«У маёй памяці кардынал Глемп застанецца чалавекам шчырай дабрыні, які адзначаўся прастатой, адкрытасцю і сардэчнай адданасцю справе Касцёла ў Польшчы і ў свеце», — піша Святы Айцец Бэнэдыкт XVІ у спачувальнай тэлеграме на імя Мітрапаліта Варшаўскага кардынала Казімежа Ныча. Кардынал Юзаф Глемп, Прымас Польшчы на пенсіі, адышоў у вечнасць 23 студзеня.
Падчас сённяшняй малітвы «Анёл Панскі» папа Бэнэдыкт XVI прывітаў удзельнікаў «Папскага дня» ў Польшчы, які праходзіць пад дэвізам «Ян Павел ІІ — Папа сям’і». «Дзякую вам за гэты выраз лучнасці з Апостальскай Сталіцай, за вашыя малітвы і падтрымку маладых стыпендыятаў фонда „Справа новага тысячагоддзя“», — сказаў Пантыфік, звяртаючыся да польскіх вернікаў.
10 кастрычніка Святы Айцец Бэнэдыкт XVI благаславіць адарацыйны алтар «Зорка Казахстана», які будзе пасля перададзены ў санктуарый Маці Божай Каралевы Міру ў Азёрным у Казахстане. Праект рэалізаваны таварыствам «Communita Regina della Pace» ў Радоме (Польшча) і ўключае заснаванне 12 месцаў адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту ва ўсім свеце ў інтэнцыі міру.
15 верасня быў на оперы пад назвай «Малгажата». Гэта было ў касцёле Уваскрасення Пана ў Познані. Спектакль падрыхтаваў і прадставіў музычны тэатр «Futryna». Галоўнай постаццю была с. Марыя Малгажата ад Сэрца Пана Езуса, Канаючага ў Садзе Аліўным — Людвіка Банась, Слуга Божая, назарэтанка з Навагрудка.
Бэнэдыкт XVI скіраваў тэлеграму да ўдзельнікаў 301-й пешай пілігрымкі з Варшавы ў Чэнстахову з нагоды 25-й гадавіны паўстання ініцыятывы ў абарону жыцця пад назвай «Духоўнае ўсынаўленне ненароджаных». Гэта малітва, якая доўжыцца дзевяць месяцаў з намерам абараніць жыццё ва ўлонні маці, якому пагражае небяспека.
Святы Айцец Бэнэдыкт XVI выказаў свае спачуванні польскаму народу ў сувязі з катастрофай на чыгунцы, у выніку якой загінулі 16 чалавек, каля 60 былі паранены.
Усяго 8 матэрыялаў адзначана цэтлікам Польшча.