Мінская катэдра, 14 красавіка 2017 г.
Урачыстасці Уваскрасення Пана, якая сёлета прыпадае на 16 красавіка, папярэднічаюць важныя дні — Вялікі чацвер, Вялікая пятніца і Вялікая субота. Вашай увазе расклад літургій і набажэнстваў на гэты Святы Пасхальны Трыдуум.
Вашай увазе расклад грэка-каталіцкіх пасхальных службаў у Мінску ў дні Пакутаў Хрыстовых і Пасху Гасподнюю 2017 г.
Ватыканскі youtube-канал прапануе прамыя трансляцыі Імшаў і набажэнстваў з удзелам папы Францішка. Запрашаем да прагляду.
Ватыканская базыліка святога ПятраВялікі чацвер, 13 красавіка 2017
13 красавіка ў ватыканскай базыліцы святога Пятра адбылася Імша Хрызма з удзелам Папы Рымскага Францішка. Звяртаючыся да святароў з гаміліяй, Святы Айцец засяродзіўся тым, што такое радасная Вестка.
Сatholic.by змяшчае працы фотамастака Элана Лыскова, аўтара евангелізацыйнага праекта «Асабісты дотык да Крыжа». У ім аўтар папрасіў удзельнікаў рэкалекцый для школьнай моладзі «Аазіс» падзяліцца сваім сведчаннем веры.
Большасць з апытаных (62 працэнты) падтрымліваюць заканадаўчую ініцыятыву аб забароне дзецям да 14 гадоў карыстацца сацыяльнымі сеткамі. Гэта вынікае з вынікаў апытання Усерасійскага цэнтра вывучэння грамадскага меркавання (УЦВГМ).
Урачысты бой званоў у гродзенскім касцёле св. Франіцшка Ксаверыя змяніўся суровым і журботным гучаннем драўляных ляскотак. Гэта адзін з сімвалаў таго, што вернікі перажываюць галоўную падзею Вялікага чацвярга — Імшу Вячэры Пана. Эўхарыстыя нагадвае пра развітальную сустрэчу Хрыста са сваімі вучнямі — Апошнюю Вячэру — і прадвесце ахвяры.
«У Вялікі чацвер нашы сэрцы схіляюцца перад Найсвяцейшым Сакрамэнтам і сакрамэнтам cвятарства. Мы задумваемся над любоўю Хрыста да чалавека. Уяўляем сабе, як Езус з апосталамі пры стале знаходзіцца ў атмасферы задумы і засяроджанасці, — піша біскуп Пінскі Антоні Дзям'янка. — У гэты момант адбываецца першая кансэкрацыя, якую здзяйсняе сам Хрыстус».