Звон звяртае думкі да Бога |
Каляндар |
13.10.2009 14:01 |
Выкладчыца курсаў званароў апавядае пра свой шлях да гэтай незвычайнай для жанчыны прафесіі наступным чынам: «Я сама родам з Віцебскай вобласці, з Полацка. У дзяцінстве мы хадзілі ў нядзельную школу ў Спаса-Еўфрасіньеўскі жаночы манастыр, і, як усім дзецям, нам цікава было ўсюды лазіць. Мы лазілі на званніцу, і сёстры давалі нам пазваніць». Так, па словах Юліі Мінчанка, у яе з’явілася любоў да гэтага мастацтва, і жыццё яна вырашыла звязаць са звонам званоў. Адпрацаваўшы некалькі гадоў у гродзенскім храме, Юлія вырашыла паступіць ва універсітэт. Зараз яна выкладчык музыкі. Усё гэта прывяло да думкі арганізаваць курсы званароў. Зараз у выкладчыцы пяць вучняў. Варта адзначыць, што трапіць у школу могуць усе жадаючыя, бо спецыяльная музычная адукацыя не патрабуецца. |