Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Літанія да Божай Міласэрнасці
15.07.2008 15:44
Кірые, элейсон,
       Хрыстэ, элейсон, Кірые, элейсон.
Хрыстэ, пачуй нас,
       Хрыстэ, выслухай нас.

Ойча з неба, Божа,
       – змілуйся над намі.
Сыне, Адкупіцель свету, Божа,
       – змілуйся над намі.
Духу Святы, Божа,
       – змілуйся над намі.
Святая Тройца, адзіны Божа,
       – змілуйся над намі.

Міласэрнасць Божая,
бязмежная годнасць Стварыцеля,
       – давяраем Табе.
Міласэрнасць Божая, найбольшая
дасканаласць Адкупіцеля,
       – давяраем Табе.
Міласэрнасць Божая,
неспасцігальная любоў Асвяціцеля,
       – давяраем Табе.
Міласэрнасць Божая,
незразуметая таямніца
Святой Тройцы,
       – давяраем Табе.
Міласэрнасць Божая, праяўленне
найвялікшай моцы Пана,
       – давяраем Табе.
Міласэрнасць Божая
ў стварэнні духаў нябесных,
       – давяраем Табе.
Міласэрнасць Божая, якая кліча нас
з небыцця да існавання,
       – давяраем Табе.
Міласэрнасць Божая,
якая ахоплівае ўвесь сусвет,
       – давяраем Табе.
Міласэрнасць Божая, якая адорвае нас
несмяротным жыццём,
       – давяраем Табе.
Міласэрнасць Божая, якая ахоўвае нас
ад заслужанага пакарання,
       – давяраем Табе.
Міласэрнасць Божая, якая ўздымае нас
з няшчасця граху,
       – давяраем Табе.
Міласэрнасць Божая,
якая апраўдвае нас
у Слове ўцелаўлёным,
       – давяраем Табе.
Міласэрнасць Божая, якая струменіць
з ранаў Хрыстовых,
       – давяраем Табе.
Міласэрнасць Божая, якая сыходзіць
з Сэрца Езуса,
       – давяраем Табе.
Міласэрнасць Божая, якая дае нам
Найсвяцейшую Панну Марыю
за Маці міласэрнасці,
       – давяраем Табе.
Міласэрнасць Божая
ў аб’яўленні таямніцаў Божых,
       – давяраем Табе.
Міласэрнасць Божая ва ўстанаўленні
паўсюднага Касцёла,
       – давяраем Табе.
Міласэрнасць Божая ва ўстанаўленні
святых сакрамэнтаў,
       – давяраем Табе.
Міласэрнасць Божая
ў сакрамэнце хросту і пакаяння,
       – давяраем Табе.
Міласэрнасць Божая 
ў сакрамэнце алтара і святарства,
       – давяраем Табе.
Міласэрнасць Божая
ў пакліканні нас да святой веры,
       – давяраем Табе.
Міласэрнасць Божая
ў навяртанні грэшнікаў,
       – давяраем Табе.
Міласэрнасць Божая
ў асвячэнні справядлівых,
       – давяраем Табе.
Міласэрнасць Божая
ва ўдасканаленні праведнікаў,
       – давяраем Табе.
Міласэрнасць Божая,
палёгка для хворых і церпячых,
       – давяраем Табе.
Міласэрнасць Божая,
суцяшэнне змучаных сэрцаў,
       – давяраем Табе.
Міласэрнасць Божая,
надзея для тых, хто ў роспачы,
       – давяраем Табе.
Міласэрнасць Божая,
якая спадарожнічае ўсім людзям
заўсёды і ўсюды,
       – давяраем Табе.
Міласэрнасць Божая,
што апярэджвае нас ласкамі,
       – давяраем Табе.
Міласэрнасць Божая,
супакой паміраючых,
       – давяраем Табе.
Міласэрнасць Божая,
нябесная раскоша збаўленых,
       – давяраем Табе.
Міласэрнасць Божая,
прахалода і палёгка
душаў чыстцовых,
       – давяраем Табе.
Міласэрнасць Божая,
карона ўсіх святых,
       – давяраем Табе.
Міласэрнасць Божая,
невычэрпная крыніца цудаў,
       – давяраем Табе.

Баранку Божы, які праявіў
найбольшую міласэрнасць
у адкупленні свету на крыжы,
       – даруй нам, Пане.
Баранку Божы,
які міласэрна ахвяруеш сябе за нас
падчас кожнай святой Імшы, 
       – выслухай нас, Пане.
Баранку Божы,
які з бясконцай міласэрнасці
адпускаеш грахі нашыя,
       – змілуйся над намі.

С.: Міласэрнасць Божая па-над усе Яго справы (гл. Пс 145, 9).
Н.: Таму Міласэрнасць Пана праслаўляць буду навекі (гл. Пс 89, 2).

Молімся: Божа, міласэрнасць Твая бязмежная, а скарбы літасці бясконцыя. Глянь на нас ласкава і ўмацуй нашу надзею на міласэрнасць Тваю, каб мы ніколі, нават у самых цяжкіх выпрабаваннях, не паддаваліся роспачы, але заўсёды з даверам згаджаліся з Тваёю воляю, бо Ты – сама Міласэрнасць. Праз Пана нашага Езуса Хрыста, Валадара міласэрнасці, які з Табою і Духам Святым аказвае нам міласэрнасць навекі.
Усе:
Амэн.
 
Літанія да Найсвяцейшай Тройцы
15.07.2008 15:44
(для прыватнага чытання)

Кірые, элейсон,
        Хрыстэ, элейсон, Кірые, элейсон.
Хрыстэ, пачуй нас,
        Хрыстэ, выслухай нас.

Ойча з неба, Божа,
       – змілуйся над намі.
Сыне, Адкупіцель свету, Божа,
       – змілуйся над намі.
Духу Святы, Божа,
       – змілуйся над намі.
Святая Тройца, адзіны Божа,
       – змілуйся над намі.

