Не закрывацца ў саміх сабе, становячыся абыякавымі да лёсу мігрантаў і асоб, пазбаўленых годнасці, заклікаў Папа Францішак 26 кастрычніка падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане.
Апостальская Сталіца і В’етнам абмяняліся поглядамі на стан двухбаковых адносін і сітуацыю Каталіцкага Касцёла ў гэтай паўднёваазіяцкай краіне.
«Немагчыма, каб прарок загінуў па-за Ерузалемам».
Бог, калі абірае чалавека на сваю службу, не глядзіць на яго слабасці ці нейкія абмежаванасці, Ён дае сваю ласку, каб гэты чалавек распаўсюджваў Божае Валадарства на зямлі.
26 кастрычніка адышоў у вечнасць Антоні Учкуроніс — бацька ксяндза Яўгена Учкуроніса, пробашча парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дзярэчыне.
Курыраваць рэстаўрацыю самай старой драўлянай пабудовы на тэрыторыі Беларусі будзе Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны Польшчы. У адрэстаўраваным будынку змесціцца музей Гродзенскай дыяцэзіі.
Невядомыя абрабавалі на поўначы Ізраіля касцёл на гары Табор, дзе калісьці адбыўся цуд Перамянення Пана. Пра гэта паведаміў прадстаўнік Асамблеі каталіцкіх ардынарыяў Святой Зямлі.
Ватыкан і Каталіцкі Касцёл у Аргенціне скончылі «працэс арганізацыі і алічбоўкі» архіўных дакументаў, якія адносяцца да перыяду дыктатуры 1976-83 гг, і ў бліжэйшы час зробяць іх дасяжнымі для ахвяр і іх родных.
Хрысціяне і індуісты пакліканы ўмацоўваць надзею сярод сем’яў, гаворыцца ў пасланні Папскай рады па міжрэлігійным дыялогу да вызнаўцаў індуізму.