Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Гожа — парафія Святых апосталаў Пятра і Паўла
|
| Фота grodnensis.by |
Адрас: вул. Перамогі, 28 в. Гожа Гродзенскі р-н Гродзенская вобл. 231741
Тэл.: (8-0152) 93-72-80
- email:
Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript
- старонка парафіі ў інтэрнэце www.nashaparafia.com
ыРасклад набажэнстваў (магчымы змены)
- Св. Імша ў нядзелю і святы — 12.00
- Св. Імша ў будні — 10.00 (на працягу года), 18.00 (у летні час)
- Св. Імша па суботах — 10.00
Даязныя капліцы: - Св. Імша ў нядзелі і святы ў філіяльным касцёле св. Юды Тадэвуша ў в. Прывалкі — у 10.00
Адпуст:
29 чэрвеня — ссв. Апосталаў Андрэя і Паўла; другая нядзеля пасля ўспаміна св. Аўгустына — Маці Божай ПацяшэнняыЗ гісторыі парафіі
Парафія створана ў 1494 г., сённяшні касцёл пабудаваны ў 1862 г., кансэкраваны ў 1927 г. ф Капліца імя Марыі і св. Юрыя
| Фота grodnensis.by
|
Вёска вядома з XІVст., калі тут існаваў драўляны замак «Перла», пабудаваны для аховы межаў ВКЛ ад нападаў Тэўтонскага ордэна. Пазней Пералом нават меў статус цэнтра аднайменнага староства Гродзенскага павета Троцкага ваяводства. Сярод намеснікаў ожскіх і пераломскіх (абодва двары тады кіраваліся адным намеснікам) былі І.Глінскі, Ю.Забярэзінскі, Я.Касцевіч і інш. З 1569 г. (1566 г.) двор Пералом быў залічаны ў каралеўскія маёнткі. У 2-й палове ХІХст. — вёска Гожскай воласці Гродзенскага павета, уладанне Сільвестровічаў.
У 1742г. троцкім кашталянам Аляксандрам Пацеем тут была ўзведзена капліца, асвечаная пад тытулам Нараджэння Маці Божай і св. Юрыя і далучаная да Гожскай парафіі. Драўляная святыня была ашалявана, крыта гонтам, і столя і падлога былі дашчатыя, на хорах стаялі «малыя арганы на 5 галасоў».
У 1867 г. старажытная святыня была скасавана на хвалі рэпрэсіяў пасля паўстання К. Каліноўскага. Адбудавана ў 1911 г. як капліца Гожскай парафіі (61), але падчас 1-й Сусветнай вайны, у 1915 г., святыня была знішчана. На яе месцы ў 1921 г. на сродкі пана Міхала Гарацкевіча і інш. вернікаў быў узведзены новы драўляны храм, які атрымаў статус філіяльнага касцёла пад гістарычным тытулам. Святыня мела памеры 26 х 12 х 8м, над бабінцам былі змешчаныя хоры, у алтары знаходзіўся абраз Найсвяцейшай Марыі Панны ў пасрэбранай шаце.
У міжваенны час тут пачалі працаваць капуцыны — першая пляцоўка на Беларусі. Яны таксама дапамагалі пробашчам і ў суседніх парафіях — Парэччы, Прывалцы і ў Гожы, дзе адбудавалі спалены касцёл. Жылы корпус законнікаў, драўляны, на бутавым падмурку, стаяў справа па-за касцёлам.У 1943 г. тут яшчэ працавалі 2 айцы і брат законны. У пасляваенны час касцёл быў зачынены (абраз НМП перавезены ў гожскі касцёл, дзе захоўваецца і цяпер), законнікі выдаленныя, а кляштарны корпус перарабілі на школу. У 1960-я гг. калгасныя ўлады ўвогуле вырашылі разабраць драўляная пабудовы былога кляштара з мэтай збудаваць школу ў Грандзічах. Аднак (як і шмат дзе па краіне) святыня была знішчана, але нічога так і не пабудавана.
У 1991г. святыня ў Пераломе адбудавана нанава намаганнямі кс. Станіслава Гаўліка, кларэціна. Асвечана 16 кастрычніка 1995г. пад падвойным гістарычным тытулам Найсвяцейшага Імя Марыі і св. Юрыя (Ежы). Пабудавалі капліцу побач з месцам, дзе стаяў дом законнікаў, а на сходках былой святыні (адзінае, что ад яе засталося) усталявалі помнік з крыжам і надпісам па-польску «Тут стаяў касцёл і кляштар айцоў капуцынаў».  | Фота grodnensis.by |
Капліца ўяўляе сабой залавую, прамавугольную ў плане, пабудову пад высокім 2-схільным з заломамі шыферным дахам. Інтэр’ер, перакрыты сомкнутым скляпеннем па форме даха. На алтарнай сцяне змешчаны велічны тытульны абраз св. Юрыя (мастак А. Дуракевіч), вышэй — абраз Маці Божай Пераломскай. Левая бочная алтарная кампазіцыя прысвечана св. Юзафу, правая — св. Францішку.