Найсвяцейшая Тройца, адзіны Божа,
праз якога і ў якім усё існуе,
       – змілуйся над намі.
Найсвяцейшая Тройца, адзіны Божа,
які Провідам сваім
як Айцец усім кіруеш,
       – змілуйся над намі.
Найсвяцейшая Тройца, адзіны Божа,
літасцівы, цярплівы
і вялікай міласэрнасці,
       – змілуйся над намі.
Найсвяцейшая Тройца, адзіны Божа,
Валадар над валадарамі,
Пан над усімі пануючымі,
       – змілуйся над намі.
Найсвяцейшая Тройца, адзіны Божа,
які не жадаеш
згубы грэшнага чалавека,
       – змілуйся над намі.
Найсвяцейшая Тройца, адзіны Божа,
які тых, хто пакутуе,
атуляеш сваёю ласкаю,
       – змілуйся над намі.
Найсвяцейшая Тройца, адзіны Божа,
імя якога – Бясконцая Міласэрнасць, 
       – змілуйся над намі.

Будзь да нас літасцівы,
– даруй нам, Пане.
Будзь да нас літасцівы,
– выслухай нас, Пане.

Ад зла ўсялякага
       – выбаў нас, Пане.
Ад пажару, голаду, вайны і заразы
       – выбаў нас, Пане.
Ад раптоўнай і неспадзяванай смерці
       – выбаў нас, Пане.
Праз усемагутнасць Тваю,
Бога Айца і Стварыцеля нашага,
       – выбаў нас, Пане.
Праз уцелаўленне, муку і смерць Тваю,
Бога Сына, Збаўцы нашага,
       – выбаў нас, Пане.
Праз асвячэнне Тваё,
Бога Духа Святога,
Суцяшыцеля нашага,
       – выбаў нас, Пане.
Праз заступніцтва
Найсвяцейшай Панны Марыі
і ўсіх святых Тваіх
       – выбаў нас, Пане.

Мы, нягодныя стварэнні Твае,
просім Цябе
       – выслухай нас, Пане.
Каб мы Цябе, Бога нашага,
усім сэрцам, усёю душою
і ўсёю моцаю нашаю любілі,
       – выслухай нас, Пане.
Каб мы запаведзі Твае і навуку
верна захоўвалі,
       – выслухай нас, Пане.
Каб згоду і супакой
паміж уладаю і людзьмі
       – выслухай нас, Пане.
Ты памножыць меў ласку,
       – выслухай нас, Пане.
Каб край наш
ад усялякіх суровых пакаранняў
Тваёй справядлівасці
захаваць меў ласку,
       – выслухай нас, Пане.
Каб нам грахі нашыя адпусціць
і да хвалы Твайго Валадарства
прыняць меў ласку,
       – выслухай нас, Пане.

Святы Божа, Святы Моцны,
Святы Несмяротны,
       – даруй нам, Пане.
Святы Божа, Святы Моцны,
Святы Несмяротны,
       – выслухай нас, Пане.
Святы Божа, Святы Моцны,
Святы Несмяротны,
       – змілуйся над намі.

Молімся: Усемагутны вечны Божа, які даў сваім слугам у вызнаванні сапраўднай веры пазнаць хвалу Тройцы вечнай і ў сіле велічы ўслаўляць еднасць Боскасці, пакорна просім, каб мы сілаю гэтай веры заўсёды былі захаваныя ад усялякай небяспекі. Які жывеш і валадарыш на векі вечныя.
Усе:
Амэн.
 
Літанія за памерлых
15.07.2008 15:43
(для прыватнага чытання)

Ойча з неба, Божа,
       – змiлуйся над намі.
Сыне, Адкупіцель свету, Божа,
       – змiлуйся над намі.
Духу Святы, Божа,
       – змiлуйся над намі.
Святая Тройца, адзiны Божа,
       – змiлуйся над намі.

Святая Марыя,
       – малiся за яго (яе, іх).
Брама нябесная,
       – малiся за яго (яе, іх).
Каралева ўнебаўзятая,
       – малiся за яго (яе, іх).
Святы Міхале,  
       – малiся за яго (яе, іх).         
Святы Яне Хрысціцелю,
       – малiся за яго (яе, іх).
Святы Юзэфе,
       – малiся за яго (яе, іх).
Святы N. (апякун памерлага),
       – малiся за яго (яе, іх).
Усе святыя Божыя,     
       – малiцеся за яго (яе, іх).

Будзь да яго (яе, іх) міласцівы,
       – выбаў яго (яе, іх), Пане.
Ад усялякага зла
       – выбаў яго (яе, іх), Пане.
Ад цярпенняў у чыстцы
       – выбаў яго (яе, іх), Пане.
Праз уцелаўленне Тваё
       – выбаў яго (яе, іх), Пане.
Праз нараджэнне Тваё
       – выбаў яго (яе, іх), Пане.
Праз хрост і святы пост Твой
       – выбаў яго (яе, іх), Пане.
Праз крыж і муку Тваю
       – выбаў яго (яе, іх), Пане.
Праз смерць і пахаванне Тваё
       – выбаў яго (яе, іх), Пане.
Праз уваскрасенне Тваё
       – выбаў яго (яе, іх), Пане.
Праз унебаўшэсце Тваё
       – выбаў яго (яе, іх), Пане.
Праз спасланне Духа Святога
       – выбаў яго (яе, іх), Пане.
Праз хвалебнае прыйсце Тваё
       – выбаў яго (яе, іх), Пане.

Адпусціць нам грахі май ласку,
       – Цябе просім, выслухай нас, Пане.
Розум наш прагненнем неба запаліць
май ласку,
       – Цябе просім, выслухай нас, Пане.
Нас ад раптоўнай і неспадзяванай смерці
захаваць май ласку,
       – Цябе просім, выслухай нас, Пане.
Душы нашыя, братоў,
родных і дабрадзеяў нашых
ад вечнай згубы выратаваць
май ласку,
       – Цябе просім, выслухай нас, Пане.
Дабрадзеям нашым
вечную ўзнагароду даць май ласку,
       – Цябе просім, выслухай нас, Пане.
Нашых настаўнікаў і выхавацеляў
вечным святлом адарыць май ласку,
       – Цябе просім, выслухай нас, Пане.
Душы ўсіх ахвяраў аварый, катастрофаў
і войнаў сваёй міласэрнасцю атуліць
май ласку,
       – Цябе просім, выслухай нас, Пане.
Усім верным памерлым
вечны супакой і радасць
у хвале ўваскрашэння
даць май ласку,
       – Цябе просім, выслухай нас, Пане.

