8 красавіка
Дарагая моладзь,Цудоўна атрымоўваецца, што сёлетняе чуванне супадае са святкаваннем Дыяцэзіяльных Сусветных Дзён Моладзі. Такім чынам у нас ёсць магчымасць яшчэ глыбей перажываць адзінства з Паўсюдным Касцёлам. Дарэчы, гэта з’яўляецца адным з галоўных заданняў Апостальскага Нунцыя — спрыяць лучнасці лакальнага Касцёла з паўсюдным. Я перакананы, што вы ахвотна дапаможаце мне яго выканаць. Святы Айцец Францішак з гэтай нагоды напісаў пасланне пад тытулам «Вялікае ўчыніў мне Усемагутны». Выбіраючы дэвізам словы «Магніфікату» на час падрыхтоўкі да наступных Сусветных Дзён Моладзі ў Панаме, Папа дае нам як прыклад для наследвання Марыю, маладую дзяўчыну, якую выбраў Бог, жадаючы здзейсніць справу збаўлення ўсяго свету. У маім разважанні пастараюся быць верным паслом Святога Айца і перадаць дух гэтага паслання, засяроджваючы нашу ўвагу на некаторых асабліва важных момантах у жыцці маладога чалавека.
9 красавіка Святы Айцец Францішак на плошчы Святога Пятра ў Рыме ўзначаліў урачыстую літургічную цэлебрацыю Пальмовай нядзелі Мукі Пана. У цэнтры плошчы, каля абеліска, Папа паблагаславіў пальмы і аліўкі, а пасля працэсіі цэлебраваў святую Імшу Мукі Пана.
9 красавіка вуліцамі Вялікай Бераставіцы прайшло інсцэніраванае набажэнства Крыжовага шляху ў інтэнцыі хрысціянаў ва ўсім свеце, якія церпяць пераслед за веру. У набажэнстве прыняў удзел дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі, святары і вернікі Бераставіцкага дэканата.
«Пакінь яе; яна захавала гэта на дзень Майго пахавання».
Традыцыйнае велікапоснае моладзевае чуванне прайшло ў мінскай архікатэдры ў ноч з 8 на 9 красавіка. Тэма сёлетняй сустрэчы «Актуальнасць Фацімскага паслання Марыі аб малітве і навяртанні».
9 красавіка Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч і арцыбіскуп Габар Пінтэр, Апостальскі Нунцый у Беларусі, узначалілі літургію ў архікатэдры Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску. Па традыцыі каля архікатэдры прайшла інсцэніраваная працэсія.
9 красавіка, у Пальмовую нядзелю, католікаў Магілёва на ўрачыстыя святыя Імшы ў катэдральны касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Станіслава запрашаў звон званоў. Гэтага сакральнага звону мясцовыя жыхары не чулі больш за 70 гадоў — ад часоў, калі святыня была зачынена савецкімі ўладамі.
Мінская архікатэдра, 9 красавіка
ЯГО ЦЯРПЕННЯМІ МЫ ЗБАЎЛЕНЫ
Глыбокапаважаныя браты і сёстры!
1. Сёння Каталіцкі Касцёл успамінае ўрачысты ўваход Езуса ў Ерузалем, так званую Пальмовую нядзелю. Евангелле перад працэсіяй з пальмамі распавядае як натоўпы людзей віталі Езуса як свайго Караля. Людзі з пальмавымі галінкамі, як сімваламі перамогі, усклікалі: «Гасанна Сыну Давіда! Благаслаўлёны той, хто прыходзіць у Імя Пана».
Мы можам адчуваць, што нашыя мары не здзейсніліся, але Бог мае для нас іншыя мары. Мы можам меркаваць, што нейкія рэчы не атрымаліся, але ў Божых намерах яны атрымліваюцца па-іншаму. Мы можам падумаць, што надзея памерла, але Бог — крыніца ўсялякай надзеі.