Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Catholic.by
Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч узначаліў у Львове працэсію з рэліквіямі бл. Якуба Стрэпы і Імшу ў катэдральным касцёле (+фота)
06.09.2014 15:53

6 верасня 2014 г. у межах свайго візіту ў Львоў на ўрачыстасці, прысвечаныя бл. Якубу Стрэпу і дыяцэзіяльнаму дню моладзі, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч узначаліў працэсію з рэліквіямі бл. Якуба Стрэпы ад касцёла св. Антонія праз цэнтр горада да катэдральнага касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі. Затым у катэдры іерарх узначаліў святую Імшу.

Адноўлена 08.09.2014 12:37
Падрабязней...
 
Пантыфік: дазволім уварвацца Божай любові, дадзенай нам упершыню ў хросце
12.01.2014 18:00

«Гарантыяй непарушнай любові» назваў хрост Папа Францішак 12 студзеня, у свята Хросту Пана, у разважанні перад малітвай «Анёл Панскі». Па словах Святога Айца, гэты сакрамэнт адчыняе перад чалавекам нябёсы і становіцца пачаткам часу вялікай ласкі і міласэрнасці.

Падрабязней...
 
У Драгічыне асвячаны вуглавы камень пад новы касцёл
16.05.2014 21:04

16 мая ў Драгічыне адбылося асвячэнне вуглавога каменя пад новы парафіяльны касцёл Маці Божай Каралевы. У гэты дзень Пінская дыяцэзія адзначала ўрачыстасць свайго апекуна – св. Андрэя Баболі. У парафію прыбыў біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка.

Адноўлена 17.05.2014 16:27
Падрабязней...
 
Біскуп Алег Буткевіч удзяліў сакрамэнт канфірмацыі ў парафіі Святога Духа ў Віцебску
07.04.2014 13:55

6 красавіка біскуп Віцебскі Алег Буткевіч удзяліў сакрамэнт канфірмацыі вернікам парафіі Святога Духа ў Віцебску. Сённяшні біскуп, які з 2003 года нёс святарскае служэнне ў Віцебску, добра ведае парафію і, у сваю чаргу, вядомы парафіянам, а ў якасці ардынарыя наведаў гэты касцёл упершыню.

Адноўлена 07.04.2014 14:32
Падрабязней...
 
Удзельнікі Сіноду скіравалі пасланне сем’ям у канфліктных рэгіёнах
10.10.2014 17:00

Салідарнасць і духоўную блізкасць з сем’ямі, якія пакутуюць ад канфліктаў, што трываюць у розных кутках свету, выказалі ўдзельнікі ІІІ Надзвычайнай сесіі Сіноду Біскупаў 10 кастрычніка.

Падрабязней...
 
<< Першая < Папярэдняя 801 802 803 804 805 806 807 808 809 810 Наступная > Апошняя >>

Старонка 809 з 1730
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.