыхтоўцы i пераказванні паведамленняў. Абсалютна відавочна, якія і наколькі важныя абавязкі яны ўсе маюць у сучасных умовах, паколькі могуць праз інфармацыю, а таксама праз прапаганду весці чалавечы род да дабра або да зла. Яны павінны так упарадкаваць эканамічныя, палітычныя і мастацкія інтарэсы, каб яны ніколі не супярэчылі агульнаму дабру. Дзеля больш поўнага дасягнення гэтай мэты яны павінны ўвайсці ў шэрагі такіх прафесійных арганізацый, якія абавязваюць сваіх прадстаўнікоў, пры неабходнасці нават праз заключэнне дамовы аб належным захаванні маральнага кодэксу, паважаць маральныя законы ва ўсіх сваіх прафесійных занятках i справах. Няхай заўсёды памятаюць, што большасць чытачоў i гледачоў — гэта моладзь, якая патрабуе такой прэсы i такіх відовішчаў, якія давалі б годны адпачынак і адначасова заахвочвалі б іх да ўзнёслых рэчаў. Акрамя гэтага, яны павінны даручаць апрацоўку паведамленняў рэлігійнага зместу годным i дасведчаным асобам, а таксама перадаваць гэтыя паведамленні з належнай павагай. 12. Грамадзянская ўлада ў гэтай сферы мае асаблівыя абавязкі з прычыны агульнага дабра, да якога скіраваны гэтыя сродкі. Згодна са сваімі службовымі абавязкамі яна павінна абараняць i ахоўваць сапраўдную i справядлівую свабоду інфармацыі, асабліва прэсы, бо гэта неабходна для развіцця сучаснага грамадства; падтрымліваць рэлігію, культуру i выяўленчае мастацтва; гарантаваць адрасатам права карыстацца сваімі законнымі правамі. Апроч гэтага, грамадзянская ўлада павінна падтрымліваць тыя надзвычай карысныя, асабліва для моладзі, ініцыятывы, якія не могуць ажыццявіцца ў іншых умовах. Урэшце, грамадзянская ўлада, клапоцячыся пра дабрабыт грамадзянаў, абавязана праз выданне спецыяльных законаў і іх стараннае выкананне справядліва і пільна сачыць, каб неадпаведнае выкарыстанне гэтых сродкаў не стварыла сур’ёзнай пагрозы для добрых звычаяў і развіцця грамадства. Гэты чуйны клопат ніякім чынам не абмяжуе свабоды асобных людзей або аб’яднанняў, асабліва ў выпадку, калі дзейсныя меры бяспекі не ажыццяўляюць тыя, хто ўжывае дадзеныя сродкі ў выніку сваіх службовых абавязкаў. У першую чаргу трэба абараняць моладзь ад прэсы i відовішчаў, якія могуць быць шкоднымі ў іх узросце. РАЗДЗЕЛ II 13. Усе дзеці Касцёла павінны сумесна і адзінадушна імкнуцца да таго, каб сродкі масавай камунікацыі без прамаруджвання i з вялікай стараннасцю плённа выкарыстоўваліся ў розных апостальскіх працах паводле патрабаванняў часу і месца, апярэджваючы шкодныя ініцыятывы асабліва там, дзе рэлігійнае і маральнае развіццё патрабуе ад іх больш напружанай дзейнасці. Пастыры павінны рупліва выконваць свае заданні ў гэтай галіне, цесна звязаныя з іх штодзённым абавязкам прапаведавання. Таксама і свецкія, якія ўдзельнічаюць у выкарыстанні гэтых сродкаў, павінны старанна сведчыць пра Хрыста, перадусім выконваючы ўмела i ў духу апостальства свае заданні, a нават непасрэдна падтрымліваючы, па магчымасці, пастырскую дзейнасць Касцёла сваімі тэхнічнымі, эканамічнымі, культурнымі ці мастацкімі здольнасцямі. 14. Найперш неабходна падтрымліваць добрую прэсу. Каб выхоўваць чытачоў цалкам у хрысціянскім духу, трэба таксама ствараць i развіваць сапраўды каталіцкую прэсу, якая пры падтрымцы і пад кіраўніцтвам касцёльнай улады або свецкіх католікаў выдаецца для таго, каб фарміраваць, умацоўваць i падтрымліваць згодную з натуральным законам, каталіцкім вучэннем i маральнасцю грамадскую думку, каб распаўсюджваць i праўдзіва асвятляць факты з жыцця Касцёла. Вернікаў трэба вучыць, што чытанне i распаўсюджванне каталіцкай прэсы неабходна для таго, каб фарміраваць у сабе хрысціянскае меркаванне пра ўсе падзеі. Усялякімі эфектыўнымі сродкамі трэба падтрымліваць i забяспечваць вытворчасць i паказ кінафільмаў, асабліва адрасаваных моладзі, якія служаць годнаму адпачынку і маюць культурную і мастацкую вартасць. Гэта дасягаецца праз каардынацыю намаганняў, а таксама праз садзеянне ініцыятывам сумленных вытворцаў i распаўсюджвальнікаў, праз падтрымку фільмаў, годных пахвалы паводле агульнага меркавання крытыкаў i адзначаных узнагародамі, праз дапамогу кіназалам, якія належаць каталікам i ўвогуле сумленным людзям, а таксама праз стварэнне іх аб’яднанняў. Трэба таксама аказваць дзейсную дапамогу годным радыё- і тэлеперадачам, асабліва тым, якія могуць зацікавіць многія сем’і. Неабходна старанна падтрымліваць каталіцкія перадачы, якія заахвочваюць слухачоў i гледачоў да ўдзелу ў жыцці Касцёла i садзейнічаюць засваенню рэлігійных праўд. Там, дзе будзе мэтазгодным, трэба рупіцца пра заснаванне каталіцкіх радыёстанцый. Аднак пры гэтым неабходна дбаць пра высокі ўзровень і эфектыўнасць іх перадач. Нарэшце, неабходна клапаціцца i пра тое, каб старажытнае і ўзнёслае сцэнічнае мастацтва, якое дзякуючы сродкам масавай камунікацыі ўжо шырока распаўсюджана, прычынялася да маральнага і культурнага выхавання гледачоў. 15. Каб задаволіць вышэйпададзеныя патрабаванні, трэба неадкладна рыхтаваць святароў, кансэкраваных асоб i свецкіх людзей, якія валодаюць адпаведным майстэрствам у выкарыстанні гэтых сродкаў, для апостальскіх мэтаў. Перадусім трэба падрыхтаваць свецкіх у галіне мастацтва і тэхнікі, веравучэння і маралі, павялічваючы колькасць школ, факультэтаў і інстытутаў, дзе журналісты, аўтары фільмаў, радыё- і тэлеперадач, а таксама іншыя зацікаўленыя асобы маглі б атрымаць поўную адукацыю ў хрысціянскім духу, найперш адносна сацыяльнага вучэння Касцёла. Неабходна таксама выхоўваць тэатральных артыстаў і дапамагаць ім, каб сваім мастацтвам яны маглі паспяхова садзейнічаць грамадскаму дабру. Нарэшце, трэба старанна рыхтаваць літаратурных крытыкаў, крытыкаў кіно, радыё, тэлебачання i інш., каб яны дасканала арыентаваліся ў сваёй галіне, каб навучыліся i ахвотна стваралі меркаванні, прыярытэтам якіх заўсёды былі б маральныя прынцыпы. 