«Пасі ягнят Маіх, пасі авечак Маіх».
1 лістапада 2016 года ў Беларусі загучала «Радыё Марыя». Гэтаму кроку папярэднічала некалькі гадоў арганізацыйна-прававой працы, аднак сёння гэта ўжо амаль 40 працэнтаў прамога эфіру.
Калі Дональд Трамп сапраўды аб’явіць аб выхадзе ЗША з Парыжскага кліматычнага пагаднення, гэта будзе праявай сур’ёзнай непавагі да Ватыкана. Такую думку выказаў канцлер Папскай Акадэміі навук аргенцінскі біскуп Марсэло Санчэс Саронда.
Хрыстус запрашае нас адкрыцца на дзейнасць Духа Святога, так як гэта зрабілі Яго Апосталы і вучні. «Спакой вам! ... Прыміце Духа Святога». Мы з вамі такія ж вучні, хоць і аддзяляе нас немалы прамежак часу ад падзеяў першай Пяцідзясятніцы.
Старшыня Папскай рады па справах культуры кардынал Джанфранко Равазі адкрыў новы музей. Знаходзіцца ён пры катакомбах святой Даміцылы, што на поўдні Рыма.
Папа Францішак хоча, каб дыялог Святога Пасаду з Кітаем быў канструктыўным. У гэтым запэўніў бліжэйшы супрацоўнік Пантыфіка кардынал Пьетра Паралін у сваім звароце да ўдзельнікаў канферэнцыі пад назвай «Каталіцкі Касцёл у Кітаі: паміж мінулым і будучыняй».
31 мая 25-годдзе святарства адзначыў кс. Пётр Пятрага. Гэты святар быў першым каталіцкім душпастырам у Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, які пасля распаду Савецкага Саюза атрымаў прэзбітэрскае пасвячэнне з рук кардынала Казіміра Свёнтка.
31 мая не стала Вярхоўнага арцыбіскупа-эмерыта Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы Любаміра Гузара, які доўгія гады стаяў на чале маштабнага аднаўлення каталіцкага жыцця ў братняй краіне.