Баранку Божы,
які бярэш на сябе грахі свету,
       – змілуйся над намі.
Баранку Божы,
які бярэш на сябе грахі свету,
       – змілуйся над намі.
Баранку Божы,
які бярэш на сябе грахі свету,
       – змілуйся над намі.

Молімся: Божа, Ты ўчыніў, што Твой Сын перамог смерць і ўзышоў на неба, дай Тваім памерлым слугам стаць удзельнікамі Яго перамогі над смерцю, каб маглі вечна сузіраць Цябе, свайго Стварыцеля і Адкупіцеля. Праз Хрыста, Пана нашага.
Н.: Амэн.
 
Літанія да Беззаганнага Сэрца Марыі
15.07.2008 15:43

(для прыватнага чытання)

Кірые, элейсон,
       Хрыстэ, элейсон, Кірые, элейсон.
Хрыстэ, пачуй нас,
       Хрыстэ, выслухай нас.

Ойча з неба, Божа,
       – змілуйся над намі.
Сыне, Адкупіцель свету, Божа,
       – змілуйся над намі.
Духу Святы, Божа,
       – змілуйся над намі.
Святая Тройца, адзіны Божа,
       – змілуйся над намі.

Сэрца Марыі,
пры зачацці грэхам не закранутае,
       – маліся за нас.
Сэрца Марыі, ласкі поўнае,
       – маліся за нас.
Сэрца Марыі, з Сэрцам Езуса
найбліжэй з’яднанае,
       – маліся за нас.
Сэрца Марыі,
благаслаўлёнае між усімі сэрцамі,
       – маліся за нас.
Сэрца Марыі, найчысцейшае,
       – маліся за нас.
Сэрца Марыі, найпакорнейшае,
       – маліся за нас.
Сэрца Марыі, наймілейшае,
       – маліся за нас.
Сэрца Марыі, годная Святыня
Найсвяцейшай Тройцы,
       – маліся за нас.
Сэрца Марыі,
       – маліся за нас.
Святыня Бога ўцелаўлёнага,
       – маліся за нас.
Сэрца Марыі,
ад грэху першароднага захаванае,
       – маліся за нас.
Сэрца Марыі, у адведзінах
новымі ласкамі ўпрыгожанае,
       – маліся за нас.
Сэрца Марыі,
пры нараджэнні Хрыста
дзівоснай радасцю напоўненае,
       – маліся за нас.
Сэрца Марыі,
пры ахвяраванні
мечам балесці пранізанае,
       – маліся за нас.
Сэрца Марыі,
пры знаходжанні Езуса
вельмі ўзрадаванае,
       – маліся за нас.
Сэрца Марыі,
з Езусам самотным у садзе Аліўным
жальбаю ахопленае,
       – маліся за нас.
Сэрца Марыі,
пры бічаванні Хрыста
страшна змучанае,
       – маліся за нас.
Сэрца Марыі,
пры ўкаранаванні Хрыста
цернямі пакуты прабітае,
       – маліся за нас.
Сэрца Марыі,
пры нясенні крыжа Хрыстом
спачуваннем ахопленае,
       – маліся за нас.
Сэрца Марыі,
дасканалая ахвяра Божай Любові,
       – маліся за нас.
Сэрца Марыі,
з Езусам да крыжа прыбітае,
       – маліся за нас.
Сэрца Марыі, разам з Езусам церпячае,
       – маліся за нас.
Сэрца Марыі, з памерлым Езусам
у смутку пахаванае,
       – маліся за нас.
Сэрца Марыі, з уваскрослым Езусам
радасцю ажыўленае,
       – маліся за нас.
Сэрца Марыі, пры ўнебаўшэсці Езуса
радасцю напоўненае,
       – маліся за нас.
Сэрца Марыі,
пры спасланні Духа Святога
зноў асвячанае,
       – маліся за нас.
Сэрца Марыі, пры ўнебаўзяцці
над усімі святымі ўзвышанае,
       – маліся за нас.
Сэрца Марыі, суцяшэнне засмучаных,
       – маліся за нас.
Сэрца Марыі,
прытулак і надзея грэшнікаў,
       – маліся за нас.
Сэрца Марыі, надзея паміраючых,
       – маліся за нас.
Сэрца Марыі, трон міласэрнасці,
       – маліся за нас.

Баранку Божы,
які бярэш на сябе грахі свету,
       – даруй нам, Пане.
Баранку Божы,
які бярэш на сябе грахі свету,
       – выслухай нас, Пане.
Баранку Божы,
які бярэш на сябе грахі свету,
       – змілуйся над намі.

Хрыстэ, пачуй нас,
       Хрыстэ, выслухай нас.

Кірые элейсон,
       Хрыстэ элейсон, Кірые элейсон.

С.: Марыя Беззаганная, ціхая і пакорная сэрцам.
Н.: Учыні сэрцы нашыя падобнымі да Сэрца Пана Езуса.

Молімся: Божа дабрыні, які дзеля збаўлення грэшнікаў і дзеля дапамогі ўбогім пажадаў, каб Сэрца Панны Марыі праз сваю любоў і міласэрнасць было падобным да Божага Сэрца Езуса Хрыста, Твайго Сына; учыні, каб мы, аддаючы пашану Яе найцудоўнейшаму Сэрцу, праз Яе заслугі і заступніцтва заслужылі мець сэрца, падобнае да Сэрца Езуса. Які жыве і валадарыць на векі вечныя.
Н.: Амэн.

 
Літанія да Духа Святога
15.07.2008 15:42

(для прыватнага чытання)

Кірые, элейсон,
       Хрыстэ, элейсон, Кірые, элейсон.
Хрыстэ, пачуй нас,
       Хрыстэ, выслухай нас.

Ойча з неба, Божа,
       – змілуйся над намі.

