Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Спрашчаецца працэдура далучэння англіканскіх вернікаў да супольнасці Касцёла
20.10.2009 16:02

20 кастрычніка 2009 г. Кангрэгацыя Веравучэння абвясціла апостальскую канстытуцыю Святога Айца Бэнэдыкта XVI, у якую ўключана спецыяльнае паведамленне для прадстаўнікоў Англіканскай Царквы, што жадаюць перайсці ў Каталіцкі Касцёл. Паводле гэтага паведамлення спрашчаецца працэдура далучэння англіканскіх вернікаў да супольнасці Касцёла.

 
Папа Бэнэдыкт XVI акрэсліў шляхі барацьбы з голадам у свеце
19.10.2009 13:24

Для забеспячэння харчовай бяспекі ў свеце неабходна змяніць уклад жыцця і мысленне, — адзначыў Святы Айцец Бэнэдыкт XVI. Па меркаванні Пантыфіка, для барацьбы з голадам трэба перш за ўсё развіваць сельскую гаспадарку ў найбольш бедных краінах і павялічыць аб’ёмы інвестыцый у інфраструктуру сельскіх раёнаў у гэтых дзяржавах.

 
Бэнэдыкт XVI сустрэўся з прэм’ер-міністрам Украіны
19.10.2009 11:45

16 кастрычніка 2009 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI удзяліў аўдыенцыю прэм’ер-міністру Украіны Юліі Цімашэнка. Як паведаміла Прэс-служба Апостальскай Сталіцы, падчас сустрэчы абмяркоўваліся крокі, здзейсненыя Каталіцкім Касцёлам у дачыненні да ўкраінскага грамадства, у прыватнасці ў галіне адукацыі і распаўсюджвання агульначалавечых і хрысціянскіх каштоўнасцей.

 
Бэнэдыкт XVI прыме ўдзел у адкрыццці Сусветнага саміту харчовай бяспекі
16.10.2009 12:01
Як паведамляе Прэс-служба Апостальскай Сталіцы, 16 лістапада 2009 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI наведае штаб-кватэру Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі ААН (FAO), якая знаходзіцца ў Рыме.
 
У студзені Бэнэдыкт XVI наведае сінагогу ў Рыме
13.10.2009 17:55

17 студзеня 2010 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI упершыню наведае рымскую сінагогу. Як паведамляе інфармацыйнае агенцтва «Reuters», аб планах Пантыфіка стала вядома яшчэ летам гг., але афіцыйную дату візіту Ватыкан назваў менавіта зараз.

 
Звон звяртае думкі да Бога
13.10.2009 14:01

Як паведаміла 13 кастрычніка 2009 г. інфармацыйнае агенцтва newsby.org, пры галоўным храме Гродзенскай епархіі адкрылася першая ў вобласці школа званароў. З азамі звону вучняў пазнаёміць адзіны ў Гродзенскай вобласці прафесійны званар Юлія Мінчанка.

 
Гамiлiя Мітрапаліта Кандрусевіча: практычны матэрыялізм у сучасным свеце
12.10.2009 14:47

«Нагадваючы аб тым, што адной з праблем з’яўляецца нездаровае і  амаральнае імкненне да багацця, Езус не пакідае нас без надзеі. (...) Праўдзівы пункт гледжання на праблему заключаецца не ў тым, ці багаты можа збавіцца, але ў тым, які багаты? Езус прапануе багатым перавесці сваё багацце за мяжу. Не, не ў Швейцарыю, але ў неба», — тэме практычнага матэрыялізму ў сучасным свеце прысвяціў гамілію Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч падчас нядзельнай святой Імшы ў мінскай архікатэдры 11 кастрычніка 2009 г.

 
Ружанцовая малітва «з Афрыкай і ў інтэнцыі Афрыкі»
12.10.2009 12:20

Ружанец «з Афрыкай і ў інтэнцыі Афрыкі» ўзначаліў Святы Айцец Бэнэдыкт XVI увечары 10 кастрычніка 2009 г. У малітоўнай сустрэчы, прымеркаванай да ІІ сходу Сіноду Біскупаў для Афрыкі, удзельнічалі члены Сіноду. Далучыцца да малітвы праз тэлебачанн мела магчымасць моладзь з васьмі сталіц кантынента: Каіра (Егіпет), Наіробі (Кенія), Хартума (Судан), Ёханэсбурга (Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка), Анічы (Нігерыя), Кіншасы (Дэмакратычная Рэспубліка Конга), Мапуту (Мазамбік) і Уагадугу (Буркіна Фасо). Пасля прамовы Пантыфік падараваў некаторым студэнтам экземпляры сваёй новай энцыклікі «Caritas in veritate» («Любоў у праўдзе»).

 
Бэнэдыкт XVI: папа Пій ХІІ рабіў усё, каб прадухіліць вайну
09.10.2009 14:11

8 кастрычніка 2009 г. на заканчэнне канцэрта з нагоды 70-годдзя выбуху ІІ Сусветнай вайны і 20-годдзя падзення Бярлінскага муру, што адбываўся недалёка ад Апостальскай Сталіцы, Святы Айцец Бэнэдыкт XVI нагадаў пра асобу папы Пія ХІІ. Па словах Пантыфіка, гэты Папа прыкладаў усе намаганні, каб прадухіліць ваенную трагедыю, аднак да яго словаў не прыслухаліся ў час, калі верх у свеце ўзялі эгаізм і насілле.

 
Залежнасць ад… Бога?
06.10.2009 16:00
У сучасным свеце мноства людзей пакутуе ад усялякага роду залежнасцяў: ад алкаголя, наркотыкаў, тэлевізара, камп’ютэра, ежы, іншых людзей. А ці магчыма залежнасць ад... Бога?
 
<< Першая < Папярэдняя 1691 1692 1693 1694 1695 1696 1697 1698 1699 1700 Наступная > Апошняя >>

Старонка 1699 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.