16. Каб адрасаты рознага ўзросту і адукацыі маглі правільна карыстацца сродкамі масавай камунікацыі, якія знаходзяцца ў іхнім распараджэнні, ім неабходна адпаведная падрыхтоўка i практыка, якая б улічвала іх асаблівасці, а таксама характар кожнага з гэтых сродкаў. Таму скіраваныя на гэта ініцыятывы, асабліва калі яны датычаць моладзі, ва ўсіх каталіцкіх школах, семінарыях, у апостальскіх аб’яднаннях свецкіх трэба падтрымліваць і пашыраць, а таксама кіраваць імі паводле прынцыпаў хрысціянскай маралі. Падчас катэхізацыі неабходна прадстаўляць i тлумачыць каталіцкую дактрыну і дысцыпліну адносна гэтай справы. 17. Абсалютна недапушчальнай для дзяцей Касцёла з’яўляецца пасіўнасць, калі прапаведаванне слова збаўлення мае перашкоды, звязаныя з тэхнічнымі цяжкасцямі i сапраўды вельмі вялікімі выдаткамі, якіх патрабуюць гэтыя сродкі. Таму Святы Сабор нагадвае пра абавязак падтрымліваць і аддаваць перавагу штодзённым і перыядычным каталіцкім выданням, кінематаграфічным ініцыятывам, радыё- і тэлестанцыям і перадачам, якія распаўсюджваюць i абараняюць праўду, а таксама садзейнічаюць хрысціянскаму выхаванню чалавечага грамадства. Адначасова Сабор настойліва заклікае таварыствы i асобных людзей, якія маюць вялікі аўтарытэт у галіне эканомікі i тэхнікі, каб яны ахвотна і шчодра фінансавалі і падтрымлівалі сваім вопытам гэтыя сродкі — настолькі, наколькі яны служаць сапраўднай культуры і апостальству. 18. Каб умацоўваць розныя формы апостальства Касцёла ў галіне сродкаў масавай камунікацыі, паводле меркавання біскупаў ва ўсіх дыяцэзіях свету павінен быць устаноўлены адзін дзень у годзе, у які вернікаў павучалі б пра іх абавязкі ў гэтай сферы, заклікаючы да малітвы ў гэтай справе і да збірання ахвяраванняў на гэтую мэту. Гэтыя ахвяраванні трэба выкарыстоўваць выключна для ўтрымання i развіцця тых устаноў i ініцыятыў у гэтай сферы, якія падтрымлівае Касцёл, з улікам патрабаванняў усяго каталіцкага свету. 19. У выкананні найвышэйшага пастырскага задання ў сферы сродкаў масавай камунікацыі Найвышэйшаму Пантыфіку дапамагае спецыяльная служба Апостальскай Сталіцы 1. 20. Абавязак біскупаў — сачыць у сваіх дыяцэзіях за такога тыпу справамі i намерамі, падтрымліваць іх настолькі, наколькі яны служаць публічнаму апостальству, і каардынаваць іх, не выключаючы спраў, якія ажыццяўляюцца пад кіраўніцтвам манаскіх супольнасцяў, што не падлягаюць юрысдыкцыі мясцовага ардынарыя. 21. Паколькі плённае апостальства ў межах усёй краіны патрабуе адзінства намераў i намаганняў, Святы Сабор пастанаўляе i загадвае, каб усюды ўстанаўліваліся і ўсяляк падтрымліваліся нацыянальныя службы па справах прэсы, кіно, радыё i тэлебачання, галоўным заданнем якіх будзе клопат пра належнае фарміраванне сумлення вернікаў у карыстанні гэтымі сродкамі, а таксама падтрымка i кіраванне ўсялякімі намерамі, якія ажыццяўляюць католікі ў гэтай сферы. Кіраўніцтва гэтымі нацыянальнымі службамі трэба даручыць спецыяльнай Камісіі Біскупаў або аднаму выбранаму біскупу. У працы гэтых служб павінны браць удзел таксама свецкія, якія добра ведаюць каталіцкае вучэнне і гэтыя мастацтвы. 22. Больш за тое, паколькі ўплыў гэтых сродкаў выходзіць па-за межы асобных краін i робіць адзінкі як бы грамадзянамі ўсёй чалавечай супольнасці, таму нацыянальныя ініцыятывы ў гэтай галіне трэба з’яднаць паміж сабою на міжнародным узроўні. Згаданыя ў № 21 службы павінны цесна супрацоўнічаць з адпаведнымі Міжнароднымі каталіцкімі аб’яднаннямі, якія правамоцна зацвярджаюцца толькі самой Апостальскай Сталіцай i ёй падпарадкоўваюцца. ЗАКАНЧЭННЕ 23. Каб усе прынцыпы i ўказанні дадзенага Святога Сабору адносна сродкаў масавай камунікацыі былі рэалізаваныя, па непасрэдным даручэнні Сабору і намаганнямі службы Апостальскай Сталіцы, пра якую ішла гаворка ў № 19, пры дапамозе экспертаў з розных краін неабходна выдаць пастырскую Інструкцыю. 24. Святы Сабор спадзяецца, што вышэйпададзеныя пастановы i нормы будуць ахвотна прыняты i дакладна захаваны ўсімі дзецьмі Касцёла, якія ў карыстанні гэтымі сродкамі не толькі не будуць мець шкоды, але, як соль і святло, заправяць зямлю i асветляць свет. Акрамя гэтага, Сабор заклікае ўсіх людзей добрай волі, у першую чаргу кіраўнікоў сродкаў масавай камунікацыі, каб яны стараліся выкарыстоўваць гэтыя сродкі толькі для дабра чалавечай супольнасці, лёс якой усё больш залежыць ад іх адпаведнага ўжывання. Таму няхай імя Пана будзе праслаўлена і старажытнымі творамі мастацтва, i новымі вынаходствамі паводле слоў Апостала: «Езус Хрыстус той самы ўчора, і сёння, і навекі» (Гбр 13, 8). Усё, што абвешчана ў гэтым Дэкрэце — у цэлым і паасобку — ухвалена Айцамі Святога Сабору. Апостальскай уладай, дадзенай Нам Хрыстом, Мы разам з Дастойнымі Айцамі ў Духу Святым зацвярджаем, прымаем, пастанаўляем і загадваем абнародаваць гэтыя саборныя пастановы дзеля Божай хвалы. Рым, у св. Пятра, 4 снежня 1963г.
Я, ПАВЕЛ, БІСКУП КАТАЛІЦКАГА КАСЦЁЛА (Ідуць подпісы Айцоў)
Праект дакумента пра сродкі масавай камунікацыі быў разгледжаны на І сесіі Сабору. У ім тлумачылася вучэнне Касцёла адносна прэсы, тэлебачання і радыё, прызнаваліся магчымасці сродкаў масавай камунікацыі і ўказваліся некаторыя пастырскія кірункі. Перапрацаваны тэкст, паглыблены і канкрэтызаваны, быў прыняты 4 снежня 1963 года. У гэтым актуальным дакуменце Касцёл афіцыйна прызнае ролю «мас-медыяў» у сучасным грамадстве і ў жыцці Касцёла, прымае іх як адну з мэтаў сваёй пастырскай дзейнасці і запрашае свецкіх католікаў быць галоўнымі дзейснымі асобамі ў гэтай справе, больш сугучнай іх кампетэнцыі. Сярод ініцыятыў, прапанаваных у дакуменце, — увядзенне штогадовага сусветнага дня сродкаў масавай камунікацыі і стварэнне цэнтральных і мясцовых структур для ажыццяўлення Дэкрэта. Непасрэдна пасля Сабору асаблівае значэнне мае інструкцыя «Communio et progressio». q
- Айцы Сабору, ахвотна прымаючы пажаданні «Сакратарыяту кнігадрукавання і кіравання відовішчамі», з пакораю просяць Найвышэйшага Пантыфіка пашырыць паўнамоцтвы і абавязкі гэтай службы на ўсе сродкі масавай камунікацыі, не выключаючы і прэсу, а таксама спецыялістаў з розных краін, у тым ліку і свецкіх.