Сыне, Адкупіцель свету, Божа,
       – змілуйся над намі.
Духу Святы, Божа,
       – змілуйся над намі.
Святая Тройца, адзіны Божа,
       – змілуйся над намі.

Духу Святы мудрасці,
       – змілуйся над намі.
Духу Святы розуму,
       – змілуйся над намі.
Духу Святы рады,
       – змілуйся над намі.
Духу Святы мужнасці,
       – змілуйся над намі.
Духу Святы ўмеласці,
       – змілуйся над намі.
Духу Святы пабожнасці,
       – змілуйся над намі.
Духу Святы боязі Божай,
       – змілуйся над намі.
Духу Святы,
    Святло прарокаў і Апосталаў,
       – змілуйся над намі.
Духу Святы, наш Суцяшыцелю,
       – змілуйся над намі.

Будзь да нас літасцівы,
       – даруй нам, Духу Святы, Божа.
Будзь да нас літасцівы,
       – выслухай нас, Духу Святы, Божа.

Ад празмернага спадзявання
на Божую міласэрнасць,
       – выбаў нас, Духу Святы, Божа.
Ад усялякай роспачы і сумнення
ў Божай ласцы,
       – выбаў нас, Духу Святы, Божа.
Ад супраціўлення
спазнанай праўдзе веры,
       – выбаў нас, Духу Святы, Божа.
Ад зайздрасці бліжняму,
які мае Божую ласку,
       – выбаў нас, Духу Святы, Божа.
Ад закамянеласці сэрца,
       – выбаў нас, Духу Святы, Божа.
Ад смерці без пакаяння,
       – выбаў нас, Духу Святы, Божа.
Ад усялякіх злых і распусных
учынкаў і думак,
       – выбаў нас, Духу Святы, Божа.
Ад раптоўнай і неспадзяванай смерці,
       – выбаў нас, Духу Святы, Божа.
Ад кары вечнай,
       – выбаў нас, Духу Святы, Божа.
Праз цудадзейную справу Тваю
пры зачацці Езуса Хрыста,
       – выбаў нас, Духу Святы, Божа.
Праз прыйсце Тваё ў языках вогненных,
       – выбаў нас, Духу Святы, Божа.

Мы, грэшныя, Цябе просім,
       – выслухай нас, Духу Святы, Божа.
Каб Касцёл  Твой святы
накіроўваць і захоўваць у згодзе
меў ласку,
       – выслухай нас, Духу Святы, Божа.
Каб нас у пабожнасці і пакоры
ўзмацніць меў ласку,
       – выслухай нас, Духу Святы, Божа.
Каб нас сталасцю і мужнасцю
адарыць меў ласку,
       – выслухай нас, Духу Святы, Божа.
Каб думкі нашыя
да жадання нябесных спраў узнесці
меў ласку,
       – выслухай нас, Духу Святы, Божа.
Каб нас ачысціць
і для годнага жыцця дзеля Цябе
прысвяціць меў ласку,
       – выслухай нас, Духу Святы, Божа.
Каб нас у цярпенні нашым суцешыць
меў ласку,
       – выслухай нас, Духу Святы, Божа.
Каб нас у міласці сваёй упэўніць
меў ласку,
       – выслухай нас, Духу Святы, Божа.
Каб нас усіх да хвалы вечнай давесці
меў ласку,
       – выслухай нас, Духу Святы, Божа.
Каб мы Цябе любілі
і дзеля Цябе грахоў асцерагаліся,
       – выслухай нас, Духу Святы, Божа.

Баранку Божы,
які бярэш на сябе грахі свету,
       – даруй нам, Пане.
Баранку Божы,
які бярэш на сябе грахі свету,
       – выслухай нас, Пане.
Баранку Божы,
які бярэш на сябе грахі свету,
       – змілуйся над намі.

С.: Сэрца чыстае ствары ўва мне, Божа.
Н.: І духа справядлівасці аднаві ў душы маёй.
С.: Пане, выслухай малітвы нашыя.
Н.: А просьбы нашыя няхай да Цябе дойдуць.

Молімся: Прыйдзі, Духу Святы, напоўні сэрцы сваіх верных і запалі ў іх агонь Тваёй любові, які сабраў усе народы ў адзінстве веры, каб Твая ласка асвяціла нашыя сэрцы і ахоўвала нас ад усялякага зла. Праз Хрыста, Пана нашага.
Н.: Амэн.

 
Літанія да ўсіх святых (паралітургічная)
15.07.2008 15:41

І. Просьбы, скіраваныя да Бога

Кірые, элейсон.    Кірые, элейсон.
Хрыстэ, элейсон.    Хрыстэ, элейсон.
Кірые, элейсон.     Кірые, элейсон.

Ойча з неба, Божа,
       – змілуйся над намі.
Сыне, Адкупіцель свету, Божа,
       – змілуйся над намі.
Духу Святы, Божа,
       – змілуйся над намі.
Святая Тройца, адзіны Божа,
       – змілуйся над намі.


ІІ. Просьбы аб заступніцтве святых


Святая Марыя,
       – маліся за нас.

Святая Багародзіца,
       – маліся за нас.
Святая Панна над паннамі,
       – маліся за нас.
Святыя Міхале, Габрыэлю і Рафале,
       – маліцеся за нас.
Усе святыя анёлы,
       – малiцеся за нас.

Патрыярхі і прарокі

Святы Абрагаме,
       – маліся за нас.
Святы Майсею,
       – маліся за нас.
Святы Ілля,
       – маліся за нас.
Святы Яне Хрысціцелю,
       – маліся за нас.
Святы Юзэфе,
       – маліся за нас.
Усе святыя патрыярхі і прарокі,
       – маліцеся за нас.

Апосталы і вучні

Святыя Пётра і Паўле,
       – маліцеся за нас.
Святы Андрэю,
       – маліся за нас.
Святыя Яне і Якубе,
       – маліцеся за нас.
Святы Тамашу,
       – маліся за нас.
Святы Мацвею,
       – маліся за нас.
Усе святыя Апосталы,
       – маліцеся за нас.
Святы Лука,
       – маліся за нас.
Святы Марку,
       – маліся за нас.
Святы Барнаба,
       – маліся за нас.
Святая Марыя Магдалена,
       – маліся за нас.
Усе святыя вучні Пана,
       – маліцеся за нас.

