Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Дуды — парафія Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі
Дуды — касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі
Фота grodnensis.by
Адрас:
вул. Новая, 5
в. Дуды,
Іўеўскі р-н
Гродзенская вобл.
231555

Тэл.: 8-029-265-03-29
вРасклад набажэнстваў (магчымы змены)
  • Св. Імша ў нядзелі і святы — 10.00, 12.00, 13.00
  • Св. Імша ў будні — 17.00 (на працягу года), 19.00 (у летні час)
Адпуст: 8 верасня
ыЗ гісторыі парафіі

Парафія створана ў 1608 г., цяперашні касцёл пабудаваны ў 1772 г., асвечаны ў 1772 г., зачынены ў 1959 г. перароблены ў склад, вернуты ў 1983 г., адбудаваны ў 1990 г.
 
Бакшты — парафія Св. Губерта
Бакшты — касцёл Св. Губерта
Фота grodnensis.by
Тэл/факс: (8-01595) 3-73-78
фРасклад набажэнстваў (магчымы змены)
  • Св. Імша ў нядзелю і святы — 9.00
Адпуст: 3 лістапада
фЗ гісторыі парафіі

Парафія створана ў 30-х гг. XX ст., касцёл пабудаваны ў 1934 г., асвечаны 27.09.1934 г., ў 1944 г. спалены нямецкімі войскамі, адбудаваны і асвечаны ў 1997 г.
 
Адэльск — парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі
Адэльск — касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі
Фота grodnensis.by

Адрас:
пл. Леніна, 8
в. Адэльск
Гродзенскі р-н
Гродзенская вобл.
231713

Тэл.: (8-0152) 91-31-40
ыРасклад набажэнстваў (магчымы змены)

  • Св. Імша ў нядзелю — 9.45, 12.00, (18.00)
  • Св. Імша ў будні — 8.00,  субота — 18.00 (19.00)
Адпусты: 15 жніўня, 13 чэрвеня
фЗ гісторыі парафіі

Парафія створана ў 1490 г., сённяшні касцёл пабудаваны ў 1700 г., асвечаны ў 1784 г.
ыКапліцы

 

Падліпкі — капліца Маці Божай Міласэрнасці
Фота grodnensis.by

ПАДЛІПКІ — капліца Маці Божай Міласэрнасці

Да канца ХХст. звестак пра існаванне тут рыма-каталіцкіх святыняў у архіўных крыніцах пакуль не знойдзена. Затое яшчэ ў 1973г., г.зн. калі савецкаму атэізму яшчэ нішто не пагражала, мясцовыя вернікі ўсталявалі ў цэнтры вёскі прыдарожны крыж-помнік, падобны да шматлікіх помнікаў, якія ў гэтай частцы Гродзеншчыны амаль паўсюль будавалі на мяжы ХІХ–ХХ стст. Надпіс на помніку па-польску таксама характэрны: «Ад голаду, хваробы, агню і вайны барані нас, Божа».

У сярэдзіне 1990-х гг. мясцовыя католікі пачалі збірацца на набажэнствы ў будынку пустуючага клуба, які яшчэ за саветамі быў пабудаваны на паўднёва-ўсходняй ускраіне вёскі. У 1997г. пад кіраўніцтвам адэльскага пробашча кс. Яна Козака вернікі пачалі перабудоўваць памяшканне клуба пад касцёл. І 16 лістапада 1998г. гродзенскі біскуп Аляксандр Кашкевіч урачыста асвяціў яго як капліцу пад тытулам Маці Божай Міласэрнасці (Вострабрамскай) і далучыў да Адэльскай парафіі.

Святыня хоць і мае статус толькі капліцы, але выглядае, як сапраўдны касцёл. Гэта 1-вежавы 3-нававы безапсідны храм. Галоўны ўваход пазначаны 3-яруснай чацверыковай (2 меншыя чацверыкі на большым — крухце) шатровай вежай-званіцай. Сярэдні ярус над уваходам мае аркавую нішу з паліхромнай фігурай Найсвяцейшай Марыі Панны, над нішай — дата «1998». Касцёл накрыты 2-схільным бляшаным дахам.

Інтэр’ер, падзелены 4-мя круглымі калонамі на 3 навы, перакрыты плоскай бетоннай столлю, падлога — з керамічных плітак. Унутры касцёла 3 алтары: галоўны, дзе змешчаны рэліквіі св. Антонія Падуанскага (прывезеныя з Нямеччыны), левы бочны з абразом св. Юзафа і фігуркай НМП і правы — тытульны алтар у капліцы Маці Божай Міласэрнасці.