* Заўвага рэд. Хоць у сучаснай беларускай мове замацаваўся выраз «сродкі масавай інфармацыі» (СМІ), у дадзеным выпадку было вырашана выкарыстоўваць іншы тэрмін, які падкрэслівае рознабаковы камунікатыўны характар гэтых сродкаў.
|
Гамілія біскупа Антонія Дзям’янкі ў дзень успаміну ўсіх памерлых вернікаў у касцёле Узвышэння Святога Крыжа (Кальварыя)
|
02.11.2009 18:38 |
2 лістапада 2009 г., Мінск
Помнікі на могілках сведчаць аб адыходзе людзей з гэтага свету. Яны як быццам просяць нас аб малітве, можа, просьбай без голасу, але настойлівай. За кожным помнікам хаваецца непаўторная гісторыя чалавека, багатая гісторыя, іншы раз сумная, нават трагічная, а іншы раз — велічная. Гісторыя перамог і паражэнняў, вялікіх справаў і балючых памылак, грахоў.
Божая справядлівасць прагне пакарання за злыя ўчынкі. Божая міласэрнасць, наадварот, гатова прабачыць, калі пачуе голас брата або сястры памерлага. Няхай супольная малітва сёння адчыніць сэрца міласэрнага Бога і няхай струмяні ласкі, якія збаўляюць чалавека, дасягнуць памерлых. Калі мы дапаможам ім увайсці ў дом нябеснага Айца, яны прабываючы там, зробяць усё, каб і мы туды трапілі.
Могілкі і смерць! Гэтыя словы заўсёды горкія, яны нагадваюць аб хвіліне развітання з жыццём. Нават калыска дае падставу думаць аб смерці. Той, хто будуе дом альбо купляе кватэру, павінен лічыцца з тым, што смерць, нібы вартаўнік, ужо чакае там яго і ў пэўны дзень перанясе чалавека ў іншае памяшканне, якое не мае дзвярэй, каб выйсці. Смерць — гэта неспадзяваны госць, нябачны член сям’і, якога не абмінуць, кат, сякера якога не прамахнецца, забойца, які не зважае ні на узрост, ні на званні.
Жыццё — гэта марш да смерці, а чалавек — вечны пілігрым. Кожны дзень забівае нас. Рымскі філосаф і грамадскі дзеяч Сенека напісаў: «Усе дні накіраваныя да смерці, а апошні дасягае яе». Смерць — гэта адзіная рэч і адзінае з’ява, наконт якой ніхто не мае сумнення і якой ніхто не абмінуў. У той жа час кожны нармальны чалавек мае адзінае нязгаснае імкненне: жыць вечна, жыць шчасліва і ніколі не перастаць існаваць.
Смерці, аднак, няма. Існуе толькі заканчэнне гэтага жыцця, пасля якога пачынаецца іншае жыццё. Цела распадаецца, бо яно створана з матэрыі, якая знішчаецца, аднак душа жыве ў іншым свеце, існуе іншым спосабам, таму што яна складаецца з матэрыялу, які не знішчаецца, — і таму несмяротная.
Памерлыя жывуць, бо дух несмяротны. Гэтага жадае ўся наша істота, імкнучыся, каб споўніліся найглыбейшыя жаданні, наталіліся туга і голад чалавечага сэрца. Мы хочам праўды, поўнай праўды, без ценю сумнення і няпэўнасці. Адчуваем тугу па шчасці без боязі, бясконцым, са святлом без ценю, без змяркання; мы прагнем жыцця, якога б не дасягнула рука смерці. У гэтым жыцці нікому такога не дадзена. Таму слушна спадзяемся, што нам дасць усё гэта «жыццё пасля жыцця». Пан, які паклікаў нас да жыцця, не можа нас карміць нязбытнымі надзеямі і чаканнямі, якія не спраўдзяцца. Не дазваляе гэтага Яго мудрасць.
Каменныя надмагільныя пліты нагадваюць аб прамінальнасці жыцця, радасных здарэннях з мінулага, няспраўджаных марах. Агеньчык свечкі кажа: «Памятай аб смерці». Крыжы на магілах і паніклая галава Хрыста прыпамінаюць аб малітве: «Ойча, у Твае рукі аддаю дух мой».
Але Божае слова не затрымліваецца на факце смерці, пераходзячы адразу ж да факту Змёртвыхпаўстання: «Чаму вы шукаеце жывога сярод памерлых?» Для св. Паўла смерць, а не жыццё, з’яўляецца чымсьці мінулым, што адышло ў нябыт. Гіёб пацвярджае: «Я ведаю. Мой Збавіцель жыве... Менавіта я Яго ўбачу».
Дзякуючы пераходу Хрыста, справядлівыя жывуць поўным жыццём. Тыя, хто разлічвае на ачышчэнне, спадзяюцца на нашы малітвы і чакаюць дапамогі, якая вынікае з ахвяры святой Імшы. Эўхарыстыя з’яўляецца цэнтрам еднасці з імі, бо толькі праз Хрыста, з Ім і праз Яго можа быць такая лучнасць. Сёння святарам дазволена цэлебраваць тры святыя Імшы, каб яшчэ больш дзейснай была наша дапамога памерлым. Для іх гэта сапраўды вялікая дапамога.
Сёння мы молімся за памерлых. Але псальм нагадвае нам: «Будзь мужны, май адвагу і чакай Пана».
|
ПАВЕЛ БІСКУП СЛУГА СЛУГАЎ БОЖЫХ З АЙЦАМІ СВЯТОГА САБОРУ НА ВЕЧНУЮ ПАМЯЦЬ
ДЭКЛАРАЦЫЯ ПРА ХРЫСЦІЯНСКАЕ ВЫХАВАННЕ «GRAVISSIMUM EDUCATIONIS»Вялікае значэнне выхавання ў жыцці чалавека і яго ўзрастаючы ўплыў на грамадскае развіццё нашага часу сталі прадметам напружаных разважанняў Святога Сусветнага Сабору 1. Сапраўды, у сучасных умовах працяг адукацыі дарослых і выхаванне моладзі стала больш даступнай і ў той жа час больш неабходнай справай. Людзі, больш усведамляючы сваю годнасць і абавязкі, хочуць усё актыўней удзельнічаць у грамадскім і асабліва ў эканамічным і палітычным жыцці 2. Значны прагрэс тэхнікі і навуковых даследаванняў, а таксама новыя сродкі масавай камунікацыі даюць людзям, якія сёння маюць больш вольнага часу, лягчэйшы доступ да духоўных і культурных багаццяў і дазваляюць узаемна дапаўняць свае веды дзякуючы больш цесным сувязям паміж асобнымі грамадствамі і нават народамі. Таму ўсюды робяцца намаганні ўсё больш развіваць справу выхавання, а асноўныя правы, асабліва дзяцей і бацькоў, на выхаванне абвяшчаюцца і замацоўваюцца ў афіцыйных дакументах 3. Колькасць выхаванцаў хутка павялічваецца, таму памнажаюцца і развіваюцца школы і ствараюцца іншыя навучальныя ўстановы. Праводзяцца новыя эксперыменты для распрацоўкі метадаў выхавання і навучання. Затрачваюцца вялікія намаганні, каб забяспечыць усім людзям доступ да выхавання і адукацыі, аднак вялікая колькасць дзяцей і маладых людзей да гэтага часу пазбаўлена магчымасці атрымаць нават пачатковую адукацыю, а многім іншым не хапае належнага выхавання, у якім аддаецца перавага праўдзе і любові. Святая Маці-Касцёл павінен настолькі клапаціцца пра ўсё жыццё чалавека, у тым ліку і зямное, наколькі яно спалучана з нябесным пакліканнем, каб выканаць наказ, атрыманы ад свайго Боскага Заснавальніка — абвяшчаць таямніцу збаўлення ўсім людзям і ўсё аднавіць у Хрысце 4. Таму Касцёл удзельнічае ў развіцці і пашырэнні выхавання. З гэтай прычыны Святы Сабор абвяшчае некаторыя фундаментальныя прынцыпы хрысціянскага выхавання, асабліва ў школах. Прынцыпы, якія пасля заканчэння Сабору павінна больш падрабязна распрацаваць спецыяльная Камісія і якія павінны выкарыстоўвацца Канферэнцыямі Біскупаў ва ўмовах розных рэгіёнаў. 