Мучанікі

Святы Стэфане,
       – маліся за нас.
Святы Ігнацыю з Антыёхіі,
       – маліся за нас.
Святы Палікарпе,
       – маліся за нас.
Святы Юстыне,
       – маліся за нас.
Святы Лаўрэнцію,
       – маліся за нас.
Святы Кіпрыяне,
       – маліся за нас.
Святы Баніфацыю,
       – маліся за нас.
Святы Язафаце,
       – маліся за нас.
Святы Андрэю Баболя,
       – маліся за нас.
Святы Максімільяне Марыя Кольбэ,
       – маліся за нас.
Святы Томас Бэкет,
       – маліся за нас.
Святыя Джон Фішар і Томас Мор,
       – маліцеся за нас.
Святы Павел Мікі,
       – маліся за нас.
Святыя Жан дэ Брэбёф і Ісаак Жог,
       – маліцеся за нас.
Святы Пётра Шанэль,
       – маліся за нас.
Святы Каралю Луанга,
       – маліся за нас.
Святыя Пэрпэтуя і Фэліцыта,
       – маліцеся за нас.
Святая Агнешка,
       – маліся за нас.
Святая Марыя Гарэці,
       – маліся за нас.
Усе святыя мучанікі,
       – маліцеся за нас.

Біскупы і доктары Касцёла

Святыя Лявоне і Грыгорыю,
      – маліцеся за нас.
Святы Амброзію,
       – маліся за нас.
Святы Гераніме,
       – маліся за нас.
Святы Аўгустыне,
       – маліся за нас.
Святы Атаназію,
       – маліся за нас.
Святыя Базылю і Грыгорыю Назіянзскі,
       – маліцеся за нас.
Святы Яне Хрызастоме,
       – маліся за нас.
Святы Марціне,
       – маліся за нас.
Святы Патрыку,
       – маліся за нас.
Святыя Кірыле і Мятодзе,
       – маліцеся за нас.
Святы Каралю Барамей,
       – маліся за нас.
Святы Францішку Сальскі,
       – маліся за нас.
Святы Пію Дзесяты,
       – маліся за нас.

Святары і законнікі

Святы Антонію,
       – маліся за нас.
Святы Бэнэдыкце,
       – маліся за нас.
Святы Бэрнардзе,
       – маліся за нас.
Святыя Францішку і Дамініку,
       – маліцеся за нас.
Святы Тамашу Аквінскі,
       – маліся за нас.
Святы Ігнацыю Лаёла,
       – маліся за нас.
Святы Францішку Ксавэрыю,
       – маліся за нас.
Святы Вінцэнты дэ Поль,
       – маліся за нас.
Святы Яне Марыя Віянэй,
       – маліся за нас.
Святы Яне Боско,
       – маліся за нас.
Святая Кацярына Сіенская,
       – маліся за нас.
Святая Тэрэза Авільская,
       – маліся за нас.
Святая Ружа Лімская,
       – маліся за нас.

Святыя

Святы Людвіку,
       – маліся за нас.
Святы Казіміру,
       – маліся за нас.
Святая Моніка,
       – маліся за нас.
Святая Альжбета Венгерская,
       – маліся за нас.
Усе святыя Божыя,
       – маліцеся за нас.


ІІІ. Просьбы, скіраваныя да Хрыста

Альбо А

Будзь да нас літасцівы,
       – выбаў нас, Пане.
Ад усяго злога
       – выбаў нас, Пане.
Ад усялякага грэху
       – выбаў нас, Пане.
Ад подступаў сатаны
       – выбаў нас, Пане.
Ад гневу, нянавісці і ўсялякай злой волі
       – выбаў нас, Пане.
Ад смерці вечнай
       – выбаў нас, Пане.
Праз уцелаўленне Тваё
       – выбаў нас, Пане.
Праз нараджэнне Тваё
       – выбаў нас, Пане.
Праз хрост і святы пост Твой
       – выбаў нас, Пане.
Праз крыж і муку Тваю
       – выбаў нас, Пане.
Праз смерць і пахаванне Тваё
       – выбаў нас, Пане.
Праз святое ўваскрасенне Тваё
       – выбаў нас, Пане.
Праз цудоўнае ўнебаўшэсце Тваё
       – выбаў нас, Пане.
Праз спасланне Духа Святога
       – выбаў нас, Пане.
Праз хвалебнае прыйсце Тваё
       – выбаў нас, Пане.

Альбо Б

Хрыстэ, Сыне Бога жывога,
       – змілуйся над намі.
Які прыйшоў на гэты свет,
       – змілуйся над намі.
Які вісеў на крыжы,
       – змілуйся над намі.
Які памёр за нас,
       – змілуйся над намі.
Які ляжаў у грабніцы,
       – змілуйся над намі.
Які ўваскрос,
       – змілуйся над намі.
Які ўзышоў на неба,
       – змілуйся над намі.
Які на Апосталаў спаслаў Духа Святога,
       – змілуйся над намі.
Які сядзіш праваруч Айца,
       – змілуйся над намі.
Які прыйдзеш судзіць жывых і памерлых,
       – змілуйся над намі.


IV. Просьбы ў розных патрэбах

Альбо А

Адпусціць нам грахі май ласку,
       – Цябе просім, выслухай нас, Пане.
Нас да шчырага пакаяння прывесці
май ласку,
       – Цябе просім, выслухай нас, Пане.
Нас у святой службе Тваёй
умацаваць май ласку,
       – Цябе просім, выслухай нас, Пане.
Усім дабрадзеям нашым
вечную ўзнагароду даць май ласку,
       – Цябе просім, выслухай нас, Пане.
Ураджай зямлі даць і зберагчы яго
май ласку,
       – Цябе просім, выслухай нас, Пане.

