| Навучэнцы семінарыі ў Пінску заверылі свае пакліканні ля абраза Маці Божай Лагішынскай |
| Беларусь - Пінская дыяцэзія |
| 24.10.2016 16:14 |
|
23 кастрычніка навучэнцы першага курсу Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Пінску накіраваліся ў Лагішын, каб заверыць свае пакліканні перад абразом Маці Божай Лагішынскай, Каралевы Палесся.
Разам з першакурснікамі ўпершыню свае абавязкі заверыў Маці Божай віцэ-рэктар кс. Адам Дынак, які ў гэтым годзе распачаў працу ў Пінску.
Пасля ўрачыстай святой Імшы семінарысты заверылі свае пакліканні перад цудадзейным абразом Багародзіцы. «Сёння мы, алюмны Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Пінску, якіх Твой Сын Езус Хрыстус паклікаў на шлях свайго святарства, прыходзім да Цябе і аддаёмся цалкам Тваёй матчынай апецы», – гэтымі словамі семінарысты пачалі малітву перад Каралевай Палесся. |
| Фотарэпартаж |


для друку