1. Паколькі ўсе людзі, незалежна ад іх паходжання, стану ці ўзросту маюць годнасць чалавечай асобы, у іх ёсць неад’емнае права на выхаванне 5, якое адпавядае іх уласнаму прызначэнню 6, згоднаму з іх здольнасцямі, полам, культурай і роднымі традыцыямі, а таксама адкрытаму на братэрскую лучнасць з іншымі народамі дзеля развіцця сапраўднай еднасці і спакою на зямлі. Сапраўднае выхаванне імкнецца фарміраваць чалавечую асобу згодна з яе найвышэйшай мэтай і на карысць грамадства, членам якога з’яўляецца чалавек і ў якім ён, стаўшы дарослым, будзе выконваць адпаведныя абавязкі. Таму трэба дапамагаць дзецям і маладым людзям, выкарыстоўваючы сучасныя дасягненні ў псіхалогіі, педагогіцы і дыдактыцы, гарманічна развіваць іх фізічныя, маральныя і інтэлектуальныя здольнасці так, каб яны паступова набылі больш дасканалае пачуццё адказнасці, імкнучыся пастаянна да правільнага стылю жыцця і да дасягнення сапраўднай свабоды, адважна і непахісна перамагаючы перашкоды. Па меры іхняга ўзрастання ім трэба даваць станоўчае і разумнае сексуальнае выхаванне. Больш за тое, іх трэба рыхтаваць да ўдзелу ў грамадскім жыцці, каб яны, маючы неабходныя і адпаведныя сродкі, маглі актыўна дзейнічаць у розных сферах чалавечага грамадства, быць адкрытымі на дыялог з іншымі людзьмі і гатовымі спрыяць агульнаму дабру. Святы Сабор таксама абвяшчае, што дзеці і маладыя людзі маюць права на тое, каб іх падтрымлівалі ў правільнай ацэнцы маральных каштоўнасцяў і заахвочвалі да іх прыняцця, а таксама да таго, каб лепш пазнаваць і любіць Бога. Таму Сабор настойліва просіць усіх, хто кіруе народамі або выхаваннем, клапаціцца, каб моладзь ніколі не была пазбаўлена гэтага святога права. Ён заклікае дзяцей Касцёла аддана працаваць ва ўсіх сферах выхавання, асабліва для таго, каб належныя даброты выхавання і адукацыі маглі хутчэй дасягнуць усіх людзей ва ўсім свеце 7. 2. Усе хрысціяне, якія праз адраджэнне з вады і Духа Святога сталі новым стварэннем 8, а таму называюцца і з’яўляюцца дзецьмі Божымі, маюць права на хрысціянскае выхаванне. Яно скіравана не толькі на дасягненне сталасці чалавечай асобы, як было акрэслена вышэй, але найперш на тое, каб ахрышчаныя праз большае пазнанне таямніц збаўлення ўсё лепш усведамлялі прыняты імі дар веры і вучыліся пакланяцца Богу Айцу ў духу і праўдзе (пар. Ян 4, 23), асабліва ў літургічным дзеянні, каб прызвычайваліся жыць як новы чалавек: у праведнасці і святасці праўды (Эф 4, 22-24), і праз гэта прыйшлі да «чалавека дасканалага, да меры сталасці паводле Хрыстовай паўнаты» (пар. Эф 4, 13) і садзейнічалі ўзрастанню Містычнага цела. Больш за тое, усвядоміўшы сваё пакліканне, няхай сведчаць пра сваю надзею (пар. 1 П 3, 15) і прызвычайваюцца садзейнічаць хрысціянскаму пераўтварэнню свету, дзякуючы якому натуральныя каштоўнасці, прынятыя з поўнай увагай да адкупленага Хрыстом чалавека, памнажаюць дабрабыт усяго грамадства 9. Таму Святы Сабор нагадвае пастырам пра іх самы важны абавязак — сачыць, каб усе вернікі, асабліва моладзь, якая з’яўляецца надзеяй Касцёла, маглі атрымаць хрысціянскае выхаванне 10. 3. Паколькі дзецям далі жыццё бацькі, яны маюць яшчэ больш важны абавязак — выхаваць сваё патомства. Таму яны з’яўляюцца першаснымі і галоўнымі выхаваўцамі 11. Гэты абавязак выхавання настолькі важны, што яго занядбанне наўрад ці можна чым-небудзь выправіць. Бацькі павінны стварыць сямейную атмасферу, ажыўленую любоўю і павагай да Бога і чалавека, якая б садзейнічала інтэгральнаму асабістаму і грамадскаму выхаванню дзяцей. Таму сям’я з’яўляецца першай школай грамадскіх цнотаў, якіх патрабуе кожнае грамадства. Перш за ўсё ў хрысціянскай сям’і, якая адорана ласкай сакрамэнту сужэнства і якая прымае яго абавязкі, трэба з самых ранніх гадоў вучыць дзяцей пазнаваць і праслаўляць Бога, а таксама любіць бліжняга згодна з верай, прынятай падчас хросту. Тут яны атрымліваюць свой першы вопыт здаровага грамадства і Касцёла. Урэшце, менавіта праз сям’ю яны паступова ўваходзяць у грамадзянскую супольнасць і ў Божы народ. Таму бацькі павінны добра разумець, наколькі важнай для жыцця і развіцця Божага народу з’яўляецца сапраўдная хрысціянская сям’я 12. Каб выканаць абавязак выхавання, які ў першую чаргу мае сям’я, неабходна дапамога ўсяго грамадства. Таму, акрамя правоў бацькоў і іншых людзей, якім яны дазваляюць удзельнічаць у справе выхавання, некаторыя правы і абавязкі належаць і грамадзянскай супольнасці, якая павінна належна ўпарадкаваць тое, што неабходна для часовага агульнага дабра. У абавязкі грамадства ўваходзіць развіццё рознымі спосабамі выхавання моладзі, а менавіта: абарона абавязкаў і правоў бацькоў і іншых людзей, якія ўдзельнічаюць у выхаванні, і дапамога ім; ажыццяўленне выхавання згодна з прынцыпам субсідыярнасці тады, калі няма ініцыятыў з боку бацькоў і іншых арганізацый (аднак пры гэтым трэба ўлічваць пажаданні бацькоў); больш за тое, стварэнне ўласных школ і навучальных устаноў у такой ступені, у якой гэтага патрабуе агульнае дабро 13. Урэшце, абавязак навучання асаблівым чынам належыць Касцёлу. І не толькі таму, што яго, як і чалавечую супольнасць, трэба лічыць здольным даць выхаванне, але найперш таму, што ён павінен паказваць шлях збаўлення ўсім людзям, перадаваць вернікам Хрыстовае жыццё і стала дапамагаць ім у дасягненні паўнаты гэтага жыцця 14. Маці-Касцёл абавязаны даць сваім дзецям такое выхаванне, дзякуючы якому ўсё іх жыццё змагло б напоўніцца Хрыстовым духам. У той жа час ён дапамагае ўсім народам дасягнуць поўнай дасканаласці чалавечай асобы дзеля дабра самаго зямнога грамадства і для будавання больш гуманнага свету 15. 4. У выкананні свайго выхаваўчага абавязку Касцёл, ужываючы ўсе адпаведныя сродкі, клапоціцца найперш пра тых людзей, якія належаць да яго. Першым такім сродкам з’яўляецца катэхізацыя 16, якая тлумачыць і ўмацоўвае веру, напаўняе жыццё Хрыстовым духам, вядзе да свядомага і актыўнага ўдзелу ў літургічнай таямніцы 17 і пабуджае да апостальскай дзейнасці. Касцёл высока цэніць і імкнецца напоўніць сваім духам і ўзвысіць таксама іншыя сродкі, якія належаць да агульнай спадчыны чалавецтва і маюць вялікі ўплыў на духоўнае выхаванне і фарміраванне людзей. Такімі сродкамі з’яўляюцца сродкі масавай камунікацыі 18, розныя аб’яднанні духоўнага і спартыўнага характару, саюзы моладзі і асабліва школы. 