Альбо Б

Ад нас кару адвесці май ласку,
       – Цябе просім, выслухай нас, Пане.
Розум наш прагненнем неба запаліць
май ласку,
       – Цябе просім, выслухай нас, Пане.
Душы нашыя, братоў, родных
і дабрадзеяў нашых
ад вечнай згубы выратаваць май ласку,
       – Цябе просім, выслухай нас, Пане.
Усім верным памерлым
вечны супакой даць май ласку,
       – Цябе просім, выслухай нас, Пане.
Свет ад заразы, голаду
і вайны захаваць май ласку,
       – Цябе просім, выслухай нас, Пане.
Увесь народ хрысціянскі
супакоем і еднасцю адарыць
май ласку,
       – Цябе просім, выслухай нас, Пане.

В (заўсёды чытаецца)

Касцёл Твой святы берагчы
і кіраваць ім май ласку,
       – Цябе просім, выслухай нас, Пане.
Айца Святога і ўсё духавенства
берагчы ў святой пабожнасці
май ласку,
       – Цябе просім, выслухай нас, Пане.
Усіх вернікаў Хрыстовых
адарыць адзінствам май ласку,
       – Цябе просім, выслухай нас, Пане.
Усіх людзей да святла Евангелля давесці
май ласку,
       – Цябе просім, выслухай нас, Пане.


V. Заканчэнне

Альбо А

Хрыстэ, пачуй нас, Хрыстэ, пачуй нас.
Хрыстэ, выслухай нас,
Хрыстэ, выслухай нас.

Альбо Б

Баранку Божы,
які бярэш на сябе грахі свету,
       – даруй нам, Пане.
Баранку Божы,
які бярэш на сябе грахі свету,
       – выслухай нас, Пане.
Баранку Божы,
які бярэш на сябе грахі свету,
       – змілуйся над намі.

Малітва

Альбо А

Божа, прытулак наш і сіла, крыніца нашай пабожнасці, выслухай пакорныя малітвы свайго Касцёла і ўчыні, каб мы атрымалі ўсё, аб чым Цябе з даверам просім. Праз Хрыста, Пана нашага.

Альбо Б

Божа, Ты бачыш, што мы часта паддаемся слабасцям, учыні ласкава, каб прыклад святых умацаваў нас у любові да Цябе. Праз Хрыста, Пана нашага.

Н.: Амэн.

 
Літанія да ўсіх святых (літургічная)
15.07.2008 15:41
Кірые, элейсон.    Кірые, элейсон.
Хрыстэ, элейсон.    Хрыстэ, элейсон.
Кірые, элейсон.     Кірые, элейсон.

Святая Марыя, Маці Божая,
       – маліся за нас.
Святы Міхале,
       – маліся за нас.
Святыя анёлы Божыя,
       – маліцеся за нас.
Святы Яне Хрысціцелю,    
       – маліся за нас.
Святы Юзэфе,
       – маліся за нас.
Святыя Пётра і Паўле,
       – маліцеся за нас.
Святы Андрэю,
       – маліся за нас.
Святы Яне, 
       – маліся за нас.
Святая Марыя Магдалена,
       – маліся за нас.
Святы Стэфане,   
       – маліся за нас.
Святы Ігнацыю з Антыёхіі,
       – маліся за нас.
Святы Лаўрэнцію,
       – маліся за нас.
Святыя Пэрпэтуя і Фэліцыта,    
       – маліцеся за нас.
Святая Агнешка,
       – маліся за нас.
Святы Грыгорыю,   
       – маліся за нас.
Святы Аўгустыне, 
       – маліся за нас.
Святы Атаназію,
       – маліся за нас.
Святы Базылю,
       – маліся за нас.
Святы Марціне,
       – маліся за нас.
Святы Бэнэдыкце,
       – маліся за нас.
Святыя Францішку і Дамініку,
       – маліцеся за нас.
Святы Францішку Ксавэрыю,    
       – маліся за нас.
Святы Яне Марыя Віянэй,
       – маліся за нас.
Святая Кацярына Сіенская,
       – маліся за нас.
Святая Тэрэза ад Езуса,
       – маліся за нас.
Усе святыя Божыя,
       – маліцеся за нас.

Будзь да нас літасцівы,
       – выбаў нас, Пане.
Ад усяго злога
       – выбаў нас, Пане.
Ад усялякага грэху
       – выбаў нас, Пане.
Ад смерці вечнай
       – выбаў нас, Пане.
Праз уцелаўленне Тваё
       – выбаў нас, Пане.
Праз смерць і ўваскрасенне Твае
       – выбаў нас, Пане.
Праз спасланне Духа Святога   
       – выбаў нас, Пане.

Мы, грэшныя, Цябе просім,
       – выслухай нас, Пане.
Касцёл Твой святы берагчы
і кіраваць ім май ласку,
       – Цябе просім, выслухай нас, Пане.
Айца Святога і ўсё духавенства
берагчы ў святой пабожнасці
май ласку,
       – Цябе просім, выслухай нас, Пане.
Увесь народ хрысціянскі
супакоем і еднасцю адарыць
май ласку,
       – Цябе просім, выслухай нас, Пане.
Нас у святой службе Тваёй
умацаваць май ласку,
       – Цябе просім, выслухай нас, Пане.
Езу, Сыне Бога жывога,
       – Цябе просім, выслухай нас, Пане.

Хрыстэ, пачуй нас.
       Хрыстэ, пачуй нас.
Хрыстэ, выслухай нас.
       Хрыстэ, выслухай нас.
 
Літанія да святога Юзафа
15.07.2008 15:40

Кірые, элейсон,
       Хрыстэ, элейсон, Кірые, элейсон.
Хрыстэ, пачуй нас,
       Хрыстэ, выслухай нас.

Ойча з неба, Божа,
       – змілуйся над намі.

Сыне, Адкупіцель свету, Божа,
       – змілуйся над намі.
Духу Святы, Божа,
       – змілуйся над намі.
Святая Тройца, адзіны Божа,
       – змілуйся над намі.

