Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Цэтлік [Касцёл у Афрыцы]
Усяго 12 матэрыялаў адзначана цэтлікам Касцёл у Афрыцы.
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.


10 мая Святы Айцец Францішак сустрэўся з Патрыярхам Копцкай Праваслаўнай Царквы Тавадрасам ІІ. Візіт іерарха адбыўся ў 40-ю гадавіну падпісання Супольнай каталіцка-копцкай дэкларацыі, якая паклала пачатак афіцыйнаму тэалагічнаму дыялогу паміж дзвюма Цэрквамі.
19 студзеня папа Бэнэдыкт ХVІ накіраваў тэлеграму новаму Патрыярху Александрыйскаму Ісааку Ібрагіму Сідраку. Абранне Патрыярха адбылося 16 студзеня на пасяджэнні Сіноду Біскупаў Копцкага Касцёла ў Егіпце.
18 студзеня папа Бэнэдыкт XVI прыняў кадравыя і структурныя рашэнні, якія датычаць Касцёлаў усходняга абраду. Пантыфік удзяліў «еcclesiastica сommunio» — касцёльную камунію — абранаму 16 студзеня Патрыярху Александрыйскаму для коптаў-католікаў у Егіпце Ісааку Ібрагіму Сідраку.
«Верным слугой, руплівым святаром і здольным дыпламатам» назваў у спачувальнай тэлеграме Святы Айцец Бэнэдыкт XVI Апостальскага Нунцыя ў Кот-д’Івуары. Арцыбіскуп Амвросій Мадтха трагічна загінуў 8 снежня ў аўтакатастрофе падчас душпастырскага падарожжа на паўночным захадзе гэтай афрыканскай краіны.
16 лістапада Святы Айцец Бэнэдыкт XVI прыняў на аўдыенцыі прэзідэнта Рэспублікі Кот-д’Івуар Аласана Уатара. Падчас сустрэчы былі падкрэслены сардэчныя адносіны, якія існуюць паміж Святым Пасадам і Рэспублікай Кот-д’Івуар, і зроблена ацэнка таго, як Касцёл можа дапамагчы дабру гэтай краіны, умацоўваючы спакой, спрыяючы абароне правоў чалавека, дыялогу і нацыянальнаму прымірэнню.
5 верасня Святы Айцец Бэнэдыкт ХVI прывітаў удзельнікаў кангрэса свецкіх вернікаў Афрыкі «Быць сведкам Езуса Хрыста ў сучаснай Афрыцы», які праходзіць 4–9 верасня ў сталіцы Камеруна, Яундзе. Папа звярнуў увагу на небяспеку, звязаную з матэрыяльнымі, духоўнымі і маральнымі праблемамі, выкліканымі секулярызацыяй, але ў той жа час падкрэсліў, што Афрыка мае дастаткова «духоўных рэсурсаў, каштоўных для нашага часу».
«Духоўнымі лёгкімі» свету Святы Айцец Бэнэдыкт XVI назваў афрыканскі кантынент у размове з журналістамі на борце самалёта. 18 лістапада Пантыфік накіраваўся ў трохдзённае пастырскае падарожжа ў Бенін.
6 красавіка 2011 г. у Сіцылійскім праліве перавярнулася судна з жыхарамі Лівіі. На борце знаходзілася каля 200 эмігрантаў, з якіх толькі 51 удалося ўратаваць. Трагічная смерць глыбока ўзрушыла Пантыфіка.
12 сакавіка 2011 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI утварыў новую тэрытарыяльную адзінку ў Каталіцкім Касцёле ў Афрыцы. Дыяцэзія Кандоа ў Танзаніі паўстала з часткі тэрыторыі дыяцэзіі Дадома і была ўключана ў мітраполію Дар-эс-Салаам.
9 лютага 2011 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI устанавіў новую касцёльную правінцыю ў Малаві з сядзібай у Лілонгве — сталіцы гэтай паўднёва-афрыканскай краіны з 1975 г.
18–20 лістапада 2010 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI наведае Бенін (Заходняя Афрыка). Пра гэта паведаміў кс. Фэдэрыко Ламбардзі SJ, кіраўнік Прэс-службы Апостальскай Сталіцы.