5. Сярод усіх астатніх сродкаў выхавання асаблівае значэнне мае школа 19, якая згодна са сваёй місіяй з няспынным клопатам развівае інтэлектуальныя магчымасці, выпрацоўвае здольнасць да правільнага суджэння, знаёміць з культурнай спадчынай папярэдніх пакаленняў, выхоўвае пачуццё каштоўнасцяў, рыхтуе да прафесійнага жыцця, стварае сярод выхаванцаў, якія маюць розны характар і паходжанне, сяброўскія адносіны і падтрымлівае дух узаемаразумення. Акрамя таго, яна з’яўляецца нібы цэнтрам, у дзейнасці і развіцці якога павінны адначасова браць удзел сем’і, настаўнікі, розныя аб’яднанні, якія развіваюць культурнае, грамадзянскае, рэлігійнае і грамадскае жыццё, а таксама ўся чалавечая супольнасць. Сапраўды, прыгожым і вельмі важным з’яўляецца пакліканне ўсіх, хто дапамагае бацькам у выкананні іх абавязкаў і ў імя чалавечага грамадства прымае абавязак выхавання ў школах. Гэтае пакліканне патрабуе асаблівых інтэлектуальных і духоўных якасцяў, вельмі пільнай падрыхтоўкі і сталай гатоўнасці да аднаўлення і адаптацыі. 6. Бацькі, якія маюць першаснае і неад’емнае права і абавязак выхавання дзяцей, павінны карыстацца сапраўднай свабодай у выбары школы. Таму грамадзянская ўлада, абавязак якой — забяспечыць і абараняць свабоду грамадзян, памятаючы пра справядлівае размеркаванне, павінна сачыць за такім размеркаваннем грамадскіх субсідый, каб бацькі маглі сапраўды свабодна выбраць школу для сваіх дзяцей згодна са сваім сумленнем 20. У дадатак, дзяржава павінна сачыць за тым, каб усе грамадзяне маглі атрымаць роўны ўдзел у культуры і належным чынам падрыхтавацца да выканання сваіх грамадзянскіх абавязкаў і правоў. Таму дзяржава павінна абараняць правы дзяцей на адпаведнае школьнае выхаванне, сачыць за прыгоднасцю настаўнікаў і ўзроўнем падрыхтоўкі, за здароўем вучняў і ў цэлым развіваць усю сістэму школьнага выхавання, улічваючы прынцып субсідыярнасці, а таму выключаючы ўсялякую манаполію школ, бо гэта супярэчыць прыроджаным правам чалавечай асобы, развіццю і пашырэнню культуры, мірнаму суіснаванню грамадзян і плюралізму, які сёння квітнее ў многіх грамадствах 21. Таму Святы Сабор заклікае хрысціянаў і надалей дапамагаць у пошуку адпаведных метадаў выхавання і парадку навучання, у падрыхтоўцы настаўнікаў, здольных правільна выхоўваць моладзь, у падтрыманні, пераважна пры дапамозе бацькоўскіх аб’яднанняў, усёй працы школы, асабліва маральнага выхавання, якое яна павінна даваць 22. 7. Касцёл, усведамляючы свой вельмі важны абавязак старанна клапаціцца пра маральнае і рэлігійнае выхаванне ўсіх сваіх дзяцей, з асаблівай любоўю і дапамогай павінен спадарожнічаць тым шматлікім дзецям, якія атрымліваюць адукацыю ў некаталіцкіх школах. Гэта магчыма праз жыццёвае сведчанне настаўнікаў і кіраўнікоў, праз апостальскую дзейнасць іх вучняў 23 і асабліва праз служэнне святароў і свецкіх, якія выкладаюць ім вучэнне пра збаўленне адпаведна іх узросту і становішчу і духоўна дапамагаюць уласцівымі ініцыятывамі згодна з умовамі часу і месца. Касцёл нагадвае бацькам пра іх сур’ёзны абавязак забяспечыць ці нават патрабаваць усё неабходнае, каб іх дзеці маглі карыстацца гэтай дапамогай і ўзрастаць у хрысціянскім выхаванні нароўні са свецкім. Таму Касцёл высока цэніць тыя грамадзянскія ўлады і грамадствы, якія, памятаючы пра плюралізм сучаснага грамадства і клапоцячыся пра належную рэлігійную свабоду, дапамагаюць сем’ям, каб ва ўсіх школах навучанне іх дзяцей вялося згодна з маральнымі і рэлігійнымі прынцыпамі сем’яў 24. 8. Прысутнасць Касцёла ў галіне школьнага навучання асаблівым чынам выяўляецца ў каталіцкіх школах. Зразумела, каталіцкая школа імкнецца да культурных мэтаў і займаецца гуманітарнай адукацыяй маладых людзей не менш за іншыя школы. Яе адметнай функцыяй з’яўляецца стварэнне ў школьным асяроддзі адмысловай атмасферы, ажыўленай евангельскім духам свабоды і любові, каб падлеткі па меры свайго асабістага развіцця адначасова ўзрасталі паводле вобраза новага стварэння, якім яны сталі пасля хросту, і ўрэшце, яна павінна так суадносіць усю агульначалавечую культуру са збаўчай навіной, каб веды пра свет, жыццё і чалавека, якія выхаванцы паступова набываюць, былі асветлены верай 25. Таму каталіцкая школа, калі яна належным чынам адкрыта на ўмовы сучаснага свету, вучыць сваіх выхаванцаў плённай працы дзеля дабра зямной дзяржавы, а таксама рыхтуе іх да служэння на карысць пашырэння Божага Валадарства, каб праз прыклад жыцця і апостальства яны сталі нібы рошчынай для чалавечай супольнасці. Такім чынам, каталіцкая школа, якая мае такую значную ролю ў выкананні місіі Божага народу і ў падтрыманні дыялогу паміж Касцёлам і чалавечым грамадствам дзеля іхняга дабра, захоўвае сваё вельмі важнае значэнне і ў сучасных абставінах. Таму Святы Сабор зноў абвяшчае тое, чаму ўжо навучаў у шматлікіх дакументах Настаўніцкі Інстытут Касцёла 26, а менавіта: права Касцёла свабодна ствараць школы любога віду і ўзроўню і кіраваць імі. Ён нагадвае, што ажыццяўленне гэтага права значна садзейнічае абароне свабоды сумлення, правоў бацькоў, а таксама развіццю культуры. Няхай настаўнікі памятаюць, што ад іх амаль цалкам залежыць выкананне каталіцкай школай яе мэтаў і праграм 27. Таму настаўнікаў трэба рыхтаваць з асаблівым клопатам, каб яны авалодалі як свецкімі, так і рэлігійнымі ведамі, пацверджанымі адпаведнай кваліфікацыяй, і мелі педагагічны вопыт на ўзроўні сучасных адкрыццяў. Звязаныя любоўю паміж сабой і са сваімі вучнямі і напоўненыя апостальскім духам, няхай сваім жыццём і навучаннем яны сведчаць пра Хрыста, адзінага Настаўніка. Няхай супрацоўнічаюць найперш з бацькамі; разам з імі ў цэласным выхаванні няхай улічваюць палавыя адрозненні і тое асаблівае прызначэнне, якім Божы Провід адарыў кожнага ў сям’і і ў грамадстве. Няхай заахвочваюць сваіх выхаванцаў да асабістай дзейнасці, а пасля заканчэння школы няхай працягваюць дапамагаць ім парадай і сяброўствам, у тым ліку і ствараючы адмысловыя аб’яднанні, прасякнутыя эклезіяльным духам. Святы Сабор абвяшчае, што праца гэтых настаўнікаў з’яўляецца сапраўдным апостальствам, найбольш адпаведным і неабходным у наш час, і ў той жа час — сапраўдным служэннем грамадству. Сабор нагадвае бацькам-католікам пра іх абавязак аддаваць, па меры магчымасці, сваіх дзяцей у каталіцкія школы, а таксама ўсяляк падтрымліваць гэтыя школы і супрацоўнічаць з імі для дабра сваіх дзяцей 28. 