Святая Марыя,
       – малiся за нас.
Святы Юзэфе,
       – малiся за нас.
Слаўны патомак Давіда,
       – малiся за нас.
Святло патрыярхаў,
       – малiся за нас.
Абраннік Багародзіцы,
       – малiся за нас.
Прачысты апякуне Панны,
       – малiся за нас.
Апякуне Сына Божага,
       – малiся за нас.
Клапатлівы абаронца Хрыста,
       – малiся за нас.
Галава Найсвяцейшай Сям’і,
       – малiся за нас.
Юзэфе найсправядлівейшы,
       – малiся за нас.
Юзэфе найчысцейшы,
       – малiся за нас.
Юзэфе наймудрэйшы,
       – малiся за нас.
Юзэфе наймужнейшы,
       – малiся за нас.
Юзэфе найпакорнейшы,
       – малiся за нас.
Юзэфе найвярнейшы,
       – малiся за нас.
Люстра цярплівасці,
       – малiся за нас.
Прыхільнік убоства,
       – малiся за нас.
Узор працуючых,
       – малiся за нас.
Аздоба сямейнага жыцця,
       – малiся за нас.
Апякуне паннаў,
       – малiся за нас.
Апора сем’яў,
       – малiся за нас.
Суцяшэнне няшчасных,
       – малiся за нас.
Надзея хворых,
       – малiся за нас.
Апякуне паміраючых,
       – малiся за нас.
Пострах злых духаў,
       – малiся за нас.
Апякуне Касцёла святога,
       – малiся за нас.

Баранку Божы,
які бярэш на сябе грахі свету,
       – даруй нам, Пане.
Баранку Божы,
які бярэш на сябе грахі свету,
       – выслухай нас, Пане.
Баранку Божы,
які бярэш на сябе грахі свету,
       – змілуйся над намі.

С.: Устанавіў яго панам свайго дома.
Н.: І гаспадаром усіх сваіх уладанняў.

Молімся: Божа, Ты ў сваім цудоўным Провідзе ўчыніў святога Юзафа абраннікам Найсвяцейшай Маці Твайго Сына, дай, просім, каб, ушаноўваючы яго як нашага апекуна на зямлі, мы былі годныя яго заступніцтва ў небе. Праз Хрыста, Пана нашага.
Н.: Амэн.


Малітва да св. Юзафа

У цябе, святы Юзэфе, шукаем мы паратунку ў нашай нядолі. Звяртаючыся па дапамогу да тваёй Найсвяцейшай Абранніцы Панны Марыі, з даверам просім таксама тваёй апекі. Праз любоў, якая яднала цябе з Найсвяцейшай Багародзіцай, і праз тваю айцоўскую апеку, якою ты атуляў Езуса ў дзяцінстве, пакорна просім: глянь ласкава на спадчыну, якую Езус Хрыстус здабыў крывёю сваёю, і сваім магутным заступніцтвам дапамажы нам у патрэбах нашых.

Прадбачлівы апякуне Сям’і Божай, апякуйся абраным патомствам Езуса Хрыста. Адхілі ад нас, мілы ойча, усялякія памылкі і спакусы. Магутны наш абаронца! Прыйдзі да нас ласкава з нябеснаю дапамогаю ў гэтым змаганні з сіламі цемры і, як некалі ў дзяцінстве выратаваў Езуса ад небяспекі, якая пагражала Ягонаму жыццю, так цяпер барані святы Касцёл Божы ад варожых нападаў і ўсялякіх перашкодаў.

Атуляй кожнага з нас нястомнаю апекаю, каб мы, па тваім прыкладзе і тваёю дапамогаю падтрыманыя, маглі жыць у святасці, памерці пабожна і атрымаць вечнае шчасце ў небе. Амэн.

 
Літанія да Найсвяцейшай Панны Марыi (Ларэтанская)
15.07.2008 15:39

Кiрые, элейсон,
       Хрыстэ, элейсон, Кiрые, элейсон,
Хрыстэ, пачуй нас,
       Хрыстэ, выслухай нас.

Ойча з неба, Божа,
       – змілуйся над намі.
Сыне, Адкупіцель свету, Божа,
       – змілуйся над намі.
Духу Святы, Божа,
       – змілуйся над намі.
Святая Тройца, адзiны Божа,
       – змiлуйся над намi.

Святая Марыя,
       – малiся за нас.
Святая Багародзіца,
       – малiся за нас.
Святая Панна над паннамi,
       – малiся за нас.
Мацi Хрыстова,
       – малiся за нас.
Мацi Касцёла,
       – малiся за нас.
Мацi ласкi Божай,
       – малiся за нас.
Маці прачыстая,
       – малiся за нас.
Мацi беззаганная,
       – малiся за нас.
Мацi непарушная,
       – малiся за нас.
Маці нявінная,
       – малiся за нас.
Мацi наймiлейшая,
       – малiся за нас.
Мацi найцудоўнейшая,
       – малiся за нас.
Мацi добрай рады,
       – малiся за нас.
Мацi Стварыцеля,
       – малiся за нас.
Мацi Збавiцеля,
       – малiся за нас.
Панна наймудрэйшая,
       – малiся за нас.
Панна, хвалы годная,
       – малiся за нас.
Панна праслаўлёная,
       – малiся за нас.
Панна магутная,
       – малiся за нас.
Панна ласкавая,
       – малiся за нас.
Панна верная,
       – малiся за нас.
Люстра справядлiвасцi,
       – малiся за нас.
Сталiца мудрасцi,
       – малiся за нас.
Прычына нашай радасцi,
       – малiся за нас.
Святыня духоўная,
       – малiся за нас.
Святыня хвалебная,
       – малiся за нас.
Святыня слаўная пабожнасцi,
       – малiся за нас.
Ружа містычная,
       – малiся за нас.
Вежа Давiдава,
       – малiся за нас.
Вежа з косцi слановай,
       – малiся за нас.
Залаты доме,
       – малiся за нас.
Каўчэг Запавету,
       – малiся за нас.
Брама нябесная,
       – малiся за нас.
Зорка ранiшняя,
       – малiся за нас.
Аздараўленне хворых,
       – малiся за нас.
Прытулак грэшных,
       – малiся за нас.
Суцяшальнiца засмучаных,
       – малiся за нас.
Успамога хрысціянаў,
       – малiся за нас.
Каралева анёлаў,
       – малiся за нас.
Каралева патрыярхаў,
       – малiся за нас.
Каралева прарокаў,
       – малiся за нас.
Каралева Апосталаў,
       – малiся за нас.
Каралева мучанiкаў,
       – малiся за нас.
Каралева веравызнаўцаў,
       – малiся за нас.
Каралева паннаў,
       – малiся за нас.
Каралева ўсiх святых,
       – малiся за нас.
Каралева,
без граху першароднага зачатая,
       – малiся за нас.
Каралева ўнебаўзятая,
       – малiся за нас.
Каралева Ружанца святога,
       – малiся за нас.
Каралева сем’яў,
       – малiся за нас.
Каралева супакою,
       – малiся за нас.

