Ватыканскае агенцтва Fides апублікавала даныя статыстыкі Каталіцкага Касцёла на 31 снежня 2014 года. Статыстыка сведчыць аб тым, што колькасць свецкіх асобаў і святароў расце, а колькасць кансэкраваных асобаў і семінарыстаў зменшылася.
«Вырасла зерне і стала вялікім дрэвам».
Застаецца некалькі дзён да пачатку двухдзённага Апостальскага падарожжа Папы Францішка ў Швецыю. Яно будзе праходзіць з 31 кастрычніка па 1 лістапада.
23 кастрычніка навучэнцы першага курсу Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Пінску накіраваліся ў Лагішын, каб заверыць свае пакліканні перад абразом Маці Божай Лагішынскай, Каралевы Палесся.
Новая ілюмінацыя пачала дзейнічаць на плошчы св. Пятра ў Ватыкане. 60 газаразрадных пражэктараў па 1000 ват былі заменены на 132 святлодыёдныя лямпы магутнасцю ў 238 ват кожная, што прывядзе да эканоміі электраэнергіі больш чым на 50 працэнтаў.
З 16 па 23 кастрычніка ў гродзенскай парафіі Маці Божай Анёльскай адбыліся святыя місіі. Іх праводзілі айцы рэдэмптарысты Анджэй Ядкоўскі і Валерый Мазюк.
У Катэхізісе запісана, што верніку трэба «суцяшаць вязняў». А святару? Ці патрэбная святарская паслуга ў сучаснай турме альбо папраўчай калоніі? Інтэрв’ю з а. Аляксандрам Жарнасекам MIC, які нясе служэнне турэмнага капелана ў Оршы.
Калектыў The Piano Guys, які вядомы новымі інтэрпрэтацыямі на фартэпіяна і віяланчэлі вядомых твораў класічнай і папулярнай музыкі, нядаўна выпусціў аўтарскі твор, запісаны разам з Эндзі Грэмерам.
Фестываль «Вера і слова» з удзелам свецкіх і царкоўных журналістаў, прысвечаны праблеме ўзаемадзеяння Рускай Праваслаўнай Царквы і СМІ, распачаўся 24 кастрычніка ў Маскве.