Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Цэтлік [ІІ Сусветная вайна]
Усяго 14 матэрыялаў адзначана цэтлікам ІІ Сусветная вайна.
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.


Напрыканцы студзеня ў аўтарытэтным брытанскім выданні «The Guardian» з’явіўся артыкул, у якім была змешчана інфармацыя аб маёмасці Апостальскай Сталіцы ў розных краінах свету. «Эксперт» прадставіў свой матэрыял як сапраўдную сенсацыю і дадаў вастрыні свайму адкрыццю, падкрэсліўшы: а ўсё гэта было ж набыта на «грошы Мусаліні»!
27 студзеня ў свеце адзначаўся Дзень памяці ахвяр халакосту. У яго рамках узгадвалася страшная трагедыя ХХ ст. і мільёны нявінных ахвяр варварскай і чалавеканенавісніцкай ідэалогіі нацызму. У мінулую нядзелю, 27 студзеня 2013 г., Бэнэдыкт XVI адзначыў, што «памяць аб гэтай страшнай трагедыі, якая вельмі моцна ўдарыла па яўрэйскім народзе, павінна быць пастаянным напамінам усім, каб не дапусціць паўтарэння жахаў мінулага, не прымаць ніякай формы нянавісці і расізму і падтрымліваць імкненні да павагі і годнасці чалавека».
Пасля малітвы «Анёл Панскі» 27 студзеня Святы Айцец нагадаў, што сёння ва ўсім свеце адзначаецца Дзень памяці ахвяр халакосту. «Памяць аб гэтай страшнай трагедыі, якая вельмі моцна ўдарыла па яўрэйскім народзе, павінна быць пастаянным напамінам усім, каб не дапусціць паўтарэння жахаў мінулага, не прымаць ніякай формы нянавісці і расізму і падтрымліваць імкненні да павагі і годнасці чалавека», — сказаў Папа.
Калі ў 2005 г. на пасад Святога Пятра быў абраны кардынал Ёзаф Ратцынгер, многія замежныя і айчынныя СМІ пачалі рабіць «сенсацыю» на момантах з яго біяграфіі, якіх на самой справе не існавала. Многія газеты і часопісы распавядалі, што ў маладосці будучы Пантыфік быў членам нацысцкай моладзевай арганізацыі «Гітлерюгенд».
У Бога няма выпадковасцяў. Мабыць, не выпадкова абвешчаны Папам Год веры супадае ў Касцёле на Палессі з гадавінай вялікіх мучанікаў за веру. 22 студзеня — 70-я гадавіна неверагоднай па людскіх мерках мучаніцкай смерці кс. Вітальда Івіцкага, Генеральнага вікарыя Пінскай дыяцэзіі. 16 мая — 75-я гадавіна кананізацыі вялікага мучаніка — св. Андрэя Баболі, апостала Палесся.
Польскі Асвенцым сёння — той жа невялікі гарадок, якім быў да вайны. З той папраўкай, што «звычайным» ён перастаў быць у 1940-м годзе, калі нямецкія нацыянал-сацыялісты задумалі тут стварэнне канцэнтрацыйнага лагера смерці Аўшвіц...
27 студзеня 1945 г. быў вызвалены адзін з самых страшных канцэнтрацыйных лагераў смерці ў свеце — Аўшвіц (у польскім горадзе Асвенцыме). Некалькі гадоў таму гэтая дата была аб’яўлена Міжнародным днём памяці ахвяр, якія пацярпелі ад нацыянал-сацыялізму. У Аўшвіцы была атручана ў газавай камеры сястра кармэлітанка Эдыта Штайн, замучаны айцец францішканін Максімьліян Кольбэ…
27 сакавіка 2011 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI наведае Фоссэ Адрэатынэ (Італія), дзе ў сакавіку 1944 г. фашысты расстралялі 335 італьянцаў. Карная акцыя была адказам на замах партызанаў на нямецкіх паліцэйскіх у Рыме 23 сакавіка 1944 г.
Падчас агульнай аўдыенцыі, якая адбылася ў Апостальскай Сталіцы 21 красавіка 2010 г., Святы Айцец Бэнэдыкт XVI асвяціў статую Панны Марыі з Нагасакі (Японія). Статуя, якая ацалела ў атамнай бамбардзіроўцы 1945 г., здзяйсняе «пілігрымку міру» ў Іспанію і ЗША.
17 студзеня 2010 г., падчас наведвання галоўнай сінагогі Рыма, Святы Айцец Бэнэдыкт XVI аспрэчыў абвінавачванні ў тым, што Апостальская Сталіца не процідзейнічала знішчэнню яўрэяў у гады ІІ Сусветнай вайны. Пантыфік падкрэсліў, што ў гэты час Ватыкан дапамагаў яўрэям, здзяйсняючы садзейнічанне «ўтоенымі і незаўважнымі спосабамі».
8 кастрычніка 2009 г. на заканчэнне канцэрта з нагоды 70-годдзя выбуху ІІ Сусветнай вайны і 20-годдзя падзення Бярлінскага муру, што адбываўся недалёка ад Апостальскай Сталіцы, Святы Айцец Бэнэдыкт XVI нагадаў пра асобу папы Пія ХІІ. Па словах Пантыфіка, гэты Папа прыкладаў усе намаганні, каб прадухіліць ваенную трагедыю, аднак да яго словаў не прыслухаліся ў час, калі верх у свеце ўзялі эгаізм і насілле.