Касцёльны ўчастак абнесены штыкетнай агароджай на слупах з сілікатнай цэглы, у кутах агароджы — невялікія каплічкі, якімі карысталіся на свята Божага Цела.
 
Квасоўка — парафія Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі
Квасоўка — касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі
Фота grodnensis.by
Адрас:
вул. Міра, 1
в. Квасоўка
Гродзенскі р-н
Гродзенская вобл.
231705

Тэл.: (8-0152) 91-92-62

Вэб-сайт: kwasowka.grodnensis.by
ыРасклад набажэнстваў (магчымы змены)
  • Св. Імша ў нядзелю і святы — 11.00
  • Св. Імша ў будні — 19.00 (у летні час), 18.00 (на працягу года)
Адпуст: 8 снежня
фЗ гісторыі парафіі

Парафія створана ў 1625 г., сённяшні касцёл пабудаваны ў 1871 г., зачынены ў 1961 г., вернуты ў 1989 г.
фКапліцы

Свіслач — капліца Божай Міласэрнасці
Фота grodnensis.by
СВІСЛАЧ — капліца Божай Міласэрнасці

Св. Імша ў нядзелю і святы — 9.30

Капліца пабудавана ў 2002 г., асвечана 01.12.2002 г.
 
Капцёўка — парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі
Капцёўка — касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі
Фота grodnensis.by

Адрас:
в. Капцёўка
Гродзенскі р-н
Гродзенская вобл.
231710

Тэлефон: (8 0152) 91 54 44, факс: 915444

Электронны адрас: Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript ыРасклад набажэнстваў:

Святая Імша ў нядзелю і святы — 10.00, 17.00
Святая Імша ў будні — 18.00

Адпуст: 15 жніўня - Унебаўзяцце Найсвяцейшай Панны Марыіы

З гісторыі парафіі

Парафія створана 05.07.1936 г., касцёл пабудаваны ў 1936-1939; зачынены ў 1945 г., пераабсталяваны пад млын, вернуты ў 1991 г., адбудаваны ў 1992-2000 гг, кансэкраваны 11.06.2000 г.


 
Святы Айцец заахвочвае хрысціянаў больш часу прысвячаць Богу
04.06.2009 14:28
На постаць святога Рабана Маўра, які жыў у раннім сярэднявеччы, звярнуў увагу Святы Айцец Бэнэдыкт XVI падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане 3 чэрвеня 2009 г. Пантыфік адзначыў, што гэты святы, які з’яўляўся вельмі ўплывовым пісьменнікам і настаўнікам свайго часу, указваў, наколькі важна прысвячаць больш часу Богу, малітве і разважанням.
 
Індура — парафія Найсвяцейшай Тройцы
Індура — касцёл Найсвяцейшай Тройцы
Фота grodnensis.by
Адрас:
вул. Рагачоўскага, 69
в. Індура
Гродзенскі р-н
Гродзенская вобл.
231712

Тэл/факс: (8-0152) 96-29-90
фРасклад набажэнстваў (магчымы змены)
  • Св. Імша ў нядзелю і святы — 9.30, 13.30
  • Св. Імша ў будні — 9.00, 18.00
Адпуст: урачыстасць Найсвяцейшай Тройцы
вЗ гісторыі парафіі

Парафія створана ў 1522 г., сённяшні касцёл пабудаваны ў 1815 г., кансэкраваны ў 1854 г., пабудаваны ў 1904 г.
ыКапліцы

Глебавічы — капліца св. Ганны
Фота grodnensis.by

ГЛЕБАВІЧЫ — капліца св. Ганны

Св. Імша ў нядзелю і святы — 11.30

Мураваная капліца пад тытулам св. Ганны ад Індурскай парафіі была пабудавана яшчэ ў ХІХст. на ўзвышшы справа ад шашы Індура–Гродна. З часам вакол капліцы ўтварыліся могілкі. Аднак магло быць і наадварот — спачатку з'явіліся могілкі, а потым збудавалі капліцу.

Пасля 1864г. капліца была перададзена ў праваслаўнае ведамства, але пераробкі амаль не закранулі знешні выгляд святыні, толькі купал над вежай галоўнага ўваходу стаў больш цыбулепадобны і завяршыўся 6-канцовым праваслаўным крыжам. Святыня была вернута католікам у 1922г.

Інтэр’ер капліцы перакрыты плоскай падшыўной атынкаванай столлю, падлога зроблена з керамічных плітак. Галоўны алтар (дасабаровы) драўляны, створаны ў стылі неакласіцызму, у цэнтры — тытульны абраз св. Ганны. Злева на сцяне — абраз Найсвяцейшага Сэрца Марыі Панны, справа — Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса. У левым куце змешчана алтарная кампазіцыя, прысвечаная цудадзейнай фігуры Маці Божай з Роншану (XVIIст., Францыя) — абраз усталяваны як памяць ад былога жыхара Глебавічаў (а цяпер Раншану) Фелікса Стэцкевіча.

