Зварот Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча ў сувязі з мінскай сустрэчай па Украіне |
11.02.2015 10:54 |
«Звяртаюся да вас, вернікі і людзі добрай волі: не заставайцеся
абыякавымі да ўкраінскай трагедыі і лёсу нашых украінскіх братоў і
сясцёр, маліцеся аб поспеху мінскай сустрэчы, каб доўгачаканы мір
нарэшце запанаваў у нашых паўднёвых суседзяў, каб там як мага хутчэй
завяршыліся жахі збройных дзеянняў і людзі маглі спакойна жыць», — адзначае Мітрапаліт.
|
Адноўлена 11.02.2015 11:32 |
Падрабязней...
|
|
Бэнэдыкт XVI атрымаў ганаровы дактарат дзвюх вышэйшых навучальных устаноў |
04.07.2015 15:56 |
Папа на пенсіі Бэнэдыкт XVI атрымаў ганаровы дактарат дзвюх вышэйшых навучальных устаноў Кракава (Польшча): Папскага ўніверсітэта Яна Паўла II і Акадэміі музыкі. Цырымонія адбылася 4 ліпеня ў летняй рэзідэнцыі рымскіх Пантыфікаў у Кастэль Гандольфа, недалёка ад Рыма, дзе адпачывае Пантыфік на пенсіі.
|
Падрабязней...
|
Святы Пасад выдаў даведнік па дыяканаце |
31.05.2016 16:03 |
31 мая ў Ватыкане ўбачыў свет дапаможнік для дыяканаў. «Новы энхірыдыён дыяканату. Крыніцы і афіцыйныя дакументы Касцёла» (Nuovo Enchiridion sul Diaconato. Le fonti e i documenti ufficiali della Chiesa) — так называецца выданне — выйшаў у Ватыканскім выдавецтве пад рэдакцыяй Энца Пэтраліна, сталага дыякана дыяцэзіі Калабрыя-Бова і старшыні Супольнасці дыяканату Італіі.
|
Адноўлена 31.05.2016 16:06 |
Падрабязней...
|
|
Італьянскі епіскапат аплаціць арэнду за жыллё бежанцам з Ірака |
03.12.2016 12:53 |
700 сем’яў іракскіх бежанцаў атрымаюць грашовую дапамогу на аплату арэнды жылля ў Іарданіі ад Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Італіі.
|
Падрабязней...
|
«Тры святары Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі не атрымалі дазволу на працяг душпастырскага служэння». Паведамленне біскупа Аляксандра Яшэўскага SDB |
13.07.2016 11:54 |
«З вялікім сумам і болем у сэрцы інфармую вас аб тым, што 11 ліпеня я атрымаў паведамленне, што трое святароў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі не атрымалі дазволу на працяг душпастырскага служэння ў нашай архідыяцэзіі», — сказана ў паведамленні біскупа вікарыя для г. Магілёва і Магілёўскай вобласці.
|
Адноўлена 13.07.2016 16:22 |
Падрабязней...
|
|
|
|
<< Першая < Папярэдняя 701 702 703 704 705 706 707 708 709 710 Наступная > Апошняя >>
|
Старонка 702 з 1730 |