«Ойча, услаў Сына свайго».
28 мая падчас малітвы «Уладарка неба» на плошчы Святога Пятра ў Ватыкане папа Францішак закрануў тэму ўрачыстасці Унебаўшэсця Пана, якая святкавалася ў гэты дзень у Італіі і іншых краінах.
27 мая моладзь з Пінскай дыяцэзіі сабралася ў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя святога Тамаша Аквінскага на традыцыйную малітоўную сустрэчу. Галоўнай тэмай стаў евангельскі заклік «Ідзіце і абвяшчайце Евангелле ўсім».
28 мая сталіца Палесся вітала на сваіх вуліцах жывога Езуса ў Найсвяцейшым Сакрамэнце. Традыцыйная штогадовая працэсія, прымеркаваная да свята Божага Цела, прайшла вуліцамі Пінска ўжо другі раз.
Мястэчка Будслаў у міжваенны час слыло не толькі як рэлігійны цэнтр (трэба сказаць, што культ Маці Божай Будслаўскай да 90-х гадоў ХХ стагоддзя быў лакальным, мясцовым), але і як асяродак беларускага грамадскага жыцця.
Сёння ўрачыстасць Спаслання Духа Святога — свята ўмацавання Касцёла і еднасці ўсіх ахрышчаных. З’яднаныя Духам Святым, мы праслаўляем Бога за справу збаўлення і дзякуем за Касцёл, які, напоўнены Духам Святым, вядзе нас да паўнаты любові і праўды. Просім Бога, каб ачысціў нашыя сэрцы агнём Духа Святога і ўчыніў нас сваёй святыняй, каб мы былі знакам еднасці ўсяго свету.
«Любіць гэта значыць умець паціснуць брудную руку, паглядзець у вочы заняпаламу чалавеку і сказаць: для мяне ты — Есус», — сцвердзіў папа Францішак, звяртаючыся да моладзі падчас візіту ў італьянскую Геную 27 мая.
Папа Францішак узнагародзіў 75-гадовага кс. Юзафа Занеўскага SDB, які паходзіць з Беларусі і ўжо доўгія гады нясе служэнне ў Расіі, крыжам Pro Ecclesia et Pontifice («За заслугі перад Касцёлам і Папам»).
Яшчэ адзін беларускі святар з’явіўся ў супольнасці аблатаў. 27 мая дыякан Павел Лемех OMI у касцёле св. Якуба Апостала ў Обры (Польшча) атрымаў прэзбітэрскае пасвячэнне з рук біскупа Яна Кота OMI, ардынарыя бразільскай дыяцэзіі Жэ-Дока.