9. Хоць каталіцкая школа можа прымаць розныя формы ў залежнасці ад мясцовых умоў, усе школы, якія нейкім чынам залежаць ад Касцёла, павінны адпавядаць яе крытэрыям 29. Касцёл таксама вельмі шануе і тыя каталіцкія школы, якія, асабліва на тэрыторыях маладых Касцёлаў, наведваюць таксама вучні-некатолікі. Пры стварэнні каталіцкіх школ і ў кіраванні імі неабходна ўлічваць патрэбы сённяшняга прагрэсу. Таму, акрамя падтрымкі пачатковых і сярэдніх школ, якія складаюць фундамент выхавання, трэба высока цаніць і тыя школы, якія асабліва неабходны з увагі на сучасныя ўмовы, а менавіта: прафесійныя 30 і тэхнічныя школы; установы, прызначаныя для адукацыі дарослых і развіцця сацыяльнай дапамогі, а таксама для тых, хто з прычыны прыродных недахопаў патрабуе асаблівай апекі; школы, дзе настаўнікі атрымліваюць падрыхтоўку як для рэлігійнага выхавання, так і для іншых форм адукацыі. Святы Сабор настойліва заклікае пастыраў Касцёла і ўсіх хрысціянаў ахвярна дапамагаць каталіцкім школам, каб яны маглі больш паспяхова выконваць свае заданні і клапаціцца найперш пра патрэбы матэрыяльна бедных людзей і тых, хто пазбаўлены дапамогі і любові сям’і, а таксама тых, хто не мае дару веры. 10. Касцёл таксама рупіцца пра вышэйшыя школы, асабліва універсітэты і факультэты. Найперш, ва ўсіх падпарадкаваных яму школах ён імкнецца, каб кожны прадмет вывучаўся паводле сваіх уласных прынцыпаў, метадаў, пры наяўнасці свабоды, уласцівай навуковаму пошуку, каб разуменне гэтых прадметаў штодня станавілася ўсё больш глыбокім, каб, дакладна разглядаючы новыя пытанні і праводзячы даследаванні згодна з навучаннем доктараў Касцёла, асабліва св. Тамаша Аквінскага 31, можна было глыбей пазнаць, як вера і розум вядуць да адной праўды. Такім чынам, прысутнасць хрысціянскага мыслення павінна публічна, моцна і ўсебакова выяўляцца ва ўсім імкненні развіваць вышэйшую культуру, а выхаванцаў такіх навучальных устаноў трэба рыхтаваць так, каб яны былі людзьмі сапраўды глыбокіх ведаў, гатовымі выконваць самыя важныя абавязкі ў грамадстве, і сведкамі веры ў свеце 32. У каталіцкіх універсітэтах, дзе няма факультэта тэалогіі, павінен існаваць інстытут ці кафедра тэалогіі, дзе чыталіся б лекцыі, дастасаваныя таксама да свецкіх студэнтаў. Паколькі навука развіваецца перш за ўсё дзякуючы спецыяльным даследаванням, якія маюць вялікае навуковае значэнне, у каталіцкіх універсітэтах і факультэтах трэба падтрымліваць найперш тыя інстытуты, якія займаюцца ў асноўным развіццём навуковых даследаванняў. Святы Сабор настойліва рэкамендуе развіваць каталіцкія універсітэты і факультэты, мэтанакіравана размешчаныя ў розных частках свету, каб яны вылучаліся не толькі колькасцю, але і ўзроўнем даследаванняў. Паступленне ў іх павінна быць заўсёды адкрыта для асабліва здольнай моладзі, нават калі ў яе недастаткова сродкаў. Перадусім гэта датычыць тых, хто паходзіць з развіццёвых краін. Паколькі лёс грамадства і самога Касцёла шчыльна звязаны з поспехам маладых людзей, якія атрымліваюць вышэйшую адукацыю 33, пастыры Касцёла павінны старанна клапаціцца пра духоўнае жыццё выхаванцаў, і не толькі тых, якія наведваюць каталіцкія універсітэты: пры наяўнасці агульнай згоды паміж біскупамі няхай пастыры, клапоцячыся пра духоўнае выхаванне ўсіх сваіх дзяцей, садзейнічаюць таму, каб таксама пры некаталіцкіх універсітэтах былі каталіцкія інтэрнаты і універсітэцкія цэнтры, у якіх святары, духоўныя і свецкія, старанна падабраныя і падрыхтаваныя, давалі б сталую духоўную і інтэлектуальную дапамогу універсітэцкай моладзі. Найбольш здольных маладых людзей з каталіцкіх і з іншых універсітэтаў, якія маюць настаўніцкія ці навукова-даследчыя здольнасці, трэба выхоўваць з асаблівым клопатам і скіроўваць да выкладчыцкай дзейнасці. 11. Касцёл шмат чакае ад факультэтаў сакральных дысцыплін 34, бо даверыў ім вельмі важны абавязак: рыхтаваць сваіх выхаванцаў не толькі да святарскага служэння, але найперш да выкладання ў касцёльных вышэйшых навучальных установах або да асабістай навукова-даследчай працы, або да выканання найбольш складаных функцый інтэлектуальнага апостальства. Гэтыя факультэты таксама займаюцца больш грунтоўнымі даследаваннямі розных аспектаў сакральных дысцыплін, каб дасягнуць больш глыбокага разумення святога Аб’яўлення, каб пашырыць доступ да перададзенай продкамі спадчыны хрысціянскай мудрасці, каб падтрымліваць дыялог з адлучанымі ад нас братамі і нехрысціянамі, а таксама адказваць на пытанні, якія ўзнікаюць у выніку навуковага прагрэсу 35. Таму каталіцкія факультэты, перагледзеўшы належным чынам свае законы, няхай старанна развіваюць сакральныя дысцыпліны і тыя, што з імі звязаны, а таксама, выкарыстоўваючы сучасныя метады і сродкі, рыхтуюць сваіх навучэнцаў да больш глыбокіх даследаванняў. 12. Супрацоўніцтва, якое штодня ўзрастае на дыяцэзіяльным, нацыянальным і міжнародным узроўнях і становіцца ўсё больш неабходным, у большай ступені патрэбна і ў галіне адукацыі. Таму павінны выкарыстоўвацца ўсе сродкі для каардынацыі дзейнасці ўсіх каталіцкіх школ і для ўстанаўлення паміж імі і іншымі школамі супрацоўніцтва, якога патрабуе агульнае дабро ўсяго чалавецтва 36. Больш дакладная каардынацыя і сумесная праца прынясуць самыя шчодрыя плады, асабліва ў вышэйшых навучальных установах. Таму розныя факультэты кожнага універсітэта павінны дапамагаць адзін аднаму, наколькі дазваляе іх спецыялізацыя. Няхай універсітэты імкнуцца да цеснага супрацоўніцтва, арганізоўваючы міжнародныя канферэнцыі і сустрэчы, дзелячыся навуковымі даследаваннямі і вынаходствамі, абменьваючыся часова выкладчыкамі і, нарэшце, развіваючы ўсё, што можа садзейнічаць умацаванню супрацоўнітва. ЗАКАНЧЭННЕ Святы Сабор настойліва заклікае маладых людзей, каб яны, усведамляючы важнасць справы выхавання, выяўлялі велікадушную гатоўнасць далучыцца да яе, асабліва ў тых краінах, дзе з-за недахопу настаўнікаў выхаванне моладзі знаходзіцца пад пагрозай. Святы Сабор выказвае глыбокую падзяку тым святарам, кансэкраваным асобам і свецкім, якія ў духу Евангелля займаюцца высакароднай справай выхавання і выкладання ў школах любога тыпу і ўзроўню, і заахвочвае іх самааддана працягваць распачатае імі служэнне, імкнучыся выхоўваць сваіх вучняў у Хрыстовым духу, паляпшаць сваё педагагічнае майстэрства, паглыбляць веды, каб не толькі садзейнічаць унутранаму аднаўленню Касцёла, але захоўваць і павялічваць яго дабратворны ўплыў на сучасны свет, асабліва ў інтэлектуальнай сферы. Усё, што абвешчана ў гэтай Дэкларацыі — у цэлым і паасобку — ухвалена Айцамі Святога Сабору. Апостальскай уладай, дадзенай Нам Хрыстом, Мы разам з Дастойнымі Айцамі ў Духу Святым зацвярджаем, прымаем, пастанаўляем і загадваем абнародаваць гэтыя саборныя пастановы дзеля Божай хвалы.Рым, у св. Пятра, 28 кастрычніка 1965г.
