Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Субота — Другі тыдзень Адвэнту

«Калі сыходзілі з гары, спыталі Езуса вучні Ягоныя, кажучы: Чаму кніжнікі кажуць, што спачатку павінен прыйсці Ілля? Езус адказаў ім: Ілля сапраўды прыйдзе і выправіць усё. Але кажу вам, што Ілля ўжо прыйшоў, і не пазналі яго, а зрабілі з ім, што хацелі. Так і Сын Чалавечы будзе цярпець ад іх. Тады зразумелі вучні, што Ён казаў ім пра Яна Хрысціцеля».

 
Аўторак — Трэці тыдзень Адвэнту

«...Сапраўды кажу вам, што мытнікі і распусніцы наперадзе вас ідуць у Валадарства Божае. Бо прыйшоў да вас Ян шляхам справядлівасці, і вы не паверылі яму. А мытнікі і распусніцы паверылі яму. Вы ж, убачыўшы, не апамяталіся пасля, каб паверыць яму».

 
ІІI Нядзеля Адвэнту, Год С

«Калі Ян навучаў над Ярданам, пыталіся ў яго людзі: Што мы павінны рабіць? Ён сказаў ім у адказ: Хто мае дзве вопраткі, няхай аддасць таму, хто не мае; і хто мае ежу, няхай зробіць тое самае».

 
Панядзелак — Трэці тыдзень Адвэнту

«Калі Езус прыйшоў у святыню і навучаў, падышлі да Яго першасвятары і старэйшыны народу і сказалі: Якою ўладаю Ты гэта робіш? І хто Табе даў гэтую ўладу? Езус сказаў ім у адказ: Спытаюся і Я ў вас пра адно; калі скажаце Мне пра гэта, тады і Я вам скажу, якою ўладаю гэта раблю. Адкуль быў Янаў хрост: з неба ці ад людзей? Яны ж разважалі паміж сабою, кажучы: Калі скажам: з неба, дык Ён скажа нам: Чаму ж вы не паверылі яму?..».

 
Серада — Трэці тыдзень Адвэнту

«...Ідзіце і раскажыце Яну, што вы бачылі і чулі: сляпыя зноў бачаць, кульгавыя ходзяць, пракажоныя ачышчаюцца, глухія чуюць, мёртвыя ўваскрасаюць, убогім абвяшчаецца Добрая Навіна. І шчаслівы той, хто не будзе сумнявацца ўва Мне».

 
Чацвер — Трэці тыдзень Адвэнту

«...Езус пачаў гаварыць народу пра Яна: На што выйшлі вы ў пустыню глядзець? На трысціну, якую вецер хістае? На што ж вы хадзілі глядзець? На чалавека, апранутага ў мяккія шаты? Тыя, хто багата апранаецца і раскошна жыве, знаходзяцца ў каралеўскіх палацах. На што выйшлі вы глядзець? На прарока? Так, кажу вам, нават больш, чым на прарока. Гэта той, пра каго напісана: Я пасылаю анёла Майго перад Табою, які падрыхтуе Табе дарогу».

 
Пятніца — Трэці тыдзень Адвэнту

«...Вы пасылалі да Яна, і ён засведчыў аб праўдзе. Я ж не ад чалавека прымаю сведчанне, але кажу гэта, каб вы былі збаўленыя. Ён быў свяцільнікам, які гарэў і свяціў, а вы хацелі нейкі час парадавацца пры святле ягоным. Я ж маю сведчанне большае за Янава. Бо справы, якія Айцец даў Мне здзейсніць, тыя справы, якія раблю, сведчаць пра Мяне, што Айцец паслаў Мяне».

 
ІV Нядзеля Адвэнту, Год С

«Калі Альжбета пачула прывітанне Марыі, узварухнулася дзіцятка ва ўлонні яе, і напоўнілася Альжбета Духам Святым. І ўсклікнула моцным голасам, і сказала: Благаславёная Ты між жанчынамі, і благаславёны плод улоння Твайго! І адкуль мне гэта, што Маці Пана майго прыйшла да мяне?».

 
30 лістапада — свята св. Андрэя Апостала

«Калі Езус праходзіў каля Галілейскага мора, убачыў двух братоў: Сымона, якога называлі Пятром, і ягонага брата Андрэя, якія закідалі сеткі ў мора, бо яны былі рыбакамі. І сказаў ім: Ідзіце за Мной, і Я зраблю вас лаўцамі людзей. Яны адразу пакінулі сеткі і пайшлі за Ім».

 
Аўторак — Другі тыдзень Адвэнту

«Езус сказаў сваім вучням: Як вы думаеце? Калі б у нейкага чалавека было сто авечак, і адна з іх заблукала, ці не пакіне ён дзевяноста дзевяць у гарах і не пойдзе шукаць тую, што заблукала? І, калі атрымаецца знайсці яе, сапраўды кажу вам, ён радуецца ёй больш, чым дзевяноста дзевяці, якія не заблукалі. Гэтак няма волі вашага Айца, які ў нябёсах, каб загінуў адзін з гэтых малых».

 
<< Першая < Папярэдняя 1691 1692 1693 1694 1695 1696 1697 1698 1699 1700 Наступная > Апошняя >>

Старонка 1691 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.