Баранку Божы,
якi бярэш на сябе грахi свету,
       – даруй нам, Пане.
Баранку Божы,
якi бярэш на сябе грахi свету,
       – выслухай нас, Пане.
Баранку Божы,
якi бярэш на сябе грахi свету,
       – змiлуйся над намi.

С.: Малiся за нас, Святая Багародзіца.
Н.: Каб сталiся мы годнымi абяцанняў Хрыстовых.

Молiмся: Просім Цябе, Пане Божа, дазволь нам, слугам Тваім, цешыцца трывалым здароўем душы і цела, і праз слаўнае заступніцтва Найсвяцейшай заўсёды Панны Марыі май ласку вызваліць нас ад цяперашняга смутку і адарыць вечнай радасцю. Праз Хрыста, Пана нашага.
Н.: Амэн.

Тваёй абароне

Тваёй абароне аддаемся, Святая Багародзіца, у нашых патрэбах не пагарджай маленнем нашым. I ад усялякай злой прыгоды выбаўляй нас заўсёды, Панна хвалебная i благаслаўлёная.

О Панi наша, Апякунка наша, Суцяшальнiца наша, Ты Заступніца наша, з Сынам сваiм нас паяднай, Сыну свайму нас даручай, Сыну свайму нас аддавай.

Малiтва св. Бэрнарда

Памятай, о Найсвяцейшая Панна Марыя, што нiколi не здаралася, каб пакiнула таго, хто да Цябе ўцякае, Цябе на дапамогу клiча, Тваёй апекi просiць. Гэтым даверам натхнёны, да Цябе, о Панна над паннамi i Мацi наша, iмкнуся, да Цябе прыходжу, перад Табою, грэшны, плачучы, стаю. О Мацi Слова, не пагарджай словамi маiмi, але пачуй iх ласкава i выслухай. Амэн.

 
Літанія да Найдаражэйшай Крыві Пана нашага Езуса Хрыста
15.07.2008 15:38
Кірые, элейсон,
       Хрыстэ, элейсон,  Кірые, элейсон.
Хрыстэ, пачуй нас,
       Хрыстэ, выслухай нас.

Ойча з неба, Божа,
       – змілуйся над намі.
Сыне, Адкупіцель свету, Божа,
       – змілуйся над намі.
Духу Святы, Божа,
       – змілуйся над намі.
Святая Тройца, адзіны Божа,
       – змілуйся над намі.

Кроў Хрыста, Адзінароднага Сына
Айца Спрадвечнага,
       – выбаў нас.
Кроў Хрыста,
уцелаўлёнага Слова Божага,
      – выбаў нас.
Кроў Хрыста, новага і вечнага Запавету,
       – выбаў нас.
Кроў Хрыста, якая сплывала на зямлю
пры кананні ў садзе Аліўным,
       – выбаў нас.
Кроў Хрыста,
якая сцякала пры бічаванні,
       – выбаў нас.
Кроў Хрыста, якая сачылася
з-пад цярнёвай кароны,
       – выбаў нас.
Кроў Хрыста, на крыжы пралітая,
       – выбаў нас.
Кроў Хрыста,
расплата за нашае збаўленне,
       – выбаў нас.
Кроў Хрыста, без якой няма прабачэння,
       – выбаў нас.
Кроў Хрыста, якая ў Эўхарыстыі
поіць і ачышчае душы,
       – выбаў нас.
Кроў Хрыста, крыніца міласэрнасці,
       – выбаў нас.
Кроў Хрыста,
якая перамагае злых духаў,
       – выбаў нас.
Кроў Хрыста, мужнасць мучанікаў,
       – выбаў нас.
Кроў Хрыста, моц веравызнаўцаў,
       – выбаў нас.
Кроў Хрыста, крыніца чыстасці паннаў,
       – выбаў нас.
Кроў Хрыста, падтрымка ў небяспецы,
       – выбаў нас.
Кроў Хрыста, прахалода працуючых,
       – выбаў нас.
Кроў Хрыста, суцяшэнне смуткуючых,
       – выбаў нас.
Кроў Хрыста, надзея ў пакаянні,
       – выбаў нас.
Кроў Хрыста, палёгка паміраючых,
       – выбаў нас.
Кроў Хрыста,
супакой і радасць сэрцаў нашых,
       – выбаў нас.
Кроў Хрыста, задатак жыцця вечнага,
       – выбаў нас.
Кроў Хрыста,
збаўленне душаў чыстцовых,
       – выбаў нас.
Кроў Хрыста,
усялякай хвалы і пашаны
найдастойнейшая,
       – выбаў нас.

Баранку Божы,
які бярэш на сябе грахі свету,
       – даруй нам, Пане.
Баранку Божы,
які бярэш на сябе грахі свету,
       – выслухай нас, Пане.
Баранку Божы,
які бярэш на сябе грахі свету,
       – змілуйся над намі.

С.: Адкупіў Ты нас, Пане, крывёю сваёю.
Н.: І ўчыніў нас валадарствам Бога нашага.

Молімся: Усемагутны вечны Божа, Ты Адзінароднага Сына свайго ўстанавіў Адкупіцелем свету і праз кроў Ягоную даў магчымасць вымаліць прабачэнне. Дай нам, просім, годна ўшаноўваць Ахвяру нашага збаўлення і праз яе мець абарону ад зла часовага на зямлі, каб радавацца вечнаму шчасцю ў небе. Праз Хрыста, Пана нашага.
Н.: Амэн.
 
<< Першая < Папярэдняя 1841 1842 1843 1844 1845 1846 1847 1848 1849 1850 Наступная > Апошняя >>

Старонка 1846 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.