Я, ПАВЕЛ, БІСКУП КАТАЛІЦКАГА КАСЦЁЛА (Ідуць подпісы Айцоў)
Першапачатковы тэкст некалькі разоў перапрацоўваўся. Быў прадстаўлены на абмеркаванне ў 1964 годзе і абнародаваны на заключнай сесіі 28 кастрычніка 1965 года. Згодна з саборнай канцэпцыяй дыялога Касцёла з сучасным светам дакумент станоўча ацэньвае культурнае развіццё і падтрымлівае права кожнага чалавека на належную адукацыю, служэнне развіццю асобы і яе інтэграцыі ў сучаснае грамадства. Першыя выхаваўцы — гэта бацькі, якія павінны мець дастатковую падтрымку з боку дзяржавы і Касцёла для ажыццяўлення сваёй задачы выхавання, асабліва ў школах на ўсіх яе ступенях. Дакумент прызнае значэнне каталіцкай школы, патрабуе прысутнасці католікаў таксама ў свецкіх установах, жадае, каб каталіцкія універсітэты, культывуючы розныя дысцыпліны ў свабодзе навуковых даследаванняў, імкнуліся падтрымліваць еднасць веры і розуму і дзейнічаць, дзе гэта магчыма, у супрацоўніцтве з дзяржаўнымі універсітэтамі.
q Сярод шматлікіх дакументаў, якія сведчаць пра значэнне выхавання, гл. перад усім: BENEDICTUS XV, Ep. Apost. Communes Litteras, 10 apr. 1919: AAS 11 (1919), p. 172. PIUS XI, Litt. Encycl. Divini Illius Magistri, 31 dec. 1929: AAS 22 (1930), pp. 49-86. PIUS XII, Allocutio ad Iuvenes A. C. I., 20 apr. 1946: Discorsi e Radiomessaggi VIII, pp. 53-57. — Allocutio ad Patres familias Galliae, 18 sept. 1951: Discorsi e Radiomessaggi XIII, pp. 241-245. IOANNES XXIII, Nuntius tricesimo exacto anno ex quo Litt. Encycl. Divini Illius Magistri editae sunt, 30 dec. 1959: AAS 52 (1960), pp. 57-59. PAULUS VI, Allocutio ad sodales F. I. D. A. E. (Federazione Istituti Dipendenti dall’Autoritа1 Ecclesiastica), 30 dec. 1963: Encicliche e Discorsi di S. S. Paolo VI, 1 Roma 1964, pp. 601-603. Insuper conferantur Acta et Documenta Concilio Oecumenico Vaticano II apparando, series I, Antepraeparatoria, vol. III, pp. 363-364, 370-371, 373-374. Пар. IOANNES XXIII, Litt. Encycl. Mater et Magistra, 15 maii 1961: AAS 53 (1961) pp. 413, 415-417, 424. — Litt. Encycl. Pacem in terris, 11 apr. 1963: AAS 55 (1963) p. 278s. Пар. Professio Universalis iurium humanorum (Dйclaration des droits de l’homme) die 10 dec. 1948 a Foederatarum Nationum Coetu generali rata habita; і пар. Dйclaration des droits de l’enfant, 20 nov. 1959; Protocole additionnel а1 la convention de sauvegarde des droits de l’homme et des libertйs fondamentales, Parisiis, 20 mart. 1952; пра Дэкларацыю правоў чалавека гл. IOANNES XXIII, Litt. Encycl. Pacem in terris, 11 apr. 1963: AAS 55 (1963), p. 295s. Пар. IOANNES XXIII, Litt. Encycl. Mater et Magistra, 15 maii 1961: AAS 53 (1961), p. 402. CONC. VAT. II, Const. dogm. de Ecclesia, Lumen Gentium, n. 17: AAS 57 (1965), p. 21. PIUS XII, Nuntius radiophonicus datus 24 dec. 1942: AAS 35 (1943), pp. 12, 19. IOANNES XXIII, Litt. Encycl. Pacem in terris, 11 apr. 1963: AAS 55 (1963), p. 259s. Пар. Declarationes iurium hominis, laudatas in nota 3. Пар. PIUS XI, Litt. Encycl. Divini Illius Magistri, 31 dec. 1929: AAS 22 (1930), p. 50s. Пар. IOANNES XXIII, Litt. Encycl. Mater et Magistra, 15 maii 1961: AAS 53 (1961), p. 441s. Пар. PIUS XI, Litt. Encycl. Divini Illius Magistri, l. c., p. 83. Пар. CONC. VAT. II, Const. dogm. de Ecclesia, Lumen Gentium, n. 36: AAS 57 (1965), p. 41s. Пар. CONC. VAT. II, Decr. de pastorali Episcoporum munere in Ecclesia, Christus Dominus, nn. 12-14. Пар. PIUS XI, Litt. Encycl. Divini Illius Magistri, l. c., p. 59s.; Litt. Encycl. Mit brennender Sorge, 14 martii 1937: AAS 29 (1937), p. 164s. PIUS XII, Allocutio ad primum congressum nationalem Consociationis Italicae Magistrorum catholicorum (A.I.M.C.), 8 sept. 1946: Discorsi e Radiomessaggi VIII, p. 218. Пар. CONC. VAT. II, Constitutio dogm. de Ecclesia, Lumen Gentium, nn. 11 et 35: AAS 57 (1965), pp. 16 et 40s. Пар. PIUS XI, Litt. Encycl. Divini Illius Magistri, l. c., p. 63s. PIUS XII, Nuntius radiophonicus datus 1 iunii 1941: AAS 33 (1941) p. 200; Allocutio ad primum Congressum nationalem Consociationis Italicae Magistrorum catholicorum, 8 sept. 1946: Discorsi e Radiomessaggi VIII, p. 218. Пра прынцып субсідыярнасці гл. IOANNES XXIII, Litt. Encycl. Pacem in terris, 11 apr. 1963: AAS 55 (1963), p. 294. Пар. PIUS XI, Litt. Encycl. Divini Illius Magistri, l. c., pp. 53s., 56s. Litt. Encycl. Non abbiamo bisogno, 29 iunii 1931: AAS 23 (1931), p. 311s. PIUS XII, Litt. Secretariae Status ad XXVIII Hebdomadam Soc. Ital. 20 sept. 1955: L’Osservatore Romano, 29 sept. 1955. Касцёл ухваляе тыя мясцовыя, нацыянальныя і міжнародныя грамадзянскія ўлады, якія, разумеючы вялікую неабходнасць нашага часу, прыкладваюць намаганні, каб усе народы мелі большы доступ да выхавання і чалавечай культуры. Пар. PAULUS VI, Allocutio in Consilio Nationum Unitarum, 