Ад некалі буйнага паселішча Пералом сёння ўжо нічога няма, на месцы вёскі — дачы. Захаваліся старажытныя каталіцкія могілкі і амаль зруйнавная «пустэльня» — невялікая драўляная хата, дзе быццам яшчэ ў 1950-я гг. дажываў свой час апошні капуцын. |
Гродна — парафія Божай Міласэрнасці (Вішнявец)
|
 | Фота grodnensis.by
| Адрас: ул. Кабяка, 12/2-25 г. Гродна 230026
Тэл.: (8-0152) 54-09-68 ыРасклад набажэнстваў (магчымы змены)- Св. Імша ў нядзелю і святы — 7.30, 9.00, 11.00, 13.00, 19.00
- Св. Імша ў будні — 8.00, 19.00
Адпуст: Нядзеля Божай Міласэрнасці вЗ гісторыі парафіі
Парафія Божай Міласэрнасці ў гарадскім мікрараёне Вішнявец пачала сваё існаванне 5 снежня 1995г. (дата рэгістрацыі), гэта самая вялікая парафія горада — больш за 50.000 вернікаў. Спачатку вернікі арэндавалі пад правядзенне набажэнстваў розныя памяшканні. Але 12 ліпеня 1999 г. арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч і гродзенскі біскуп Аляксандр Кашкевіч асвяцілі крыж і месца пабудовы касцёла на вул. Кабяка, 14.
Апякуюцца парафіяй ксяндзы-сэрцане — ордэн Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса. 21 чэрвеня 2003 г. быў рукапакладзены ў сан святара першы сэрцанін на Беларусі — кс. Віктар Сівіцкі. На 2003 г.парафія налічвала больш за 7000 вернікаў.
25 мая 2005 г. гродзенскі біскуп Аляксандр Кашкевіч і кардынал Станіслаў Нагі пасвяцілі вуглавы камень новага касцёла. Праект святыні ў 1998 г. распрацаваў праектны інстытут «Гроднагражданпраект» (ГАП Штэн А. А., ГІП Казакевіч З. В.), там жа была выканана ў 2004 г. і карэктура праекта плябаніі (ГАП Баяк О. В., ГІП Мороз С. С.).
Комплекс касцёла, збудаваны ў стылі неа-канструктывізму з вонкавай чырвонай цэглы, мае складаны план. Дамінантай архітэктурнага ансамбля з’яўляюцца сам касцёл, малітоўная зала якога мае рамбавідны план, і высокая чацверыковая вежа-званіца. Да алтарнай частцы касцёла дабудаваны 2-павярховы аб’ём плябаніі і парафіяльнага цэнтра. Тэрыторыя касцёла ўвосень 2006г. абнесена металічнай агароджай на каменных слупах.
Залавы інтэр’ер касцёла перакрыты сістэмай маналітных бетонных плоскіх і рабрыстых скляпенняў. Галоўны алтар касцёла, прысвечаны Божай Міласэрнасці — велічны тытульны абраз гродзенскага мастака Валерыя Этоля 23 красавіка 2006 г. асвяціў гродзенскі біскуп Аляксандр Кашкевіч. Справа ад сходаў прэзбітэрыя стаіць фігура св. а. Піо. Пакуль у малітоўнай зале яшчэ ідзе будаўніцтва, святая Імша служыцца ў капліцы, якая прыбудавана злева пад хорамі. На алтарнай сцяне над табернакулем змешчана разьбяное Укрыжаванне на фоне стукавых промняў, у нішах бочных сценаў усталяваныя фігуры Маці Божай і св. Юзафа.
|
Гродна — парафія Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі (Паўднёвы)
|
| Фота grodnensis.by | Адрас: ул. Цэнтральная, 26 г. Гродна 231701
Тэл.: (8-0152) 94-99-85 ыРасклад набажэнстваў (магчымы змены)- Св. Імша ў нядзелю і святы — 7.30, 9.00, 10.30, 12.00, 19.00
- Св. Імша ў будні — 8.00, 19.00
Адпуст: : 8 снежня ы З гісторыі парафіі
Парафія створана ў 1994 г., касцёл пабудаваны ў 1999 г., кансэкраваны 11.05.2000 г. |
Гродна — парафія Адшукання Святога Крыжа (Пабернардынскі)
|
 | Фота grodnensis.by
|
Адрас: вул. Парыжскай Камуны, 1-3 г. Гродна 230025
Тэл.: (8-015) 77-22-35 Электронны адрас:
Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript
фРасклад набажэнстваў (магчымы змены) - Святая Імша ў нядзелю і святы — 7.30, 9.00, 10.30, 12.30, 19.00
- Святая Імша ў будні — 7.30, 8.00, 19.00
Адпуст: 14 верасня — Адшукання Святога Крыжа, 13 чэрвеня — св. Антонія Падуанскага ыЗ гісторыі парафіі
Парафія створана ў 1853 г., касцёл пабудаваны ў 1595 г., асвечаны 13 мая 1618 г. |
|
|
<< Першая < Папярэдняя 1761 1762 1763 1764 1765 1766 1767 1768 1769 1770 Наступная > Апошняя >>
|
Старонка 1770 з 1895 |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.
|
|