Пасля вайны капліца была зачынена і доўгі час стаяла занядбаная. Але мясцовы жыхар Юзаф Нарбут (+1999) забраў алтар і табернакль святыні дадому, а калі надышоў час — правёў іх рэстаўрацыю. Капліца была адноўлена каля 1997г. і цяпер зноў дзейнічае. Каля сходкаў да капліцы ў 2000-я гг. з буту створаны «Грот Марыі».

 

Плябанаўцы — капліца Маці Божай Міласэрнасці
Фота grodnensis.by

ПЛЯБАНАЎЦЫ — капліца Маці Божай Міласэрнасці

Да ХХІст., нягледзячы на «каталіцкую» назву вёскі, звестак пра існаванне тут рыма-каталіцкіх святыняў у архіўных крыніцах пакуль не знойдзена. Толькі ў цэнтры мястэчка захаваўся прыдарожны крыж-помнік мяжы ХІХ-ХХстст., якіх шмат стаіць у гэтай частцы Гродзеншчыны. Напрыклад, падобны помнік ёсць і ў суседняй в. Жорнаўка. У в. Малая Жорнаўка захаваўся крыж-ахоўнік з надпісам «Ад хваробы, голаду, агню і вайны барані нас, Пане».

Але з 2000г. мясцовыя католікі пад кіраўніцтвам ксяндза з Індуры пачалі збірацца ў мясцовым клубе ў цэнтры вёскі. У 2005г. вяскоўцы вырашылі перабудаваць будынак клуба пад капліцу і 10 верасня 2006г. гродзенскі біскуп Аляксандр Кашкевіч асвяціў новую святыню пад тытулам Маці Божай Вострабрамскай (Міласэрнасці) і далучыў яе да Індурскай парафіі.

Капліца ўяўляе сабою прамавугольную ў плане безапсідную святыню пад 2-схільным шыферным дахам, над галоўным фасадам-крухтай узвышаецца невялікая 2-ярусная чацверыковая шатровая сігнатурка. Інтэр’ер перакрыты плоскай падшыўной столлю, на алтарнай сцяне змешчаны тытульны абраз Маці Божай Вострабрамскай у атачэнні абразоў Езуса Міласэрнага і Перамянення Пана. Участак капліцы абнесены бетоннай агароджай.

 
Бэнэдыкт XVI моліцца за ахвяры авіяцыйнай катастрофы ў Атлантыцы
03.06.2009 20:08
Дзяржаўны сакратар Яго Cвятасці папы Бэнэдыкта XVI кардынал Тарчызіо Бэртонэ ад імя Пантыфіка накіраваў спачувальную тэлеграму ў сувязі з катастрофай самалёта французскіх авіяліній «Air France», які пацярпеў крушэнне 1 чэрвеня 2009 г.  падчас рэйса з Рыо-дэ-Жанейра ў Парыж.
 
Прэзідэнт Украіны Віктар Юшчанка здзейсніў візіт у Апостальскую Сталіцу
02.06.2009 20:03
Прэзідэнт Украіны Віктар Юшчанка разам са сваёй жонкай Кацярынай 1 чэрвеня 2009 г. здзейсніў аднадзённы візіт у Ватыкан, падчас якога Святы Айцец Бэнэдыкт XVI даў аўдыенцыю ўкраінскаму лідэру. Прэзідэнт Віктар Юшчанка сустрэўся таксама з Дзяржаўным сакратаром Яго Cвятасці папы Бэнэдыкта XVI кардыналам Тарчызіо Бэртонэ і кіраўніком ватыканскага дыпламатычнага корпуса арцыбіскупам Дамінікам Мамбэрці.
 
Праграма ўрачыстасцяў з удзелам Бэнэдыкта XVI з чэрвеня па верасень 2009 г.
02.06.2009 17:31
У Ватыкане быў апублікаваны каляндар літургічных урачыстасцяў на чэрвень-верасень 2009 г. з удзелам Бэнэдыкта XVI. Сярод запланаваных мерапрыемстваў адзначаны два візіты ў Італію, інаўгурацыя Года святарства, заканчэнне Года святога Паўла, візіт у сталіцу Чэхіі і інш.
 
<< Першая < Папярэдняя 1761 1762 1763 1764 1765 1766 1767 1768 1769 1770 Наступная > Апошняя >>

Старонка 1769 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.