4 oct. 1965: AAS 57 (1965), pp. 877-885. Пар. PIUS XI, Motu proprio Orbem catholicum, 29 iunii 1923: AAS 15 (1923), pp. 327-329. Decr. Provido sane, 12 ian. 1935: AAS 27 (1935), pp. 145-152. CONC. VAT. II, Decr. de pastorali Episcoporum munere in Ecclesia, Christus Dominus, nn. 13 et 14. Пар. CONC. VAT. II, Constit. de Sacra Liturgia, Sacrosanctum Concilium, n. 14: AAS 56 (1964), p. 104. Пар. CONC. VAT. II, Decr. de instrumentis communicationis socialis, Inter mirifica, nn. 13 et 14: AAS 56 (1964), p. 149s. Пар. PIUS XI, Litt. Encycl. Divini Illius Magistri, l. c., p. 76; PIUS XII, Allocutio ad Associationem Magistrorum Catholicorum Bavariae, 31 dec. 1956: Discorsi e Radiomessaggi XVIII, p. 746. Пар. CONC. PROV. CINCINNATENSE III, a. 1861: Collectio Lacensis, III, col. 1240, c/d; PIUS XI, Litt. Encycl. Divini Illius Magistri, l. c., pp. 60, 63s. Пар. PIUS XI, Litt. Encycl. Divini Illius Magistri, l. c., p. 63; Litt. Encycl. Non abbiamo bisogno, 29 iunii 1931: AAS 23 (1931), p. 305. PIUS XII, Litt. Secretariae Status ad XXVIII Hebdomadam Soc. Ital., 20 sept. 1955: L’Osservatore Romano, 29 sept. 1955. PAULUS VI, Allocutio ad Associationem Christianam Operariorum Italiae (A. C. L. I.), 6 oct. 1963: Encicliche e Discorsi di Paolo VI, I, Roma 1964, p. 230. Пар. IOANNES XXIII, Nuntius tricesimo exacto anno ex quo Litt. Encycl. Divini Illius Magistri editae sunt, 30 dec. 1959: AAS 52 (1960), p. 57. Касцёл высока ацэньвае тую апостальскую дзейнасць, якую вядуць у гэтых школах каталіцкія настаўнікі і іх вучні. Пар. PIUS XII, Allocutio ad Associationem Magistrorum Catholicorum Bavariae, 31 dec. 1956: Discorsi e Radiomessaggi XVIII, p. 745s. Пар. CONC. PROV. WESTMONASTERIENSE I, a. 1852: Collectio Lacensis III, col. 1334, a/b.; PIUS XI, Litt. Encycl. Divini Illius Magistri, l. c., p. 77s.; PIUS XII, Allocutio ad Associationem Magistrorum Catholicorum Bavariae, 31 dec. 1956: Discorsi e Radiomessaggi XVIII, p. 746; PAULUS VI, Allocutio ad sodales F. I. D. A. E. (Federazione Istituti Dipendenti dall’Autoritа Ecclesiastica), 30 dec. 1963: Encicliche e Discorsi di Paolo VI, I, Roma 1964, p. 602s. Пар. асабліва дакументы, згаданыя ў спасылцы 1; больш за тое, гэтае права Касцёла сцвярджаюць многія мясцовыя Сіноды, а таксама апошнія Дэкларацыі многіх Канферэнцый Біскупаў. Пар. PIUS XI, Litt. Encycl. Divini Illius Magistri, l. c., p. 80s.; PIUS XII, Allocutio ad Consociationem Catholicam Italicam Magistrorum scholarum secundariarum (U. C. I. I. M.), 5 ian. 1954: Discorsi e Radiomessaggi, XV, pp. 551-556; IOANNES XXIII, Allocutio ad VI Congressum Associationis Italicae Magistrorum Catholicorum (A. I. M. C.), 5 sept. 1959: Discorsi, Messaggi, Colloqui, I, Roma 1960, pp. 427-431. Пар. PIUS XII, Allocutio ad Consociationem Catholicam Italicam Magistrorum scholarum secundariarum (U. C. I. I. M.), 5 ian. 1954, l. c., p. 555. Пар. PAULUS VI, Allocutio ad Officium Internationale Educationis Catholicae (О. I. E. C.), 25 febr. 1964: Encicliche e Discorsi di Paolo VI, II, Roma 1964, p. 232. Пар. PAULUS VI, Allocutio ad Associationem Christianam Operariorum Italiae (A. C. L. I.), 6 oct. 1963: Encicliche e Discorsi di Paolo VI, I, Roma 1964, p. 229. Пар. PAULUS VI, Allocutio ad Associationem Christianam Operariorum Italiae (A. C. L. I.), 6 oct. 1963: Encicliche e Discorsi di Paolo VI, I, Roma 1964, p. 229. Пар. PIUS XII, Allocutio ad magistros et alumnos Institutorum Superiorum Catholicorum Galliae, 21 sept. 1950: Discorsi e Radiomessaggi, XII, pp. 219-221; Ep. ad XXII Congressum «Pax Romana», 12 aug. 1952: Discorsi e Radiomessaggi, XIV, pp. 567-569; IOANNES XXIII, Allocutio ad Foederationem Universitatum Catholicarum, 1 apr. 1959: Discorsi, Messaggi, Colloqui, I, Roma 1960, pp. 226-229; PAULUS VI, Allocutio ad Senatum Academicum Universitatis Catholicae Mediolanensis, 5 apr. 1964: Encicliche e Discorsi di Paolo VI, II, Roma 1964, pp. 438-443. Пар. PIUS XII, Allocutio ad Senatum Academicum et alumnos Universitatis Romanae, 15 iunii 1952: Discorsi e Radiomessaggi, XIV, p. 208: «La direzione della societа1 di domani и principalmente riposta nella mente e nel cuore degli universitari di oggi» (Пачатак кіраўніцтва заўтрашнім грамадствам закладваецца ў першую чаргу ў розумах і сэрцах сённяшніх студэнтаў). Пар. PIUS XI, Const. Apost. Deus Scientiarum Dominus, 24 maii 1931: AAS 23 (1931), pp. 245 -247. Пар. PIUS XII, Litt. Encycl. Humani Generis, 12 aug. 1950: AAS 42 (1950), pp. 568s., 578; PAULUS VI, Litt. Encycl. Ecclesiam Suam, Pars III, 6 aug. 1964: AAS 56 (1964), pp. 637-659; CONC. VAT. II, Decr. de Oecumenismo, Unitatis Redintegratio, AAS 57 (1965), pp. 90-107. Пар. IOANNES XXIII, Litt. Encycl. Pacem in terris, 11 apr. 1963: AAS 55 (1963), p. 284 et passim.
|
|
|